Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
бак. Вядомы ахвярныя пахаванні сабак, баброў, свіней, а ў адным пахаванні сабакі выяўлена разбітая пасудзіна. На помніках мілаградскай і зарубінец кай культур выяўлены амулеты пад вескі з прасвідраваных зубоў мядз ведзя, бабра, ікла ваўка, у могільніках Чаплін і Атвержычы — асобныя косці і зубы свойскіх і дзікіх жывёл. У насельніцтва культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай (цэнтр і Пн Беларусі) у пашане амулеты з іклаў звяроў. У насельніцтва культуры ўсх. літ. курганоў былі пашыраны пахаван ні нябожчыкаў разам з коньмі. У слав. курганах 2-й пал. 1 га тысячагоддзя н. э. знаходзяць чарапы свойскіх жывёл, косці свіней і птушак, амулеты падвескі з іклаў і зубоў жывёл. Нашы продкі ўшаноўвалі бога жывёлагадоўлі Вялеса тым, што выраблялі круглыя металічныя падвескі з выявай галавы быка. У 1013 ст. былі пашыраны зааморф ныя бранзалеты. У радзіміцкіх курганах знаходзяць амулеты з зубоў лісы, выявы каня на донцы пасудзіны. Пры раскоп ах Верхаўлянскага свяйілішча на кам ннай вымастцы, дзе знаходзіўся «вогненны ахвярнік», выяўлены косці свінні. Сляды К.ж. захаваліся і ў ран нефеадальных гарадах: шматлікія падвескі амулеты з зубоў і іклаў жывёл, падвескі ў выглядзе «конікаў», манета падобныя падвескі з выявай галавы бы ка і інш. У духоўнай культуры беларусаў з глыбокай старажытнасці і амаль да нашага часу захаваўся звычай ушанавання вужоў. У старажытнасці многія жыхары гарадоў і вёсак насілі амуле-
ты змеевікі, на адным баку якіх была хрысціянская сімволіка, на другім змяінае гняздо і кругавы надпіс з зак лінаннем ад няшчасцяў і хвароб.
Сляды К.ж. захаваліся ў назвах га радзішчаў (Змяёўка, Змеева гара, Ту рава гара, Валова гара) і камянёў (Змееў камень, які, верагодна, быў мес цам пакланення хтанічнаму боству). He выключана, што аналагічнае паходжанне маюць Барысавы камяні. Янічэ А. Афанасьеў звярнуў увагу на падабен ства формулы надпісаў на амулетах змеевіках і на Рагвалодавым камені. На некаторых камянях-следавіках ёсць прыродныя ці штучныя паглыбленні, якія нагадваюць сляды лася, аленя, мядзведзя і інпі. жывёл. Такія камяні ўшаноўваліся. Лічылася, што вада з гэтых паглыбленняў дапамагае пры роз ных захворваннях. У пэўнай меры з культу каня і свяшчэннага вершніка вы нікае паходжанне герба «Пагоня». Да волі шырока К.ж. адлюстраваны і ў фальклорна этнаграфічным матэрыяле. Так, на тэр. Расонскага р-на ў 19 ст. запісана легенда пра кн. Боя і яго сабак Стаўраў і Гаўраў, пасля смерці якіх ён загадаў ушаноўваць іх памяць у пэўныя дні. У выніку гэтага ў некато рых мясцінах Беларусі да пач. 20 ст. святкаваліся Стаўроўскія Дзяды. У Ба рысаўскім і інш. паветах спраўлялася свята «камаедзіцы», звязанае з куль там мядзведзя. Існавалі шматлікія па вер’і, звязаныя з бусламі, дзятламі, жабамі, змеямі, пеўнямі і інш. жы вымі істотамі. Для беларусаў характэр нымі з’яўляюцца легенды пра пярэва ратняў-ваўкалакаў, якія нібыта мо гуць ператварацца на пэўны час з людзей у ваўкоў. Падобную легенду пра племя неўраў, якое некаторыя археола гі атаясамліваюць з мілаградскай культурай, запісаў яшчэ ў 5 ст. да н. э. Герадот.
7}іт 831,1014, 1015. Э. Зайкоўскі. КУЛЬТАВЫЯ ЯЗЫЧНІЦКІЯ ПОМНІКІ, месцы і збудаванні, дзе пакланяліся язычніцкім багам, духам і інш. сакральным істотам і стыхіям. Многія рытуальныя дзеянні амаль не патрабавалі рэквізіту і та му не пакінулі археал. слядоў. Да ныя этнаграфіі і фальклору дазваля юць меркаваць, што разнастайныя звароты да сіл прыроды, духаў даб ра і зла, заклінанні маглі адбывацца ў жытлах, на плошчах паселішчаў, каля крыніц, на лугах, берагах рэк і азёр, на ўскраі поля, каля свяшчэнных дрэў (напр., дубоў). Язычніцкія святы (напр., Купалле) часта адзначаліся на свяшчэнных пагорках. Паводле пісьмовых звестак, даных археалогіі і этнаграфіі зафіксавана пакланенне крыніцам культавым, гаям, асобным дрэвам, a таксама ўзгоркам культавым. На тэр. Беларусі быў шырока распаўсюджаны культ камянёў, у т. л. камя нёў-следавікоў. Пад канец існавання першабытнаабшчыннага ладу ўзнік лі капішчы. У канцы 1 га тысяча годдзя н. э. існавалі гарадзішчы свяцілішчы. У пісьмовых крыніцах паведамляецца нра «храмы ідальскія», «кумірні», «трэбішчы» (ахвяр
нікі), «бажніцы». Пасля прыняцця хрысціянства значная частка культавых язычніцкіх помнікаў ска рыстоўвалася ў час хрысціянскіх свят і набыла функцыі проійчаў.
Літ.: 1014, 1015. Э. М. Зайкоўскі. КУЛЬТЎРА АРХЕАЛАГІЧНАЯ, гл. Археалагічная культура.
КУЛЬТЎРА ТЫПУ ВЁРХНЯГА ПЛАСТА БАНЦАРАУШЧЫНЫ, гл. Баннараўская культура.
КУЛЬТЎРНА АРХЕАЛАГІЧНАЯ АГУЛЬНАСЦЬ, гл. Археалагічная культура.
КУЛЬТЎРНЫ ПЛАСТ, прынятая ў археалогіі і геалогіі назва пласта зямлі, які ўтварыўся ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека. Mae сваю кансістэнцыю (гумус, вуголле, гюпел, вапну, пясок, гліну, трэскі, буд. друз і інш.), структуру (шчыльную або рыхлую), спецыфічны колер (чорны, карычневы, шэры і інш.), часам спецыфічны пах (двухвокісу вугляроду). У К.п. захоўваюцца рэшткі стараж. жытлаў, гасп. пабу доў, помнікаў манументальнага дойлідства (храмы, палацы), прадметы матэрыяльнай культуры (прылады працы, зброя, упрыгожанні і інш.), кухонныя адходы (косці дзікіх і свойскіх жывёл, птушак, рыб, абпа ленае збожжа, лушпіны арэхаў, яек, костачкі пладоў і інш.). На фарміраванне К.п. ўплывае інтэнсіўнасць жыцця і род дзейнасці людзей, ступень канцэнтрацыі жыхароў на адпаведнай плошчы ў той ці іншы час, працягласць пражывання на помні ку, а таксама знешнія абставіны (стыхійныя бедствы, варожыя нава лы і інш.). Так, таўшчыня К.п. ў гарадах каля храмаў і на гандл. плошчах меншая, чым на месцы сядзіб і майстэрняў, на гарадзішчах і дзядзінцах болыпая, чым на селішчах і пасадах.
На палеалітычных помніках (Бердыж, Падлужжа, Юравічы і інш.) К.п. мае таўшч. да 0,6 0,7 м, чырванаватага або зеленавата-шэрага колеру, утрымлівае рэшткі жытлаў, крамянёвыя пры лады працы, косці маманта і інш. буйных жывёл, але ён, як правіла, перакрыты пластом баласту таўшч. 3 4 м. К. п. эпохі мезаліту светла-шэры, таўшч. 0,2—0,4 м, з невял. колькасцю знаходак, пераважна крамянёвымі вы рабамі. Адметнай рысай К.п. эпохі неа літу з’яўляецца наяўнасць у ім рэніткаў керамікі, а таксама насычанасць зна ходкамі. На помніках паўн. Беларусі (Асавец, Галоўск і інш.) К.п. часам да сягае 1 — 1,2 м, перакрыты пластом тор фу. К.п. бронзавага веку ўтрымлівае кераміку, вырабы з крэменю, каменныя сякеры, вельмі рэдка бронзавыя рэчы, на помніках у Бел. Панямонні, на Пн і Пд Беларусі мае таўшч. да 0,4 1 м. К.п. жалезнага веку шэрага або чорнага колеру, таўшч. да 1—2 м, на асобных помніках знойдзены рэшткі жытлаў у выглядзе абвугленага дрэва, агнііпчаў, грубаляпнога посуду, вырабы з жалеза,
косці, каменю, каляровых металаў і інш. Селішчы гэтага перыяду маюць К.п. не вялікай таўшчыні, шэрага колеру, аднароднай структуры, на асобных помні ках таўшч. больш за 1 м. К.п. селішчаў ранняга сярэднявечча таўшч. 0,2 — 0,4 м, светла шэрага колеру, утрымлівае кераміку, радзей рэчы з жалеза, шкла, каменю, каляровых металаг і інш. К.п. у гарадах Беларусі складаў: у Гродне 8,2 10,2 м, Віцебску 5,7—8, Мінску 5 6,4, Полацку 4,3—5,5, Брэсце 5,2, Пінску 4,4, Слуцку 3,6—4,2, Тураве 2,6 2,8 м і інш. К.п., які ўтвараўся ў сярэдневяковых гарадах, з цягам часу ствараў для жыхароў няз ручнасці, таму рабіліся захады па па ляпшэнні камунальнай гаспадаркі: аб наўляліся насцілы вулічных маставых і дваровых вымасткаў, пракладаліся ва дасцёкі і інш. Іх рэшткі знойдзены пры раскопках Полацка, Мінска, Брэста, Ві цебска і інш. К.п. некаторых помнікаў насычаны вільгаццю і таму добра захоў вае рэчы арганічнага паходжання (па селішчы Асавец, Галоўск, г. Брэст, Пінск, Слонім, Гродна, Слуцк, Давыд Гарадок, Полацк, Мінск, Верхні замак Віцебска і інш.). У ім добра захоў ваюцца рэчы з дрэва, бяросты, скуры, косці і інш., а таксама рэшткі драў ляных пабудоў, якія даюць магчымасць рэканструяваць планіроўку і забудову стараж. гарадоў (гл. Археалаггчны му зей «Бярэсце»). Канцэнтрацыя ў К.п. рэшткаў сыравіны і адходаў вытвор часці сведчыць аб існаванні тут май стэрні рамесніка. Праслойкі пяску і глею, якія не маюць слядоў дзейнасці чалавека і ўтварыліся ў выніку веснавых і дажджавых паводак, а таксама пласты пажарышчаў, зафіксаваныя ў пісьмовых крыніцах, з’яўляюцца добрымі дыферэнцыятарамі ў раздзяленні розных па часе адкладанняў культурных напластаванняў.
Датаванне К.п. ажыццяўляецца па знаходках, якія ўжо датаваны на раней даследаваных помніках,— ManeTax, рэштках мураваных збудаван няў (гл. таксама Археалагічнае датаванне). Глеба, на якой залягае К. п. і якая ўжо не мае слядоў жыццёвай дзейнасці чалавека, у археалогіі наз. мацерыком. Як правіла, гэта светлы пясок або шчыльная марэнная гліна. К.п., які залягае непасрэдна перад мацерыком, наз. перадмацерыковым, гэта найстаражытнейшы пласт у агульнай стратыграфіі помніка. Калі помнік шматпластавы, даследчыкі вылучаюць т. зв. стратыграфічныя пласты. К.п. адносіцца да помнікаў і ахоўваецца дзяржавай, распрацоўка яго павінна весціся ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове помнікаў і існуючай навук. методыкай раскопак (гл. Раскопкі археалагічныя). Раскапаны К.п. знікае назаўсёды і ў адрозненне ад помнікаў архітэктуры не паддаецца аднаўленню. Інфармацыя пра К.п. мае вял. значэнне пры рэканструкцыі і забу дове гіст. частак гарадоў. Неаднароднасць саставу К.п., прысутнасць у ім арганічных уключэнняў уплы ваюць на яго фізіка-механічныя якасці, што не дазваляе ўзводзіць на ім капітальных будынкаў, а хіміч ныя мікраэлементы, якія ўтрымлівае
К.п., шкодна ўплываюць на металічныя канструкцыі падземных камунікацый. Тэрмін «пласт» упершыню ўжыў французскі вучоны Г. Мартылье ў сярэдзіне 19 ст. У Расіі навук. тлумачэнне паходжання К.п. ў дачыненні да Ноўгарада і Пскова даў у пач. 19 ст. Я. А. Балхавіцінаў. Бел. археолаг A. М. Семянтоўскі ў сярэдзіне 19 ст. пісаў: «Зямля, што добрая маці, прыняўшы ў нетры свае ўсё, ад яе ж рукою чалавека ўзятае... у немачы захоўвае яго для далёкіх нашчадкаў. Тады заступ археолага раскрые нетры і прымусіць іх расказаць аб мінулым».
Літ.: 2, 3, 4, 61, 384, 847, 848.
Л. У. Калядзінскі. КУЛЬЧЫНСКІ Iгнат [1707, каля Гродна — 1747 (?)], беларускі ар хеолаг, краязнавец, царкоўны дзеяч, архімандрыт гродзенскі (з 1735). У 1727—35 быў у Рыме, дзе, магчыма, атрымаў адукацыю, вывучаў гісторыю царквы, пісаў і выдаваў багаслоўскія кнігі. На Беларусі даследаваў старажытнасці Гродна, в. Жыровічы (Слонімскі р-н). У вы ніку вывучэння архіва Гродзенскай Барысаглебскай царквы (Каложскай царквы) першым датаваў яе збудаванне 12 ст., выкарыстаўшы для гэтага (упершыню ў археал. практыцы) цэглу-плінфу. Напісаў «хроніку ігуменаў» Гродзенскага Каложскага манастыра паводле ар хіва, які вёўся з 1480. Вывучаў Гродзенскі Стары замак. Зрабіў апісанне абразоў кафедральнай царквы ў Полацку і крыжа Ефрасінні Полацкай.