Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
часці: на жал. аснову ляза наварвалася стальная рабочая частка, якую потым загартоўвалі. 3 ускладненнем формы кавальскага інструменту павялічвалася прадукцыйнасць працы майстроў. Выкарыстанне горнавага паяння (прыпой — медзь і яе сплавы) у складаных канструкцыях значна скарачала час вытворчасці прадукцыі. А. ж. ўскладнялася вырабам узорыстага ляза, аздабленнем вырабаў насеч кай, пакрыццём прадметаў ахоўнымі плёнкамі з каляровых металаў і інш.
У эпоху Вял. кн. Літоўскага і Рэчы Паспалітай (14—18 ст.) тэхналагічныя
АПРАЦОЎКА КАМЕНЮ. У стара жытнасці камень быў асн. сыравінай, з якой выраблялі прылады працы, зброю, прадметы культу. А. к., у т. л. апрацоўка крэменю, вядома на Беларусі па археал. знаходках з часоў палеаліту. Наданне вырабам з каменю зручнай формы. шліфаванне, свідраванне выконвалі з дапамогай камянёў і пяскоў цвёрдай пароды. У неаліце з камянёў пачалі вырабляць сякеры, цёслы, долаты, кінжалы, наканечнікі стрэл і коп’яў, матыкі, сярпы. Знойдзеныя сякеры-молаты бронзавага веку з гранёным целам і веерападобным лязом, магчыма, былі знакамі ўлады
мераў уводзілі ў цагляную муроўку. Акрамя гранітных валуноў, выкарыстоўваліся абчасаныя блокі вапняку або туфу, якія апрацоўвалі на буд. пляцоўцы [Віцебская царква Звеставання (Благавешчанская), Навагрудская Барысаглебская царква, Мінская замкавая царква]. У 12—13 ст. апрацоўвалі пірафілітавы сланец (шыфер), які здабывалі ў ваколіцах Оўруча або прывозілі са Скандынавіі. 3 яго выраблялі прасліцы, крыжыкі і саркафагі (Полацк. Тураў). Адходы апрацоўкі
Апрацоўка каменю. Каменныя матыкі 3—2-га тысячагоддзяў да н. э.
1 2
4
Расшчапленне (1), гравіроўка (2), свідраванне (3), шліфаванне (4) пры апрацоўцы косці.
схемы выканання традыцыйных вырабаў спрошчваюцца. Павялічваецца выраб суцэльнастальной прадукцыі, хаця па-ранейшаму наварка стальнога ляза на жал. аснову захоўваецца. У 17—18 ст., напр., лязо нажоў і стальную спінку наварвалі жалезам, што ў эксплуатацыі гэтай прылады не патрабавалася. Магчыма, такія вырабы зроб лены з паўфабрыкатаў у выглядзе палос з наваранымі з абодвух бакоў стальнымі краямі, выраб якіх скарачаў тэхналагічны працэс і не патрабаваў у майстра высокай кваліфікацыі. У познафеадальны перыяд пачынаецца ма савая выплаўка чыгуну. Выкарыстоўваючы замежны вопыт і спецыялістаў, у ліцейных майстэрнях Беларусі выраблялі гарматы і боепрыпасы, розныя прадметы гасп. ўжытку, дэталі машын і механізмаў. Паверхню вырабаў і іх рэжучыя часткі апрацоўвалі шліфавальна-тачыльнымі кругамі і брускамі (знойдзены ў Віцебску, Мінску, Полацку, на селішчах Мачуліна, Сямёна вічы, Чэрнічы і інш.).
Літ.: 276, 277, 290. М. Ф. Гурын.
ці прадметамі культу. 3 10 ст. вядома А. к. для стварэння выяў язычніцкіх багоў (гл. Каменныя бабы, Ідалы), сімвалаў веры і прадметаў культу продкаў (гл. Каменныя крыжы, Камяні з надпісамі, Камяні са знакамі). 3 розных парод каменю выраблялі жорны, зерняцёркі, з пясчаніку і сланцу — тачыльныя брускі, з мяккіх парод каменю — грузікі для рыбалоўных сетак, прасліцы, састаўныя ліцейныя формы, нацельныя абразкі, пячаткі і інш. У Мазыры знойдзены сланцавыя дыскі-загатоўкі з круглымі адтуліна мі ў сярэдзіне дыска. Паяўленне металу паступова адцясняла камень пры вырабе прылад працы і зброі. У буд. справе А. к. пашырылася ў 12 ст. Камяні падбіралі па пародах і колерах, адзін з бакоў часта шлі фавалі. Вялікія камяні ўмуроўвалі ў ніжнія часткі сцен і абапал уваходаў у храмы. Камяні меншых па-
Да арт. Апрацоўка косці. Апрацаваныя касцяныя грабеньчыкі (1, 3—5), птушкі-амулеты (2), шпілька-амулет (6) з се лішча Пруднікі Міёрскага р на.
вырабаў сланцавых пліт выяўлены на Мазырскім гарадзішчы «Кімбараўка», Гарадзішчы Мінскага р-на на р. Менка і інш.
У 14—16 ст. з граніту, пясчаніку, вапняку выраблялі ядры для гармат і каменямётаў, надмагільныя пліты і крыжы, у 16 ст. і пазней — прафіля ваныя парталы дзвярэй і акон, кансолі і балясіны балконаў, аконныя рамы (Гродзенскі Стары замак, Мірскі замак і касцёл, Гродзенскі касцёл брыгітак).
Літ.: 848, 1215.
В. Л. Ліпніцкая, A. А. Трусаў.
вырабе шылаў, іголак, простых шпілек першапачатковая форма косці ў працэсе апрацоўкі толькі прыстасоў валася для практычных мэт, для болып складаных рэчаў (шпілек для ўпрыгожання, грабеньчыкаў) — цалкам змянялася. Для вырабу прылад складанай формы косці перад апрацоўкай вымочвалі, награвалі, а ў больш познія часы выварвалі ў шчолаку (для выдалення тлушчу), потым ціскам ператваралі ў плоскія загатоўкі. Неабходную форму надавалі састругваннем, заточваннем, шліфоўкай, паліроўкай. Арнамент наносілі нажом, разцом, свярдзёлкам або цыркулем. У сярэднявеччы
АПРАЦОЎКА КРЭМЕНЮ. Рабіла ся для атрымання прылад працы зручнай формы. На тэр. Беларусі з часоў палеаліту найб. прыдатнай сыравінай быў крэмень (выяўлена шмат шахтаў крэмнездабыўных). Даследчыкі вылучаюць першасную і другасную апрацоўкі. Да п е р ш а сн а й адносяць расколванне каменю адбойнікам: ад моцнага расшчаплення канкрэцыі ці блока крэменю да лёгкага пастуквання для збівання адросткаў, выступаў, скарынкі, адшчэпаў і пласцін. Другасная апрацоўка ўключае выраб прылады працы сколваннем лусак, падчэсваннем, нанясеннем разнастайнай рэту-
Наканечнікі стрэл (1, 2), разцы (3—7), нажы (8, 9, 13, 14), скрабок( 10), устаўка (11), скобля (12), цясла (15), сякера (16) са стаянкі-2 Зарэчча Бярозаўскага р-на пасля другаснай апрацоўкі крэменю.
АПРАЦОЎКА КОСЦІ. На тэр. Беларусі вядома з палеаліту (абломак біўня маманта з арнаментам са стаянкі Юравічы). 3 зубоў, рагоў, плоскіх і трубчастых касцей жывёл (зрэдку з трубчастых касцей птушак) выраблялі іголкі, шылы, гра беньчыкі, гузікі, лыжкі, тронкі нажоў і кінжалаў, скрыначкі, пячаткі, амулеты, кулоны-абразы, шашкі, шахматы і інш. Апрацоўка ўключала працэсы расшчаплення, рэзання, шліфоўкі, скрабення, свідравання і паліроўкі. Расшчаплялі трубчастыя косці для вырабу невял. рэчаў (іголкі, шпількі). Аперацыі рэзання з-за складанасці часцей пазбягалі (пры неабходнасці косць крыху падразалі крамянёвымі прыладамі і потым абломлівалі). Адтуліны свідравалі ці пракалупвалі крамянёвымі адшчэпамі, асколкамі камянёў, цвёрдымі касцямі. Шліфавалі рэчы дробназярністымі камянямі. Пры
Да арт. Апрацоўка скуры. Скураныя кашалёк, чахол для нажа, чаравік, пуга 12—13 ст.
некаторыя вырабы (напр., шахматы) выточвалі на такарным станку. Рэшткі касцярэзных майстэрняў знойдзены ў Віцебску, Гродне, Копысі, Мазыры, Мсціславе і інш. Касцяныя і рагавыя арнаментаваныя вырабы выяўлены на неалітычных стаянках (Галоўск, Асавец), пашыраны ў плямён ранняга жал. веку (арнаментаваныя падвескі мілаградскай і зарубінецкай культур, грэбень культуры штрыхаванай керамікі і інш.). У доўгіх курганах на Полаччыне выяўлены мініяцюрныя касцяныя фігуркі каня і качкі (2-я пал. 1-га тыс. н. э.), на гарадзішчы Маскавічы знойдзены косці з рунічнымі і кірылічнымі знакамі, малюнкамі на ваенную тэматыку. У 12—13 ст. А. к. дасягнула найб. росквіту (Брэст, Ваўкавыск, Ві цебск, Гродна, Друцк, Копысь, Мінск, Мсціслаў, Навагрудак, Пінск, Полацк, Тураў і інш.). Высокамастацкімі ўзорамі з’яўляюцца шахматныя фігуркі, якія даюць дакладнае ўяўленне аб касцюме, прычосках, узбраенні воіна таго часу (пешка і тура з Ваўкавыска, ферзь з Лукомля, тура з воінамі з Гродна). У 13—16 ст. рознымі накладкамі з косці аздаблялі абклады кніг, абразоў, лукі, калчаны, ножны для халоднай зброі (Віцебск, Мсціслаў, Чачэрск).
Літ.: 50, 847, 1216a.
A. А. Трусаў, В. I. Шадыра.
Да арт. Апрацоўка скуры. Глянцаванне скуры.
шы, разцовых сколаў, шліфаваннем, свідраваннем (адтуліны ў сякеры). Правільныя тонкія пласціны, мікра літы атрымлівалі з дапамогай адціскальніка. У эпоху 'бронзы некаторыя сякеры-молаты мелі гранёнае цела, веерападобнае лязо і з’яўляліся, магчыма, знакамі ўлады ці прадметамі культу. Паяўленне металу паступова выціснула ўжыванне крэменю ў якасці прылад працы.
В. Л. Ліпніцкая.
АПРАЦОЎКА СКЎРЫ. На тэр. Усх. Еўропы вядома з палеаліту, пра што сведчаць археал. знаходкі каменных прылад працы для А. с.: скрабкі, скрэблы, нажы, праколкі. На тэр. Беларусі А. с. вядома ўсюды з глыбокай старажытнасці. Працэс А. с. патрабаваў вял. колькасці вады, у т. л. праточнай, раслінных матэрыялаў, таму майстэрні размяшчалі на берагах рэк, ручаін, не-
вял. азёр. У дафеадальны час была хатнім рамяством на патрэбу сям’і і непарыўна звязана з шавецтвам. А. с. складалася з некалькіх этапаў: вымочванне скур і ачыстка ад бруду, зняцце рэшткаў мяса, тлушчу, мяздры і скураной клятчаткі, выдаленне і саскрабанне валасоў (вапнаю і попелам), прамыўка, квашанне (на давала скуры мяккасць і гнуткасць), дубленне (карой дуба ці вярбы, скура набывала трываласць, лепш захоўвалася), канчатковая апрацоўка. У залежнасці ад якасці і спосабу апрацоўкі атрымлівалі скуру розна га прызначэння (на абутак, на кажухі і інш.). У старажытнаславянскай мове скуру буйной рагатай жывёлы называлі юфць, казы — хьз, ніжняй часткі тулава жывёлы — чарэўе. У археал. знаходках на Беларусі часта сустракаецца апоек (скура малочных цялят), вырастак (скура цялят з раслінным харчаваннем), скура з маладняка буйной рагатай жывёлы, авечак, зрэдку трапляецца замша (са скуры лася, паўн. аленя, дзікай казы) і свіная скура. У жал. веку для А. с. карысталіся металічнымі нажамі з закругленымі вастрыямі, скрабкамі, шыламі, стругамі. На месцах былых майстэрняў па А. с. знаходзяць скураныя абрэзкі. Пры даследаванні на Полацкім Верхнім замку выяўлена май стэрня гарбара 13 ст., знойдзены чан-попельнік з поўсцю жывёл і вапнай. 3 вырабленай скуры шылі вопратку, абутак, чахлы для нажоў, грабянёў, зброі, кашалькі, якія часта аздаблялі вышыўкай і цісненнем.
Літ.: 1158, 1335. С. В. Тарасаў.
АПУШКА, узвышэнне па краі поля манеты, што захоўвае рэльефныя элементы манеты ад пашкоджання. А. звычайна рабілі ў выглядзе абад ка з кропак, рысак ці суцэльнай лініі, якія з’яўляліся элементамі штэмпеля. Са з’яўленнем у канцы 18 ст. масавай машыннай вытвор часці манет А. стала дакладна супадаць з гранню, утворанай гуртам і полем манеты.
АПЫТАЛЬНЫ ЛІСТ уархеалог і і, анкета са звесткамі пра археал. помнік у пэўнай мясцовасці. У А. л. уключаюць кароткае апісанне помніка (наяўнасць чорнага пласта зямлі, або культурнага пласта, валоў, насыпных узгоркаў і інш.), характэрных знаходак (косці, чарапы, аб ломкі посуду з пэўным арнаментам, вострыя крамяні, каменныя прылады працы і інш.), дакладнага месцазнаходжання помніка, а таксама дакладныя мясцовыя назвы: як правіла, для месцаў вытворчасці гэта гута, крыца, млынок, печы, паташня, рудня, смольня і інш.; для паселішчаў — дворышча, сяло, селішча, стадола, стараселле, царкавішча і інш.; для гарадзішч — гара, гарадзец, гарадок, замак, замчышча, курган, акоп, востраў, вал, груд, рог,