Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
»: 1. Сольмс Верхні (графства), Філіп ітая: 3. Зыгмунт III Ваза, 1617.
рацьбы падчас усобін: на яго часта звярталі ўвагу манархі. У 1433 К. захапіў мяцежны кн. Свідрыгайла. Вял. князь ВКЛ і кароль польскі Казімір IV Ягелончык, уступіўшы ў 1440 на трон, аднавіў у К. касцёл, даў яму права збіраць дзесяціну. Быў адноўлены і замак. Пачатак 16 ст. адзначаны трагіч нымі для К. падзеямі: у 1503—06 яго некалькі разоў палілі крымскія татары, у 1519 пад час глыбокага рэйду на Беларусь яго захапілі маскоўскія войскі. У 1564 князь Андрэй Курбскі, збегшы ад дэспатызму Івана IV, атрымаў К. ад Жыгімонта II Аўгуста.
У 17 ст. ў мястэчку адбываліся сацыяльныя хваляванні: захавалася грамата Зыгмунта III Вазы крэўскаму старосту ад 9.8.1601 пра забарону прыгнятаць мяшчан і сялян Крэўскай воласці. У 1626 канцлер ВКЛ Гаштольд аднавіў у К. старажытны касцёл і павялічыў яго пры-
ход. У 17 — 18 ст. К. мела магдэбургскае права, герб «Ляліву»: на блакітным полі выява сярэбранай шасцікутнай зоркі і залатога маладзіка, павернутага рагамі ўгору. Ратуша размяшча лася ў драўляных пабудовах замка. 3 1795 К. ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Ашмянскага пав. Віленскай губ.
Лі/.: 890, 1141.	47Дзярновгч.
КРЭЙЦАР ТРАЙНЫ (ням. Drei kreuzer, польск. trzykrucierze), 1) білонная манета Аўстрыі і пераважна паўд. Германіі сярэдзіны 16—17 ст., якая абарачалася па курсу драйпёлькера. 2) Білонная манета Рэчы Паспалітай, якую ў 1615—18 выпускалі для гандлю з Сілезіяй, дзе яна называлася «бёмам» (ням. Bohm грош).
Чаканіў Быдгашчанскі манетны двор (лотавая проба VII '/г, лігатурная маса 1,54 г). На аверсе — пагрудны (управа) партрэт Зыгмунта III Вазы, пад ім у авале адзнака наміналу — 3; кругавая легенда — SIGIS. Ill D. G. R. PO. M. D. L.— Сігіз[мунд] III Б[оскай] М[іласцю] К[ароль] ПО[льскі] В[ялікі] К[нязь) Л[ітоўскі]. На рэверсе — увянчаны каралеўскай каронай 4-дольны геральдычны шчыт з гербам Рэчы Паспалітай (па чарзе аднагаловы арол Польшчы і «Пагоня» ВКЛ), у цэнтры шчыток з родавым гербам дынастыі Вазаў (Снапок); пад шчытом — герб вял. падскарбія кароннага С. Ваўжыньскага (Хабданк); кругавая легенда — III CRV. REG. POL — III Крэ[йцара] Кар[алеў ства] Поль[скага] і дата.
Літ.: 1671.	В. Н. Рабцэвіч.
КРЭМАЦЫЯ (ад лац. crematio спальванне), спальванне трупаў, адзін з відаў пахавання ў многіх стараж. народаў. Гл. Трупаспаленне.
КРЭМЕНЕАПРАЦОЎЧАЯ МАЙ СТЭРНЯ, месца апрацоўкі крэменю стараж. насельніцтвам. Звычайна знаходзілася ў мясцінах багатых крамянёвай сыравінай: паблізу выхаду крэменю на паверхню, агалення ў рачных далінах і інш. Асн. прызначэнне майстэрняў — вытворчасць крамянёвых вырабаў. Гал. прыкмета — наяўнасць значнай колькасці прадметаў вытворчага комплексу: прылад вытворчасці, загатовак, паўфабрыкатаў, адходаў. Прылад працы мала — 0,1 % ад агульнай колькасці знаходак.
існавалі майстэрні: па першасным расшчапленні крэменю; спецыялізаваныя, дзе выраблялі адзін ці некалькі відаў прылад (напрыклад, сякеры, скрабкі); універсальныя, ці майстэрні стаянкі, дзе выраблялі розныя віды прылад працы. Апошнія на Беларусі найчасцей сустракаюцца ў Падняпроўі, Пасожжы, Палессі (Бароўка, Баркалабава, Горкі, Крынічная, Аўрамаў Бугор, Камень і інш.). На іх рабіліся ўсе віды апрацоўкі крэменю — ад першаснай да гатовых вырабаў. У Панямонні, вядомым сваімі крэменездабыўны мі шахтамі, вытворчыя майстэрні існавалі пры шахтах, меліся спецыялізава ныя майстэрні і майстэрні-стаянкі каля шахтаў. Майстэрні-шахты размяшча ліся ў вусцях старых шахтаў, сценкі якіх ахоўвалі майстра ад ветру. На мелавой падлозе такіх шахтаў знаходзяць
буйныя абпаленыя камяні, вуголле, вял. колькасць сколаў, аббітыя канкрэцыі, адшчэпы, адбойнікі. Майстэрня 2 каля г. п. Краснасельскі Ваўкавыскага р-на спецыялізавалася на вытворчасці скрабкоў: з 1300 знойдзеных тут крамянёвых прылад пераважную большасць складалі скрабкі розных памераў і прызначэння. Характэрным для майстэрні можа быць працоўнае месца майстра — шчыльнае скопішча расшчэпленых крамянёў на абмежаванай тэрыторыі, зрэдку ў паглыбленні. На Беларусі працоўныя месцы майстра' па першасным расшчапленні выяўлены на помніках Сеньчыцы 2 на Палессі, Дубовы Лог, Лоша 1 і 2, Бабулін Бугор, Янава, Крынічная ў Падняпроўі, Краснасельскі 5, 6, 7 у Па-
Крэсіва 17 ст. з Мінскага замка.
Да арт. Крэўская кераміка. Гліняная міска з Крэва. 16 ст.
нямонні. Цікавай з’явай, што мае дачыненне да апрацоўкі крэменю, з’яўляюцца скарбы крамянёвых вырабаў. Найчасцей яны змяшчаліся ў невял. ямках з мэтай захоўвання вільготнасці, уласцівай толькі што здабытаму крэменю, ад якой залежала яго пластычнасць пры расколванні. На Беларусі скарбы крамянёвых вырабаў выяўлены на археал. помніках Янава, Лоша, Журавель у Падняпроўі, Навасёлкі 2 на Палессі.
Ліу.: 681, 682. В. Л. Ліпніцкая. КРЭМЕНЬ, мінеральнае ўтварэнне, якое складаецца з крышталічнага і аморфнага крэменязёму БіОг. У першасным заляганні сустракаецца ў асадкавых пародах (вапняку, крэйдзе, даламітах) у выглядзе жаўлакоў, лінз і праслоек. Багатыя праслойкі К. залягаюць у крэйдавых адорвенях у Зах. Беларусі, дзе пер шабытны чалавек здабываў яго ў
шахтах з дапамогаю рагавых прылад працы. На аголеных пакладах крэйды па берагах Сажа, Дняпра і ў вярхоўі Нёмана К. проста збіралі ці выкалупвалі. Крыніцай здабычы К. для першабытнага чалавека служылі і ледавіковыя адкладанні на Палессі.
На Беларусі К. залягае пераважна ў форме канкрэцый (жаўлакоў), бываюць і пластавыя залежы. Канкрэцыйныя К. разнастайныя: падобныя да валуноў, галінак, круглаватыя, радзей нагадваюць палачкі, гнёзды. Жаўлакі размяшчаюцца ў пародзе бязладна і нераўнамерна. Іх колер ад светла-шэрага да белага звонку і ад чорнага да светлашэрага ў сярэдзіне. Неапрацаваныя канкрэцыі маюць кварцава-апалавакальцытавую абалонку. Пры папярочным сячэнні канкрэцыі відаць кругавая слаістасць. Памеры канкрэцый разнастайныя: ад 10 см у папярэчніку і вагой 200—300 г да 40—60 см і вагой 20—25 кг. Канкрэцыі чсожскага> К. пераважна авальна-выцягнутай формы памерам ад 5—7 да 20 см. Колер іх ад смаляна-чорнага да светла-шэрага, унутраная маса ўсеяна кропкавымі ўключэннямі белаватага колеру. Зрэдку сустракаюцца К. і інш. па колеры (фіялетавы, руды), масе і форме. На афарбоўку і ўтварэнне на іх паверхні патыны ўплываюць тэмпература, прысутнасць у знешнім асяроддзі вокіслаў жалеза ці марганца і інш. фактары. Са здабытага К. першабытныя людзі выраблялі разнастайныя прылады працы: наканечнікі стрэл, дроцікаў, скрабкі, разцы, праколкі і інш. (гл. Апрацоўка крэменю, Крэменеапрацоўчая майстэрня). Яны карысталіся крамянёвымі прыладамі на працягу ўсяго каменнага веку, покуль не навучыліся вырабляць прылады з медзі і бронзы. Прылады з К. трапляюцца нават у помніках жал. веку.	В. д. Ліпніцкая.
КРЭСІВА, металічная прылада для высякання іскраў з крэменю. У археал. матэрыялах на тэр. Беларусі вядома з эпохі жал. веку да 18 ст., частая знаходка пры раскопках курганоў і сярэдневяковых гарадоў. Даўжыня К. найчасцей 6—13, шыр.— 2—3,5 см. Па форме вылучаюцца не менш як 5 тыпаў К.: абаранкападобныя (з язычком пасярод ударнага ляза і без яго), 2-лязовыя авальныя, 2-лязовыя пра мавугольныя, санкападобныя, у выглядзе прамавугольнай пласцінкі з адагнутымі ўверх канцамі; існавалі і індывідуальныя яго формы. Насілі ў мяшочку разам з кнотам і крэменем каля пояса з левага боку.
Літ.: 46, 716, 1016, 1032, 1062.
Г. М. Сагановіч.
КРЭЎСКАЯ КЕРАМІКА, вырабы крэўскіх рамеснікаў 14—17 ст., вы яўленыя пад час археал. раскопак на тэр. Крэўскага замка (раскопкі A. А. Трусава і М. А. Ткачова, 1985). Непаліваны посуд, зроблены на ручным ганчарным крузе ў 14—16 ст., мае дамешкі жарствы ў
глінянай масе і носіць на сабе сля ды абварвання.
Найбольш распаўсюджаныя тыпы арнаментаў — шматрадны стужкавы, хва лісты, лукатка, наколы. К канцу 16 ст. асартымент посуду становіцца больш разнастайны: розныя па памерах і афармленні венчыка гаршкі без ручак; міскі ў форме абрэзанага гаршка ці са злёгку або амаль гарызантальна адагнутым венчыкам (аналагі вядомы па раскопках у Гродне, Лідзе, Крычаве; першы тып місак часам выкарыстоўваўся як друшляк); макотры з аналагіч на аформленым ці проста зрэзаным кра ем з наляпвым жгутом і без яго; розныя па глыбіні і дыяметры круглава тыя патэльні з вертыкальным вснчыкам (апошнія маглі мець полае дзяржанне). Выраблялі і характэрны для гарадоў Панямоння посуд з вертыкальным горлам — прататып гарлача. У 16—17 ст. побач з непаліваным выраблялі раз настайны сталовы і кухонны паліва ны посуд (паліва зялёная і карычневая розных адценняў): плыткія рынкі, што паступова змянілі патэльні, без ножак; паліваныя і распісаныя па беламу ангобу (каляровым пад бясколерную паліву) талеркі і паўміскі розных па мераў (паліваныя аздоблены шматрад ным грабеньчыкам па борціку, кан цэнтрычнымі кругамі з лукаткай паміж імі па донцы); збаны з піырокімі руч камі; глякі з носам-злівам і без яго; круглыя і авальныя біклагі з вушкамі па баках; кубачкі і куфлі. Знойдзены таксама разнастайны дымлены і чорна глянцаваны посуд: талеркі, місачкі з вузкім гарызантальным борцікам і міс кі з вертыкальным борцікам, упрыго жаныя галінкавым ці сеткавым глянца вым арнаментам. Акрамя посуду, крэў' скія рамеснікі выраблялі паліваныя скарбонкі і люлькі, дымленыя пад свечнікі, тэракотавыя біканічныя і цы ліндрычныя грузікі.
, А. А.'Трусаў, Н. 7. Здановіч. КРЭЎСКІ ЗАМАК, комплекс абарончых збудаванняў каля в. Крэва Смаргонскага р на. Пабудаваны ў 14 ст. каля сутокаў рэчак Крэ вянка і Шляхцянка. Есць падставы меркаваць, што яго ўзвядзенне пачалося ў канцы 13 ст. Замак даследавалі: у 1970 экспедыцыя Ін-та гісторыі АН БССР пад кіраў ніцтвам М. А. Ткачова, у 1985 — архітэктурна-археал. экспедыцыя вытворчага аб’яднання «Белрэстаў рацыя» і археал. атрад гіст. ф та Гродзенскага ун-та на чале з A. А. Трусавым і Ткачовым. 3 1988 архітэктурна-археал. вывучэнне праводзіць экспедыцыя Бел. рэстаў рацыйна праектнага ін-та пад кі раўніцтвам I. М. Чарняўскага.
Асноўная частка збудаванняў замка была размешчана на балоцістым поплаве, палова паўн.-ўсх. і паўн.-зах. абарончых муроў узведзены на штучна расшыранай пясчанай дзюне. Замак у плане няправільны чатырохвугольнік, аб несены мураванымі сценамі. Паўн. сцяна даўж. 85 м, усходняя — 108,5 м, паўднёвая 71,55 м, заход няя — 97,2 м. Таўшч. сцен 2,5—3 м.