Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
тасных манет насельніцтвам, псаван не манеты (падгонка старой добрай манеты пад якасныя паказчыкі новай), адказ ад афіцыйнага курсу і ўстанаўленне рыначнага. Пры ўмове здаровага грашовага абарачэння ад бываецца поўны абмен па кошце металу старой манеты на новую пры змене лігатурнай масы ці пробы ў бок павышэння або паніжэння вар тасці манеты. Ва ўмовах папярова га і безнаяўнага грашовага абарачэння больш якасныя (цвёрдыя) грошы выцясняюць менш якасныя (менш стабільныя) грашовыя знакі.
Літ.: 225, 1622, 1639. 7. I. Сінчук.
КАПЕЦ, пашыраная на Беларусі
скім ваяводствамі ў 1648 часта ўжы ваецца слова «К.» у сэнсе штучна збуда ваны пагорак.
Літ.: 1053, 1087. Г. В. Штыхаў.
КАП'Ё, д з і д а, халодная колючая або кідальная зброя. Складалася з дрэўка даўж. 1,5—4 м і наканечніка з каменю, косці або жалеза. На Бе ларусі вядома з эпохі верхняга па леаліту. Першыя наканечнікі К. выраблялі з крэменю (з бакавой вы емкай, падчасаныя ў ніжняй частцы для мацавання ў дзяржанні і ў верхняй — для падпраўкі ляза) ці з біў-
грошы аднолькавых ці розных з імі наміналаў і металаў ва ўмовах пара лельнага абарачэння манет рознай рэальнай вартасці па адным курсе. Асноўныя палажэнні сфармуляваны польскім вучоным М. Капернікам (1526) і англійскім фінансавым дзея чам Т. Грэшэмам (1560). Адпаведна гэтаму закону адбываецца канцэнт рацыя на манетных дварах паўна вартасных манет для вырабу непаўнавартасных, паток за мяжу краіны паўнавартаснай манеты ў аб мен на тавары або непаўнавартасную, накапленне скарбаў паўнавар
мясц. назва земляных насыпаў, межавых знакаў, а таксама асобных курганоў і курганных могільнікаў.
На думку В. В. Сядова, слова «К » — балтызм, які захаваўся ў бел. мове да цяперашняга часу (літ. Kapas — магі ла). Курганы капцы выш. да 3 м з па хавальнымі абрадамі трупасналення і трупапалажэння належалі дрыгавіча.ч і крывічам і датуюцца 9—12 ст. Найб. іх колькасць, як і тапонімаў, утвора ных ад слова К., зафіксавана ў Мінскай вобл., трапляюцца яны ў Віцеб скай, Магілёўскай і Гомельскай аблас цях. У пісьмовых крыніцах 17 ст. пры апісаннях матэрыялаў аб удакладненні граніцы паміж Віцебскім і Мсціслаў-
няў маманта (у выглядзе верацяна з падоўжаным пазам для сцёку крыві). У позні перыяд верхняга палеаліту выкарыстоўвалі наканечнікі ў форме тронак і лістападобныя з рэтушшу, выемкамі і падчосам. У эпоху мезаліту паявіліся новыя тыпы наканечнікаў з выкарыстаннем мікралітычнай тэхнікі. Жалезны наканечнік складаўся з пяра (баявая частка) і насадкі (канічная ўтулка або тронкі), якой наканечнік маца ваўся да дрэўка. Формай пяра нака нечнікі К. падзяляліся на 2 віды
з падоўжным рабром з абодвух бакоў і круглаватым пяром.
Упершыню каменны наканечнік К. знойдзены на стаянцы Падлужжа, нака вечнікі з біўняў маманта — на стаянцы Елісеевічы. Бронзавае К. знойдзена на курганным могільніку-3 Ходасавічы. На помніках мілаградскай культуры рання га жал. веку (Гарошкаў, Дубай) зной дзены наканечнікі К. утулкавыя, з лістаці ромбападобным пяром, даўж. 16—28 см. На помніках зарубінецкай культуры знойдзена 14 (пераважна ў Чапліне} жал. утулкавых наканечнікаў К. (двухшыпныя дроцікі даўж. 14—
Наканечнік кап’я. Віцебск, 15 ст.
32 см і ўласна К. з вербалістым двухбаковавострым пяром). Жалезныя наканечнікі К. знойдзены на гарадзішчах культуры штрыхаванай керамікі (Аз дзяцічы, Лабеншчына, Свідна ў Пастаў скім і Малышкі ў Вілейскім р-нах). Двухшыпныя жал. дроцікі знойдзены на гарадзішчах Банцараўшчына, Лабен шчына і Аўгустова. Аналагічныя К. і дроцікі знойдзены на гарадзішчах днепра-дзвінскай культуры (Паддубні кі, Кублічы, Буракова ў Верхнядзвін скім р-не) і інш. Тры К. з вербалістымі лёзамі, вял. ўтулкамі, даўж. 18—22 см знойдзены на гарадзішчы Хатомель. У 1 й пал,— сярэдзіне 1 га тысячагод дзя н. э. дзіда з жал. пяровым наканечнікам і насадкай была асн. зброяй балпкіх плямён, што засялялі тэр. Усх. Прыбалтыкі і Беларусі. Для дзідаў бліз кага бою ўжывалі масіўныя наканеч нікі, для суліц — маленькія. 3 6 ст. лёгкія дзіды выкарыстоўвалі славяне. Тэрыторыя Усх. Еўропы ў 9—10 ст. была рэгіёнам бурнага развіцця дрэўкавай зброі. У эпоху Кіеўскай Русі К. было самым масавым відам зброі пехацінцаў і коннікаў.
Для Беларусі ў 11—13 ст. найбольш характэрнымі былі ланцэтападобныя наканечнікі К. (зах. паходжання) і розныя варыянты наканечнікаў з шырокім пяром падоўжа на трохвугольнай формы. Наканечнікі дзідаў знойдзены ў Заслаўі, Гродне, Друцку, Ваўкавыску, мо гільніках Воранаўскага р-на і інш. 3 ранняга сярэднявечча выкарыстоўвалі вузкапёрыя доўгія дзіды і пікападобныя гранёныя наканечнікі з канічнай утулкай. Апошнія на Бе ларусі былі пашыраны ў 13—14 ст., калі распаўсюдзіліся стальныя плас ціністыя даспехі. У эпоху сталага і позняга сярэднявечча ўзніклі новыя доўгія гусарскія дзіды. Іх нака нечнікі ў 16—17 ст. былі даўж. каля
50 см, мелі круглаватае або гранёнае сячэнне. Пры раскопках гарадоў 9— 17 ст. (Крычаў, Чачэрск, Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім, Гродна, По лацк і інш.) у курганных могільніках знойдзены К. лаўралістай, чатырох кантовай, ромба-, кліна і пікападобнай формы. Вузкія, масіўныя і вы цягнутыя К. прабівалі разнастайную браню, наносілі глыбокія раны і выклікалі хуткую гібель праціўніка ці яго каня. Разнавіднасці К,— піка, вял. рагаціны. Рагаціны мелі шыр. пяра 5—6,5 см, даўж. лаўралістага наканечніка да 60 см. Піка была доўгім аблегчаным К., ужывалася ў пяхоце да канца 17 — пач. 18 ст., у
кавалерыі — да пач. 20 ст. На Беларусі ў 16—17 ст. у кавалерыі выкарыстоўваліся гусарскія К. даўж. да 5 м. Дрэўкі такіх К. унутры былі пустыя (для змяншэння вагі), таму пры таранных ударах яны часта крышыліся.
Літ.: 46, 272, 424, 425, 475, 527, 772, 847, 903, 1457, 1508.
Г. М. Сагановіч, М. А. Ткачоў. КАШШЧА, гл. ў арт. Свяцілішчы. КАПЛАНЦЫ, гарадзішча жал. веку і ранняга феадалізму каля в. Кап ланцы Бярэзінскага р-на. За 1 км на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадзішча. Выш. над поймай 20 м. Да следаваў у 1988 Л. Д. ГІобаль. Пля цоўка круглая, дыям. 50 м. 3 зах. боку па яе краі праходзіць дугападобны вал.
Ва ўсх. частцы пляцоўкі закладзены шурф 1 X 1 м. Культурны пласт каля 1 м. Знойдзены ляпны посуд мілаградскай і зарубінецкай культур, Стараж. Русі, фрагменты падковападобнай фібулы і жал. шыла, ганчарны посуд 10—13 ст. Непадалёку ад К. выяўлена больш за 120 курганоў.
Паводле меркаванняў даследчыка К. былі радавым цэнтрам абшчын, якія размяшчаліся на тэр. каля 300 км2 у басейне ніжняга цячэння р. Клёвы. Л. Д. Побаль.
КАПЫЛЬСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Адкрыты ў 1978 у г. п. Капыль. Mae 4 экспазіцыйныя залы (пл. 102 м2), 4,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1991), у т. л. археал. знаходак каля 300 адзінак. Экспа нуюцца скрабкі, нажы, каменныя сякеры, знойдзеныя на Капыльскім га радзішчы. У нумізматычнай калекцыі каля 500 манет, у т. л. медны солід 17 ст., сярэбраныя і медныя манеты 19—20 ст.
КАПЫСІЦА, курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі каля в. Капы
сіца Шклоўскага р-на. За 200 м на Пн ад вёскі, на полі. 6 курганоў дыям. 6—7 м, выш. 3—4 м. Вядомы з 1873. Абследавалі ў 1968 Г. В. Штыхаў, у 1969 A. А. Выржыкоўскі, у 1977 В. Ф. Капыцін, у 1978 і 1983 В. М. Ляўко. Раскапаны 2 насыпы. У адным былі паха ванні па абраду трупапалажэння галавой на 3: 7 шкілетаў, з іх адзін мужчынскі і 6 дзіцячых. Ніжэй па хаванняў адзначана праслойка попелу і вуголля.
Літ.: 1046. В. М. Ляўко.
КАПЫЦІН Вячаслаў Фёдаравіч (н. 1.1.1942, в. Трылесіна Дрыбін скага р-на), беларускі археолаг.
В. Ф. Капыцін.
Канд. гіст. навук (1977), дацэнт (1984). Пасля заканчэння Магілёўскага педагагічнага ін та (1969) — асістэнт, выкладчык, з 1978 заг. ка федры ўсеагульнай гісторыі гэтага ін-та. Даследаваў помнікі эпохі мезалі ту Верхняга Падняпроўя: стаянкі Баркалабава, Бароўка, Горкі, Грэнск, Журавель і інш. Вылучыў самастойную сожскую культуру позняга мезаліту на тэр. паўд.-ўсх. Беларусі.
Тв.: Позднвй мезолнт Посожья // Нзысканвя по мезолнту н неолнту СССР. Л., 1983; К характернстнке мезолнта Верхнего Поднепровья (по матерналам стоянкн Журавель) // Па леолнт н неолнт. Л., 1986; Каменный век на террвторнн Белорусснн. Мн. 1990. КАРАБЁЛЬНІК, карабелнік, карабленік, назва англ. нобля ў бел. пісьмовых крыніцах 1480— 1530-х г.
КАРАЛЁВА СЛАБАДА, паселішчы мезаліту каля в. Каралёва Слабада Светлагорскага р на.
Паселішча-1 днепра дзяснін скай культуры. За 500 м на ПдУ ад вёскі, на 2-й надпоймавай тэрасе правага берага р. Бярэзіна (выш. над узроўнем вады 10 м). Адкрыў і даследаваў у 1977 У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт да 0,4 м, часткова разбураны ворывам. У раскопе пл. 60 м2 выяўлены рэшткі агнішча ча
шападобнай формы дыям. 0,6 м, глыб. 0,3 м.
Знойдзены крамянёвыя прылады працы: сярэднія і бакавыя разцы, канцавыя і авальныя скрабкі, вастрыі, укладышы, скоблі, рэтушаваныя пласціны і адійчэпы, сякеры, нуклеусы.
Датуецца 8—7-м тысячагоддзямі да н. э.
Паселішча-2. За 250 м на ПдУ ад вёскі, на 1й надпоймавай тэрасе правага берага р. Бярэзіна. Адкрыў і абследаваў у 1982 Ксяндзоў. Памер 100 X 20 м. Культурны пласт пашкоджаны ворывам. На паверхні сабраны крамянёвыя прылады працы: бакавы разец, канцавы скрабок, праколка, ножападобныя пласціны, адшчэпы, аморфныя нуклеусы.
Літ.: 619, 621. У. П. Ксяндзоў. КАРАЛІНСКІ ЗАМАК. Існаваў у канцы 16—18 ст. ў в. Каралін (цяпер у межах Пінска). Меў форму падоў жанага чатырохвугольніка (75 X X 37x46x75 м) з бастыёнамі на вуглах. Курціны і чатырохвугольныя з брустверамі бастыёны былі вымураваны з каменю. 3 боку поля бастыёны значна большыя, чым з ПдУ, дзе замак засцерагалі стромкія берагі і воды р. Піна. Унутры валоў ішоў падземны скляпеністы праход выш. 2,1 м, шыр. 90 см. У скляпенні праз кожныя 4 м былі невял. адту ліны шыр. 20 см для доступу паветра і святла. 3 падземнага пра ходу можна было трапіць на бастыёны. Уязная мураваная брама замка фланкіравалася агнём з 2 бастыёнаў. Перад замкам быў роў шыр. 9 м з пад’ёмным мостам. Па знешнім краі рова з боку поля стаяла мураваная сцяна, якая дадаткова засланяла подступы да замка. Каб трапіць на замкавы мост, трэба было прайсці праз спец. браму ў гэтай сцяне, пастаўленую пад вуглом і зробленую ў выглядзе захаба. У 2-й пал. 17 ст. замкам валодаў марша лак ВКЛ Ян Дольскі, потым кн. Вішнявецкія. У ліпені 1660 у час аблогі К. з. разбураны рус. войскамі, у 1704—войскамі караля Кар ла XII. У пач. 19 ст., паводле сведчання сучасніка, тут яшчэ былі цэ лымі 2 бастыёны і курціна «с ветхнмн каменнымн одеждамн». Цяпер К. з. не існуе.