Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Пахавальны інвентар: нажы, калачападобнае крэсіва, наканечнік кап’я, вітыя бранзалеты з завязанымі канцамі, 3 лірападобныя спражкі, адзін бран залет з расшыранымі канцамі, 2 браз готкі з крыжападобнай прораззю, 5 спі ральных пранізак, 2 паясныя кольцы дыям. 33 м, 6 паўтараабаротных коль цаў. Знойдзена ляпная кераміка і 5 ганчарных пасудзін. Адна з іх арнаментавана лініямі і насечкамі, на днішчы другой — кляймо ў выглядзе 2 прасечаных ліній.
Літ.: 241, 338, 909. Л. У. Дучыц. КУДЛАЕУСКАЯ КУЛЬТЎРА, ар хеал. культура плямён, якія ў 2-й пал. мезаліту жылі на ПнУ Украіны, ПдУ Беларусі. Назва ад помніка Кудлаеўка (Сярэдняе Падзісенне), які адкрыў у 1925 М. Я. Рудзінскі. У літаратуры К.к. вядома так сама пад назвамі «тацэнка-кудлаеўская культура» (Л. Л. Залізняк), помнікі «тыпу Кудлаеўкі» (С. К. Казлоўскі, Д. Я. Цялегін). Для К.к. характэрны мікралітычныя прылады працы: невялікія адна і двухпля цовачныя нуклеусы, вастрыі тыпу Каморніца, канцавыя, круглаватыя скрабкі, тронкавыя наканечнікі стрэл, пласціны з затупленым рэтуш шу краем, вуглавыя і бакавыя раз цы, загатоўкамі для якіх служылі адшчэпы. Генезіс К.к. большасць даследчыкаў звязвае з насельніцтвам каморніцкай культуры. На Беларусі да К.к. адносяць помнікі Белая Сарока, Крынічная, Тацэнкі і інш.
Літ.: 407, 1171. У. /7. Ксяндзоў. КЎЗЬМАЎШЧЫНА, курганны мо гільнік каля в. Кузьмаўшчына Браслаўскага р-на. За 500 м на Пдў ад вёскі. Захаваліся 3 насыпы аваль най формы выш. 0,7—1,5 м. Абсле даваў у 1938 М. Пецюкевіч, у 1979 Л. У. Дучыц раскапала 2 курганы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце. Знойдзены металічныя шалі вагаў, жал. наканечнік кап’я, сякеры, абломак крэсіва, ляпны і ганч.арны посуд.
КУКЕНОЙС (Kukenojs, К укейнос, Кокнесе, Кокенгуз е н), старажытны горад, адзін з фарпостаў Полацкага княства. Размешчаны на правым беразе Зах. Дзвіны, за 246 км ад Полацка. Цяпер г. п. Кокнесе Стучкінскага р-на (Латвія). Упершыню ўпамі-
наецца ў «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага пад 1205, а пад 1206 названы рус. горадам. Складаўся з замка (дзядзінца) пл. 0,2 га, вакольнага горада (форбурга) 0,4 га і ўмацаванага пасада 0,3 га. На ўсіх частках помніка ў 1961—66 раскопкі праводзіў А. Я. Стубаўс, ускрыта 1128 м2. У культурным пласце гарадзішча таўшч. 7 м зафіксавана 14 гарызонтаў 4 этапаў яго засялення.
Самы ранні пласт са штрыхаванай керамікай і пабудовамі слупавой канструкцыі належыць да рубяжа н. э. У пластах 5—6 ст. знойдзены рэшткі слупавых пабудоў з агнішчамі, гладкасценная і паліваная кераміка, нажы.
Рэчы з курганнага могільніка Кублішчына: 1 — бразготка; 2—3 — пярсцёнкі; 4, 9 фібулы; 5—7 — лірападобныя спражкі; 8 — бранзалет.
гліняныя прасліцы, жал. шпілька. 3 10 да пач. 13 ст. пляцоўка дзядзінца была шчыльна забудавана жытламі з глінабітнымі і каменнымі печамі, зрубнымі гасп. пабудовамі. Знойдзена: шмат прылад працы і прадметаў побыту гэтага часу — сякеры, нажы, напільнікі, свяр дзёлкі, тыглі, шыферныя прасліцы, грабяні, замкі і інш.; упрыгожанні — бронзавыя і сярэбраныя пярсцёнкі, бранзалеты, фібулы, пацеркі, шыйныя грыўні, шкляныя бранзалеты; фрагменты гарызантальнага ткацкага станка рубяжа 12—13 ст., лезіва (прылада бортніцтва 11 —12 ст.). У пласце 11—12 ст. знойдзены 2 падвескі з выявай трызубца — радавога знака Рурыкавічаў, да якіх належалі і полацкія князі. На вакольным горадзе раскапана 483 м2. Куль турны пласт таўшч. да 6,5 м мае 11 гарызонтаў: 6 верхніх адносяцца да пе рыяду існавання каменнага замка, 5 ніжніх — да 11—13 ст. У іх выяўлены драўляныя жылыя пабудовы памерам 3,9x4 і 4,2 X 5,1 м. Каля адной пабудовы заўважана прызба — характэрная дэталь пабудоў Кіеўскай Русі, у т. л. Полацка і Мінска. Раскапана комплексная забудова: жылыя хаты разам з хлявамі і загарадзь для жывёлы. Знойдзены прылады працы (ко сы, сярпы, свёрлы, нажніцы), зброя (наканечнікі стрэл і коп’яў), шпоры, прад-
меты хатняга ўжытку (замкі, ключы, касцяныя грабяні, драўляны посуд, зроблены на такарным станку, качарга, дэталі маслабойкі, берасцянкі з лубу і бяросты і інш.), упрыгожанні (бронзавая шыйная грыўня з грапецападоб нымі падвескамі, бранзалеты спіраль ныя і з галоўкамі жывёл, падковападобныя фібулы, бронзавыя бразготкі, спіральныя пярсцёнкі, ланцужкі, бурштынавыя і бронзавыя падвескі), прадметы культу (бронзавы крыжык і падвескі амулеты з зубоў мядзведзя і ваўка). 3 імпартных рэчаў выяўлены шкля ныя бранзалеты, пацеркі, шыферныя прасліцы, ракавіны кауры, тканіна, амфара. Вялікае значэнне мае свінцо вая віслая пячатка, якая, магчыма, належала маці Ефрасінні Полацкай.
К. узнік на месцы паселішча ранняга жал. веку, з 2-й пал. 11 пач. 13 ст. ён належаў Полацкаму княству. Драўляны замак — рэ зідэнцыя кн. Вячкі — спалены крыжакамі ў 1208; у 1209 на яго месцы пабудаваны мураваныя ўмацаванні. Замак быў фарпостам і цэнтрам феад. ўладання княства ў Ніж нім Падзвінні, які меў цесныя гандл. і эканам. сувязі са Смаленскай, Наў гародскай і інш. землямі Кіеўскай Русі. Насельніцтва К. было этнічна мяшанае і складалася з мясц. балтаў (латгалаў і селаў) і славян.
Літ.: 222, 1136, 1346.
Г. М. Семянчук. КУКЛІ, каменны могільнік каля в. Куклі Воранаўскага р-на. За 1,5—2 км на 3 ад вёскі, на пагорку сярод поля. Мясц. назва Баярскія магілы. Паходжанне могільніка мясц. жыхары тлумачаць як вынік вайны баяр з крыжакамі. Выявіла ў 1982 і абследавала ў 1988—89 A. В. Квяткоўская (48 пахаванняў), абследаваў у 1984 Я. Г. Звяруга. Магілы згрупаваны па 2—3, цягнуцца няроўнымі радамі з Пн на Пд. Больш старажытныя чаргуюцца з пазнейшымі, ёсць падзахаванні. Пахавальны аб рад — трупапалажэнне ў чатырохву гольных ямах (глыб. 0,8—1,3 м) галавой на Пд ці ПдЗ. Каменныя вымасткі авальнай і падоўжана-авальнай формы (2,1X1,5X0,25 м, 2,7X1,7X0,25 м) з камянёў сярэдніх і малых памераў, часткова ці поўнасцю разбураны. У га лаве пахаванняў — большыя камяні. Пад вымасткамі выяўлены вуглі і фраг менты неналіванай ганчарнай керамікі чырвонага і брудна-жоўтага колераў. Чырвоныя гаршкі выраблены з дрэнна перамяшанай гліны і слаба абпалены, мелі невысокі, крыху адагнуты венчык. Па тулаву нанесены лінейны ці хвалісты арнамент. Некаторыя зроблены пад нак рыўку. Датуюцца 12—13 ст. Брудна жоўтыя гарпікі слоікападобныя, выраблены з добра перамяшанай гліны, раўнамерна абпалены. Звонку мелі ледзь прыкметнае рабро, па плечуках арнаментаваны перакрыжаванымі лініямі. Датуюцца 11 — 13 ст. Аналагі абодвух відаў гаршкоў у пахаваннях на ПдУ Літвы, у курганным могільніку Пуцілкавічы Ушацкага р-на. У запаўненні магілы знойдзены фрагменты ке рамікі, у слаі гумусу — жал. нажы, бронзавыя і медныя пярсцёнкі, брон завая бразготка, двухлязовае крэсіва, паясное кольца, кавалак жал. пласціны і медная бляшка ад рыштунку каня.
Пад вымасткамі на глыб. 0,25—0,3 м сляды вогнішчаў, якія не дасягалі касцей. У большасці пахаванняў выяў лены рэшткі дамавін. Іх інвентар: мед ныя бляшкі ад галаўнога ўбору, шмат пацеркавыя скроневыя кольцы з медзі і серабра, рознакаляровыя шкляныя па церкі, бронзавыя бразготкі, медны кры жык, ракавіны кауры, сімвалічныя клю чы, завушніцы, пярсцёнкі, грошы і інш. У 6 магілах без інвентару на зах. ускрайку могільніка пахавальны абрад вызначаецца наяўнасцю керамікі ў вог нішчах пад вымасткамі, дамавіны абма заны глінай. Адноўлены з фрагментаў гаршчок мае тонкі прамы венчык, да туецца 1718 ст. Яго аналаг у камен ным могільніку Каматова Гродзенскага р па. Могільнік датуецца 12 13 і кан цом 14 —/іач. 17 ст. A. В. Квяткоўская.
КУЛЬБАЧЫНА, гарадзішча 10 13 ст. Каля в. Кульбачына Шчучынскага р-на. За 800 м на 3 ад вёскі, на схіле спусцістага берага р. Астрынка. Пляцоўка авальная, памер 75x55 м, умацавана валам шыр. 12 м, выш. з Пн, Пд і У 3—3,5 м, з захаду, дзе зна ходзіўся ўезд, 1,5— 2 м і ровам шыр. 3,5—4 м з боку забалочанай пой мы ракі. Выявіў у 1968 г. В. В. Ся доў. Той факт, што гарадзішча раз мешчана на беразе Астрынкі, даў падставу лічыць помнік стараж. рус. горадам Астрэя. Аднак раскопкамі гарадзішча на воз. Астрые (Пскоў ская вобл.), праведзенымі экспеды цыяй Эрмітажа, навукова даказана месцазнаходжанне летапіснай Астрэі на Пскоўшчыне. Помнік аб следаваў у 1975 М. А. Ткачоў, даследаваў (зрабіў нрарэзку вала і раскапаў 160 м2) у 1989—90 С. А. Пі ваварчык. Культурны пласт 0,2— 1 м.
Выяўлены развалы печак каменак, ганчарная кераміка, жал. наканечнікі стрэл, ланцэтападобны наканечнік дзі ды з утулкай 10—11 ст., арнамента ванай рэльефнымі равочкамі (упер шыню на Беларусі), гліняныя праслі цы, тачыльныя брускі, ручныя жорны, касцяныя праколкі і качадык для пля цення, рыбалоўны кручок, падкова падобная фібула, жал. вырабы, косці свойскіх і дзікіх жывёл. Прарэзка ва ла паказала, што ён насыпаны ў адзін прыём адначасова з узнікненнем жыцця на паселішчы ў канцы 10 — пач. 11 ст. Ядро вала з гліны, знешні схіл быў забрукаваны каменнем.
За 200 м на Пн ад вёскі і за 300 м на Пд ад гарадзішча — 2 курганныя могільнікі (5 і 4 на сыпаў).
Літ.: 128, 1054. С. А. Піваварчык.
КУЛЬТ ЖЫВЁЛ, рэлігійнае ша наванне жывёл, вера ў тое, што яны альбо пэўныя часткі іх цела маюць магічныя ўласцівасці. Узнікненне К.ж. звязана з татэмізмам і магіяй. Напр., дзеля таго, каб набыць пэўныя ўласцівасці жывёл (іх сілу, спрыт і інш.), з іх касцей і зубоў людзі рабілі амулеты. Магічнымі лічыліся выявы жывёл. У старажыт насці К.ж. быў распаўсюджаны практычна ва ўсіх народаў свету.
На Беларусі найб. раннімі знаходка
мі, якія сведчаць пра К.ж., з’яўляюцца амулеты-падвескі з іклаў сабакі і мядзведзя (познанеалітычнае паселішча Камень у Пінскім р-не). На паселішчах Крывінскага тарфяніку (эпохі неаліту і бронзы) знойдзены выразаныя з зуба жывёлы фігуркі чаплі, зроб леныя з рога скулыітурныя выявы лася і змяі, а таксама прасвідраваныя зубы ваўка, мядзведзя, бабра, лася. У могільніках плямён культуры шарападобных амфар побач з рэшткамі людзей выяў лены шкілеты свойскіх жывёл (быкоў, свіней, авечак, коней). На Пд Беларусі на гарадзішчах мілаградскай культуры ранняга жал. веку трапляецца шмат глі няных фігурак коней (найб. на гарадзішчы Гарошкаў Рэчыцкага р на), радзей — буйной рагатай жывёлы і са-
Ланцэтападобны наканечнік кап’я 10 ст. з гарадзішча Кульбачына. у