Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
С т а я н к а-4 эпохі неаліту і брон завага веку. За 500 м на Пд ад пасёлка, на левым беразе р. Рось, каля ўрочышча Піскаўшчына. Выявіў і даследаваў 295 м2 у 1984 Кудрашоў. Культурны пласт 0,2—0,3 м. Выяўлены рэшткі 7 вогнішчаў дыям. 0,5—0,8 м, глыб. 0,2 м, запоўненых вуголлем, камянямі, керамічнымі чарапкамі, 3 гасп. і 1 падоўжана авальная, мабыць, магільная яма.
Знойдзены каля 8,5 тыс. расшчэпле ных крамянёў і каля 1 тыс. фрагментаў керамікі, разнастайныя сякучыя пры лады (у т. л. 5 авальных з двухбаковай аббіўкай і 6 трапецападобных сякер, 6 цёслаў з жалабатым лязом, 10 долатападобных прылад з лускаватай апрацоўкай канцоў), разцы (5 сярэдзін ных, 2 бакавыя з косай рэтушшу, 2 кам бінаваныя і 4 на рагу зламанай пласці ны), скрабкі (17 канцавых на адшчэпах і пласцінах і 1 круглаваты на першас ным адшчэпе). Акрамя таго, 58 адшчэпаў і пласцін апрацаванЫ па краях не рэгулярнай рэтушшу, 43 адшчэпы ма юць па краях рэтушаваныя выемкі. Знойдзена 320 нуклеусаў і іх загатовак, сярод якіх 49 прызматычных 1і 2-пляцовачных, 13 тарцовых, 10 ладдзяпадобных, 8 пірамідальных, Юкрамянёвых адбойнікаў са спец. апрацаванай ручкай. Крамянёвы інвентар датуецца, пэўна, часам існавання крэменездабыў ных шахтаў 3100—1240 г. да н. э. Сустракаецца гліняны ляпны посуд з расліннымі дамешкамі і жарствой у цесце, вонкавая паверхня якога старанна загладжана або ангабавана. Захаваліся арнаментаваныя венчыкі посуду нёман скай культуры эпохі неаліту — пачатку
бронзы. Ляпны посуд ранняга жал. веку выраблены з гліны з дамешкай жарствы. Знойдзены кавалак венчыка рабрыстага гаршка са штрыхаванай паверхняй, ка валак сценкі чорнаглянцаванага посуду і кераміка з расчосамі на вонкавай па верхні. 3 улікам знойдзенай тут раней бронзавай фібулы з трохвугольным шчытком гэты посуд можна датаваць 2-й пал. 1 ст. н. э.— пач. 2 ст. н. э. і аднесці да позняй зарубінецкай культуры. Выяўлены фрагменты ганчарнага посуду Стараж. Русі і позняга сярэдня вечча.
В. Я. Кудрашоў, A. М. Мядзведзеў.
С т а я н к а-5 эпохі неаліту і бронзавага веку. На выступе 2-й надпоймавай тэрасы правага берага р. Рось, на 3 ад мелавой лінзы
Крамянёвы інвентар стаянкі-5 Краснасельскага археалагічнага комплексу.
Фібулы (1), шкляная пацерка (2) і штрыхаваная пасудзіна (3) з селішча Краснасельскага археалагічнага комплексу.
«Рэйста». Выявілі і даследуюць Ліпніцкая і Кудрапюў. Плошча каля 1 га, ускрыда каля 700 м2. У зах. і ў паўд. частках раскопу выяўлена па 20 вогнішчаў і ям рознага прызначэння, да якіх прымеркавана большасць крамянёвых знаходак. Ступень насычанасці культурнага пласта ад 20 да 1440 адзінак на 1 м2. У 9 скопішчах сканцэн-
травана да 40 % крэменю. Тут праведзены вельмі рэдкія ў археал. практыцы рэмантажныя работы: да аднапляцовачнага нуклеуса ўдалося падабраць 5 адшчэпаў, якія наклаліся на яго; паслядоўна склеены 3, 10 і двойчы па 2 адшчэпы.
За 4 палявыя сезоны на стаянцы выяўлена больш чым 20 200 знаходак, у т. л. 434 ядрышчы і 423 прылады працы. Сярод ядрышч пераважаюць аднапля цовачныя. Сярод крамянёвых прылад працы маюцца наканечнікі (тронкавыя сіметрычныя, тронкі з брушка з абодвух бакоў апрацаваны кру
Да арт. Красаасельскі археалагічны комплекс. Разрэз крэменездабыўной шахты на сценцы крэйдавага кар’ера.
той рэтушшу, асіметрычныя тронка выя з аднабаковай рэтушшу, трохвугольныя з плоскай двухбаковай рэ тушшу), пласціны і мікрапласціны з прытупленымі і скошанымі рэтушшу краямі, вастрыі з рэтушшу са спінкі, праколкі з апрацаваным процілеглай рэтушшу джалам, трапецыі сіметрыч ныя і асіметрычныя з паўкрутой рэтушшу бакавых краёў і асноў пласцінкі з усечанымі краямі яніславіцкага тыпу, разцы (папярочна-косарэтушаваныя, сярэдзінныя, трансверсальныя, на зломе), скрабкі (канцавыя адзінарныя і двай ныя з рэтушшу бакавых краёў, акруг лыя і паўакруглыя, пазногцепадобныя), аднаі двухлязовыя скрэблы, абушко выя часткі сякучых прылад, паўфабры каты, адшчэпы і пласціны з выемкамі і проста з рэтушшу, адбойнікі і рэтушо ры апрацаваныя і неапрацаваныя.
В. Я. Кудрашоў, В. Л. Ліпніцкая.
С т а я н к а-6 арэнсбургскай культуры фінальнага палеаліту. За 500 м ад пасёлка, на правым беразе р. Рось, ва ўрочышчы Сосны. Выявіў мясц. краязнавец М. У. Вераціла, даследавалі ў 1982 Гутоўскі (24 м2),
у 1986 Чарняўскі, Мядзведзеў (8 м2), Кудрапюў, Ліпніцкая (48 м2). Куль турны пласт 0,1 м.
Выяўлены рэшткі паўзямлянкі і трох слупавых ям 9—12 ст., 3 рабочыя месцы майстра (кожнае пл. 1—2 м2), дзе былі адпаведна 1167, 129 і 87 прадметаў. Знойдзена 4886 расшчэпленых крамя нёў і 58 фрагментаў посуду. Першасная апрацоўка крэменю прадстаўлена 1256 сколамі, 1220 адшчэпамі, 272 пласціна мі, 169 нуклеусамі (з іх 117 прызматыч ных 1 і 2-пляцовачных, 38 тарцовых, 8 нірамідальных і 6 поліэдрычных), 14 скрабкамі (простыя канцавыя на адшчэпах і пласцінах з папярочным і скоша ным лязом; пакарочаныя паўкруглыя), разцамі (1 двайны з папярочнай рэтуш шу, 2 сярэдзінныя і 4 разцы на зломе). 4 тронкавыя наканечнікі стрэл на пласцінах мясц. крэменю (арэнсбургскага тыпу са скошаным вастрыём, грэнскага тыпу з бакавой выемкай і зарэтушава ным процілеглым бакавым краем, з рэ тушаваным пяром, сіметрычны) даюць падставы датаваць помнік фінальным палеалітам і аднесці яго да арэнсбург скай культуры, распаўсюджанай у Еў ропе 10 12 тыс. гадоў таму назад. Знойдзены 5 фрагментаў ляпнога посу ду бронзавага і ранняга жал. вякоў, 53 ганчарнага посуду 9—12 і 18 ст.
В. Я. Кудрашоў, В. Л. Ліпніцкая.
С т а я н к а-7 эпохі неаліту і бронзавага веку. На астанцы 2-й надпоймавай тэрасы р. Рось, на У ад чыг. лініі Мачуліна Рось, за 150 м на Пн ад кіламетровага слупа 886. Памеры 220X105 м. Выявіў у 1986 Кудрашоў, да 1988 Ліпніцкая даследавала 544 м2.
Знойдзена 3 скопішчы крамянёў. У адным з іх, якое з’яўлялася рабочым месцам майстра, было 625 крамянёвых артэфактаў. Рэмантажныя работы даз волілі са 144 кавалкаў сабраць каля 30 складанак, у т. л. 1 канкрэцыю, 2 нук леусы і 32 адшчэпы. Выяўлены 12 ям розных памераў і запаўненняў, 9 вогні шчаў, адно з якіх выкладзена камянямі. Культурны пласт 0,8 м у зах. і паўд. ча стках раскопаў. Усяго знойдзена болып за 4,2 тыс. крамянёвых рэчаў, у т. л. 18 нуклеусаў, частка якіх прыстасавана пад скрабкі, рэтушор, цясла. Сярод прылад працы: наканечнікі (у т. л. трон кавы сіметрычны, лістападобны з апра цаваным рэтушшу пяром і асновай), мікрапласцінкі (з прытупленым рэтуві іпу краем), скрабкі канцавыя адзінар ныя, з пукатым і прамым рабочым краем, а таксама круглаватыя разцы (папярочна-рэтушаваныя вуглавыя, ну клепадобныя, сярэдзінныя), скоблі на адшчэпах, разнастайныя скрэблы, васт рыё на мікрапласціны, загатоўкі і абло мак шліфаванай свідраванай сякеры, сячэнні пласцін з рэтушшу па краях, нажы, пракруткі, праколкі, сколы, ад шчэпы. Блізкае размяшчэнне ад крэме не-здабыўных шахтаў, наяўнасць рабо чага месца майстра, шматлікіх крамянёвых адходаў дазваляюць аднесці пасе лішча-7 да стаянак-майстэрняў.
В. Л. Ліпніцкая. В. Я. Кудрашоў.
С е л і іп ч а штрыхаванай керамікі культуры і зарубінецкай культуры. Займае паўн. частку стаянкі-5. Выявіў і даследаваў у 1988 Мядзведзеў.
У зах. частцы раскопу на пл. 68 м2 знойдзены скопішчы (да 200 абломкаў на 1 м2) дробных абпаленых касцей, вуголля, фрагменты ляпной керамікі (гладкасценнай, штрыхаванай, з расчо самі, шурпатай і глянцаванай), шкляная пацерка з хваліста папярочным ліней ным арнаментам, 2 фібулы зарубінецка га тыпу з трохвугольным шчытком, абломкі дыскападобных патэльняў, вы рабленых з гліны з дамешкамі саломы і пацярухі. Селішча датуецца 1 ст. н. э. Трапляюцца чарапкі ганчарнай керамікі культуры тыпу Лукі Райкавецкай 9— 10 ст. A. М. Мядзведзеў.
Крэменездабыўныя ш а хты эпохі неаліту і бронзавага веку. На ПдЗ ад пасёлка на беразе р. Рось. Выявіў у 1920 Рыдзеўскі,
Да арт. Краснасельскі археалагічны комплекс. Выява старажытнага шахцёра. Рэканструкцыя I. У. Чаквіна па чэрапе з пахавання культуры штрыхаванай керамікі (2-е тысячагоддзе да н. э.) у крэменездабыўной шахце. Скулыітар Л. II. Яшэнка.
даследавалі ў 1920 24 Шміт, у 1961 —67 Гурына, у 1962 Чарняўскі. На крэйдавых адорвенях на 3 і ПдЗ ад пасёлка выяўлены сотні шахтавых выпрацовак, якія цяпер знііпчаны кар’ерамі. На ўсх. канцы лінзыадорвеня № 3 захаваліся рэшткі такіх шахтаў, болып за 80 з іх пакуль не даследаваны.
У канцы неаліту мясц. насельніцтва ад паверхневага збору крамянёвай сы равіны перайшло да яго здабычы ў крэй давай тоўшчы траншэйным, а потым і піахтавым спосабамі. Шахты ўяўлялі сабой калодзежападобныя паглыбленні дыям. да 1,5 м, глыб. 2,5—3 м. У месцах праходкі крэменяносных пластоў ад вертыкальнага ствала адыходзілі падбоі, часам суседнія выпрацоўкі злучалі ся штрэкамі. На некаторых крэйдавых участках, дзе пласты крэменю былі моцна нахіленыя або арыентаваныя вер-
тыкальна, выпрацоўкі маюць шчыліна падобную форму. Здабыча крамянёвай сыравіны вялася разнастайнымі гарняцкімі інструментамі, зробленымі пера важна з рога аленя — кайламі, капал камі, малаткамі-даўбешкамі. Некаторыя інструменты з дапамогай свідрава ных адтулін насаджваліся на дзяржан ні. Сценкі выпрацовак захавалі шматлі кія сляды шахцёрскай працы. Са здабы тай крамянёвай сыравіны выраблялі сякеры, што распаўсюджваліся ў-Паня монні і прызначаліся пераважна для вы сечкі лесу ва ўмовах ляднага земляробства. У адной шахце знойдзена пахаван не шнуравой керамікі культуры. У паха ванні выяўлены пласкадонны гаршчок з аздобай тыпу наразной ялінкі і тоўстая іголка для сшывання скур. Помнік датуецца 3 — 1 м тысячагоддзямі да н. э.
М. М. Чарняўскі.
Крэменеапрацоўчая м а йстэрня бронзавага веку. За 1 км на Пд ад пасёлка, на левым беразе р. Рось, ва ўрочышчы Тры Сасны. Выявіла ў 1958 Гурына, да следавала ў 1978 і 1983 Ліпніцкая. 2 раскопы плошчай 84 і 30 м2 закладзены на 3 ад аўтадарогі Ваўкавыск — Краснасельскі. Культурны пласт не мае выразных граніц. Знаходкі выяўлены на глыб. 0,1 — 0,5 м.
У першым раскопе знойдзена 2499 крамянёў (з іх 2033 адшчэпы), 130 пласцін, 16 нуклеусаў (у т. л. 4 двухпляцовачныя, 2 аднапляцовачныя і інш.), у другім 5 нуклеусаў, 22 сколы, 387 адшчэпаў, 798 лусак, 69 пласцін. Сярод іншых знаходакмасіўная пра колка, разец, адбойнік, 8 фрагментаў керамікі і 84 кавалкі абгарэлага крэме ню. Блізкае размяшчэнне помніка ад крэменездабыўных шахтаў дазваляе ад несці яго да майстэрняў па апрацоўцы крэменю. Помнік датуецца 3—2 м тыся чагоддзямі да н. э. В. Л. Ліпніцкая.