Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Селішча. На левым беразе р. Усыса, побач з гарадзішчам, за равамі. Выявіў у 1973 і даследаваў 40 м2 у 1975 ІІІтыхаў. Культурны пласт 0,5—0,8 м, добра прасочваец ца на пл. 2000 м2. Знойдзена ляпная кераміка з расчосамі і слабапрафіляваныя гладкасценныя гаршкі, глінянае прасліца, жал. шылападобны выраб, косці жывёл. Адносіцца да банцараўскай культуры.
Літ.: 34, 46. 895, 1368.
Ю. У. Каласоўскі, Г. В. Штыхаў. КАЗЛОЎЦЫ, могільнік 10—11 ст. паміж вёскамі Казлоўцы і Шніткі Міёрскага р-на. На правым беразе р. Дзісна (Дзісенка). Выявілі ў 1987 П. М. Ціхановіч і В. А. Ермалёнак, даследуюць з 1988 Л. У. Дучыц і Г. М. Семянчук. Значная частка помніка разбурана ў час распрацоўкі кар’ера.
Знойдзены наканечнікі коп’яў, нажы, шырокасярэдзінныя пярсцёнкі, вітыя бранзалеты з завязанымі канцамі, бранзалеты са стылізаванымі зааморфнымі галоўкамі, бронзавыя скроневыя коль цы, пярсцёнкападобныя сярэбраныя скроневыя кольцы з трыма полымі гранёнымі пацеркамі, падвескі ў выглядзе дырхемаў, грушападобныя званочкі з крыжападобнай прораззю, шыйныя грыўні, шкляныя пацеркі і інш.
Пахавальныя абрады — трупаспаленне і трупапалажэнне. Рытуальныя ямы памерам 1—3 м, глыб. 0,7—1,8 м, запоўненыя вугалем, перамяшаным з зямлёй. У 7 магілах (3 жаночыя, 2 мужчынскія, 2 дзіцячыя) нябожчыкі размешчаны галавой на 3(3), У(1), ПнУ(1). Мужчынскія пахаванні без інвентару, толькі ў адным быў нож. У жаночых пахаваннях знойдзены сярэбраныя і медныя бранза-
Бранзалетападобныя скроневыя кольцы, шырокасярэдзінныя пярсцёнкі, бразготкі з крыжападобнай прораззю, шкляныя пацеркі, грыўня, бранзалеты з завязанымі канцамі з могільніка Казлоўцы.
інш.), а таксама манеты халіфаў Абасідаў (манетныя двары Бердаа, Васіт, Нісабур і інш.), эміраў Сафарыдаў (манетны двор Фарыс), волж скай Балгарыі (манетны двор Булгар), шмат манет-перайманняў эмі сіям Абасідаў і Саманідаў. Ухаваны ў 940-я г.
Літ.: 1576.
КАЗЯРОЖСКІЯ РЭЧАВЫЯ
СКАРБЫ, скарбы шыйных грыўняў, знойдзеныя каля п. Козі Рог БудаКашалёўскага р-на. Выраблены ў
Шыйныя грыўні з Казярожскіх рэчавых скарбаў.
Манеты з Казьянкаўскага манетнага скарбу.
летападобныя скроневыя кольцы, каралі са шкляных пацерак і грушападобных званочкаў з насечкамі і крыжападобнай прораззю, жоўты і блакітны бісер, жалезная грыўня, вітыя з завязанымі канцамі са стылізаванымі зааморфнымі галоўкамі бранзалеты, шырокасярэдзінныя пярсцёнкі, нажы, ляпныя і ганчарныя гаршкі.
Л. У. Дучыц, Г. М. Семянчук.
КАЗЬЯНКАЎСКІ МАНЁТНЫ
СКАРБ. Знойдзены ў в. Казьянкі Полацкага р-на ў 1973. У бяросце было 7 588 куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата агульнай масай каля 20 кг: пераважна манеты эміраў Саманідаў (манетныя двары Андэраба, Балх, Самарканд, аш-Шаш і
стараж.-рус. гарадской ювелірнай майстэрні.
1) Знойдзены ў 1960-я г. Збераглася адна вітая грыўня (маса 236,4 г), зробленая з трох падвоеных жгутоў білоннага дроту, перавітых трыма суканымі ніткамі. Канцы пласціністыя, замкі не зберагліся.
2) Знойдзены ў 1980 7 вітых грыўняў, 6 з якіх выраблены аналагічна грыўні з першага скарбу (маса 200,3, 236,4, 288,5, 297, 299,4, 341,5 г), 1 — з пяці падвоеных жгутоў білоннага дроту, перавітых 2 суканымі ніткамі, а ўвесь выраб — яшчэ пяццю ніткамі (маса 323 г). У грыўняў пласціністыя канцы ў выглядзе спіральных петляў і 2 кручкоў, якія арнаментаваны адбіткам пуансона, прамымі, ламанымі лініямі і дробнымі ромбікамі, лініямі і дробнымі трохвугольнікамі, лініямі і адбіткамі дробназубчастага штампа, ламанай лініяй, дробнымі ромбікамі і крыжападобнай фігурай. Зберагаюцца ў Гомельскім абл. краязнаўчым музеі. Ухаваны ў канцы 11 пач. 13 ст.
Літ.: 687. A. А. Макушнікаў.
КАКОРЫЦА, стаянкі каля в. Какорыца Драгічынскага р-на. Выявіў і даследаваў у 1963, 1968 і 1985 У. Ф. Ісаенка.
С т а я н к а-1 нёманскай культуры (3-е тысячагоддзе да н. э.). Разме-
шчана за 2 км на Пн ад вёскі, на паўд. беразе воз. Спораўскае, на Tapace выш. 2 м над узроўнем вады. Даўж. каля 200 м. Культурны пласт 0,4 м. Выяўлена некалькі соцень апрацаваных крамянёў, у т. л. 70 прылад працы, рэшткі агнішчаў.
Стаянка-2 ранняга перыяду нёманскай культуры (4-е тысячагоддзе да н. э.). Размешчана на Пд ад вытоку р. Ясельда з воз. Спораўскае, на пагорку выш. 3—4 м. Даўж. 120 м. Знойдзены крамянёвыя прылады
Рагачоўскага р-на. За 1 км на ПнЗ ад вёскі, на правым беразе р. Друць. 85 насыпаў дыям. 5—12 м, выш. 0,5—3,5 м. Адкрылі і даследавалі ў 1892 М. В. Фурсаў і С. Ю. Чалоўскі, у 1929 даследаваў А. Дз. Каваленя. У 4 курганах пахавальны абрад — трупапалажэнне (2 шкілеты арыентаваны галавой на ПнУ, адзін — на 3, адзін — на У). Пахавальны інвентар: ганчарны посуд, сярэбраныя і медныя драцяныя бранзалеты, сердалікавая пацерка, сярэбраны пярсцёнак і інш. У 1982 A. М. Плавінскі і В. Н. Рабцэвіч раскапалі 14 насыпаў: у 13 пахавальны абрад трупапалажэнне, у 9 з
Мужчынскія пахаванні і пахаванні ў ямах інвентару не мелі, у жаночых знойдзены разнастайныя рэчы: сярэбраныя пярсцёнкападобныя і зярнёныя трох пацеркавыя скроневыя кольцы, шыракарогія лунніцы, вітыя і плоскія пярсцёнкі, бронзавая трохдротавая шыйная грыўня, фібулы, разнастайныя пацеркі (сярэбраныя зярнёныя «драгавіцкія», сердалікавыя біпірамідальныя і шарападобныя, бурштынавыя, шкляныя бочкападобныя пазалочаныя і пасярэбраныя, бісер) і інш. У 7 курганах знойдзены рэшткі ганчарнага посуду (5 гаршкоў удалося аднавіць). Пад насыпам аднаго з курганоў знойдзена пахаванне 6—7 ст. па абраду трупаспалення. Рэшткі крэмацыі былі змешчаны ў невял. ляпным гаршку цюльпанапа-
Скроневыя кольцы з курганнага могільніка Каласы.
працы, абломкі глінянага ляпнога посуду, рэшткі агнішчаў.
Літ.: 460. У. Ф. Ісаенка.
КАЛАГЕНАВЫ МЕТАД, адзін з метадаў абсалютнай геахраналогіі, які заключаецца ў вызначэнні абсалютнага ўзросту касцей выкапнёвых жывёл па ўтрыманні ў іх калагену (фібрылярнага бялку групы склерапратэінаў), выкарыстоўваецца ў геалогіі і археалогіі. К. м., або метад пракальвання, заснаваны на вызначэнні суадносін немінеральнай (ка лаген, вада, двухвокіс вугляроду) і мінеральнай (арганічнай і неарганічнай) частак касцей. Пры гэтым узрост выкапнёвых рэшткаў залежыць ад колькасці арганічных кам панентаў косці, гал. чынам, калагену, які з цягам часу разбураецца. К. м. выкарыстоўваецца і на Беларусі. Так П. Ф. Каліноўскі даследаваў больш за 70 касцявых рэшткаў з розных месцаў на тэр. Беларусі, у т. л. са стаянкі Бердыж, Смаргоні і інш., пацвердзіў прыдатнасць К. м. для вызначэння адноснага геалагічнага ўзросту і пэўную адпаведнасць вынікаў, атрыманых, напрыклад, метадам 14 С (гл. Радыевугляродны метад геахраналогіі).
Літ.: 481, 885. А. Г. Калечыц. КАЛАСЫ, курганны могільнік дрыгавічоў 11—12 ст. каля в. Каласы
Упрыгожанні з курганнага могільніка Каласы.
іх на гарызонце на попельным пласце, у 4 у ямах, у 1 пахаванне не знойдзена. 11 нябожчыкаў арыентаваны галавой на 3 з невял. адхіленнямі, 4 — галавой на У. Нябожчыкі ляжалі на спіне, рукі выцягнуты ўздоўж цела (8 выпадкаў) або складзены на поясе (1 выпадак) і на грудзях (2 выпадкі). У 5 курганах пахаваны мужчыны, у 4 — жанчыны, у 3 — парныя пахаванні (двойчы мужчына і жанчына, адзін раз — жанчына і дзяўчынка), у насыпах нябожчыкі былі абкладзены плахамі. У курганах добра прасочваліся рэшткі кругавых ачышчальных вогнішчаў.
добнай формы і накрыты перавёрнутай ляпной слоікападобнай пасудзінай. На пэўна, гэтае пахаванне належала папярэднікам дрыгавічоў.
Літ.: 470, 888.
A. Р. Мітрафанаў, A. М. Плавінскі.
КАЛЕКЦЫЯНІРАВАННЕ (ад лац. collectio збор), мэтанакіраванае збіральніцтва пераважна аднародных прадметаў, якія маюць навук., гіст. або мастацкую каштоўнасць.
Прадметам К. могуць быць помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры (рукапісы, кнігі, гіст. і мемарыяльныя дакументы, манеты, творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паштовыя маркі і інш.), аб’екты прыроды (мінералы, расліны і інш.). Часта
калекцыі становяцца базай для стварэння музеяў, архіваў, мастацкіх галерэй, бібліятэк. К. спрыяла развіццю нумізматыкі, геральдыкі, сфрагістыкі, археалогіі, этнаграфіі і інш. Існуюць масавыя віды К.: філатэлія, баністыка, фалерыстыка (К. ордэнаў, медалёў, знакаў адрознення, значкоў), філуменія (К. запалкавых этыкетак), філафанія (К. мастацкіх, дакументальных і інш. гуказапісаў — на грампласцінках, магнітных стужках), філакартыя (К. ілюстраваных паштовак), нумізматыка і інш. Развіццю масавага аматарскага К. спрыяе масавы выпуск аб’ектаў К. (марак, паштовак, значкоў, этыкетак, пласцінак і інш.), арганізацыя спец. магазінаў, выданне кніг і часопісаў па пытаннях К.
Першыя адзнакі К. на Беларусі выяўлены ў Мінску пры археал. раскопках у пластах 12 ст. Пазней таксама мела выпадковы характар. У 16 ст. М. Радзівіл (1515—65) пасля наведання Італіі стаў займацца К., заснаваў нумізматычны кабінет, або скарбец. Яго пераемнік М. Радзівіл (Сіротка) (1549—1616) істотна папоўніў калекцыю, далучыўшы да яе творы мастацтва і ар хіў; кожная нумізматычная адзінка мела сваю анатацыю і класіфіка цыю паводле дзярж. прыналежнасці і сваё месца ў шкатулцы. Акрамя Нясвіжа, дзе знаходзілася калекцыя гармат («збраёўня»), былі яшчэ зборы ў рэзідэнцыях Радзівілаў у Міры, Алыцы, Клецку, Давыд-Га радку. У 16 ст. калекцыі прадметаў музейнага значэння пачалі збіраць Сапегі. У Ружанах (Пружанскі р-н) існаваў т. зв. «Сапежынскі збор», у якім меліся архіў пісьмовых крыніц, бібліятэка, творы мастацтва, пазней паявіліся рыцарскія даспехі, паляў нічая амуніцыя, археал. знаходкі, манеты; з 18 ст. вялася работа па стварэнні палацавай калекцыі рэд кіх кніг, дакументаў, манускрып таў, геаграфічных, атрыбутыўных гравюрных карт, схем старадаўніх гарадоў, абаронча-замкавых збуда ванняў. У 18 ст. буйныя калекцыі I. Храптовіча існавалі ў Шчорсах Навагрудскага р-на. Яго бібліятэчным фондам дазвалялася карыстацца ўсім, хто выконваў распрацаваны Храптовічам статут. У канцы 18 ст. А. Тызенгаўз адкрыў у Гродне <кабінет натуральнай гісторыі» — музей з 10 тыс. экспанатаў акамянеласцей і мінералаў. Яго пляменнік К. Тызенгаўз у 1-й палове 19 ст. заснаваў у ІІаставах адзін з першых на Беларусі арніталагічных музеяў, пазней — мастапкую галерэю. Па сля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі першым рус. мецэнатам, стваральнікам калекцый стаў М. П. Румянцаў (1754—1825), які арганізаваў гурток гісторыкаў і археографаў у Гомелі, асабіста рыхтаваў экспедыцыі па збіранні старажытнасцей. У справе К. вызначыліся такія вучоныя і краязнаўцы, як I. I. Грыгаровіч, 3. Даленга-Хадакоўскі, Я. Ф. Канкрын, I. Шуляке-