• Часопісы
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    эмалямі, так званыя «кунштоўныя», або «цанінныя» вырабы з выкарыстан нем белых эмалей, з размалёўкай па эмалі (галандскі стыль), мяшаныя тэхнікі, выкарыстанне люстраных пакрыццяў, золата, падпаліўных фарбаў; па тэматыцы дэкаратыўных выяў — геаметрычнага, расліннага, геаметрычнарасліннага, з выявамі анімалістыкі, людзей, у т. л. воінаў, коннікаў, партрэтныя, салярныя знакі, сюжэтныя з выявамі на бытавую і гіст. тэматыку, з выявамі геральдыкі, картушаў, кампазіцыі з ужываннем абрэвіятур, надпісаў і лічбаў, релігійнай атрыбутыкай і зместам; па кампазіцыйных сувязях — адзінкавыя самастойныя выявы, рапортныя (дывановыя) альбо поўнасцю падпарадкаваныя адзінаму кампазіцыйнаму прыёму і архіт. стылю.
    Кафля зялёнай палівы 2 й пал. 16 ст. і 17 ст. з Гродзенскага кляштара базыль ян. Раскопкі А. Краўцэвіча.
    Вытворчасць К. была развіта ў многіх бел. гарадах, у т. л. Віцебску, Гродне, Івянцы, Капылі, Кры чаве, Магілёве, Мінску, Міры, Мсціславе і інш. населеных пунктах. Знойдзеныя ў розных бел. і інш. гарадах, датаваныя прыблізна адным часам, К. даюць ўяўленне аб гандл. і культ. сувязях насельніцтва. Бел. кафляры не толькі стваралі свае арыгінальныя творы, але і запазычвалі лепшыя замежныя ўзоры, дапаўняючы іх нацыянальнымі матывамі. Вытворчасць К. — адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога
    мастацтва Беларусі, на працягу многіх стагоддзяў была неад’емнай часткай культуры народа. Дзякуючы прыродным якасцям керамічнага матэрыялу, які добра процістаіць хімічным, тэрмічным, фізічным уздзеянням, К. з’яўляецца пастаянным аб’ектам пры даследаваннях архітэктурна-археал. помнікаў, пачынаючы з 14 ст. У. В. Угрыновіч. КАХАНОЎСКІ Генадзь Аляксандравіч (н. 8.1.1936, в. Дамашы Маладзечанскага р-на), беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, фалькларыст, літаратуразнавец. Д-р гіст. навук (1992). Скончыў Маскоўскі педагагічны ін-т (1963).
    Кутняя кафля 17 ст. з Крэўскага замка.
    Паліхромная кафля з Магілёва. 17 ст.
    Печ для абпальвання кафлі. Мінскае замчышча 16 ст.
    3 1964 супрацоўнік, намеснік дырэктара, дырэктар Мінскага абл. края знаўчага музея (г. Маладзечна), у 1981—91 старшы навук. супрацоў нік Ін-та мастацтвазнаўства, этна графіі і фальклору АН БССР. 3 1991 старшы навук. супрацоўнік Нацыянальнага навук.-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. 3 1989 старшыня Бел. краязнаўчага т-ва. Даследуе развіццё археалогіі, му зейнай снравы, пытанні аховы пом нікаў на Беларусі. У архівах і музеях адшукаў грамату 3. ДаленгіХадакоўскага, археал. карту Mari лёўшчыны Е. Р. Раманава, рукапісы У. 3. Завітневіча, М. Ф. Кусцін
    скага, А. ГІ. Сапунова, Г. X. Татура і інш. 3 1959 удзельнічае ў раскопках у Крыме, на Беларусі (пераваж на на Міншчыне). Аўтар літаратур накраязнаўчых нарысаў пра Я. Ку палу, М. Багдановіча, А. Гурыновіча, Ф. Тапчэўскага, М. Чарота, гісторыка эканам. нарысаў «Мала дзечна» (1988), «Вілейка» (1974) і інш. Адзін з ініцыятараў і стваральнікаў бел. каляндарных выданняў «Кола дзён», «Каляндар 1991».
    Тв.: Адчыніся таямніца часу. Мн., 1984; Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Повязь часоў. Мн., 1985; Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989 (разам з Л. А.
    не на попельна-вугальнай падсыпцы галавой на 3. Знойдзеныя ў курганах ка ваныя цвікі сведчаць пра тое, што ня божчыкі былі пахаваны ў трунах. Зной дзены таксама ганчарны тонкі гарпічок з ручкай, абломкі керамікі, круглае глінянае і біканічнае сланцавае прасліцы, сярэбранае скроневае кольца з S-падобным завітком на канцы, залачоная шкляная біканічная пацерка.
    Датуецца 11 ст.
    За 800 м на Пд ад могільніка знаходзяцца 2 падоўжаныя курганы выш. 3—3,5 м, даўж. 20 м, шыр. 12 м.	Т. М. Каробушкіна.
    Непаліваная кафля з выявай жанчыны з Мазырскага гарадзішча 2-й пал. 16 ст.
    Пахавальны інвентар з курганнага могільніка Кацёлкі: сярэбранае скроневае кольца (1), глінянае і сланцавае прасліцы (2—3), жалезны цвік (4), шкляная пацерка (5), гліняны гаршчок (6).
    Мірская кафля. Дахоўка канца 16 ст.
    Г. А. Каханоўскі.
    Малаш, К. А. Цвіркам); Прадвесне на вукі. Мн., 1990.
    КАЦЕЛКІ, курганны могільнік дрыгавічоў каля в. Кацёлкі Пружанскага р-на. За 1,1 км на ПнУ ад вёскі, у лесе, злева ад дарогі Абруб — Шані. 4 насыпы выш. 0,7 — 0,9 м, дыям. 12—14 м. Выявіў у 1960 мясц. краязнавсц, абследавалі ў 1961 В. В. Сядоў, у 1983 і 1985 Т. М. Каробушкіна. У 1961 члены гіст. гуртка Пружанскай школы № 1 (кіраўнік М. А. Шульман) раскапалі 2 курганы.
    Пахавальны абрад — трупапалажэн
    КАЧАРГІ, стаянка тыповай грабеньчата ямкавай керамікі культу ры (сярэдзіна 3-га тысячагоддзя н. э.) каля в. Качаргі Мядзельска га р-на. За 500 м на Пд ад вёскі, на паўд. пясчаным беразе воз. Мястра. Выявіў і абследаваў у 1964 М. М. Чарняўскі. Даўж. 150 м, ніыр. 50 м. Культурны пласт разворваец ца. Знойдзены невял. скрабкі на адшчэпах, рэтушаваныя адшчэпы і пласцінкі, авальныя рубячыя пры лады, а таксама таўстасценная кераміка з дамешкам жарствы, аздобленая глыбокімі ямкамі і адбіткамі шыраказубага грэбеня.
    КАІПЧЭЛІЧЫ, гарадзішча штрыха ванай керамікі культуры каля в. Ка іпчэлічы Валожынскага р-на. На паўд.-зах. ускраіне вёскі, справа ад дарогі Гародзькі — Высокае. Зай мае ўзгорак выш. 3,5—13 м над узроўнем наваколля. Пляцоўка авальная з ухілам у зах. напрамку (паўн.зах. частка знішчана кар’ерам), па мер 39X42 м, земляныя ўмацаванні адсутнічаюць. Абследавалі ў 1967 A. Р. Мітрафанаў, у 1976 Э. М. Зайкоўскі. У 1986 A. А. Егарэйчанка даследаваў 155 м2. Культурны пласт ад 0,2 м каля цэнтра пляцоўкі да 2,2 м каля схілу.
    Выяўлены слупавыя ямы дыям. 0,2 0,5 м, глыб. 0,3—0,8, м ад шматкамернага дома, які размяшчаўся на схіле гарадзішча. У раскопе выяўлены 3 сек цыі дома, у кожнай з іх былі агнішчы авальнай (памеры 1,3X1,1 м і 1,8х Х1,2 м) і амаль круглай (дыям. 0,9 м)
    формы. 3 процілеглых бакоў агнішчы былі абкладзены глінянымі валікамі з умазанымі ў іх камянямі. За 1,5 м на ПдЗ ад першага агнішча выяўлена скопішча загартаванай гліны памерам 1X0,8 м, таўшч. 0,3 м з абпаленымі камянямі па краях, унутры скопішча знаходзілася вял. колькасць жал. шлакаў. Магчыма, гэта рэшткі жалезаробчай печы. Гарадзішча пачало функцыяніраваць у канцы 1 ст. да н. э.— пач. 1 ст. н. э. У 1—2 ст. культурны пласт разам з мацерыковай глебай былі скінуты на схілы і перакрыты пластом гліны і жвіру. На трэцім этапе (2—3 ст.) пляцоўка яшчэ болыл павялічана, яе
    Гарадзішча Кашчэлічы.
    краі ўмацаваны пластом гліны 0,5 м і камянямі. Сярод фрагментаў ляпной керамікі пераважалі штрыхаваныя. Найб. раннімі былі слоікавыя і слаба прафіляваныя пасудзіны, самымі шматлікімі — рабрыстыя гаршкі, частка якіх арнаментавана ў выглядзе зашчыпаў, ямкавых уцісканняў і насечак па рабры або наразных ліній на венчыку. У канцы функцыяніравання гарадзішча паяві ліся прафіляваныя пасудзіны, якія ўтварыліся ад рабрыстых шляхам згладжвання рабра. Для позняй стадыі характэрны гладкасценны слоікавы, рабрысты і прафіляваны посуд. Есць неарнаментаваная шурпатая і паліваная кераміка (рабрыстая і прафіляваная), а таксама глянцаваныя міскі, характэр ныя для зарубінецкай культуры. Зной дзены жал. нажы для жніва, цяслапа добныя вырабы, нож з прамой спінкай, шылы, наканечнік утулкавага дроціка з пяром падоўжана-ромбападобнай формы, посахападобныя іппількі, кольца, 2 гліняныя пацеркі, бронзавае скроневае кольца з разамкнёнымі канцамі, касцяныя праколкі, накладка з цыркульным арнаментам, незакончанае дзяржанне і шпулепадобны выраб, глі няныя прасліцы ў выглядзе плоскага кружка, арнаментаваныя наразным, кропкавым або камбінаваным узорам, гліняныя грузікі дзякоўскага тыпу грыбападобнай формы з насечкамі па краі шляпкі, каменныя зерняцёркі і фрагмент сякеры. A. А. Егарэйчанка. КВАРТА (ад лац. quarta чвэрць), 1 /4, пасудзіна і адначасова мера вадкасці. 1) К. як адзінка вымярэння вадкіх рэчываў у сістэме мер ВКЛ
    да 1766 раўнялася 1 /4 гарца (адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў у ВКЛ, у якую ўмяшчалася 3,28 л вадкасці). К. ў той час была роўнай 0,82 л. У 1766 сойм зацвердзіў новую меру гарца — малы (шынковы), роўны 2,8237 л (адпаведна К. пачала ўмяшчаць 0,70577 л) і ў 2 разы большы — вялікі (цэхавы), роўны 5,6474 л.
    2)	Закрытая пасудзіна (бутэлька) з прамавугольным ці квадратным у плане донцам, завершаная кароткай шыйкай з вузкім рыльцам.
    На тэр. Беларусі К. знойдзены археолагамі ў пластах 13 ст. ў Навагрудку і в. Збароў Рагачоўскага р-на, 14 ст.—
    на Лідскім замку, 16 ст.— у Лагойску, 17 ст.— у Мінску, Магілёве і інш. На тэр Украіны і Расіі бутэлькі падобнай формы раней 17 ст. невядомы. Паводле бел. мытнага інвентара 1605, праз Гродна везлі ў Польшчу менавіта «кварты», а не віно, воцат ці алей аб’ёмам з кварту. У даным выпадку назва паходзіць ад лац. «quarte» — чатырохбаковы.
    Літ.: 246, 563, 1396, 1398, 1483.
    ,	М. М. Яніцкая.
    КВАРТНІК (польск. kwartnik чвэрць), польская сярэбраная манета, роўная паўгрошу, '/м грыўні польскай.
    Чаканіўся з 13 ст., у 14—16 ст. быў некалькіх разнавіднасцей: сілезскі (лігатурная маса 1,7, упамінаецца каля 1294 і да 1325—30), кракаўскі (маса 1,6 г, 1337—1403), львоўскі, або рускі (маса 1,6 г, 1340—79), паморскі (маса 0,46 г, чаканіўся ў Шчэціне, паз ней у інш. гарадах Зах. Памор’я з 1408 і да 16 ст.). 3 канца 14 ст. адпавядаў 3 дэнарыям і называўся тэрнарыем,траяком.
    Літ.: 595, 1693.
    КВАРЦЫТ, рэгіянальна-метамар фізаваная горная парода светла-шэрага колеру, складзеная ў асноўным з зярнят кварцу. У складзе К. сустракаюцца і інш. мінералы, па якіх вылучаюць іх разнавіднасці (слюдзістыя, рогападманкавыя, гранатавыя і інш.).
    Утварыўся з кварцавых пясчанікаў ва ўмовах іх рэгіянальнага метамарфізму. Сустракаецца ў раннеархейскіх ме тамарфічных утварэннях крышталічнага масіву. Характарызуецца высокай вогнетрываласцю (1710—1770 °C), ме-
    ханічнай трываласцю (супр.тіўленне сцісканню 1000—4550 кгс/см2), лёгка паддаецца апрацоўцы. Першабытны чалавек на працягу ўсяго каменнага веку выкарыстоўваў К. у якасці сыравіны для вырабу прылад працы. На Беларусі ў эпоху каменнага веку К. як сыравіна займаў другое месца пасля крэменю. 3 яго выраблялі сякеры, скрабкі, разцы, праколкі, скоблі, пласціны і інш.
    У. П. Ксяндзоў. КВІТАЦЫЯ, квітацэя, квіт, пазыковае пісьмовае абавязацельства, якое фіксавала канкрэтную грашовую суму і ўмовы яе пазыкі. У бел. дакументах К. ўпершыню ўпамінаецца пад 16.7.1503 (Віцебск), апошні раз — 20.3.1676 (Полацк).