Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
КОПЫСКІЯ ГАРАДСКІЯ ЎМА ЦАВАННІ. Існавалі ў 14—18 ст. у г. п. Копысь Аршанскага р-на. Утваралі прамавугольнік (перыметр больш за 2 км), з У прыкрывалі паселішча і Копыскі замак. У 14— 18 ст. на подступах да К. г. у. з У і Пн, на рэках Страшаўка і Сморкаўка размяшчаліся штучныя ставы, якія жывілі вадой абарончыя равы лініі ўмацаванняў. Спецыяльныя каркасна-палевыя канструкцыі прапускалі ваду пад земляным абарончым валам. Паводле інвентара Копысі за 1561 умацаванні мелі 4 брамы — Шклоўскую, Гарадзецкую, Горскую і Аршанскую, якія адчынялі шляхі ў адпаведныя населеныя пункты. У пач. руска польскай вайны 1654—67 гар. ўмацаванні не былі прыведзены ў належны стан. Да таго ж у выніку баявых дзеянняў яны моцна пацярпелі і мелі патрэбу ў рамонце. Інвентар ад 10.1.1661 паведамляе пра зрубыгародні на земляным вале, а таксама Шклоўскую і Аршанскую брамы, на якіх не было дахаў. Звесткі пра вежы адсутнічаюць. У 1663 адноўлены гар. паркан, вежы і Горская брама. У 1668 усё «места» Копысь знаходзілася «ў паркане і на ізбіцах». Зноў стаялі ўсе 4 брамы, з якіх Гарадзецкая была перайменавана ў Крупніцкую, паколькі ад яе пачынаўся шлях у бок мяст. Крупкі. Акрамя таго, у лініі гар. абароны меліся 3 брамы «форткі»: 2 выводзілі да Дняпра, а 3-я — у поле. Горад паступова пачаў адраджацца і расці. Узніклі слабоды на Заваллі, «пад парканам», на прадмесці і за Аршанскай брамай. Паводле інвен тара Копысі ад 18.10.1684, агульная даўжыня К. г. у. складала каля 2,2 км. У час Паўн. вайны 1700—21 некалькі дзесяткаў палкоў рус. войск разам з сялянамі Аршанскага пав. і Магілёўскай эканоміі ў 1707 узводзілі вакол Копысі бастыённыя ўмацаванні, т. зв. Пятроўскі вал. Гэта была спроба сарваць пераправу шведскага войска цераз абмялелы Днепр. У 1707 рус. войскі, якія адступалі з Копысі, цалкам спалілі К. г. ў. і вывезлі ўсю зброю. Інвентары за 1726—73 згадваюць толькі 3 брамы — Аршан-
скую, Шклоўскую і Крупніцкую (Горская, відаць, была разабрана). Па апісанні можна меркаваць, што брамы мелі аднолькавую канструкцыю: 2-ярусныя, з 2 варотамі, зрублены з брусоў. На доле месцілі ся 2 каморкі, адна з якіх, т. зв. «іздобка», служыла жытлом для вартаўнікоў. Уваход у брамы з боку поля ажыццяўляўся па пад’ёмных мастах, перакінутых цераз вадзяны абарончы роў. Пасля 1772 патрэба ў К. г. у. адпала і яны прыйшлі ў непрыгоднасць. Да нашага часу ад К. г. у. захаваліся нязначныя рэшткі земляных насыпаў. Даследаваў у 1982 М. А. Ткачоў. М. А. Ткачоў. КОПЫСЬ, гар. пасёлак у Аршан скім р не, на левым бера.зе Дняпра. За 30 км на Пд ад Оршы, за 1,5 км ад чыг. ст. Копысь на лініі Орша — Магілёў, на аўтадарозе Орша Шклоў.
Гарадзішча стараж. К. пад назвай Пятроўскі вал размешчана на левым беразе Дняпра, пры ўпадзенні ў яго невял. р. Смаркоўка. Пляцоўка авальна падоўжанай формы, памер 90x75 м, умацавана валам выш. да 5 м, з Пд і Пн ёсць выступы на кшталт бастыёнаў, звязаныя з больш познімі змяненнямі канфігурацыі гарадзішча. У старажытнасці гэта было мысавае гарадзішча пл. 0,5 га, мела круглаватую форму. Даследавалі ў 1950 і 1962 Л. А. Міхайлоўскі, у 1968—69 Г. В. Штыхаў, у 1972 Э. М. Загарульскі, даследавана 664 м2. Культурны пласт 0,8— 2,2 м.
Знойдзены вял. колькасць прылад працы, разнастайныя рэчы побыту, у т. л. жал. сякера і абломак ляза сякеры, 62 нажы, 6 нажніц, 22 замкі і ключы, 2 крэсівы, 2 рыбалоўныя кручкі, петлі ад куфраў, дужкі ад вядзёр, лыжкар, мёдарэзка, пісала сярэдзіны 13 ст.; сельскагаспадарчыя прылады: фрагменты 3 жал. сярпоў, абломак касы гарбушы, каменныя жорны. Сярод вы рабаў з каляровых металаў — сплецены з дроцікаў бранзалет, званочак, зорка вая спражка, крутарогая лунніца, пяр сцёнак са шчытком, 3 фрагменты брон завых бранзалетаў, падвеска (магчыма, колт), 2 падковападобныя фібулы са спіральна загнутымі канцамі. Пры гар. характары матэрыяльнай культуры прыкметы мясц. рамёстваў прасочваюц ца слаба, за выключэннем касцярэзнай справы, пра што сведчаць рагавыя абрэзкі (200 кавалкаў), цэлыя вырабы з косці (абломак накладкі з цыркульным арнаментам, двухбаковыя грабяні, 2 касцяныя шахматныя фігуркі — ладдзя і пешка, магчыма, з аднаго шахматнага набору). Рамеснікі маглі жыць за межамі дзядзінца — на пасадзе. Есць цікавыя знаходкі, звязаныя з вайсковай справай,— абломак перакрыжавання шаблі, 13 наканечнікаў стрэл, цуглі з кольцамі, 3 фрагменты шпор. Цікавай знаходкай з’яўляецца палавіна бронзавага наверша булавы 12—13 ст. з пірамідальнымі шыпамі, прастора паміж якімі ўпрыгожана лініямі буйназярністага ўзору. Выяўлены 334 шкляныя бранзалеты, 8 пацерак, 3 донцы, сценкі і венчык шкляных пасудзін. Унікальнай знаходкай з’яўляецца бронзавы нацель
ны абразок з выявай святых Барыса і Глеба ў поўны рост, які ўзыходзіць да кіеўскай іканаграфіі. Да прывазных вы рабаў належаць фрагменты чырвона гліняных амфар. Сярод позніх матэ рыялаў вылучаецца кафля 15—18 ст., вытворчасцю якой славілася К.
Паводле археал. даследаванняў гарадзішча ўзнікла ў 11 ст., збуда ванне вала адносіцца да 2-й пал. 11 — пач. 12 ст. Гарадзішчу папя рэднічала неўмацаванае паселішча, якое існавала нядоўга. Пасад раз мяшчаўся на ПнУ ад гарадзішча, на тэр. сучаснага гар. пасёлка. У час земляных работ тут выяўлены сляды паселішча, якое абследаваў у 1969 Штыхаў. Культурны пласт 1,4 м. Знойдзена кераміка 12—13 ст. і 14— 17 ст.
К. згадваецца ў Ніканаўскім летапісе пад 1059, у Сафійскім першым летапісе, Цвярскім летапісе і Уладзімірскім ле тапісе пад 1060. У час паходу Уладзі міра Манамаха на Мінск у 1116 К. захоплена яго сынам смаленскім кн. Вя чаславам, можна меркаваць, што яна з’яўлялася ўмацаваным пунктам Полац кай зямлі, пазней адышла да Смаленска. У сярэдзіне 12 ст. К. упамі наецца як пункт збору гандл. пошліны на карысць смаленскіх князёў з тава раў, якія правозілі па Дняпры і за якія выплачвалі «погородне», пра што сведчыць устаўная грамата кн. Расціслава Мсціславіча Смаленскай епіскапіі 1136. Ад К. належала 6 грыўняў «пого родня», якое збіралася, як правіла, з гарадоў. 3 2 й пал. 14 ст. К. у складзе ВКЛ. У пач. 16 ст. горад належаў кн. Астрожскім, з 1594 — Радзівілам, у 1695—1744 ва ўладанні прынцэс Нейбургскіх, потым зноў Радзівілаў. Пасля 1 га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі.
Літ.: 388а, 3886, 793а, 1346.
A. М. Ваганава. КОРД, сякучая зброя блізкага бою з адналязовым простым або злёгку выгнутым клінком. Уяўляў сабой паменшаны меч (пераходны варыянт зброі ад мяча да шаблі). Быў пашыраны ў сярэдневяковай Зах. Еўропе. На Беларусі шырока выкарыстоўваўся ў 15—17 ст., калі стаў уваходзіць у баявы рыштунак шляхецкага войска. Пазней, як і шабля, доўга заставаўся асабістай зброяй дробнай шляхты. У пісьмовых кры ніцах 16—18 ст. кордам часта на.зывалі сякучую зброю з доўгім клінком. На Беларусі цэлы корд знойдзены археолагамі каля г. Ліда.
Літ.: 1216, 1428, 1457.
Г. М. Сагановіч. КОСАЎШЧЫНА, курганны могіль нік каля в. Косаўшчына Лідскага р-на. За 1,5 км на 3 ад вёскі, каля дарогі на в. Калдобы. Захавалася 13 насыпаў дыям. 6—14 м, выш. 0,7—1 м. Каля падножжа асобных курганоў прасочваюцца аплыўшыя раўкі, месцамі каменныя вымасткі на паверхні насыпаў. Усе курганы абкладзены камянямі. Адкрыла ў 1955 Ф. Д. Гурэвіч. У 1974—76 Я. Г. Звяруга і В. С. Вяр гей раскапалі 7 курганоў.
У 3 выяўлены вянкі з камянёў роз-
най велічыні, складзеныя ў 2—3 ярусы. Насыпы 2 іншых курганоў перакрыты зверху каменнымі вымасткамі. Паха вальны абрад — трупаспаленне. У 5 выпадках рытуальныя вогнішчы прасочваліся на гарызонце па ўсёй плошчы курганоў (у насыпах з каменнымі вян камі яны выходзілі за іх межы). Па хавальны інвентар: 4 наканечнікі коп’яў (2 ланцэтападобныя, ромбападобны і лаўралісты), вузкалязовая баявая ся кера, шыла, спражка, пярсцёнкападобнае (паўтараабаротнае) бронзавае скроневае кольца, абломкі пашкоджа ных агнём бронзавых упрыгожанняу. Сабрана значная колькасць ганчарнай арнаментаванай керамікі з разнастай нымі венчыкамі. Могільнік належаў балцкім (усх.-літ.) плямёнам, датуецца 10—11 ст.
Літ.: 195а, 427, 436. Я. Г. Звяруга. КОССЕ, стаянка эпохі мезаліту каля в. Коссе Асіповіцкага р-на. За 700 м на 3 ад вёскі, на 2-й надпоймавай тэрасе правага берага р. Бя рэзіна. Разворваецца. Адкрыў у 1982 У. П. Ксяндзоў. Знойдзены крамянёвыя пласціны і адшчэпы з рэтушшу па краі, нуклеусы, праколка, разец, а таксама фрагменты ляпнога посуду ранняга жал. веку.
КОСЦІ 3 НАДПІСАМІ I МАЛЮН KAMI. Косці жывёл і птушак з над пісамі і малюнкамі (гл. Графіці) вядомы з часоў палеаліту, найб. пашыраны ў час Кіеўскай Русі. Надпісы або малюнкі наносіліся на распараныя косці цвёрдымі і вострымі прадметамі. Знойдзены арнамента ваныя косці на стаянках Юравічы (Касцюковіцкі р н) і Юдзінава (Бранскай вобл.). Пласціны і на кладкі з раслінным і тэраталагіч ным арнаментам выяўлены ў Ваў кавыску, накладкі — у Мінску, Полацку, Тураве, Лукомлі (выявы льва). Больш за 100 абломкаў кас цей з надпісамі і малюнкамі знойдзена на гарадзішчы Маскавічы Брас лаўскага р-на. Знакі падзяляюц ца на асобныя літары, лігатуры, ідэаграмы, некаторыя маюць сувязь са скандынаўскім рунічным пісьмом (гл. Руны). Л. У. Дучыц.
коуш, гл. ў арт. Бандарныя вы рабы.
КРАКАЎСКІ АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЁЙ. Створаны ў 1850 на базе некалькіх музеяў і прыватных калек цый. Каля 500 тыс. экспанатаў, у т. л. некалькі дзесяткаў тысяч археал. знаходак з Беларусі. Най болыпая частка з іх паступіла ў му зей ад польскага вучонага 3. Глогера (прылады працы эпохі бронзы і ранняга жал. веку). У дарэвалю цыйны час туды трапілі знаходкі В. Шукевіча з раскопак каля в. Са лапяцішкі (Воранаўскі р н); жалез ная зброя, нажы, крэсівы, спражкі, бронзавыя і сярэбраныя пярсцёнкі, скроневыя кольцы, шкляныя пацеркі і інш.; дзённік Ф. Вярэнькі з раскопак 36 курганоў каля в. Пуцілка вічы (Ушацкі р-н), археал. карта ваколіц в. Нача (Воранаўскі р-н), складзеная Шукевічам. Есць знаход
кі з раскопак курганоў каля в. Янушкевічы (Лагойскі р-н): 2 бронзавыя бранзалеты з выявамі стылізаваных галоў жывёл на канцах, 3 ві тыя бранзалеты з завязанымі канцамі, спіралепадобныя падвескі (ранняе сярэднявечча) і інш.
Літ.: 897. Л. Д. Побаль.
КРАМАНЬЁНЦЫ, неаантрапы, людзі сучаснага тыпу (Homo sapiens), якія паявіліся на Зямлі 50— 40 тыс. г. таму назад. Назву атрымалі ад грота Кра-Маньён (Францыя), дзе ў 1868 французскі археолаг Э. Лартэ знайшоў 5 чалавечых шкілетаў разам з крамянёвымі прыладамі працы арыньякскага тыпу.