Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
На тэр. Беларусі вядома каля 10 К. б., якія завезены для ўпрыгожання паркаў. Паводле звестак Е. Р. Раманава, у ліку першых К. б. завезена каля 1787 у Прапойск (цяпер Слаўгарад) для палаца кн. Галіцына. 2 К. б. былі пастаўлены ў Гомелі каля палаца кн. ГІаскевіча, 2 знаходзіліся ў маёнтках Дзедзілава пад Оршай і Крынкі пад Віцебскам (вядомы па фотаздымках). Некалькі К. б. было ў маёнтку Дабраўляны на Смаргоншчыне. Ва ўсіх фігур рукі складзены на жываце, у руках цыліндрычны кубачак. Мяркуюць, што К. б. завезены на Беларусь з Прыазоўя, датуюцца 11—13 ст.
Літ.: 813, 891, 984, 1242, 1415.
Л. У. Дучыц, С. Я. Расадзін. КАМЁННЫЯ ІДАЛЫ, гл. ў арт. Ідалы.
КАМЁННЫЯ КРЫЖЬІ, прадметы культу хрысціянскай рэлігіі і выявы сімвала веры, зробленыя з валуноў. Зрэдку да гэтай групы адносяць крыжападобныя язычніцкія ідалы. Вядомы на тэр. Зах. і Усх. Еўропы, у Англіі і Скандынавіі. Падзяляюцца на памятныя, прыдарожныя, па клонныя і надмагільныя. Іх ставілі каля дарог (часцей на перакрыжаваннях), на месцах бітваў, водных пераправах, межах зямель, пры пракладцы новых шляхоў,закладцы гарадоў і храмаў, у гонар знамянальных падзей, па краях вёсак (для абароны ад эпідэмій і ад заваёўнікаў), на могілках. На Беларусі вядома больш за 100 К. к. пераважна на тэр. Падзвіння і Верхняга Падняпроўя. Па форме большасць крыжоў нагадвае лацінскі крыж — вертыкальны брус (каля 1,5 м) даўжэйшы за перакладзіну (1 м). Таўшч. 0,2—0,5 м. На некаторых крыжах у сяродкрыжжы высечаны крыжыкі рознай формы. Трапляюцца надпісы, манаграмы, выявы чалавека. Найб. старажытнымі лічацца крыжы 16 ст. каля в. Сокарава Бешанковіцкага, Вітунічы Докшыцкага, Вендараж Магілёўскага р-наў. Да позняга сярэднявечча, верагодна, адносяцца крыжы каля вёсак Пліса і Бабруйшчына Глыбоцкага, Дрысвяты Браслаўскага, Галошава Талачынскага, Даўгінава Вілейскага, Стража Кіраўскага р-наў, а так-
сама на могілках каля вёсак Астапкавічы і Сцяпанавічы Гарадоцкага р-на. Многія крыжы ў народзе вядомы пад уласнымі назвамі: Кацярыненскі крыж (Галошава), Федзькаў крыж (Заслаўе), Макараўскі, Маісееўскі і Скарпіён (каля воз. Сялява, Крупскі р-н). Бытуюць шматлікія паданні пра крыжы. Зберагліся К. к. ў вёсках Вендараж, Пліса, Бабруйшчына, Мішневічы, Дрысвяты, Галошава. Крыж з в. Вітунічы захоўваецца на тэр. Эксперыменталь най базы па вывучэнні ледніковых валуноў пры Ін-це геахіміі і геафізікі АН Беларусі.
Літ.: 813, 1052, 1123. Л. У. Дучыц.
Каменныя бабы з Дзедзілава (1), з Гомеля (2, 3). Крынак (4).
КАМЁННЫЯ КУРГАНЬІ, збуда ванні, цалкам складзеныя з камянёў, ці ўзведзеныя з камянёў і зямлі. Найчасцей гэта невысокія (рэдка болыв за 0,5—0,8 м) плоскія насы пы дыям. ад 6 да 18—20 м. Пашы раны ў Верхнім і Сярэднім Панямонні, сярэднім цячэнні Зах. Буга. Даследавалі ў канцы 19— пач. 20 ст. М. П. Авенарыус, Э. А. Воль тэр, В. А. Шукевіч, М. Я. Янчук, С. Крукоўскі, у сярэдзіне і 2-й пал. 20 ст.— У. Антаневіч, I. В. Біруля, Я. Ясканіс, В. В. Сядоў, Т. М. Каробушкіна, Я. Г. Звяруга і інш. Большасць сучасных даследчыкаў лічыць каменныя курганы пахавальнымі' помнікамі заходнебалцкіх (ятвяжскіх) плямён 1-га — пач. 2-га тысячагоддзя н. э. У найб. ранніх К. к. пахавальны абрад — трупапалажэнне. У 3—4 ст. побач з трупапалажэннямі сустракаюцца трупаспаленні.
На рубяжы 4—5 ст. абрад трупаспалення становіцца пануючым. У пач. 2-га тысячагоддзя трупаспаленні зноў замяняюцца трупапалажэннямі. У курганах з трупапалажэннямі (ранніх і позніх) было звычайна адно, у выключных выпадках 2 і больш пахаванняў. Курганы з трупаспаленнямі нярэдка змяшчалі 2—3 і нават больш за 10 пахаванняў (т. зв. «сямейныя курганы»),
Пахавальны інвентар у курганах 2—4 ст. разнастайны. У мужчынскіх пахаваннях прадметы ўзбраення, рыштунку
3	4
конніка і баявога каня (наканечнікі коп’яў, умбоны шчытоў, шпоры, цуглі), у жаночых — упрыгожанні (шыйныя грыўні, бранзалеты, пацеркі) і дробныя прылады працы (іголкі, прасліцы). У курганах 5—10 ст. з трупаспаленнямі інвентар значна бяднейшы. Рэчы, характэрныя для позніх жаночых трупа палажэнняў: пярсцёнкападобныя і трох пацеркавыя скроневыя кольцы, бляшкі ад налобных павязак, бранзалеты, пярсцёнкі; для мужчынскіх наканечнікі коп’яў, крэсівы, спражкі. У каменных курганах 11—13 ст. сустракаюцца рэчы балцкіх і славянскіх тыпаў, што свед чыць пра славянізацыю балцкіх плямён. На Беларусі К. к. вядомы каля вёсак Ясудава, Падрось, Каўпакі, Кашалі, Войская, Свішчова, Трасцяніца, Ратай чыцы і інш.
Літ.: 424, 1056. Я. Г. Звяруга. КАМЁННЫЯ МОГІЛЬНІКІ, пахавальныя помнікі канца 10—17 ст., якія вызначаюцца наяўнасцю каменных вымастак над магіламі. Вылу чаны ў асобны тып старажыт
насцей бел. Панямоння, Вывучаць іх на Беларусі пачалі ў 1884—95 В. А. Шукевіч і Э. А. Вальтэр (у 10 могільніках ускрыта каля 200 пахаванняў). Яны вылучаюць 2 тыпы пахаванняў — каменныя курганы і камен ныя магілы, аднак паслядоўнае іх размежаванне на аснове розніцы ў канструкцыях каменных вымастак, пахавальным абрадзе і інвентары не было праведзена. Рэчы з даследаваных імі могільнікаў у асн. страчаны. У 1930-я г. А. Дз. Каваленя вывучаў адзінкавыя пахаванні ў К. м. Віцебскай і Мінскай абл. па рэках Бярэзіне і Віліі. У 1936 Я. Фіцтке даследаваў могільнік каля в. Падрось Ваўкавыскага р-на.
Асн. колькасць К. м. знаходзіцца на тэр. Гродзенскай вобл., адзінкавыя помнікі вядомы ў Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абл., на ПдУ Літвы. Адзначаны адзінкавыя мо гілкі і групы могільнікаў па 2—3 і больш. Яны размешчаны па берагах рэк на невял. узвышшах з сухім пясчаным грунтам. Магілы знаходзяцца на пагорках і іх схілах, не дасягаючы падножжа. Найчасцей у К. м. налічваецца па 60—80 пахаванняў, толькі ў могільніках Вен заўшчына, Клепачы і Куклі колькасць магіл дасягае 180—200. Паха ванні цягнуцца радамі ў напрамку Пн — Пд(мерыдыянальная сістэма), на могільніку каляв. Клепачы больпі старажытныя пахаванні знаходзіліся ў цэнтры (радыяльная сістэма). Размяшчэнне магіл групамі па 2—5 і выпадкі падзахаванняў сведчаць пра сямейны прынцып пахаванняў. Магілы ў групах заўсёды зруіпаны ў адносінах адна да адной (паводле нар. павер'я, пашыранага і цяпер сярод жыхароў Шчучынскага і Ма стоўскага р-наў, «калі нябожчыкаўсваякоў хаваць роўнымі радамі, роўнымі радамі паляжа ўвесь род»), Мясц. назвы К. м. «татарскія магі лы», «шведскія магілы», «паганскія магілы», «баярскія магілы» і інш. Паданні пра іх паходжанне падзяляюцца на паданні-пераказы біблей скіх сюжэтаў (Клепачы, Навасёлкі Ваўкавыскага р-на) і нар. ўспамін аб нашэсці татар, войнах з крыжа камі і шведамі, эпідэміях і г. д.
Магілы абкладалі камянямі розных памераў у 1, зрэдку ў 2 слоі. У канцы 10 — пач. 13 ст. рабілі вымасткі — брукоўкі круглай,авальнай ці прамаву гольнай формы (1,9х1,8х0,2 м, 3,2Х Х1,ЗХ0,25—0,3 м). У сярэдзіне 12 — пач. 13 ст. ў галаве пахаванняў пачалі ставіць вял. камяні акруглай ці падтрохвугольнай формы без слядоў штучнай апрацоўкі. У канцы 13 — пач. 14 ст. ў нагах пахаванняў зрэдку ставілі камя ні адвольнай формы, з канца 14 — пач. 16 ст.— спецыяльна падабраныя ці расколатыя палавінкі невял. камянёў. У 14—17 ст. шырыня вымастак змянша ецца, захоўваецца авальная форма (Навасёлкі Ваўкавыскага р-на), набылі
пашырэнне прамавугольныя вымасткі з невял. камянёў, пакладзеных у 2—3 па ралельныя радкі; у галаве і нагах ставілі большыя камяні. У пач. 15 ст. на камянях у галаве пахаванняў пачалі выбіваць крыжы (Клепачы), уканцы 16—17 ст. распаўсюджаны крыжы рознай формы, зрэдку ў спалучэнні з салярнымі знакамі (Мінеўшчына). Вымасткі часта парушаны.
У канцы 10 — канцы 14 ст. пахавальны абрад — трупапалажэнне ў чатырохвугольнай яме з закругленымі вугламі і звужанай доннай часткай (даўж. 1,8—2 м, шыр. 0,5— 0,8 м, глыбіня 0,5—1,3 м). Нябожчыка абстаўлялі з усіх бакоў дошкамі (шыр. 10—12 см, таўшч. 1,5 см), якія мацавалі часам драўлянымі цвікамі; зрэдку хавалі без дамавіны.
Пахавальны інвентар з каменных могільнікаў: сякера, нож, паясныя жалез ныя кольцы, крэсіва з мужчынскага пахавання.
Пахавальны інвентар з каменных могільнікаў: нож, шматпацеркавыя скроневыя кольцы, пярсцёнак, бляшкі ад галаўнога ўбору з жаночага пахавання.
Нябожчык ляжаў заўсёды на спіне ў выцягнутым стане (на правым ці левым баку адзначаны толькі падзахаванні), арыентаваны галавой на Пн, Пз, ці У, Пд, ПдУ ці ПдЗ, зрэдку на 3 (мерыдыянальная сістэма ары енціроўкі, характэрная для стараж. фіна-угорскага насельніцтва). У магілу клалі рэчы нябожчыка, у мужчынскія пахаванні — прылады працы, зброю і інш., у жаночыя — упрыгожанні, рытуальныя рэчы, амулеты (зубы мядзведзя ці дзіка), сімвалічныя ключы (па сведчанні
літоўскіх археолагаў, іх клалі гаспа дыням ці эканомкам). Дзяўчынак да 5—6 гадоў, хлопчыкаў да 12 гадоў хавалі без інвентару.
У некаторых пахаваннях на дне магільных ям па-за дамавінай знойдзены невял. камяні (Вензаўшчына, Куклі) — звычай, зафіксаваны ў К. м. Мазовіі і Падляшша і не характэрны для Бела рускага Панямоння; невялікія (дыя метр 10—15 см) вогнішчы каля плеч, тазавых костак, на ўзроўні каленяў або вугалі (шыр. слоя 1,5—2 см, таўшч. 0,08—0,15 м) вакол труны над усім шкілетам, не даходзячы да чэрапа; над чэрапам і нагамі; толькі над чэрапам і нагамі, але ніколі не дасягалі касцей як сімвалічная праява абраду трупаспалення. Гэтыя асаблівасці К. м. захоўва ліся амаль да сярэдзіны 16 ст. (На васёлкі Зэльвенскага р-на). Кавалкі ке рамічнага посуду пад каменнымі вымасткамі — рэшткі трызны (гаршчок, як сімвал жыцця, разбіваўся ў знак таго, што чалавек памёр), каменныя вымасткі—знак пакланення Перуну.
3 часу ўваходжання Бёл. Панямоння ў ВКЛ і афіцыйнага прыняц ця хрысціянства ў пахавальным абрадзе з’явіліся новыя элементы — выбітыя крыжы на камянях у галаве пахаванняў, каменныя крыжы, устаноўленыя замест вял. камянёў (Асецішча Барысаўскага р-на). 3 сярэдзіны 16 ст. дошкі дамавіны пачалі мацаваць жалезнымі цвікамі (адлюстраванне біблейскай легенды пра распяцце Хрыста), зменшылася колькасць пахавальнага інвентару. У канцы 16 ст. рэчы зрэдку клалі не ў магілы, а пад каменныя вымасткі (Мінеўшчына Ваўкавыскага р-на). Да пач. 17 ст. пахавальны рытуал стаў зусім простым, інвентар і вуглі знікаюць з магіл, аднак звычай паліць галінкі і біць посуд на магіле, будаваць каменныя вымасткі існаваў да 1-й пал. 19 ст., у некаторых месцах (Ушацкі р-н) да пач 20 ст. Устойлівасць і пераемнасць пахавальных традыцый сведчаць аб этнічным адзінстве насельніцтва бел. Панямоння. Аналагі падобнага абраду і інвентару трапляюцца ў прыбалтыйскім гіст. культ. рэгіёне, што дазваляе суаднесці насельніцтва бел. Панямоння з адным з балцкіх плямён — ятвягамі. Пацвярджэнне таму ёсць у стараж.-рус. летапісах.	A. В. Квяткоўская.