Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
ГІ а с е л і ш ч а-3. За 0,2 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Прыстань. Даследавала ў 1989—90 Калечыц. Знойдзены крамянёвыя вырабы — скрабкі, праколка, сякера, пласці-
Знойдзена каля 700 вырабаў з крэменю: скрабкі, разцы, скоблі, сякеры, цёс лы, наканечнікі стрэл, фрагменты ляп ной керамікі, аздобленыя грабеньча тым, ямкавым, лінейным арнаментам. Паселішча датуецца неалітам (верхне дняпроўская культура) і бронзавым ве кам (сярэднедняпроўская культура).
Паселішча-5. За 150 м на Пн ад паселішча-4, на тэрасе левага бе рага р. Сож, ва ўрочышчы Туфлі. Выявіла і даследавала ў 1979 Калечыц. Пл. 3500 м2.
Знойдзены скрабкі, скобля, камбіна ваны скрабок-скобля, разцы, нажы, ад ходы крамянёвай вытворчасці, фраг менты ляпнога посуду. ІІаселішча адно сіцца да эпохі неаліту (верхнедняпроўская культура), ранняй бронзы (сярэ-
Кліпа. Саксонія (курфюрства): 1. 1/2 талера (аднабаковая) 1547 Іагана Фрыдрыха і Філіпа Гесенскага; 2. Талер 1719 Фрыдрыха Аўгуста I Моцнага. Рэч Паспалітая, 3. Орт 1760 пробны Аўгуста III, г. Гданьск. I с п а н і я (каралеўства), 4. 8 эскуда (золата) пробныя Філіпа II [1556—98]. 5. г. Л а н д а у, манета асадная 1713 наміналам 2 гульдэны 8 крэйцараў 1702 (серабро).
мыльня. Адносіцца да верхнедняпроўскай культуры эпохі неаліту. Сляды паселішча выявіў у 1927 К. М. Палікарповіч.
II а с е л і іп ч а-2. На 3 ад вёскі, на 2й надпоймавай тэрасе р. Сож
ністы наканечнік стралы, адходы крамянёвай вытворчасці.
П а с е л і ш ч а-4. За 1,5 км на ПнУ ад паселішча-2, ва ўрочышчы Мсціж. Даследавала ў 1980—81 Ка лечыц (68 м2).
днедняпроўская культура), позняй бронзы, ранняга жал. веку.
П а с е л і ш ч а-6. За 1 км на 3 ад вёскі, на левым беразе р. Сож, ва ўрочышчы Грыўка. Выявіла ў 1981 і часткова даследавала Калечыц.
Знойдзены шматлікія адходы крамя нёвай вытворчасці, прылады працы (скрабкі, нажы, разцы, скобля, пракол кі), наканечнікі стрэл, фрагменты ляп нога посуду верхнедняпроўскай і ся рэднедняпроўскай культур ранняга жал. веку, арнаментаваныя грабеньча тымі і ямкавымі адбіткамі і іх спалу чэннямі. Сярод знаходак пасудзіна, упрыгожаная валікамі.
Паселішча -7. На Пн ад могілак каля в. Кліны, ва ўрочышчы Высокая Грыва. Даследаваў у 1968 I. I. Арцёменка. Адносіцца да позня га бронзавага веку.
Бескурганны могільнік. За 1 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Вудрышча. Даследаваў Арцёменка. Выяўлена 45 пахаванняў бронзавага веку.
Ліу.: 479. А. Г. Калечыц.
КЛІПА (ад. швед. klippe рэзаць наж ніцамі), назва манет квадратнай формы, квадратная металічная пласціна з адціснутымі на ёй выя вамі звычайна ў традыцыйнай кампаноўцы круглай манеты. Вырабля лі з мэтай паменшыць затраты працы, што патрабавала круглая манета (пераплаўка адходаў ад вырубкі кружкоў загатовак, наступная апрацоўка коўкай ці пракаткай мета лічнага ліста для новай вырубкі).
Да вырабу К. звярталіся звычайна ў экстрэмальных сітуацыях (напр., падчас ваенных дзеянняў). Шырока вядомы К. з пач. 16 ст. (каралеўства Данія, Швецыя) да сучаснасці. Вядомы сваёй арыгінальнай кампаноўкай талеры ка раля Рэчы Паспалітай Аўгуста II [1697 — 1706, 1709 -33]. Да формы К. звярталіся пры вырабе пробных і мема рыяльных манет. У 2-й пал. 19 пач. 20 ст. ў форме К. выпускалі прыватныя манеты пры дапамозе вырубнога штам па (грошы, што выраблялі прыватныя асобы ці прадпрыемствы з-за недахопу дзярж. плацежных сродкаў). Часам у якасці К. вызначаюць манеты на 6або 8 гранных пласцінах (гл. Макукіна).
Літ.: 1684, 1735. I. I. Сінчук.
ключ, жалезная прылада для ад мыкання замка. Яго канструкцыя і форма залежалі ад тыпу замковага механізма. Найбольш стараж. К. (10 11 ст.) знойдзены на Беларусі ў час раскопак у стараж. Полацку, Навагрудку, Мінску, Ваўкавыску і інш. Адмыкаючая пласціна (круглая ці квадратная) у іх у адной плос касці са стрыжнем.
3 канца 11—12 ст. з’явіліся К., ад мыкаючая пласціна якіх адагнута пер пендыкулярна да стрыжня (знойдзены ў Ваўкавыску, Мінску і інш.). У 12 ст. выкарыстоўваліся К. ў выглядзе лопасці з бакавымі выразамі для спружынных штыфтаў (выяўлены амаль ва ўсіх стараж. гарадах Беларусі). Пазней выка рыстоўваліся і інш. мадыфікацыі К. для цыліндрычных навясных замкоў. Для ўразных замкоў К. мелі цыпель на канцы стрыжня. які пры паварочванні ўціскаў спружыну і перасоўваў засаўку. Такі ж прынцып дзеяння быў у К. для навясных замкоў з шарнірнай дужкай, што свабодна адкідвалася (трох чаты рохвугольнай і круглай формы). У ад розненне ад папярэдніх, яны мелі трубкавую аснову і параўнальна малыя па-
меры. У 17— 18 ст. для вінтавых замкоў выкарыстоўвалі К. ў выглядзе стрыжня з нарэзанай паверсе разьбой, а для зам коў «шведскага» тыпу — з падоўжанымі нласцінкамі ці латачкамі. На працягу ўсяго сярэднявечча існавалі і прымітыў ныя К. адмычкі для камбінаваных і драўляных дзвярных замкоў. Гэта стрыжань з сагнутым ці прымацаваным на шарніры доўгім канцом для перасоўвання засаўкі.
Літ.: 148, 271, 385, 425, 552, 1346, 1431, Г. М. Сагановіч.
княжыцы, гарадзішча сярэдзіны 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. і эпохі Кіеўскай Русі, каля в. Кня жыцы Шклоўскага р-на. На паўн. ускраіне вёскі, за 200 м на 3 ад ша шы Ленінград — Адэса, на правым беразе р. Капуснік, пры ўпадзенні ў яе безназоўнага ручая. Мясц. назва Габрылёк. Пляцоўка авальная, па меры 25 X 18,5. Выш. над поймай ручая 3—4,5 м, з У умацавана падковападобным валам выіп. да 3 м, шыр. 15—17 м (у цэнтры разбураны варонкамі ад авіябомб). Помнік выявіў і абследаваў у 1977 В. Ф. Капыцін, у 1983 абследавала В. М. Ляўко, у 1989 даследаваў 128 м2 A. А. Седзін.
У культурным пласце знойдзены жал. падковы, нож, цуглі, лязо сякеры, шлакі, фрагменты шкляных бранзалетаў і керамічнага посуду (венчыкі прамыя або адагнутыя вонкі, на некаторых на леплены валік з косай насечкай). У ма церыку прасочваюцца слупавыя ямы. На ПдУ ад гарадзішча знаходзіцца адначаснае яму селішча пл. каля 2 га (не даследавана). А А Седзін
КОБРЫН, горад, цэнтр Кобрынска га р-на, на р. Мухавец у сутоках з Дняпроўска-Бугскім каналам, за 52 км на У ад Брэста, чыг. стан цыя на лініі Брэст — Гомель, вузел аўтадарог на Мінск, Брэст, Пінск, Ковель, Маларыту.
У пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1287. Паводле Іпацьеўскага лета nicy «Се аз, князь Володнмер, сын Васнльков, внук Романов, пншу грамоту: дал есмь княгнне своей, по своём жнвоте город свой Кобрынь н с людьмн, н с данью, како прн мне даялн». 3 1387 (паводле іншых звестак з 1404) цэнтр Кобрынскага княства, з 1519 ста роства, з 1566 у складзе Брэсцкага ваяводства. 3 1589 меў магдэбург скае права і герб у выглядзе сахі на раллі. У 16—18 ст. цэнтр Кобрынскай эканоміі. Горад моцна пацярпеў у час войнаў сярэдзіны 17 — пач. 18 ст., да канца 18 ст. адноўлены. 3 1795 у скла дзе Расійскай імперыі.
Да 15 ст. цэнтрам К. быў замак, абмежаваны ровам, правым і левым рукавамі р. Кобрынка. Гарадзішча стараж. К. размяшчалася на пясчаных узгорках левага берага р. Мухавец, мела дзядзінец (Верхні замак) і вакольны горад (Ніжні замак; гл. Кобрынскія замкі). Гандл. плошча спачатку знаходзілася на тэр. вакольнага горада. Пазней у сувязі з ростам насельніцтва і тэр. горада яна перанесена да сцен замка. Тут жа засн. першы касцёл, які згадваецца ў дакументах 2-й пал. 16 ст.
Неўзабаве функцыю гандл. і гар. цэнтра ўзяла на сябе новая плошча, іпто ўзнікла на скрыжаванні шляхоў Брэст — Пінск і Пружаны — Ратна. Яна стала вызначальным элементам у архітэктурна планіровачнай кам пазіцыі К. 3 цягам часу вакол плош чы склалася прамавугольная сетка вуліц, сама плошча была забудавана па перыметры жылымі, грамадскімі і гандл. будынкамі: цэрквы і касцёлы знаходзіліся ўсярэдзіне прылеглых кварталаў ардынарнай забудо вы. Паводле даных рэві.зій 16 ст. (1549, 1563, 1597), ад гандл. плошчы пачыналіся 6 гал. вуліц, 4 з іх адпавядалі напрамку гандл. шляхоў (Бе расцейская, Пінская, Ратненская, Астрамейская). У правабярэжнай частцы К. забудова была рэдкай, вял. плошчу займалі агароды, з канца 18 ст. тут вядома Гаршэчная вуліца (з пач. 20 ст. Ганчарная). На планах канца 18 — пач. 19 ст. гар. тэрыторыя мае дастаткова ясны геам. малюнак. Архітэктурна-мастацкі сілуэт горада ў гэты час фар міравалі будынкі Спасаўскага мана стыра, Прачысценскай, Мікалаеў скай і Петрапаўлаўскай цэркваў, драўляныя будынкі касцёлаў, а таксама гар. ратушы. Замкавыя збудаванні былі часткова разабраны ў канцы 18 ст. У пач. 1970-х г. у час буд. работ на б. пасадзе непадалёку ад замкаў на глыб. 1,5—2 м выяўлены рэшткі вулічнага насцілу з бярвён. Асаблівасці яго канструкцыі не зафіксаваны. У 1988 назіранні за землянымі работамі і збор пад’ёмнага матэрыялу праводзілі В. Я. Зайцава і I. I. Сінчук. На тэр. Ніж няга замка на беразе ДняпроўскаБугскага канала знойдзены манеты сярэдзіны 16—18 ст. (пераважна медныя соліды Рэчы Паспалітай 1660-х г.), на тэр. Верхняга замка недалёка ад Спасаўскага манастыра выяўлены рэшткі дубовай па будовы (магчыма, паўн. зах. вежы), кераміка 12 ст., фрагменты скурано га абутку 12—15 ст. і цыліндрычных бутэлек 18 ст., на тэр. пасада ў раёне гандл. плошчы — кафля 1 й пал. 17 ст. Культурны пласт болып за 1,5 м, насычанасць знаходкамі невялікая.
Літ.: 892.
С. П. Адамовіч, В. Я. Зайцава, 1. I. , , Сінчук.
КОБРЫНСКІЯ ЗАМКІ. Існавалі ў 14—18 ст. на р. Кобрынка. Размяш чаліся, відаць, на месцы дзядзінца і вакольнага горада. Паводле інвентароў 16 ст., умацаванні Кобрына складаліся з драўляных Ніжняга («Прыгародак») і Верхняга («Высокага») замкаў. На падыходзе да Ніжняга замка шлях перагароджвала Кобрынка, цераз якую быў мост. На яго траплялі праз вежу-браму. На другім канцы моста, апошні пра-
лёт якога быў пад’ёмны, стаяла яшчэ адна 2-павярховая вежа бра ма. Ніжні замак ахоўваўся 5 вежамі, гароднямі і парканам.Уадной вежы размяшчаўся млын. Шлях у Верхні замак ішоў праз вежу-браму і мост цераз абарончы роў, што раз дзяляў замкі. Мост быў на палях з лазняй пасярод і ўпіраўся ў вежубраму Верхняга замка. Размешчаны ў ёй пад’ёмны механізм падымаў перад брамай апошні пралёт моста. Акрамя брамы, тут стаялі яшчэ 4 вежы з гароднямі і парканам, на якіх размяшчаліся баявыя пляцоўкі — бланкаванне з крытымі дранкай стрэшкамі. Усе вежы былі накрыты гонтай. Рамонт К. з. рабіла феад. залежнае насельніцтва, прычым не толькі сяляне. У «Рэвізіі» за 1563 паведамляецца, што «...волоку... дано тым же млынарам на тесельство, вольную, с которое онн службу тесельскую с топором пешо ку замку Кобрннскому... два днн в тыйдень служнтн повнннн». У 1597 узбраенне К. з. складалася з 2 «дел ляных», 5 серпянтынаў, 16 гакаўніц, 17 ручніц, 2 кіёў, серы, волава і інш. рыштунку. Ведаў «стрэльбай» пушкар, а рамантаваў яе спец. слесар. Апошні да таго ж абавязаны быў вырабляць у год 6 ручніц. Тры гантарэзы, якім было дадзена па 1 валоцы зям лі, штогод абавязваліся даваць на патрэбы замка 300 коп гонтаў. У канцы 18 ст. К. з. скапаны паводле загаду A. В. Суворава, які валодаў тады горадам. Замкавыя насыпы знесены ў 1840-я г. пры пракладцы Маскоўска-Варшаўскай шашы.