• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    і Нёмана і светлы круглагаловы на Палессі. В. В. Бунак удакладніў адрозненні паміж жыхарамі паўночных (верхнедняпроўскі А. т.) і паўднёвых (палескі А. т.) рэгіёнаў рэс публікі: сярод першых часцей сустракаюцца болып светлыя адценні вачэй і валасоў, увагнутая спінка носа, болып высокі рост. На падста ве вывучэння расавых рыс выкапнё вых рэшткаў з усх.-слав. курганоў 10—13 ст. Г. Ф. Дэбец (1932), Т. А. Трафімава (1946), Т. I. Аляксеева (1973) характарызавалі жыхароў тэр. Беларусі як доўгагаловых з шырокім і нізкім тварам, больш масіўных у паўн. групах, якія маюць падабенства да тагачаснага насельніцтва сумежных раёнаў Прыбалтыкі. Даследаванні групы антрапалогіі Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, распача тыя ў 1966, пацвердзілі вынікі папя рэдніх даследаванняў і пашырылі антрапал. характарыстыку стараж. і сучаснага насельніцтва Беларусі. Большая колькасць рэшткаў шкілетаў з курганных могільнікаў 10—14 ст. розных рэгіёнаў Беларусі сведчыць не толькі пра значнае падабенства ўсіх тэрытарыяльных груп, але паказвае і лакальныя асаблівасці — менш выяўленыя еўрапеоідныя рысы ва ўсх. рэгіёне. Два шкілеты бронзавага веку (адзін з Гродзенскай, другі з Гомельскай абласцей) маюць тыя ж адрозненні. Пра пераемнасць А. т. у пакаленнях на працягу апошняга тысячагоддзя сведчыць супастаўленне выкапнёвых рэшткаў шкілетаў насельніцтва 10—14 ст. і 18—19 ст. (напр., ідэн тычныя прапорцыі твару). Аднак на тэр. Беларусі, як і на большай частцы Еўропы, за апошняе тысячагоддзе змянілася форма галавы з падоўжанай (доліхакефальнай) да акруглай (брахікефальнай, т. зв. працэс брахікефалізацыі); менш ма сіўным стаў шкілет (працэс грацыялізацыі). Як і ва ўсім свеце, у беларусаў за апошняе стагоддзе назіраецца працэс акселерацыі (больш інтэнсіўны рост цела ў даўжыню, больш ранняе выспяванне арганізма), таму сучасныя пакаленні больш рослыя, чым іх аднагодкі пач. 20 ст.
    У сучаснага насельніцтва, акрамя асаблівасцей, адзначаных Бунакам, назіраецца невялікае паслабленне з ПдЗ на ПдУ еўрапеоідных рыс: больш нізкае і шырокае пераноссе, часцей су стракаюцца мяшаныя адценні колераў вачэй (шэрыя, зеленаватыя, нават ка рычневыя), расце менш густая барада. Аднак адрозненні гэтыя невялікія, і ўсе лакальныя А. т. звязаны паміж сабой узаемапераходамі. Тэрытарыяльнае размеркаванне асаблівасцей будовы твару і цела, дэрматагліфічных (варыяцыі скурных малюнкаў на далонях і ступнях), аданталагічных (структур ныя асаблівасці зубной сістэмы) пры кмет, груп крыві дазваляе аднесці бе-
    ларусаў да ўсходнееўрапейскага варыянта (балтыйскага тыпу па класіфікацыі М. М. Чабаксарава) еўрапеоіднай расы. Падабенства А. т. беларусаў з рускімі, украінцамі, літоўцамі і латышамі ў сумежных з адпаведнымі рэспублікамі раёнах гістарычна абумоўлена этнічнымі і генетычнымі сувязямі ў кантактных зонах.
    Літ.: 54, 179, 352, 642, 1038, 1039, 1041, 1165, 1166, 1167, 1168, 1169.
    I. 1. Салівон. АНТРАПАЛОГІЯ (грэч. anthrdpos чалавек + logos навука), галіна прыродазнаўства, якая вывучае паходжанне, эвалюцыю і заканамернасці зменлівасці біялагічных асаблівасцей чалавека і яго рас. А. цесна звязана з прыродазнаўча-гістарычнымі і сацыяльнымі навукамі, паводле Ф. Энгельса, ажыццяўляе пераход ад марфалогіі і фізіялогіі чалавека і яго рас да гісторыі. Mae 3 асн. раздзелы. Антрапагенез — вучэнне пра паходжанне чалавека і яго месца ў жывёльным свеце. Расазнаўства вывучае прычыны ўтварэння, заканамернасці фарміравання і ўзаемадзеяння рас, зменлівасці расавых тыпаў у прасторы і часе. У межах гэтага раздзела этнічная А. разам з археалогіяй, гісторыяй, этнаграфіяй, мовазнаўствам вывучае праблемы этнагенезу — фарміравання розных этнасаў (плямён, народаў).
    Марфалогія выяўляе заканамернасці зменлівасці будовы цела і органаў чалавека ў залежнасці ад спадчыннасці, умоў жыцця і працы. Уключае саматалогію (узроставыя варыяцыі будовы цела сучаснага чалавека), мералогію (варыяцыі асобных органаў арганізма), дэрматагліфіку (варыяцыі скураных малюнкаў на далонях і ступнях), аданталогію (структурныя асаблівасці зуб ной сістэмы сучасных і выкапнёвых людзей і вышэйшых малпаў), палеаантрапалогію (варыяцыі структур рэш ткаў шкілета выкапнёвых людзей і вышэйшых малпаў). 3 1960 х г. вылучаны яшчэ 2 раздзелы: фізіялагічнаяА. вывучае варыяцыі функцыянальных асаблівасцей арганізма чалавека і працэсы яго адаптацыі ў розных кліматычна-геаграфічных і сацыяльных умовах; антрапагенетыка рэканструюе радаслоўную папуляцый на падставе вывучэння заканамернасцей размеркавання антрапалагічных прыкмет з прос тым наследаваннем, якія не змяняюцца на працягу жыцця (напр., групы крыві).
    Першыя звесткі пра А. ёсць у працах Герадота (5 ст. да н. э.), Арыстоцеля (4 ст. да н. э., увёў тэрмін А. як вучэнне пра духоўную прыроду чалавека), Лукрэцыя Kapa (1 ст. да н. э.). Вялікія геаграфічныя адкрыцці 15—16 ст. далі магчымасць пазнаёміцца з народамі Амерыкі, Акеаніі, Усх. Азіі, у т. л. Усх. Сібіры і інш. і распачаць сістэматыза цыю чалавечых рас. Эвалюцыйная тэорыя Ч. Дарвіна абвергла тэалагічнае вучэнне пра паходжанне чалавека і садзейнічала развіццю тэорыі антрапагенезу. Як самастойная навука А. сфарміравалася ў 19 ст. Антрапалагічныя ўстановы ўзніклі ў Парыжы (1859), Лондане (1863), Мадрыдзе (1865), Берліне (1869), Вене (1870), Стакгольме (1873). Па ініцыятыве А. П. Багданава ў 1864 арганізаваны антрапалагічны
    аддзел Т ва аматараў прыродазнаўства пры Маскоўскім ун-це, а ў 1879 — антрапалагічная выстаўка, экспанаты якой сталі асновай Музея антрапалогіі пры Маскоўскім ун-це. Антрапалагічнае т-ва ўзнікла ў 1879 пры Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Пецярбургу. У 2-й пал. 19 ст. А. збірала звесткі пра розныя расавыя тыпы, палеаантрапалагічныя матэрыялы, распрацоўвала і уніфікавала методыку іх збору. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж метра поліямі і калоніямі ў канцы 19 ст. спрыя ла ўзнікненню антынавук. тэорый расізму, якія апраўдвалі эксплуатацыю і знішчэнне каланіяльных народаў. Прагрэсіўныя антраполагі выкрывалі рэакцый ную сутнасць расізму. Планамерныя даследаванні фізічнага развіцця, антра палагічнага складу народаў СССР па чаліся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ідэі біялагічнай паўнацэннасці ўсіх рас, закладзеныя ў працах К. М. Бэра, Баг данава, Дз. М. Анучына, М. М. Міклухі-Маклая, развіты ў даследаваннях сав. вучоных В. В. Бунака, Я. Я. Рагінскага, Г. Ф. Дэбеца, Г. А. Бонч Асмалоўскага, М. Р. Левіна, М. М. Чабаксарава, В. П. Аляксеева, A. А. Зубава і інш.
    Даследаванні антрапалагічнага складу беларусаў пачаліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. Іх праводзілі Анучын (1889), М. А. Янчук (1890), К. М. Ікаў (1890), A. Н. Раждзественскі (1902), А. Л. Здраеўскі (1905), A. А. Піянткоўскі (1905). Фізічны тып і паходжанне беларусаў Палесся, зах. і ўсх. абласцей вывучаў Ю. Д. Талька-Грынцэвіч. Вынікі папярэдніх даследаванняў абагульнілі A. А. Іваноўскі (1905), Я. М. Чапуркоўскі (1918). У 1926 па ініцыятыве A. К. Ленца пры Інбелкульце створана анірапа лагічная камісія, рэарганізаваная пазней у кафедру антрапалогіі Бе ларускай АН. Пачаліся планамерныя даследаванні (вымярэнне насельніцтва ў спалучэнні з вывучэннем груп крыві і нервовай дзейнасці) у Слуцкім, Мазырскім, Магілёўскім, Аршанскім р-нах. Вынікі гэтых даследаванняў выкладзены ў працах Ю. М. Верамецкай, П. Я. Вішнеўскага, A. А. Смірнова, Д. Н. Эйн горна. У 1920—30 я г. Бунак вывучаў фізічны тып і размеркаванне груп крыві ў беларусаў, даследаваў краніялагічныя калекцыі сярэдневяковага насельніцтва Беларусі. Па больш шырокай краніялагічнай праграме антрапалагічны тып усх.-слав. насельніцтва пач. 2-га тысячагоддзя н. э. вывучалі Дэбец, Т. А. Трафімава, В. В. Сядоў, Т. I. Аляксеева. Антрапалагічны склад жыхароў БССР планамерна вывучала ў 1955—59 антрапалагічная экспедыцыя Ін-та этнаграфіі AH СССР, што адлюстравана ў працах М. У. Вітова, Р. Я. Дзянісавай, Бунака, У. Дз. Дзячэнкі. У 1965 пры Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР створана група А., якая праводзіць комплексныя антрапал. даследаванні: фізічнага тыпу старажытнага (I. I. Салівон, A. I. Кушнір) і сучаснага
    насельніцтва Беларусі (Салівон), заканамернасцей росту і развіцця вучняў у розных рэгіёнах рэспублікі (Салівон, Н. I. Поліна), дэрматагліфічных і аданталагічных асаблівасцей (Л. I. Цягака), размеркавання крыві і інш. генетычна абумоўленых прыкмет у сельскага насельніцтва (A. I. Мікуліч), генадэмаграфічныя — у гарадах рэспублікі (В. У. Марфіна). У Мінскім медыцынскім ін-це вывучаецца спадчыннасць дэрматагліфічных прыкмет (I. С. Гусева) і размеркаванне нека торых марфалагічных прыкмет у блізнят (Р. У. Дэрфліо), у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства — фізічнае развіццё сельскіх вучняў Бел. Палесся (Г. I. Вярэніч), у Ін це культуры — палеапаталогія (Л. М. Казей). У выніку раскопак супрацоўнікамі аддзелаў археалогіі Ін-та гісторыі АН БССР (Ш. I. Бекцінееў, Л. У. Дучыц, Ю. А. Заяц, Я. Г. Звяруга, Т. М. Каробушкіна, A. В. Квяткоўская, П. Ф. Лысенка, Г. В. Штыхаў) і Ленінградскага аддзялення Ін-та археалогіі AH СССР (Ф. Д. Гурэвіч, К. В. Паўлава) з 1960-х г. значна папоўнілася астэалагічная калекцыя па насельніцтву 10— 13 ст., з’явіліся матэрыялы па 14— 17 ст.
    У выніку раскопак Салівон створана калекцыя па сельскім насельніцтве Беларусі 18—19 ст., якая дазволіла ўдакладніць тэрытарыяльныя асаблівасці і зменлівасць антрапалагічнага складу жыхароў на тэр. Беларусі ў апошнім тысячагоддзі. Знаходкі М. М. Чарняў скага ў Гродзенскай вобл. (Ваўкавыскі р-н, культура шнуравой керамікі) і А. Г. Калечыц у Гомельскай (Веткаў скі р-н, сярэднедняпроўская культура) шкілетаў 2 мужчын сярэдняга ўзросту дазволілі намеціць вытокі аслабленай еўрапеоіднасці, адзначанай сярод пазнейшых папуляцый.
    Літ.: 1163, 1167. I. I. Салівон. АНТРАПАМЁТРЫЯ (грэч. anthro pos чалавек + metreo вымяраю), адзін з прыёмаў антрапалагічнага даследавання, які заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак для ўстанаўлення полавых, узроставых, расавых і інш. структурных асаблівасцей. Вылучаюць вымярэнні: цела — саматаметрыю, касцей шкілета — астэаметрыю, чэрапа — краніяметрыю.
    Для дакладнага вымярэння і фіксацыі прыкмет існуюць спец. інструменты (цыркулі, антрапаметры, ганіёметры, стужкі і інш.). Для якаснай характарыстыкі прыкмет, якія нельга вымя раць (рысы твару, колерскуры, валасоў, вачэй і інш.), складзены спец. шкалы.