Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 1200. М. А. Ткачоў.
КОВЕНСКІ МАНЁТНЫ ДВОР. Пагадненне аб заснаванні двара ў г. Коўна (цяпер Каўнас) было дасягнута 6.7.1665 паміж падскарбіем вял. літоўскім і арандатарам манет нага двара А. Г. фон Горнам для вырабу медных солідаў на сум\ 7180 тыс. злотых разам з манетным дваром у Мальбарку. Працавау К. м. д. з 17.10.1665 да 15.1.1667, выбіў солідаў на суму 448 648 зло тых, што пры агульным выкананні кантракта на 16 % на долю двара прыпадала 40 % аб’ёму вытворчасці медных солідаў Горна. Магчыма, усе соліды 1665 з ініцыяламі GFH на аверсе і на рэверсе з часткай герба падскарбія літоўскага I. К. Кіршэнштэйна (выява галавы аленя пад «Пагоняй») належаць да К. м. д. He выяўлена прыкмет для адрознення солідаў 1666 К. м. д. ад Мальбаркс кага манетнага двара. Солідаў 1667 не існуе, вытворчасць манет гэтага года вялася штэмпелямі 1666.
Літ.: 1595. I. I. Сінчук.
КОЛАС, курганны могільнік на тэрыторыі радзімічаў каля пас. Колас Жлобінскага р-на. На паўд. ускраіне пасёлка. 6 пашкоджаных курганоў
выш. да 1,8 м, дыям. 10 м. Выявіў і даследаваў у 1974 У. У. Багамольнікаў. Раскапаны 1 курган. Пахавальны абрад — трупаспаленне. У насьь пе і на гарызонце выяўлены рэшткі агароджы з апаленых калоў, знойдзены абломкі 2 ляпных гаршкоў. Датуецца 6—7 ст. н. э.
колт, жаночае ўпрыгожанне ў гарадах Стараж. Русі ў 11—13 ст. К. йадвешвалі да галаўнога ўбору з 2 бакоў на ланцужках або стужках. У 11—12 ст. яго выраблялі з золата, серабра, упрыгожвалі перагародчатай эмаллю, аздаблялі зярненнем, завіткамі скані, чарненнем. У сярэдзіне К. звычайна пустаце-
Колт 12 ст. Гродна.
Колты 13 ст.
лыя. Мяркуецца, што ў іх змяшча лася тканіна, прамочаная духмяным маслам. На Берасцейскім гарадзі-
шчы знойдзены К., спаяны з 2 сярэбраных пласцін, арнаментаваны ціснёным узорам з раслінных па расткаў. У Вішчынскім грашова-рэчавым скарбе знойдзены 4 сярэбраныя К. 2-й пал. 12 ст. (серабро, залачэнне, перагародчатая эмаль). 3 канца 12 ст. аналагічныя па форме і арнаменту, але больш танныя К. адлівалі ў каменных формах са сплаву волава і свінцу. Такі К. з выявай 2 птушак, якія засцерагаюць «дрэва жыцця», знойдзены на Мінскім замчышчы.
Літ.: 354, 1067. Г. В. Штыхаў. КдМПЛЕКСНЫ МЁТАД у а р х е алогіі, сучасны метад навук. да-
Алавяны колт 12 — 13 ст. з Мінскага замчышча.
следавання, які патрабуе для вывучэння пэўнай праблемы спалучэння групы металаў (агульнанавуковых,
спецыяльных і спецыфічных). Вынікае з задач дыялектычнай метадалогіі даследаваць прадмет усебакова, ва ўсіх сувязях і супярэчнасцях. Без выкарыстання К. м. немагчымы сістэмны аналіз, структурны аналіз, мадэліраванне гіст. працэсу, комплекснае даследаванне праблемы, якая ўзнікла пасля вызначэння адзінай мэты і дасягненне якой патрабуе паслядоўнага вырашэння шэрага інш. прыватных праблем. Выкарыстанне К. м. дазваляе пера правяраць вынікі, атрыманыя з да памогай розных метадаў, што рэзка павялічвае дакладнасць вывадаў. Так, пры вызначэнні храналогіі археал. помніка могуць адначасова вы карыстоўвацца, акрамя параўналь на-тыпалагічнага метаду, таксама метады геафізічнага, радыевугляроднага, люмінесцэнтнага, палеамагнітнага датавання. Даследаванне палеалітычных помнікаў немагчыма без супастаўлення геалагічных, стратыграфічных, палеаэкалагічных і археал. высноў, а таксама датаванняў метадамі фізіка-тэхнічных навук. Стараж. рэчы можна вывучаць пры дапамозе комплекснага аналізу (фізіка-хімічнага, тэхналагічнага, трасалагічнага ці функцыянальнага) паводле методыкі, распрацаванай у адпаведных навук. дыс цыплінах. Пры даследаванні комплексу стараж. рэчаў, акрамя ўласна археал. метадаў (гл. Методыка ар хеалагічных даследаванняў), шыро ка выкарыстоўваюцца метады матэматычнай статыстыкі (статыстычны і выбарачны метад). Выяўленыя археал. комплексы рэчаў параўноўваюцца з этнаграфічным матэрыя лам з мэтай вызначэння ступені сацыяльна-эканам. развіцця пэўнага стараж. этнасу. Выкарыстанне К. м. азначае пераход на новую вышэйшую ступень навук. даследаванняў.
У. Ф. Ісаенка.
КОНТРАМАРКІРАВАННЕ МА
НЕТ, накладанне на аверс або рэверс манеты дадатковага невял. штампа, які рабіў яе законным плацежным сродкам або павышаў яе намінальную вартасць. Звычайна суб’ектам контрамаркіравання вы ступала дзяржава.
Шырока ўжывалася К. м. у антычных дзяржавах, пашырана ў нямецкіх княствах 15 ст. (вядома больш за 250 конт рамарак на грошах пражскіх). У Рэчы Паспалітай абарачаліся контрамаркіра ваныя талеры «спадчыны каралевы Бо ны» 1564, расійскія яфімкі з «прызна кам» 1654. Зрэдку рабілі К. м. прыватныя асобы, што ператварала агуль надзярж. манеты ў прыватныя. У 18 ст. вядома К. м. клеймамі ў выглядзе герба «Еліта», герба Патоцкіх «Пілава» з датай (17)24 і вензелем з ініцыялаў JLP на фоне літары В на 6-грашовіках 2-й пал. 17 ст. Рэчы Паспалітай, у вы глядзе падвоенага герба Патоцкіх «Пі лава» на фоне сэрца на медным грошы Аўгуста III [І733—63], К. м. адрозні ваецца ад клеймавання манет калек цыянерамі 19 ст. для пазначэння экземпляраў сваіх збораў.
Літ.: 1551, 1585, 1616, 1651, 1708. I. I. Сінчук.
КОПЫСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14— 18 ст. у г. п. Копысь Аршанскага р-на. З’яўляўся ваенна-адм. цэнтрам стараж. горада. Размяшчаўся на ўзвышаным левым беразе Дняпра, на месцы першапачатковага мысавага гарадзішча летапіснай Копысі. Гарадзішча круглаватае ў плане (каля 0,5 га) мела ўваход з усх. боку. Яго археал. даследаванні пра вёў у 1972 Э. М. Загарульскі. Прарэзкай вала зафіксаваны 2 буд. этапы. Першапачатковы вал быў насыпаны з дробнага пяску з гумусаванымі праслойкамі, што сведчыць пра існаванне раней неўмацаванага паселішча. Стараж. вал выш. каля 5 м узведзены ў 2-й пал. 11 — пач. 12 ст. Пазней яго расшырылі і пад сыпалі ўверх яшчэ на 2 м. У выніку ваенна-буд. работ структура ўмаца ванняў гарадзішча значна змяніла ся. Цяпер перыметр вала складае 370 м, памеры ўнутранай пляцоўкі 80x60 м. У 16—18 ст. важную ролю ў планіровачнай структуры ўмацаванняў Копысі адыгрывалі невял. рэкі Страшаўка і Сморкаўка, якія абкружалі замак з 2 бакоў і ўпадалі ў Дняпро. Вусце Сморкаўкі было перагароджана дамбай, а воды абедзвюх рэк, падпёртыя плацінай млына, утваралі штучнае вадасхо вішча. Млын засцерагаў подступы да замка з Пд, У і ПнУ. Праезд у К. з. ішоў па запрудзе млына, якая падводзіла да пад’ёмнага моста перад замкавай брамай. У сувязі з размяшчэннем горада на скрыжа ванні важных сухапутнага і воднага шляхоў ён часта трапляў у эпіцэнтр ваен. дзеянняў. У 1535 войска рус. ваяводы Шуйскага спаліла Ко пысь і яе наваколле. У час Лівонскай вайны 1558—83 горад у 1562 «опановалн» рус. войскі «за тое, же помочь давалн Іінфлянтам». У 1580 «...Москва, то ест Серебреный з немалым войском... Копысу... велмв выпустошнлн», аднак горад зноў быў заняты войскамі ВКЛ. Моцна пацярпела Копысь і ў рус.-польскую вайну 1654—67. Умацаванні сярэдневяковай Копысі адпавядалі рангу тагачаснага гандлёва рамеснага горада з насельніцтвам болып за 2 тыс. чал. Рамонтам умацаванняў К. з. займалася гар. і навакольнае насельніцтва, у т. л. і новазаснава нага мяст. Барань. Мяшчане, сяляне, зямяне-шляхта, баяры панцырныя і путныя ў час ваеннай небяспекі павінны былі з’яўляцца для абароны Копысі, а ў мірны час адбываць у замку «старажоўшчыну». У 1597 па загаду кн. Мікалая Радзівіла ў Барані заснавана майстэрня «кульня» па вытворчасці ядраў і куль для гармат і гакаўніц. Паводле распараджэння адміністрадара К. з., у 1598 чатырнаццаць баранскіх «кульнікаў» павінны былі «на кожны рок давать до замку Копыского з кож-
ной волокн куль железных велнкнх... до дел Копыскнх по 30, до гаковннц Копыскнх куль по копе». Інвентар Копысі за 1651 дае звесткі пра абарончыя збудаванні К. з. У замку былі 2 брамы з «фортка мі» — вялікая для ўезда з боку «MeeTa» і моцна нахіленая («опавшая») вежападобная, якая стаяла над Дняпром і патрабавала рамонту. Пэўную ролю ў абароне К. з. выконваў і вял. двухпавярховы дом, «розным маляваннем помалёван ный», і абведзены кругом галерэяй верхняга бою — бланкаваннем. Усе гэтыя пабудовы былі абнесены час таколам. Да пач. руска-польскай вайны 1654—67 абарончыя ўмаца ванні К. з. не былі прыведзены ў належны стан. Мясц. насельніцтва, распрапагандаванае манахамі і свя тарамі Куцеінскага манастыра, 13.5.1654 здало дрэнна ўмацаваны горад войску ваяводы Замятні Ля вонцьева. Барон А. Маерберг, пра язджаючы ў верасні 1661 праз Ко пысь, адзначаў, што горад абара няўся драўляным замкам, які стаяў пасярэдзіне высокага пагорка. У 1668 пачаліся вял. работы па рэканструкцыі ўмацаванняў К. з. і запруды млына, дзякуючы якой замкавы «капец вада наўкола аблівала». Замак умацавалі земляным ва лам і 4 бастыёнамі — «больверка мі» (у 1668 тры з іх былі ўжо ўзведзены, а будаўніцтва чацвёртага заканчвалася). Была пакінута толькі адна ўязная брама, перад якой размяшчаліся пад'ёмны мост і вадзяны млын. У цэнтры замкавага двара знаходзілася студня з пад’ёмным колам. Работы па перабудове ўмаца ванняў К. з. працягваліся ў 1670 і 1688. На той час тут меліся 4 гарматы, 22 жал. гакаўніцы, 4 мушкеты, запас пораху, волава, ядраў, куль, а таксама харугва-сцяг на малінавым шоўку кн. Радзівіла Багуслава. Паводле інвентара Копысі ад 18.10.1684 замкавыя ўмацаванні былі моцна «надруйнаванымі». У арсенале К. з. налічвалася 3 цэлыя палявыя гарматы, 17 даўжэйшых і 5 карацейшых гакаўніц, запас яд раў, пораху, волава, кнатоў, рознай амуніцыі. У час Паўн. вайны 1700—21 рус. войскі, якія адступалі на Пд, у 1707 поўнасцю спалілі Копысь, замкавыя ўмацаванні і забралі ўсю зброю з арсенала. Сярод праведзеных рус. войскамі ў Паўн. вайну фартыфікацыйных работ у Копысі інвентары згадваюць толькі ўзвядзенне штыкету на земляным вале. Усе наступныя 12 інвентароў Копысі за 1726—73 удакладняюць планіроўку замка і паведамляюць пра элементы яго ўмацаванняў: 4 бастыёны і драўляныя сцены (палі сад), якія рэгулярна рамантаваліся. Уязная драўляная вежа брама
мела двайныя вароты з магутнымі запорамі. Яе 2-і паверх займала зала з 4 вокнамі, вакол якой была зроблена кругавая галерэя верхняга бою. Памяшканне залы выкарыстоўвалася для захоўвання ручной агня стрэльнай зброі, у якасці лямуса, a таксама бажніцы, дзе спраўлялі «святую імшу». Вежа была накрыта гонтай. Яе завяріпаў бляшаны флю гер-«ветранік» у выглядзе арла. Пасля 1772 умацаванні К. з. больш не аднаўляліся і з цягам часу зніклі. М. А. Ткачоў.