Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 119, 252, 895, 1386. В. С. Вяріей. КІЕУСКАЯ РУСЬ, дзяржава ўсх. славян са сталіцай у Кіеве, якая склалася ў канцы 9 — пач. 10 ст. ў выніку аб’яднання зямель усх.славянскіх (палян, драўлян, севяран, радзімічаў, крывічоў, дрыгаві чоў, ільменскіх славян, вяцічаў, валынян, дулебаў, ціверцаў, улічаў, белых харватаў і інш.) і некаторых неславянскіх плямён. Як адносна адзіная дзяржава існавала да пач. 12 ст., займала тэр. ад Прычарнаморскіх стэпаў да ГІаўн. Дзвіны, ад Днястра і Зах. Буга да ВолгаОкскага міжрэчча. К. Р.— важны этап у гісторыі народаў Усх. Еўро пы. У перыяд феад. раздробленасці 1213 ст. Старажытнарус. дзяржава распалася на самастойныя княствы-землі. У 6—8 ст. ва ўсх. славян узніклі тэрытарыяльна-палітычныя аб’яднанні — племянныя саюзы. Многія з іх мелі дзярж. ўтварэнні — «княжанні» з цэнтрамі: у палян — Кіеў, ільменскіх славян — Ноўгарад, крывічоў — Полацк, Смаленск, дрыгавічоў — Тураў, севяран — Чарнігаў, драўлян — Іскарасцень (Корасцень) і інш. 3 распадам першабытнаабшчыннага ладу на землях
усх. славян пачалі фарміравацца феад. адносіны. Паводле летапісных звестак, у 9—10 ст. на тэр. К. Р. было 25 гарадоў, у 11 —13 ст.— каля 300. У 9—13 ст. на тэр. Беларусі вядома да 35 гарадоў, сярод іх По лацк, Тураў, Віцебск, Брэст, Мінск, Друцк і інш. У 9 — пач. 12 ст. адбываўся супярэчлівы працэс складвання старажытнарус. народнасці, але з-за знешняй агрэсіі ён не набыў завяршэння і прыпыніўся. У ходзе эканам., сацыяльнага і дзярж. развіцця Стараж. Русі ў 12 ст. асобныя княствы К. Р., якая распалася, паступова аб’ядноўваліся ў групы, што былі папярэднікамі арэалаў бу дучых усх.-слав. народаў — беларускага, рускага, украінскага. Рост кантактаў прывёў у 2-й пал. 12 — пач. 13 ст. да ўтварэння 5 груп зямель, унутры якіх намеціліся даволі цесныя эканам. і культ. ўзаемасувязі. Гэта: 1) Наўгародская і Пскоўская землі; 2) Уладзіміра-Суздальская, Разанская, Усцюжская, Мурамская землі; 3) Кіеўская, Чар нігаўская, Северская землі; 4) Галіцкая і Валынская землі; 5) Полацка-Мінская і Смаленская, Тураў ская, Пінская і Новагародская землі. У працэсе ўтварэння гэтых груп намецілася вылучэнне велікарускай, украінскай і беларускай народнас цей. У Полацкай, Смаленскай, Турава-Пінскай і Новагародскай землях закладваліся асновы беларускай народнасці. Развіццё сацыяльнаэканам. і этнакультурных сувязей перш за ўсё паміж Полацкай і Смаленскай землямі садзейнічала першапачатковаму этнаўтварэнню беларусаў, адсюль гэтыя працэсы паступова пашырыліся на інш. землі. Вакол Полацка і Смаленска ўзнік буйны мясцовы т. зв. смаленскаполацкі дыялект, які на ранняй стадыі адыграў значную ролю ў фарміраванні гэтай народнасці. Археал. даследаванні дазволілі істотна да поўніць вывучэнне шэрага пытанняў гісторыі К. Р. Было даказана, што аснову эканомікі складала земляробства. Устаноўлены 2 лініі развіцця земляробчых прылад: ад усх. слав. рала да плуга на Пд і ад бара ны-сукаваткі да шматзубай сахі на Пн. Замена лядна-агнявой і папарнай сістэмы земляробства ворнай з тэндэнцыяй да ўстанаўлення трохполля з’явілася рубяжом у гісторыі с.-г. і сацыяльна-эканам. развіц ця ўсх. славян. Астэалагічныя знаходкі дапамаглі высветліць склад статка, пароды жывёлы і прасачыць заканамернасці развіцця жывёлагадоўлі. Было вызначана, што паляванне з’яўлялася дадатковай крыні цай харчавання, рыбная лоўля і бортніцтва адыгрывалі прыкметную ролю ў эканоміцы насельніцтва. Мёд, воск, футра ўваходзілі ў лік асн. тавараў экспарту Русі. Па матэрыялах раскопак устаноўлена, што рамяство ў стараж. гарадах К. Р.
не саступала рамяству зах.-еўрап. краін. Шмат увагі было аддадзена вывучэнню планіроўкі, забудовы і тапаграфіі гарадоў. Выяўлена 1395 умацаваных паселішчаў эпохі К. Р., сярод іх гарады, малыя ваенна-адм. цэнтры, феад. замкі. Адкрыты і вывучаны гарадскія двары-сядзібы — першапачатковыя сацыяльна-эканам. ячэйкі гар. абшчын. У выніку археал. раскопак помнікаў 6—10 ст. Украінскага Прыкарпацця атрыманы даныя, якія дазваляюць устанавіць эвалюцыю ўсх.-слав. аб шчыны і вылучыць 3 стадыяльныя тыпы пераходнага перыяду ад першабытнага да класавага грамадства:
ўласціва свая сацыяльная структура і свае формы ўласнасці. Гарадская абшчына 10-11 ст. мела сваё самакіраванне, сваю тэрыторыю, магла мець свае ўласныя ўмацаванні.
Культура К. Р. знаходзілася на ўзроўні тагачасных перадавых краін, аб чым сведчаць інтэнсіўны рост гарадоў, пашырэнне пісьменнасці і вуснага нар. эпасу, перапіска кніг, развіццё прыкладнога мастацтва, шырокія знешнія сувязі з краінамі Захаду і Усходу і інш. Яе вытокам была культура ўсх. слав. народаў, якія ўспрынялі элементы візантыйскай культуры. Архітэктура К. Р. была спачатку пераважна драўляная, з прыняццем хрысціянства будаваліся
хітэктурная школа, Гродзенская архі тэктурная школа і інш. Гарады К. Р. складаліся з дзядзінца, вакольнага горада, пасада (падола), ці «канцоў». Важную ролю ў іх ансамблі адыгры валі абарончыя збудаванні. На тэр. Бе ларусі да традыцый дойлідства К. Р. ад носіцца шэраг збудаванняў 12 ст., якім уласцівы таксама рысы мясцовых архіт. школ: Полацрая Спаса-Ефрасіннеўская царква, Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр (гл. Бельчыцкія храмы), Гродзенская Ніжняя царква, Гродзенская Барысаглебская царква, Віцебская царква Звеставання. Асноўным тыпам культавых збудаванняў 12 ст. сталі 4 і
вялікасямейная абшчына 6—7 ст.; земляробчая (суседска-вялікасямейная 8—9 ст.); суседская раннефеадальная. Кожны з іх звязаны з пэўным узроўнем сацыяльна-эканам. жыцця насельніцтва, кожнаму
манументальныя храмы спачатку візантыйскімі, потым мясц. майстрамі; створаны выдатныя ўзоры дойлідства: Сафійскія саборы ў Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку. Фарміраваліся мясцовыя ар хіт. школы — кіеўская’ наўгародская, уладзіміра-суздальская, Полацкая ар-
6-стоўпныя аднакупальныя храмы з вузкімі вокнамі; характэрны ступеньчатая цэнтрычная кампазіцыя пабудовы, багаты дэкор на фасадах (Міхайлаўская царква ў Смаленску, Барысаглебская царква ў Гродне). Разам з культавым будаўніцтвам развівалася свецкая ма-
нументальная архітэктура (княжацкія палаты і інш.). Высокага ўзроўню дасягнула ў К. Р. мазаіка, фрэска (Кіеў, Ноўгарад, Полацк). Скульптура (каменныя абразкі, шыферныя рэльефы) па сваім характары была блізкая да разьбы па дрэве. У дэкаратыўна пры кладным мастацтве асн. месца займалі ювелірныя вырабы (бранзалеты, колты, завушніцы, дыядэмы, грыўні), рэчы з перагародчатымі эмалямі, разныя прадметы (чашы. аправы для кніг і абразоў), керамічныя вырабы (посуд, паліваныя размаляваныя пліткі) і інш. Шэ дэўрам стараж.-рус. мастацтва з’яўляецца крыж Ефрасінні Полацкай, зроб лены ў 1161 полацкім майстрам-ювелірам Лазарам Богшам. Высокае майстэрства ўсіх відаў мастацтва К. Р. ўзні малася да лепшых узораў сусветнага ўзроўню.
Літ.: 88, 233, 256, 326, 364, 906, 906а, 1011, 1063, 1179, 1206.
Г. В. Штыхаў. КІМІЯ, гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры каля в. Кімія Ба рысаўскага р-на. За 150 м на Пн ад вёскі, на мысе, абмежаваным нізкай поймай невялікай рэчкі і глыбокім ярам. Пляцоўка авальная, памер 64x42 м. Умацавана з У валам выш. 0,5 — 0,6 м і ровам глыб. 0,3— 0,5 м. Адкрыў у 1931 A. М. Ляўданскі, даследаваў 55 м2 у 1950 A. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт трохслаёвы, таўшч. ў цэнтры пляцоўкі да 0,5 м, каля ўсх. краю да 0,9 м.
У ніжнім і сярэднім пластах знойдзены жал. сярпы, нож, кіепадобныя шпількі, бронзавы бранзалет, касцяныя шпілька і вастрыё, дзяржанне шыла, гліняныя прасліцы, грузікі дзякоўскага тыпу, камяні зерняцёрак, шмат касцей свойскіх і дзікіх жывёл. Ляпная штрыхаваная кераміка прадстаўлена пасудзінамі, аналагічнымі па форме кераміцы мілаградскай культуры. Выяўлены рэ шткі горнаў для выплаўкі жалеза, шлакі, шмат перапаленых камянёў, зер няцёркі, іх фрагменты, рэшткі наземнага жытла, каменная пляцоўка, агнішча з пляскатых камянёў, кавалкі глінянай абмазкі сцен жытла. У верхнім пласце выяўлены абломкі вастрарэберных пасудзін. Датуецца помнік 6 ст. да н. э.— 4 ст. н. э.
Літ.: ?85. A. Р. Мітрафанаў.
КІНЖАЛ (араб. ханджар), клінковая халодная зброя блізкага бою, прызначаная для колючага ўдару. У старажытнасці рабіўся з крэменю ці рога жывёлы, пазней — з медзі, бронзы, жалеза. 3 эпохі сярэднявечча меў форму вял. нажа з дзяржаннем без перакрыжавання, 1ці 2-лязовы клінок, які мог быць рознай ступені выгнутасці. Актыўна выкарыстоўваўся пер.самі, арабамі, туркамі, народамі Сярэдняй Азіі, з'яў ляўся нац. зброяй каўказцаў. Ува ходзіў у баявы рыштунак казацкіх вайсковых фарміраванняў Расійскай імперыі. У Зах. Еўропе не ат рымаў шырокага выкарыстання. На Беларусі кінжал вядомы з 17 ст., часцей як парадная і дэкаратыўная
зброя, у асноўным трафейная. Цэлы К. знойдзены археолагамі каля Лідскага замка.
Літ.: 675, 1108, 1457, 1463.
Г. М. Сагановіч.
КІРКОР Адам Ганоры Карлавіч [псеўд. Я н са Слівіна, Ян Валігурскі, Саборы і інш.; 21.1. 1818, в Слівіна Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Манастыршчанскага р-на Смаленскай вобл.)— 23.11.1886], археолаг, этнограф, гісторык, выдавец, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч ліберальнага кірун ку. Чл.-кар. Імператарскага археал. т-ва (1856), чл. Рускага rear рафічнага т-ва (1857), Акадэміі
А. Г. К. Кіркор.
ведаў у Кракаве (1873), чл. Вілен скага губернскага статыстычнага к-та (1849), Віленскай археал. камісіі (1855), хавальнік Віленскага музея старажытнасцей, якому ахвяраваў уласную археал.-этнагр. калекцыю, сабраную ў час экспедыцый па Мінскай і Віленскай губ. Вучыўся ў Магілёўскай (да 1834) і Віленскай (да 1838) гімназіях. Археал. дзейнасць пачаў у 1-й пал. 50-х г. 3 экспедыцыямі пабываў у Ашмянскім, Барысаўскім, Вілейскім, Віленскім, Лідскім, Мінскім, Нава грудскім, Свянцянскім, Трокскім і інш. паветах. Даследаваў каля 1000 курганоў уласным метадам «накрыж» (раскопкі з верху кургана да нізу ў форме крыжа). Выявіў муры стараж. замка на паўвостраве воз. Мястра, гарадзішча каля в. Рэчкі Вілейскага р-на і інш. Вёў археал. даследаванні на тэр. Зах. Украіны, Польшчы. У 1840 — 60-я г. ў Вільні выдаваў літаратурна-навук. альманахі, часопіс «Тека Wileriska» («Віленскі партфель»), дзе змяшчаў свае працы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі і Літвы. Рэдактар газ. «Кйrier Wilenski» («Внленскнй вестннк», 1860—65). 3 1859 уладальнік друкарні ў Вільні. У 1868—71 адзін з выдаўцоў газ. «Новое время» ў