Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі бел. К. значна пашырыла сферы дзейнасці. У 1917 у Слуцку створана культурна асветнае т-ва «Папараць кветка» з філіяламі ў в. Старыца («Зарніца») і Ліпнікі («Зорка»), выдавала час. «Ha­ma каляіна» (1920, № 1, 2). Утвораны ў 1917 краязнаўчы гурток у в. Смалярск Ігуменскага пав. ставіў за мэту прапа гандаваць ідэі К., ахоўваць помнікі, збіраць фальклорныя і этнаграфічныя матэрыялы. У 1921 аднавілі дзейнасць па К. Мінскае т ва гісторыі старажытнасцей (вяло раскопкі курганоў у Заслаўі) і Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та (на 3 факультэтах вучылася 420 студэнтаў). Але ў 1922 яно было зачынена, маёмасць па-варварску знішчалася. Былы яго дырэктар Б. Р. Брэж га пісаў: «Маёмасць скасаваных храмаў прадаецца, курганы раскопваюцца без дазволу...». Матэрыялы б. «Царкоўна археалагічнага дрэўлесховішча», сабраныя А. П. Сапуновым і Е. Р. Раманавым,распрадаваліся,пакідаласятоль кі тое, што было выгадна новым уладам. У 1921 пры Інбелкульце ўтворана камісія па рэгістрацыі краязнаўчых арганізацый, якая фактычна стала асновай Цэнтр. бюро краязнаўства (ЦБК). У 1924 зарэгістравана 19 арганізацый у Магілёве, Барысаве. Оршы і інш. У лістападзе 1924 адбылася 1 я Усебел. краязнаўчая канферэнцыя, якая аріанізацыйна аформіла ЦБК і прыняла рашэнне пра выданне часопіса «Наш край», першы нумар яго выйшаў у кастрычніку 1925. У апублікаванай праграме ў ліку найважнейшых задач было вывучэнне гісторыі краю, у т. л. археалагічнае. У 1925 у БССР каля 5 тыс. краязнаўцаў, актыўна працавалі Магілёўскае і Віцебскае бюро краязнаў ства. Пры ЦБК створаны археал. ка місіі, якія кіравалі раскопкамі, складалі археал. карту Беларусі, ахоўвалі помнікі археалогіі. 17—18 студзеня 1926 адбыўся 1-ы з’езд даследчыкаў бел. ар хеалогіі і археаграфіі, у якім удзельні чала 57 чал. У 1926 і 1927 адбыліся ўсебеларускія з’езды краязнаўцаў. 1-ы з’езд прыняў пастанову «Аб краязнаўчай рабоце ў галіне гісторыі і археалогіі і аб ахове помнікаў старажыт насці». У 1927 дзейнічала 240 краязнаў чых арганізацый (9637 чл.), працавала 18 музеяў. Пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Інбелкульта праводзіліся археал. раскопкі пад Оршай, Магілёвам, Мін скам, абследавана больш за 30 стараж. стаянак на Дняпры і Сажы, 53 гарадзіш чы і інш., выдаваліся неперыядычныя краязнаўчыя зборнікі, запіскі і інш. У гэты час да краязнаўчай дзейнасці далучыліся Д. М. Васілеўскі, Ц. Гартны, М. 1. Гарэцкі, В. Д. Дружчыц, М. I. Каспяровіч, Я. Колас, К. Крапіва, Я. Купала, В. А. Самцэвіч, С. В. Скан
дракоў, A. А. Шлюбскі, Б. I. ЭпімахШыпіла і інш. У 1929 пачаліся інспіравацца розныя палітычныя працэсы. 3-я Усебел. краязнаўчая канферэнцыя, якая адбылася ў 1930, фактычна згарнула краязнаўчую дзейнасць. У 1932 прынята пастанова СНК БССР «Аб мерапрыемствах па разгортванню края знаўчага руху», у якой гаварылася аб падпарадкаванні ўсёй краязнаўчай работы «планам сацыялістычнага будаў ніцтва». У 1930 быў закрыты часопіс «Наш край», замест яго ў 1930—33 выдаваўся часопіс «Савецкая краіна», які фактычна разграміў краязнаўчы рух на Беларусі. У навук. установах К. насіла валюнтарысцкі характар.
У Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 знаходзілася пад уладай Польшчы, цэнтрамі К. сталі Беларускі музей імя I. Луцкевіча і Бел. навук. т-ва, ство ранае ў 1921 у Вільні. Пэўную ролю ў развіцці К. адыграла Т ва бел. школы (1921—37). Клопат пра развіццё бел. К. бралі на сябе і бел. гімназіі, a таксама настаўнікі бел. школ, інтэліген цыя, якія праз публікацыі ў перыядыч ным друку, календары, брашуры, кнігі, экскурсіі прапагандавалі веды пра родны край. Важкі ўклад у развіццё бел. К. ўнеслі дзеячы бел. культуры Л. Вітан Дубяйкоўскі, Л. Войцік, Я. Гаўрылік, Я. Драздовіч, М. Ільяшэ віч, I. Краскоўскі, В. Ластоўскі, А. Луц кевіч, А. Неканда Трэпка, М. Пецюке віч, У. Самойла, П. Сергіевіч, I. Стаб роўскі, А. Станкевіч і інш. Археал. даследаваннямі займаліся М. Бранш тэйн, У. Галубовіч, Г. Пех, Г. ЦэгакГалубовіч, Н. Чарноцкі і інш. Дзейнічалі музеі ў Гродне, Слоніме, Лідзе, Пінску і некаторыя прыватнаўласніцкія музеі. Падтрымліваліся сувязі з Навук. т-вам імя Ф. Скарыны ў Празе, Бел. нац. к там у Чыкага, Бел. навукова краязнаўчым т-вам у Рызе (1920—40). Афіцыйныя польскія ўлады праводзілі дэструкцыйную, паланізатарскую палі тыку ў краі. Праз сваю прэсу, ксяндзоўмесіянераў і масавую літаратуру яны ажыццяўлялі ідэю Вял. Польшчы.
Пасля Вял. Айчыннай вайны назіралася некаторае ажыўленне К., што праявілася пры вывучэнні ге раізму сав. людзей на франтах вай ны і ў тыле ворага. Пра помнікі старажытнасці змяшчаліся матэ рыялы толькі ў часопісе «Беларусь». Аднак у хуткім часе зноў пачаўся спад К., які працягваўся да канца 1950-х г. Толькі дзякуючы С. X. Александровічу і некаторым інш. літаратуразнаўцам зрэдку паяўляліся артыкулы пра літаратурнае К., вельмі мала публікавалася матэры ялаў пра археал. К., найчасцей пра адкрытыя помнікі. На рубяжы 1950—1960-х г. пачалі адкры вацца краязнаўчыя музеі, але ў 2-й пал. 1960 х г. шмат якія з іх пераўтвораны ў музеі нар. славы, дзе выключаліся зборы помнікаў старажытнасцей. Выпадковыя археал. знаходкі траплялі ў некаторыя школьныя музеі (напр., у сярэдніх школах Багушэвіцкай Бярэзінскага р-на, Мядзельскай, Лоскай Валожынскага, Гудзевіцкай Мастоўска га, Гальшанскай Ашмянскага, Валеўскай Навагрудскага р наў, Клец кай, Сноўскай Нясвіжскага, Нава
свержанскай Стаўбцоўскага р-наў і іьш.). К. набыло выродлівыя формы, што праявілася ў прыярытэтным становішчы ваенна патрыятычнай тэматыкі, у прапагандзе сумніцельных поспехаў у развіцці нар. гаспадаркі і інш. Адбывалася масавае знішчэнне помнікаў археалогіі, хоць у 1966 створана Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, якое ў 1970—89 выдавала бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Бела русі*, дзе значнае месца адводзі лася матэрыялам па археалогіі Бе ларусі. У 1987 пры Беларускім аддзяленні Сав. фонду культуры арганізавана і разгарнула дзейнасць Краязнаўчая камісія, якая на з’ездзе краязнаўцаў Беларусі 27.12. 1989 пераўтворана ў Беларускае краязнаўчае таварыства. Праблемы К. асвятляюцца ў часопісах «Спад чына», «Беларусь» і інш. перыядычных выданнях. У выдавецтве «Полымя» існуе рэдакцыя краязнаўства, якая выпускае серыю «Па родным краі», кнігі па заказу Бел. добраахвотнага т ва аховы помнікаў гісторыі і культуры, у т. л. па археалогіі, іншыя краязнаўчыя выданні. У выдавецтве «Беларусь» выпушча на серыя кніг пра гарады Беларусі, дзе змешчаны матэрыялы археал. даследаванняў. Значны ўклад у раз віццё К. ў пасляваенны перыяд зрабілі М. I. Алексяюк, А. Зайка, В. Кісель, М. П. Клімец, В. Ляшук, Б. В. Міралюбаў (Брэсцкая вобл.), У. А. Арлоў, В. А. Ермалёнак, A. М. Падліпскі, М. С. Рыўкін, У. Шушкевіч, К. С. Шыдлоўскі (Віцебская вобл.), A. М. Белакоз, М. У. Вераціла, А. П. Госцеў, М. М. Казлоўскі, А. Г. Майсяёнак, A. М. Пяткевіч, В. Р. Супрун, У. А. Урабановіч (Гродзенская вобл.), У. У. Бага мольнікаў, А. Вішнеўскі, А. Літвінаў (Гомельская вобл.), У. Р. Ламінскі, A. А. Марзалюк, М. А. Ткачоў, A. А. Трусаў, П. Дз. Урублеўскі, М. Ф. Мельнікаў, Е. Е Філіповіч (Магілёўская вобл.), П. I. Бітэль, Л. I. Бойка, A. I. Каралёў, К. А. Каратай, Я. М. Касцюк, Г. А. Каханоўскі, В. А. Ляшковіч, Б. У. Сасноўскі, М. М. Чарняўскі, К. Я. Шы шыгіна (Мінская вобл.), С. А. Акуліч, А. П. Грыцкевіч, У. С. Караткевіч, A. М. Карлюкевіч, 3. В. Шыбека (Мінск), Л. В. Аляксееў, A. К. Каўка, У. П. Сазановіч, М. М. Улашчык (Масква), В. П. Грыцкевіч, М. В. Нікалаеў (Ленінград), А. Баріпчэўскі, П. Бойка, М. Гайдук, К. Ляшчынскі, В. Рудчык, Ю. Туронак, С. Яновіч (Беласток, Польшча) і інш.
Літ.: 35, 44, 2156, 466, 490, 507,513, 518,,711.	Г. А. Каханоўскі.
КРУГЛІЦА, стаянка эпохі неаліту каля в. Кругліца Стаўбцоўскага р-на. За 1,5 км на ПдУ ад в. Кругліца, за 3 км на Пд ад в. Апечкі, на правабярэжнай надпоймавай тэрасе
Нёмана, ва ўрочышчы Лысая Гара. Выявіў Л. Д. Побаль, даследаваў у 1962, 1964, 1965 М. М. Чарняўскі.
Знойдзены рэшткі агнішчау, разнастайны крамянёвы і керамічны матэрыял ад ранняга неаліту да сярэдняброн завага часу (4-е — сярэдзіна 2-га тысячагоддзя да н. э.). Да ранняга неаліту адносяцца прылады працы, абломкі танкасценных гаршкоў, упрыгожаных накольчатым і грабеньчатым арнаментам. Большасць крамянёвых знаходак і абломкі вастрадонных гаршкоў адносяцца да сярэдняга неаліту, частка керамікі з заштрыхаванай паверхняй — да позняга неаліту. Знаходкі са стаянкі каля Лысай Гары паслужылі падставай для вылучэння сярэдняга (лысагорскага) этапу нёманскай культуры. На помніку выяўлены нешматлікія знаходкі шнура вой керамікі культуры (пач. 2-га тыся чагоддзя да н. э.) і пахаванне сярэдня бронзавага часу з рысамі сосніцкай культуры, дзе былі сляды крэмацыі і абломкі пласкадоннай пасудзіны з валі кам, упрыгожанай ружанцавым арна ментам (сярэдзіна 2-га тысячагоддзя да н. э.).
Літ.: 1289.	М. М. Чарняўскі.
КРУМПЛЕВА, стаянка ранняга мс заліту Кунда культуры каля в. Крумплева Полацкага р-на. За 2 км на ПдЗ ад вёскі, на надпоймавай тэрасе правага берага р. Зах. Дзвіна (выіп. 6 м над узроўнем ва ды). Адкрыла і даследавала ў 1957 Н. М. Гурына, даследаваў у 1967 I. М. Ціханенкаў. Культурны пласт мезаліту парушаны другасным засяленнем у сярэднявеччы.
Знойдзены нрылады працы з крэйда вага крэменю высокай якасці: постсвідэрскія тронкавыя наканечнікі стрэл свідэрскай культуры, канцавыя скрабкі з пласцін, мікраскрабкі, ланцэтападобныя вастрыі, праколкі, скоблі, пласцінкі з рэтушшу, долатападобныя вырабы, нуклеусы.
Датуецца 8—7-м тысячагоддзямі да н. э.
Літ.: 289.	У. П. Ксяндзоў.
КРУЦЕЖ (польск. krucierz), польская назва крэйцара трайнога.
КРУЧОК РЫБАЛОЎНЫ, прыла да, якая выкарыстоуваецца для аснасткі вуды, перамёта, жарліцы, дарожкі і інш. для розных прынад і насадак.
На Беларусі вядомы з часоў неаліту. Знойдзены пры раскопках паселішчаў Камень Пінскага (21 кручок), Асавец Бешанковіцкага р-наў. Напачатку вы раблялі з тонкіх рагавых пласцін, або трубчастых касцей жывёл. Выш. такіх К. р. 37—82 мм, мелі бародку, лоб (часам адагнуты вонкі), лапатападоб ную ножку, часам з вушкам пад жылку. Падобныя кручкі вядомы таксама на Украіне, у Эстоніі, Швецыі, Швейцарыі. Бронзавыя і жал. кручкі на Беларусі з’явіліся ў час ранняга жал. веку. Вядомы з раскопак гарадзішчаў Аў густова Лепельскага, Загаваліна, Кастрыца, Кублічы Ушацкага, Мазурына Міёрскага, Аздзяцічы Барысаўскага, Палыкавічы Магілёўскага р наў і інш. Кручкі часоў Кіеўскай Русі вядомы з раскопак Слоніма, Гародні, Бярэсця,