Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
з расшыранымі канцамі, паясныя наборы анцкага тыпу, падвескі, пальцавыя фібулы, шкляныя пацеркі і інш. Храналагічныя рамкі К. к. вызначаюць у інтэрвале канца 4—9 ст., найболып абгрунтаваная дата 5— 7 ст., позняя мяжа асобных помнікаў — 8 ст. Этнічная прыналежнасць культуры спрэчная: некаторыя адносяць яе да балтаў (В. В. Сядоў, I. П. Русанава, A. Р. Мітрафа наў. В. Б. Перхаўка), іншыя —да славян (П. М. Траццякоў, Э. А. Сымановіч, Л. Д. Побаль, Я. А. Гаруноў). Па сваім паходжанні К. к. генетычна звязана з мясц. помнікамі кіеўскай культуры (паводле Побаля, позняга этапу зарубінецкай культуры) 2—5 ст. Магчыма, носьбіты К. к. ўдзельнічалі ў фарміраванні ўсх.-слав. племянных саюзаў радзімічаў і севяран.
Літ.: 252, 785, 898, 995, 1052, 1143, 1211.	,	A. A. Макушнікаў.
КАЛЧАН, футарал для нашэння стрэл, зроблены з дрэва ці лубу і абцягнуты скурай. Насілі яго звычайна на рамні, які мацавалі з дапамогай касцяных петляў. Каб К. на поясе вісеў з нахілам, зручным для даставання стрэл, адтуліны петляў рабілі падоўжанымі і размяшчалі коса. Касцяныя петлі 12— 13 ст. знойдзены ў Мінску (3 экземпляры) і Ваўкавыску (3 экземпляры). Часта К. упрыгожвалі касцянымі накладкамі. Такія накладкі
знойдзены пры раскопках Мсціслава, Ваўкавыска, Мінска, Турава, Друцка, Лукомля. Іх паверхня ўпрыгожана разьбой у выглядзе ромбікаў, хвалістых ліній, зігзагаў, спіралі, крыжыкаў, выяў жывёл. На пласцінах, вырабленых бел. майстрамі, складана пераплятаюцца качэўніц кія і славяна-раманскія арнаментальныя матывы і рысы, уласцівыя мастацтву качэўнікаў Еўразійскіх стэпаў, што сведчыць пра іх культ. ўзаемасувязі ў часы феад. раздробленасці.
Літ.: 50, 742.	Г. В. Штыхаў.
КАЛЬЧУГА, засцерагальны даспех воіна з металічных круглых працягнутых кольцаў, прадзетых адно ў адно і скляпаных на цвік. Мела выгляд кашулі з доўгімі ці кароткімі рукавамі, часам была злучана з рукаві цамі, каптуром (яго маглі замяняць шлем і місюрка), нагавіцамі ці баявымі панчохамі. Адносная лёгкасць (5—7 кг) і гнуткасць К. не скоўвалі рухаў воіна. К. ўзнікла ў 1 м тысячагоддзі да н. э. ў краінах Стараж. Усходу (Асірыя). На тэр. Беларусі з’явілася ў 10 ст. Цэлая К. эпохі Кіеўскай Русі знойдзена на Аршанскім гарадзішчы (захоўваецца ў Дзярж. Гіст. музеі, г. Масква). На многіх кольцах гэтай К. выгравіраваны стараж. літары. Абрыўкі кальчужнага палатна 12—13 ст. знойдзены пры археал. раскопках Слуцка, Гродна, Бярэсця, Навагрудка, Полацка. 3 канца 12 ст. К. суіснавала з панцырам. Са з’яўленнем агня стрэльнай зброі кальчужныя кашулі для трываласці сталі рабіць з двайным пляценнем. Такая К. важыла 12—16 кг і больш. Некалькі такіх К. 17 ст. зберагаюцца ў Віцебскім аб ласным краязнаўчым музеі. На Беларусі К. выкарыстоўвалі да сярэдзіны 18 ст. коннікі«панцэрныя».
Літл 702.	М. А. Ткачоў.
КАЛЯДЗІНСКІ Леанід Уладзіміра віч (н. 17.2.1952, Мінск), беларускі археолаг. Канд. гістар. н. (1991). Скончыў БДУ (1977). 3 1974 працуе ў Ін-це гісторыі АН Беларусі, адначасова ў 1985—86 выкладаў у Мінскім пед. ін-це. Удзельнічаў у рас копках селішча Таііманава, дзядзінца стараж. Бярэсця. Абследаваў для «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» Віцебскі, Карэліцкі, Ча вускі і Уздзенскі р-ны (1977—82). Даследаваў Верхні замак Віцебска (у 1977—79 разам з М. А. Ткачовым), дзядзінец і пасад Слуцка.
Тв.: Іітогн археологнческого нзученяя Внтебска в 1976—1980 гг. (разам з М. А. Ткачовым) // Древнерусское государствонславяне. Мн., 1983; Постройкн древнего Внтебска. XII —XVII вв. (разам з М. А. Ткачовым) // Древнерусскнй город. Кнев, 1984; Средневековый Внтебск (разам з М. А. Ткачовым, Т. С. Бубенька) // Труды V Между-
нар. конгресса славянской археологнн. М., 1987. Т. 3, вып. 16.М. А. Ткачоў. КАМАРОВІЧЫ, курганны могільнік дрыгавічоў (11 —13 ст.) каля в. Камаровічы Петрыкаўскага р-на. У 19 ст. налічваў 57 насыпаў. Раз мешчаны за 4 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Дзягельскі лес (цяпер Кашара), недалёка ад правага берага р. Арэса. Даследаваў 25 курганоў у 1889 У. 3. Завітневіч. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце (22 курганы) і ў падкурганных ямах (3) галавой на 3. Знойдзены рэчы: шкляныя, металічныя і сердалікавыя пацеркі, пярсцёнкі, шыферныя прасліцы, скроневыя кольцы і інш. Цяпер захавалася 5 насыпаў (прывязаны да в. Фаставічы).
Літ.-. 380.	A. В. Іоў.
КАМАРОЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, ар хеал. культура сярэдзіны бронзавага веку (15—12 ст. да н. э.) плямён, што жылі на тэр. Зах. Украіны, у вярхоўях Днястра, Паўд. Буга, Стыра, Гарыні. Назву атрымала ад могільніка каля с. Камарова ІванаФранкоўскай вобл. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на селішчах у зямлянках і паўзямлянках, карысталася крамянёвымі прыладамі працы і зброяй, керамічным посудам, бронзавымі і залатымі ўпрыгожаннямі. Нябожчыкаў хавалі ў каменных скрынях або спальвалі. Пахаванні ў групавых магілах, часам у курганах. К. к. склалася на аснове адной з груп шнуравой керамікі культур, блізкая да тшцінецкай культуры і сосніцкай культуры. На думку многіх даследчыкаў, у тшцінецка-камароўскай этнакультурнай вобласці (тэр. Польшчы, Пд Беларусі і Пн Украіны да Прыкарпацця) адбыва лася фарміраванне продкаў славян.
Літ.: 815.	У. Ф. Ісаенка.
КАМЕНА, археал. помнікі каля в. Камена Вілейскага р-на.
Курганны могільнік-1. За 2,5 км на У ад вёскі, на правым беразе р. Вілія, справа ад дарогі на в. Пагост. Захавалася 47 насыпаў дыям. 6—14 м, выш. 0,7—2,3 м (пераважаюць дыям. 8—10 м і выш. 1 —1,5 м). Каля болыпасці курганоў кругавыя раўкі. Значная частка насыпаў пашкоджана больш познімі пахаваннямі. У 1974 Я. Г. Звяруга раскапаў 4 курганы, у 2 выяўлены пахаванні па абраду трупаспалення на гарызонце, у 2 — трупапалажэння на падсыпцы. Пахавальны інвентар: ганчарныя гаршкі без арнамен ту, жал. наканечнік кап’я з масіўнай утулкай і пяром прадаўгавата-яйцападобнай формы. Датуецца 10— 11 ст.
Курганны могільнік-2. На паўн.-зах. ускраіне вёскі, справа ад дарогі на в. Сцешыцы. 70 насыпаў дыям. 3,5—6 м, выш. 0,4—1 м. Раў-
кі вакол насыпаў адсутнічаюць. Месцамі на схілах ляжаць камяні. У 1974 Звяруга раскапаў 6 курганоў. Ва ўсіх нябожчыкі ляжалі ў ямах глыб. 0,4—0,8 м, у выцягнутым стане, на спіне, галавой на 3 (у 2 выпадках з невял. адхіленнем). У 4 пахаваннях выяўлены рэшткі дамавін або дашчаных абкладак. Каля касцякоў і над імі (пераважна каля галавы і ног) ляжалі вял. камя ні. У 2 выпадках яны перакрывалі магільныя ямы над галавамі і нагамі нябожчыкаў. Пахавальны інвентар бедны: 2 бронзавыя рубчастыя пярсцёнкі, 2 скроневыя кольцы з меднага дроту і надзетых на яго пустых унутры шарыкаў, больш 10 квадратных і трохвугольных медных пласцінак ад налобных павязак. Датуецца 13—14 ст.
Літ.: 427.	Я. Г. Звяруга.
КАМЕНКА, археал. помнікі каля в. Каменка Дзяржынскага р-на.
Г а р а д з і ш ч а ранняга жал. веку і эпохі Кіейскай Русі. За 400—500 м на ПдЗ ад вёскі, на ўзвышшы берага аднаго з прытокаў р. Уса. Мясц. назва Замак. Пляцоўка амаль круглая, памер 27x29 м, з 3 і У абмежавана ярамі, з боку рэчкі размыта. Утвораны размывам яр дзеліць пляцоўку на 2 мысападобныя часткі. 3 боку поля ўмацавана падковападобным валам выш. 3—4,5 м, шыр. каля 12 м (пашкоджаны ямамі). Схілы гарадзішча, частка пляцоўкі і валоў зараслі лесам і кустамі. Адкрыў і даследаваў у 1928 A. М. Ляўданскі, даследаваў 100 м2 у 1961 А. Г. Мітрафанаў. Знойдзены каменныя вымасткі, рэшткі адной з камер доўгага жытла, шлакі, каменная зер няцёрка, гліняныя прасліцы, ляпная і ганчарная кераміка. Абследаваў у 1979 Ю. А. Заяц.
С е л і ш ч а. Побач з гарадзішчам. Пл. каля 2,5 га. Адкрыў і абследаваў у 1928 Ляўданскі, абследавалі ў 1971 Л. Д. Побаль, у 1979 Заяц. Сабрана ляпная кераміка банцараўскай культуры і ганчарная эпохі Кіеўскай Русі.
К у р г а н эпохі Кіеўскай Русі. На краі селішча, за 150 м злева ад дарогі ў в. Александрова. Выш. каля 2 м, даўж. 10 м, шыр. 8 м. Раней тут было 7 насыпаў, 4 з іх раскапаў у 1928 Ляўданскі. Пахавальны аб рад — трупаспаленне ў насыпе.
Літ.: 331.	Ю. А. Заяц.
КАМЕНКА, археал. помнікі каля в. Каменка Навагрудскага р-на.
Курганны могільнік. За 500 м на ПнУ ад вёскі, у лесе. Захава лася 20 насыпаў сферычнай формы выш. 0,8—3 м, дыям. 4—9 м. Адзін курган прадаўгаваты, другі блізкі да квадрата. У дарэвалюцыйны час некаторыя насыпы былі даследаваны, у іх знойдзены бронзавыя пярсцёнак і 2 кольцы, фрагменты тканіны. У 1964 выявіў Л. Д. Побаль, у 1973 абследаваў М. А. Ткачоў.
Каменны могільнік. За 1,5
км на 3 ад вёскі, у лясным урочышчы Гавейша. Мясц. назва Татарскія магілы. Захавалася 90 магіл, якія абазначаны пастаўленымі тарцом плітамі і плоскімі камянямі без знакаў. Месцамі ёсць каменныя абкладкі. Выявіла і абследавала ў 1982 A. В. Квяткоўская.
С е л і ш ч а зарубінецкай культуры і эпохі Кіеўскай Русі. У паўд. частцы вёскі, на беразе перасохлай ракі. Выявіў у 1965 Побаль. Зной дзены фрагменты ляпнога посуду.
Каля вёскі ў 1973 знойдзены рымскі манетна-рэчавы скарб.
Л. Д. Побаль. КАМЕНКА, археал. помнікі каля в. Каменка Рагачоўскага р-на.
Гарадзішча мілаградскай культуры. За 1,5 км на ПнУ ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадок, на карэнным левым беразе р. Ржаўка. Пляцоўка роўная, паўавальная, памер 40x30 м, з боку поля ўмацавана падковападобным валам выш. 0,5—1,1 м. 3 паўн. боку абмежавана ярам глыб. 1 м, з паўд.— ровам глыбінёй 0,5— 0,6 м і вонкавым валам выш. 0,5— 0,6 м. Вядома з 1873. Абследавалі ў 1930 A. М. Ляўданскі, у 1966 Л. Д. Побаль, у 1976 A. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,2—0,3 м, каля вала 0,6—0,7 м. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду. Датуецца 6 ст. да н. э.— 1 ст. н. э.
С е л і ш ч а мілаградскай культуры. На У і Пд ад гарадзішча. Вядома з 1873, абследавалі ў 1930 Ляўдан скі, у 1966 Побаль, у 1976 Мітрафанаў. Знойдзены фрагменты керамічнага посуду. Датуецца 6 ст. да н. э.— 1 ст. н. э.
М о г і л ь н і к-1 радзімічаў. За 1,4 км на ПнУ ад вёскі. 102 насыпы дыям. 5—13 м, выш. 0,5—2,5 м (у цэнтры могільніка ёсць курганы выш. 3,5 м, дыям. 14—15 м). Каля асноў курганоў прасочваюцца раўкі. Вядомы з 1873, даследаваў 3 насыпы ў 1930 Ляўданскі, абследаваў у 1976 Мітрафанаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3. У 2 курганах пахаванні мужчын (адно на гарызонце, другое ў магільнай яме). Знойдзены ганчарны посуд, бронзавыя спражкі, паясныя кольцы, жал. крэсівы і нож. Датуецца 11—12 ст.