• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    выш.— каля 12—13 м. Сцены ад асновы падмуркаў да ўзроўню баявой галерыі вымураваны з палявога каменю. На выш. каля 7 м ад перйіапачатковай дзённай паверхні па вонкавым перыметры сцены аблямаваны поясам шыр. 2 м з буйна памернай цэглы. Замак меў 2 вежы, размешчаныя па дыяганалі. Узведзены яны праз 5—10 гадоў пасля будаўніцтва муроў. Паўн. на рожная Княжацкая вежа амаль квадратная ў плане (18,65X17 м), выступае за перыметр абарончых муроў. Мела не менш 4 паверхаў і склеп турму ўнізе, пераходы паміж якімі былі зроблены ў тоўшчы сцен.
    Расковкі Крэўскага замка.
    Сцены да выш. 3 м складзены з камянёў, вышэй шчокі вымураваны з буйнапамернай цэглы, прамежак паміж імі забутаваны камянямі, бітай цэглай на вапнавай рошчыне. Першапачатковыя перакрыцці паміж па верхамі бэлечныя. У сярэдзіне 15 ст. па цэнтры вежы ўзведзены крыжападобны ў плане слуп, на які апіра ліся нервюрныя скляпенні. Столь і сцены верхніх паверхаў былі аздоб лены фрэскамі, выкананымі пераважна ў цёплай колернай гаме. Аснову іх складаў геаметрычны ар намент і выявы людзей. Уваход у вежу знаходзіўся на ўзроўні бая вой галерэі. 3-і і 4-ы паверхі мелі вял. аконныя праёмы са спічастымі завяршэннямі, іх адкосы былі раз маляваны фрэскамі. На гэтых павер хах размяшчаліся княжацкія пакоі. Ад Княжацкай вежы па дыяганалі праз замкавы двор да паўд. Ма лой вежы, прыбудаванай знутры да замкавых муроў, вяла брукаваная дарога шыр. каля 8 м. Памеры паўд. вежы 11X10,65 м. Уязная брама размяшчалася ў паўд.-ўсх. сцяне. Уздоўж паўн.-зах. сцяны на дзюне знаходзіліся жылыя і гасп.
    драўляныя будынкі. Ад некаторых з іх захаваліся фундаменты з ка мянёў і часткі драўляных канструкцый. На адлегласці каля 14 м ад Княжацкай вежы пад сцяной размяшчалася кузня, непасрэдна каля вежы — канавязь. На зах. краі дзюны бліжэй да ўязной брамы знаходзіўся прамавугольны ў плане мураваны будынак жылога прызначэння, даўж. каля 8 м. Пад будын кам быў склеп глыб. 3 м. У зах. паніжанай частцы замкавага двара размяшчаўся стаў з вадой.
    Мураваныя пабудовы замка былі накрыты жалабатай дахоўкай, драў ляныя — гонтамі. У 14—15 ст. печы
    выкладаліся з гаршковай кафлі. У канцы 16—17 ст. выкарыстоўвалася кафля з вонкавай пласцінай, аздобленай раслінным, геам. і сюжэтным арнаментамі. Іх асн. часткі былі пакрыты зялёнай палівай. Калекцыя археал. знаходак сведчыць пра інтэнсіўнае жыццё ў замку ў 14—17 ст., калі ён з’яўляўся рэзідэн цыяй вял. князёў. Шырокім асарты ментам прадстаўлены керамічны сталовы і кухонны посуд (гаршкі, збаны, глякі, гладышы, біклагі, куф лі, талеркі, рынкі, латкі і іх фраг менты; гл. Крэўская кераміка), аб ломкі іпкляных імпартных пасудзін, металічныя вырабы (падковы, замкі, ключы, адмычкі, кавальскія прыла ды і інш. гасп. начынне, наканечнікі стрэл і балты арбалетаў).
    Крэўскі замак быў сведкам і месцам многіх гіст. падзей. У хуткім часе пасля пабудовы ён падвергся нападу. Пра гэта сведчаць рэшткі спаленай баявой галерэі і каменныя ядры, знойдзеныя ў час раскопак пад зах. сцяной. У 1382 тут у падзямеллі цэнтр. вежы паводле за гаду вял. кн. ВКЛ Ягайлы быў задушаны яго дзядзька — кн. Кейстут — асн. прэтэндэнт на велікакня жацкі трон. У 1385 у К.з. выпра-
    цоўваліся ўмовы Крэўскай уніі — аб’яднання ВКЛ і Польшчы пад уладай вял. кн. Ягайлы. У 1433 К.з. авалодаў кн. Свідрыгайла, які прэтэндаваў на велікакняжацкі трон. Летапіс паведамляе: «Н прііде ко Креву, н стояша 2 днн, взяша Крево мурованны н сожже, людей много посекоша н в полон поведоша». У 1503—06 замак неаднойчы асаджалі і значна пашкодзілі перакопскія татары. Нямецкі падарожнік і дыпламат Зігмунд Герберштэйн, які праязджаў тут у гэты час, пісаў: « Крэва — мястэчка з пакінутай крэпасцгс». Але замак хутка быў адноўлены, бо ў 1519 у ходзе глыбокага рэйду на Беларусь войскі маскоўскіх ваявод «воеваша і пле нііпіа... Крев». У 2-й пал. 16 ст. тут жыў збеглы рус. кн. Андрэй Курбскі. Паступова замак губляў абарончае значэнне. Аднак у 18 ст. ён быў яшчэ ў добрым стане. Пазней пачалося яго разбурэнне, якое давяршыла 1-я сусветная вайна, калі праз Крэва праходзіла лінія фронту і больш за 3 гады вяліся пазіцыйныя баі. Замак аказаўся на тэрыторыі, за хопленай немцамі. У яго Малой вежы і каля паўд. сцяны былі збудаваны бетонныя сховішчы, у замку створаны назіральныя пункты. У час іх абстрэлаў будынак, асабліва Княжацкая вежа, моцна пацярпеў: на 10° нахілілася паўн. сцяна, абвалілася абліцовачная цэгла. Польскія рэстаўратары ў 1929 умацавалі яе контрфорсам шыр. 2 м і закансерва валі. Абліцоўку Княжацкай вежы звязалі жал. сцяжкамі, залілі вап навым растворам шчыліны, падмуравалі ўмацаваныя эскарпам рэшткі паўн.-ўсх. сцяны. Помнік уключаны ў турыстычны маршрут. Бел. рэстаўрацыйна-праектным ін-там распрацоўваецца праект яго кансервацыі і рэстаўрацыі.
    Літ.: 1199, 1200.
    М. А. Ткачоў, I. М. Чарняўскі.
    КСЯНДЗОВА ГАРА, паселішча сярэднедняпроўскай культуры каля Быхава. За 4 км на Пд ад горада, у пойме правага берага Дняпра, на пясчаным узгорку, які мясц. насельніцтва наз. Ксяндзовай гарой. Ад крыў у 1928 К. М. Палікарповіч, даследаваў 420 м2 у 1956 і 1958 I. I. Арцёменка. Культурны пласт 0,3—0,4 м. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў слупавой канструкпыі, складзеныя з камянёў агнішчы і ачаговыя ямы. Для вырабу прылад працы выкарыстоўвалі мясц. цёмнашэры крэмень.
    Знойдзены: прылады працы — скрабкі, скрэблы, нажы, клінападобныя сякеры, наканечнікі дроцікаў, лістападобныя, ромбападобныя і трохвугольныя з выемкай каля асновы наканечнікі стрэл; фрагменты керамікі 3 тыпаў — посуд з прамой адагнутай вонкі шыйкай, круг лаватым тулавам і плоскім дном, упры гожаны адбіткамі перавітай вяровачкі, лінейным і зубчастым штампам, нараз нымі лініямі, якія ўтвараюць трохву
    гольнікі, гарызантальныя і дыяганаль ныя рады; пласкадонныя пасудзіны слоікападобнай формы без арнаменту; танкасценныя пасудзіны з высокай ада гнутай вонкі іпыйкай, шарападобным тулавам і круглаватым дном. Помнік ла туецца 2200—1400 да н. э.
    Літ.: 79, ,847, 865. В. Ф. Капыцін. КСЯНДЗОУ Уладзімір Паўлавіч (н. 25.7.1951, в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1980). Скончыў Магілёўскі дзярж. педінстытут (1973), выкладаў гісторыю ў ся рэдняй школе. 3 1978 супрацоўнік Ін-та гісторыі АН Беларусі. Даследуе помнікі палеаліту і мезаліту на тэр. Беларускага Падняпроўя і ба-
    У. П. Ксяндзоў.
    сейна Зах. Дзвіны. Вылучыў 2 этапы засялення тэр. Беларусі ў каменным веку, выявіў у мезаліце Падняпроўя і Падзвіння помнікі грэнскай, яніславіцкай і кунда археал. культур.
    Тв.: Засяленне тэрыторыі Беларусі ў эпоху палеаліту // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983. № 2; Новые мезолнтнческяе памятннкм юга Бе лорусснн // Сов. археологня. 1984. № 2; Поздннй мезолнт белорусского право бережья Днепра // Там жа. 1986. № 1; Палеолнт н мезолнт Белорусского Поднецровья. Мн., 1988. В. Л. Ліпніцкая. КУБАК, невялікая пасудзіна для піцця; найчасцей цыліндрычнай, радзей збанаці бочкападобнай формы з выразным донцам, адной ці дзвюма ручкамі (трапляюцца без ручак), звычайна без накрыўкі. Выраблялі К. з гліны, металу, каменнай масы (гл. Рэйнскі посуд), дрэва або ші< та. Вялікая колькасць ке рамічні х (радзей шкляных) К. знойдзена пры раскопках Віцебска, Мінска, Гродна, Магілёва, Крычава, Мсціслава, Слоніма, Лідскага, Мір скага і Галыпанскага замкаў і інш. Керамічныя К. былі пашыраны ў 16—17 ст. Іх унутраную, часам вонкавую паверхню да палавіны пакрывалі зялёнай або карычневай палівай (былі і паліхромніія), на плечуках К. ўпрыгожвалі разнастай
    ным штампаваным і рыфленым (Панямонне) або рыфленым і наляпным (Магілёўшчына) арнаментам. У 18 ст. сустракаюцца рэдка, іх форма паступова мяняецца і ў 19—20 ст. саступаюць месца цыліндрычным шырокім пасудзінам з вушкам з той жа назвай. Часам К. выкарыстоўвалі як ёмістасць для падліўкі ці сталовы посуд для дзяцей.
    Літ.: 931. Н. I. Здановіч, A. A. Трусаў. КУБЛІЧЫ, група археал. помнікаў каля в. Кублічы Ушацкага р-на.
    Гарадзішча днепра-дзвінскай культуры. За 500 м на У ад вёскі, на востраве Кубліцкага воз. Авальнае ў плане, памер 30 x 65 м, выш. 6—8 м. Выявіў у 1928 I. А. Сербаў, даследаваў у 1964—66,	1968
    К. ГІ. Шут. Ускрыта 736 м2, у 1982 абследаваў В. I. Шадыра. Культурны пласт у цэнтры таўшч. 0,25— 0,35 м, каля краёў — да 1,2 м. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў слупавой канструкцыі, што размяшчаліся ўздоўж краю пляцоўкі. Унутры іх прасочаны адкрытыя агнішчы, абкладзеныя камянямі.
    Керамічны матэрыял у асноўным (90%) складаюць слабапрафіляваныя слоікападобнай формы гаршкі днепра дзвінскай культуры, 10%—культуры штрыхаванай керамікі. Выяўлена не калькі фрагментаў керамікі з адбіткамі тканіны. Сярод знаходак — жал. нажы, сярпы, рыбалоўныя кручкі, шылы, наканечнікі стрэл, разнастайныя ўпрыгожанні з жалеза і бронзы (посахападобныя шпількі, пярсцёнкі, бляхі, бранзалеты), прылады працы з крэ меню. Зафіксаваны рэшткі печы-домніцы, у якой выплаўлялі жалеза, шмат шлакаў, каменныя кавадлы, зерняцёркі.
    Датуецца 4 ст. да н. э.— 3 ст. н. э.
    Курганны могільнік-1. На паўд.-зах. ускраіне вёскі. 10 кур ганоў: 4 прадаўгаватыя (10Х 16,9 X 14 м), выш. 2,5—3 м, астатнія круг лыя дыям. 8—12 м, выш. 0,3—2,5 м. Выявіў у 1903 М. Ф. Кусцінскі, абследавалі ў 1928 I. А. Сербаў, у 1971 А. Г. Калечыц. Раскопкі не праводзіліся.
    Курганны могільні к-2. За 300 м ад могільніка 1, ва ўро чышчы Валатоўкі. Мясц. назва Чырвоны бор. 126 насыпаў дыям. 5—8 м, выш. 0,5—2 м. Выявіў у 1903 М. Ф. Кусцінскі, абследавалі ў 1928 I. А. Сербаў, у 1971 А. Г. Калечыц. Раскопкі не праводзіліся.
    Літ.: 629, 1081, 1313, 1366.
    В. I. Шадыра. КУБЛІШЧЫНА, курганны могільнік балта-слав. насельніцтва 10— 12 ст. каля в. Кублішчына Міёрскага р-на. За 600 м на ПнУ ад вёскі, у лесе, справа ад шашы Міёры — Новы Пагост, ва ўрочышчы Валатоўкі. Выявіў у канцы 19 ст. Ф. П. Пакроўскі, абследавалі ў 1938 39 А. Цэгак Галубовіч і У. fa-
    лубовіч, у 1973 A. Р. Мітрафанаў, у 1977, 1978, 1980 Л. У. Дучыц раскапала 22, у 1986 Дучыц і В. I. Шадыра — 3 курганы. Захаваліся 62 курганы, астатнія разбураны пры распрацоўцы кар’ера. Насыпы круглыя, дыям. 3—17 м і авальныя выш. 0,3—1 м. Каля асобных курганоў прасочваюцца раўкі. Пахавальныя абрады — трупаспаленне ў ямах і трупапалажэнке на гарызонце галавой на 3. У парным пахаванні жаночы шкілет арыентаваны на ПдЗ, мужчынскі — на ПнУ.