Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 149, 933, 1167. Л. I. Цягака. АРХЕАЗААЛОГІЯ (грэч. archaios старажытны + zoon жывёла + logos навука), навука, якая вывучае рэшткі касцей жывёл з раскопак ар хеал. помнікаў.
Як самастойны кірунак А. пачала вылучацца з 1961, калі Міжнародны сімпозіум па праблемах даместыкацыі, які адбыўся ў г. Кілі (Германія), паказаў багацце праблематыкі і вял. разнастайнасць рэшткаў жывёл з археал. раскопак. У 1971 у Будапешце створана секцыя па праблемах А., пе раўтвораная ў 1976 у Міжнар. савет па А. 3 гэтага часу А. як навук. дысцыпліна мае незалежны статус ад
археал. навукі. Спецыялістамі ў галіне А. з’яўляюцца заолагі і археолагі. У аснове даследаванняў А. ляжыць метад комплекснага астэалагічнага вы вучэння калекцыі касцявых рэшткаў, які ўключае ідэнтыфікацыю касцей і відаў, узроставых і палавых прыкмет, серыі вымярэнняў, устанаўленне асаблівасцей экстэр’еру.
Упершыню фауна з раскопак стараж. гарадзішчаў Беларусі апісана ў 1930 В. I. Громавым. У 1950-я г. апублікавана некалькі артыкулаў, прысвечаных апісанню фауны асобных помнікаў сярэднявечча (В. I. Цалкін) і жал. веку (I. Г. Проніна, В. Я. Гарут). 3 канца 1950-х г. на Беларусі сістэматычную апрацоўку касцявых рэшткаў з раскопак многіх археал. помнікаў праводзіла В. В. Шчаглова.
Літ.: 259, 939, 1266, 1373.
Н. П. Александровіч.
АРХЕАЛАГІЧНАЕ ДАТАВАННЕ, устанаўленне ўзросту археал. помніка або комплексу. Выкарыстоўваюць 2 сістэмы А.д.: адносную і абсалютную храналогію. Пры адноснай храналогіі вызначаецца, якая з 2 рэчаў, культур, або які з 2 культурных гарызонтаў, пластоў больш старажытныя.
Стратыграфічныя назіранні за шэрагам помнікаў дазваляюць выявіць розныя выпадкі перакрывання культурных гарызонтаў, стварыць храналагічную шкалу для старажытнасцей — высветліць парадак іх змянення з цягам часу (у выпадку непарушнасці напластаванняў гарызонт, пласт, рэч, якія знаходзяцца вышэй, перакрываюць іншыя, лічацца больш познімі, чым «падсцілаючыя» іх). Пры параўнальна-тыпалагічным метадзе ўдакладняецца эвалюцыя форм, спосабаў апрацоўкі, стыляў, домабудаўніцтва, абрадаў і г. д. Складзеныя эвалюцыйныя рады выкарыстоўваюцца як сродак датавання не толькі эпохі, культуры, але і перыяду, этапу (стадыі) або варыянта развіцця куль туры. Часам вызначаецца, перад якой ці пасля якой пэўнай падзеі ўтварыўся археал. помнік (максімуму зледзянення, перыяду пацяплення, утварэння выкапнёвай глебы, вывяржэння вулкана, паводкі, пажару, землетрасення і інш.).
Абсалютная храналогія — устанаўленне ўзросту помніка ў звычайных вымярэннях нашага летазлічэння (тысячагоддзі, стагоддзі, гады і г. д.). Яна магчыма пры наяўнасці рэчаў з надпісамі, датамі, прозвішчамі асоб, упамінаннем вядомых гіст. падзей і інш.
Напр., манетны скарб датуецца па самай позняй манеце, пахаванне захоўвае комплекс адначасных рэчаў, надмагільны номнік — дату і інш. Датаванне помнікаў дапісьмовых эпох часам праводзіцца з дапамогай метадаў прыро дазнаўчых навук і назапашанай імі інфармацыйнай базы. Палеалітычны пом нік можа датавацца па геалагічным пласце або па адкладаннях стужкавых глін; дэндрахраналагічны метад — па гадавых пластах драўніны, знойдзенай на помніку, па ступені назапашвання
фтору або знікнення бялку-калагену ў выкапнёвых касцях стараж. жывёл. Спорава пылковы аналіз дапамагае вы значыць перыяд развіцця расліннасці ў час утварэння культурнага пласта, радыевугляродны — узрост па ступені распаду С'4 у арганічных рэштках, па леа-, геамагнітны — па магнітных ха рактарыстыках аб’ектаў. Тэрмалюмінесцэнтны аналіз дазваляе падлічыць дату абпальвання керамікі і інш. Дакладнасць А.д. значна ўзрастае пры комплексным метадзе — адначасовым выкарыстанні некалькіх спосабаў да тавання археал. матэрыялу.
Літ.\ 3, 748. У. Ф. Ісаерка
АРХЕАЛАГІЧНА ЭТНАГРАФІЧ НЫ МУЗЁЙ Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. Адкрыты ў 1980 як археалагічны, пазней утвораны этнаграфічны аддзел. Археал. рэчы экспануюцца на 6 стэндах: палеаліт і мезаліт; неаліт і бронзавы век; ранні жал. век; старажытна славянская вёска; усходнеславян скія гарады; стараж. манеты. У экспазіцыі косці маманта (Віцебская, Гомельская і Цюменская вобл.), палеалітычныя скрабкі, мезалітычныя мікраліты, прылады працы і фрагменты посуду эпохі неаліту і бронзы (Гомельскі і Вет каўскі р-ны), фрагменты антычнага посуду, посуду мілаградскай і зарубінецкай культур (Чачэрск), глі няныя грузікі, рэшткі металургічнай вытворчасці (Рэчыцкі р-н), скроне выя кольцы (7-прамянёвыя бранзалетаі пярсцёнкападобныя), бронзавыя фібулы, пацеркі (шкляныя залачоныя бочачкападобныя і цылін дрычныя, сердалікавыя біпірамідальныя, бронзавыя прызматыч ныя), дробны бісер, падвескі, лунніцы, крыжыкі, гліняны посуд, прылады працы (Жлобінскі, Кармянскі, Рагачоўскі, Чачэрскі, Міёрскі р-ны), манеты 18—20 ст., скарб польскіх манет 16—17 ст. з в. Людзяневічы (Жыткавіцкі р-н). Экспануюцца муляжы палеалітычных прылад пра цы, малюнкі першабытных людзей, статуэтак эпох палеаліту і энеаліту, фотаздымкі, слайды. У музеі пра водзяцца экскурсіі, арганізуюцца выстаўкі літаратуры па археалогіі і этнаграфіі. У. У. Багамольнікаў. АРХЕАЛАГІЧНАЯ ГРЎПА, на вукова-даследчае падраздзяленне ў складзе археалагічнай экспедыцыі або атрада з 2—3 супрацоўнікаў, падначаленых кіраўніку групы.
АРХЕАЛАГІЧНАЯ КАМІСІЯ пры Народным камісарыяце ас веты Л і т о ў с к а-Б е л а р у с к а й ССР (ЛітБел). Заснавана 25.3.1919 паводле пастановы ўрада ЛітБела для каардынацыі і кіраўніцтва ўсімі даследаваннямі гіст. і археал. помнікаў на тэр. рэспублікі: пошук помнікаў, іх навуковае вывучэнне, сістэматызацыя і ацэнка, публіка-
цыя атрыманых звестак, ахова гіст. і культурнай спадчыны.
Камісія атрымала права ствараць даследчыя экспедыцыі, выдаваць навук. працы, распаўсюджваць археал. веды сярод насельніцтва. кіраваць працай архіваў, бібліятэк, музеяў. Разгарнуць работу камісіі перашкодзіла акупацыя тэр. ЛітБела войскамі Польшчы летам 1919.
Літ.: 194. , ,
АРХЕАЛАГІЧНАЯ КАМІСІЯ ў Пецярбургу, цэнтральная археал. ўстанова Расіі. Існавала ў 1859—1919. 3 1889 дазваляла і кантралявала раскопкі на дзярж., гар. і сялянскіх землях (на памешчыцкія землі яе правы не пашыраліся). Выдавала штогоднік «Отчеты» за 1859—1915 гг. (1862—1918), «Нзвестня» (вып. 1—66, 1901 —18), a таксама «Матэрыялы па археалогіі Расіі» (т. 1—37, 1866—1918). А.к. правяла вял. работу па зборы помнікаў старажытнасці, іх ахове і рэстаўрацыі, у т.л. на тэр. Беларусі. У розны час А.к. ўзначальвалі С.Р. Строганаў, A. А. Васільчыкаў, A. А. Баб рынскі. Пасля ліквідацыі яе функцыі перададзены Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (з 1959 Інстытут археалогіі АН СССР)
«АР^ЕАЛАГІЧНАЯ КАРТА БЕЛАРУСЬ, выданне Бел. добраахвотнага т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры, у якім змешчаны пералік выяўленых археал. помнікаў пэўнай эпохі, адпаведна адм.-тэрытарыяльнаму падзелу Беларусі. Выдадзены ў Мінску ў 3 выпусках (1968—76) на рус. мове. У вып. 1 -м — Помнікі каменнага веку (1968, складальнік У. Ф. Ісаенка) — пералічаны 601 помнік палеаліту, мезаліту і неаліту, выяўлены на тэр. Беларусі і суседпіх раёнаў РСФСР і УССР. У вып. 2-м — Помнікі жалезнага веку і эпохі феадалізму (1971, складальнік Г. В. Штыхаў)— названы гарадзішчы, селішчы, курганы, камяні з надпісамі, манетныя і манетна-рэчавыя скарбы. У вып. 3-м — Помнікі бронзавага веку (1976, складальнік Ісаенка) — уключана 2400 помнікаў гэтага перыяду. Дадзена апісанне асобных археал. культур, сацыяльна-эканам. развіцця плямён. У кожным выпуску зме шчана характарыстыка адпаведнай эпохі на тэр. рэспублікі, прыводзяцца спісы і карты помнікаў, даецца бібліяграфія. Ілюстраваны фотаздымкамі і замалёўкамі археал. знаходак, планамі некаторых помнікаў. «АРХЕАЛАГІЧНАЯ КАРТА ГРО ДЗЕНСКАЙ ГУБЁРНІ», навуковакраязнаўчая праца археолага Ф. В. Пакроўскага, падрыхтаваная да Археалагічнага з’езда дзевятага. Надрукавана ў «Працах дзевятага археалагічнага з’езда ў Вільні, 1893» (т. 1, 1895). У аснову кнігі пакладзены звесткі, сабраныя аўтарам са мастойна або праз мясцовых карэспандэнтаў (вясковых настаўні
каў, стараст, свяшчэннікаў), выкарыстаны публікацыі даследчыкаў Т. Тыіпкевіча, 3. Глогера, Э. Вольтэра, М. Авенарыуса і інш.
Археал. матэрыял размешчаны паводле гідраграфічнага члянення губерні: басейн р. Нёман (Гродзенскі, 6. ч. Слонімскага і Ваўкавыскага пав.), басейн р. Бобр (ч. Сакольскага і Беластоцкага пав.), басейн р. Нараў (Ваўка выскі, Пружанскі, Бельскі, Беластоцкі, ч. Сакольскага пав.), басейн р. Зах. Буг (Брэсцкі, часткова Кобрынскі, Бе льскі і Пружанскі пав.), басейн р. ГІры пяць (ч. Слонімскага, Пружанскага і Кобрынскага пав.). Названы стаянкі і асобныя знаходкі каменнага веку, гарадзішчы жал. веку, курганныя групы, замкавыя горы, надмагільныя кры жы, камяні і пліты з надпісамі і без іх эпохі сярэднявечча. Змешчана шмат легенд і паданняў, звязаных з розны мі мясцінамі і пемнікамі. М А. Ткачоў. «АРХЕАЛАГІЧНАЯ КАРТА МА ГІЛЕУСКАЙ ГУБЁРНІ», адна з асноўных прац Е. Р. Раманава ў галіне археалогіі. Падрыхтоўка яе пачалася каля 1884. Паводле пастановы Віленскага аддзялення папярэдняга камітэта Археалагічнага з’езда дзевятага карту планавалася надрукаваць на працягу 2 гадоў да пачатку з’езда (1893). Выданне сарвалася з-за недастатковасці звестак (былі толькі пра курганы і гарадзішчы) і пратэрміноўкі адказаў на разасланыя па паветах апыталь ныя лісты (апошні дасланы ў 1897). У дапрацаваны варыянт карты Раманаў уключыў падрабязныя звесткі пра месцазнаходжанні шматлікіх прылад працы каменнага веку, каменныя крыжы з надпісамі і без іх, камяні-следавікі з выявамі крыжоў, месяца, падковы і пісталета (мяст. Хальч), язычніцкі ідал у выглядзе 4-кантовага каменнага слупа з высечанай наверсе галавой (в. Пярэспа Сенненскага пав.), крыж з літарамі ІС— і надпісам «БА
РйСЬ БАЙСТ» (мяст. Раманава), «замкавішчы», палі пахаванняў, ахапіўшы практычна ўсе катэгорыі археал. помнікаў губерні.
Вучоны пералічыў віды курганных пахаванняў (у мацерыку, на мацерыку, у насыпе, у труне, без труны, трупаспаленне за межамі кургана, у кургане, са зброяй, курганы-кенатафы. парныя курганы, злучаныя невял. валамі). Асаблівасцю могільнікаў Магілёўшчыны Раманаў лічыў наяўнасць у адных і тых жа могільніках розных Biflay пахаванняў. Зафіксавана 9506 курганных насыпаў (у 1885—88 Раманаў раскапаў 39 курганоў), атрыманы звесткі пра 245 гарадзішчаў. Зазначыў, што насельніцтва на Пн губерні называла курганы «капцамі», на Пд — «валатоўкамі», на У — «курганамі». Да карты былі напісаны фізіка теаграфічны і гіст. нарысы. Выдадзены толькі «Археалагічны нарыс Гомельскага павета (Магілёўскай губерні)» (аднаго з 11 на Магілёўшчыне) і фізіка-геаграфічны на рыс губерні (Вільня, 1910). Усе рукапісныя матэрыялы, апытальныя лісты захоўваюцца ў Цэнтр. гіст. архіве Украіны ў Львове.