Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
сці, забяспечвае звесткамі пра шматлікія археал. крыніцы, дзякуючы інфармацыйна-пошукавым сістэмам палягчае параўнанні, гарантуе дакладнасць вывадаў, якія атрымліваюць на аснове вывучэння многіх фактараў, дапускае хуткую пераправерку вынікаў даследавання.
Літ.\ 790, 1017. У. Ф. Ісаенка. ІНФІЛЬТРАЦЫЯ (ад лац. in у + +позналац. filtratio працэджванне) у археалогіі, працэс пранікнення элементаў адной археал. культуры ў арэал другой (гл. Дыфузія культурная), а таксама працэс непасрэднага пранікнення носьбітаў пэўнай культуры ў інш. культурнае асяроддзе. Прыкладам I. можа служыць пранікненне ў 9—3 ст. да н. э. на поўдзень Беларусі ў арэал мілаградскай культуры шматлікіх элементаў суседняй лесастэпавай куль туры скіфскага тыпу: прылад працы і зброі, жаночых упрыгожанняў і інш., якія па сваіх якасцях былі лепшымі за мясцовыя. Знаходкі на мілаградскіх помніках гэтага перыяду скіфскіх элементаў арнаменту посуду («жамчужыны», «наляпны ва лік») тлумачацца інтэнсіўнасцю і трываласцю ўзаемных кантактаў. Непасрэдная I. носьбітаў іншай культуры ў гэты рэгіён добра прасочваецца на раскопках паўд.-бел. помнікаў 2—1 ст. да н. э., калі побач з мілаградскімі паселішчамі тут з’явіліся гарадзішчы і могільнікі зарубінецкай культуры і штрыхаванай керамікі культуры. С. Я. Расадзін. ІСАЕНКА Уладзімір Фёдаравіч (н. 15.12.1928, г. Горкі Магілёўскай вобл.), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1974). Скончыў Гомельскі педагагічны ін-т (1951). Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, з 1964 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, з 1974 ст. навук. супрацоўнік. Вывучае гісторыю першабытна абшчыннага ладу. Адкрыў на тэр. Палесся больш за 300 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў. Даследаваў 14 стаянак. Вывучае днепраданецкую, нёманскую, свідэрскую і інш. культуры. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972) кнігі «Беларуская археалогія» (1987) і інш.
Тв.: Археологнческая карта Белорусснн. Вып. 1. Памятннкн каменного века. Мн., 1968; Археологнческая карта Бе лорусснн. Вып. 3. Памятннкн бронзового века. Мн., 1976; Неолнт Прнпятского, Полесья. Мн., 1976.
ІСТОПКА, гл. Варыўня.
к
КАВАДЛА, найважнейшы інструмент каваля, апора пры ручным каванні вырабаў. Першапачаткова для
гэтага выкарыстоўваўся камень. Вядомы архаічныя тыпы К. у выглядзе бруска груба адкаванага жалеза. У 10—13 ст. К. набыло класічную форму і ўяўляла сабой маналітны брус з адным ці двума процілеглымі рагамі (1 ці 2-раговыя). Знізу ў К. клінападобны шып для мацавання да драўлянай тумбы-калоды. Вага сярэдняга К. 15—20 кг, вялікага — 50—60 кг і болей. У 16 ст. было пашырана спецыялізаванае маленькае К.— шпарак, прызначанае для адкоўкі дробных вырабаў, выгінання і г. д. Яно ўяўляла сабой гранёны жал. стрыжань, ад верхняга канца якога адыходзілі ў процілег-
У. Ф. Ісаенка.
лыя бакі два ражкі — круглы і кантаваты, а востры ніжні забівалі ў тумбу. Сярод археал. матэрыялаў К.— рэдкая знаходка.
Літ.\ 304, 552, 1450. Г. М. Сагановіч. КАВАЛЕНЯ Аляксандр Дзмітрыевіч [21.2(5.3).1895, в. Кашніцы Гро дзенскага пав.—27.8.1937], беларускі археолаг. Скончыў БДУ (1929). 3 1932 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АН БССР. Даследаваў стаянкі палеаліту (Бердыж, Юравічы), жал. веку (Банцараўшчына), помнікі розных эпох Тураўшчыны. У 1927 вёў раскопкі на гарадзішчы ў Тураве, атрымаў першыя матэрыялы, характэрныя для стараж. горада. Вывучаў культуры плямён, якія жылі ў басейне Дняпра, на левабярэжных прытоках Прыпяці і Зах. Дзвіны, збіраў матэрыялы для археал. карты Беларусі. На падставе неабгрунтаваных абвінавачанняў рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958.
Тв.: Археалагічныя разведкі ў Магілёўскай, Бабруйскай і Мінскай акругах // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Мн., 1930. Кн. 11. Працы археалагічнай каміссіі, т. 2; Матэрыялы з дагісторыі Тураўшчыны (разам з С. С. Шутавым) // Там жа; Археалагічныя росшукі ў вярхоўях рэк Друці, Усяж-Бук і Лукомкі // Працы секцыі
археалогіі Ін та гісторыі БАН. Мн., 1932. Т. 3. Т. М. Каробушкіна.
КАВАЛІ, селішча 1 — пач. 2-га тысячагоддзя н. э. каля в. Кавалі Слонімскага р-на. За 800 м на ПнУ ад вёскі, на беразе р. Мехаўка (правы прыток р. Іса). Значная частка помніка разбурана ракой. Пл. каля 0,8 га. Адкрыў і абследаваў у 1951 A. Р. Мітрафанаў, у 1955 даследа вала 60 м5 Ф. Д. Гурэвіч. Культурны пласт таўшч. да 0,4 м. На глыб. 1,1 м — 2 круглыя ў плане пляцоўкі з абпаленай гліны, размешчаныя на
А. Дз. Каваленя.
адлегласці 1,4 м адна ад адной; на глыб. 0,4—0,8 м — насціл памерам 1,8 X 1,1 мз абгарэлых плашак шыр. да 0,2 м. Знойдзены ляпная (штры хаваная і гладкасценная) кераміка 1-й пал. 1-га тысячагоддзя н. э., ганчарная кераміка эпохі Кіеўскай Русі, посуд 13—14 ст., тачыльны брусок, металічныя шлакі, кавалкі глінянай абмазкі і інш.
Літ.-. 272. Я. Г. Звяруга.
КАВАЛЬСТВА, ручная апрацоўка чорнага металу і вытворчасць металічных вырабаў гарачым ці халодным каваннем. Найб. стараж. від рамяства, які першым адасобіўся ад сельскай гаспадаркі ў самастойную форму вытворчасці. Гл. ў арт. Апрацоўка жалеза.
КАВАЛЬЦЫ, стаянка і крэменеапрацоўчая майстэрня фінальнапалеалітычнага часу (11—9 е тысячагоддзі да н. э.) каля в. Кавальцы Гродзенскага р-на.
Стаянка. За 1 км на ПдУ ад вёскі, на валападобным пясчаным краі 18-метровай левабярэжнай тэрасы Нёмана. Даўж. ўздоўж краю тэрасы каля 300 м, шыр. 50—60 м. Выявіў у 1975, даследаваў 24 м2 у 1982 М. М. Чарняўскі. Культурны пласт светла-шэрага колеру, таўшч.
да 0,3 м; месцамі перакрыты навеяным пяском.
У раскопе, а таксама на перааранай паверхні, сабрана калекцыя крамянёвых масіўных вырабаў — лістападобныя наканечнікі з падпраўленымі са спінкі рэтушшу тронкамі, тоўстыя канцавыя скрабкі, вял. бакавыя разцы на пласцінах, пласціны і адшчэпы з плоскай рэтушшу і падрэтушоўкай, аднапляцовачныя нуклеусы. Сярод неапра цаваных рэтушшу крамянёў вылучаюцца серыі пласціністых масіўных адшчэпаў.
Крэменеапрацоўчая майстэрня. За 500 м на Пд ад вёскі, на мысе, утвораным краем тэрасы і правым берагам р. Горніца. Выявіў у 1970 Г. I. Гарэцкі. Памер 100 X Х300 м. На разаранай паверхні знойдзена вял. колькасць расшчэпле нага крэменю і масіўных аднапля цовачных нуклеусаў. Невялікая частка крамянёў мае рэтуш. Мяр куючы па матэрыяле, гэта была майстэрня па апрацоўцы крэменю таго ж часу, што і стаянка.
На розных узроўнях тэрас і на высокім поплаве паміж стаянкай і вёскай выяўлена яшчэ некалькі стаянак, якія датуюцца часам ад мезаліту да бронзавага веку.
М. М. Чарняўскі. КАЖАН ГАРАДОК, археал. помнікі пражскай культуры каля в. Кажан Гарадок Лунінецкага р-на.
ГІаселішча. За 2 км на ПдУ вёскі, ва ўрочышчы Гарбарава Гара. Памеры пляцоўкі цяжка вызначыць, паўразбураны вал захаваўся толькі зпаўн.-ўсх. боку. Даследаваў 164 м2 у 1981 М. Ф. Гурын. Культурны пласт да 0,7 м.
Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жытла(памеры 4x3,8 м), заглыбленага ў зямлю на 1,3 м, з падпаленымі ніжнімі драўлянымі канструкцыямі. У паўн. ўсх. куце жытла развал печы з камянёў і кавалкаў балотнай жал. руды. Знойдзены каля тысячы фрагментаў неарнаментаванага ляпнога посуду, сярод іх тры венчыкі з наляпным валікам на шыйцы, упрыгожаным вертыкальнапрамавугольным штампам, невял. пасудзіна-«шклянка» выш. каля 6 см, дыям. венчыка 8 см. Значная частка посуду з дамешкамі буйнай жарствы ў гліне. Сярод знаходак т. зв. «хлябцы», зробленыя з гліны з далейшым абпалам (дыям. 75—82 мм, таўшч. 23—50 мм), 4 біканічныя грузікі-прасліцы (выш. 20—26 мм, дыям. 25—30 мм), 2 з якіх арнаментаваны кропкавымі ўцісканнямі. Выяўлены таксама вырабы з жалеза, крэменю.
Датуецца 6—7 ст.
Гарадзішч а-1. На ўсх. ускраіне вёскі, справа ад дарогі на в. Лахва, у лесе. Пляцоўка памерам 75 X Хб5 м на невял. узвышшы, умацавана валам выш. каля 3,5 м. Абследаваў у 1980 Гурын. Культурны пласт у шурфах 0,3 м.
Г a р а д з і ш ч а-2. За 800 м на У ад вёскі, справа ад дарогі на в. Лахва, у лесе. Пляцоўка памерам 75 X
X 55 м умацавана валам выш. каля 3 м. Абследаваў у 1980 Гурын. Культурны пласт у шурфах каля 0,4 м.
Літ.: 279 a. М. Ф. Гурын.
КАЗАЗАЕЎКА, курганныя могільнікі каля в. Казазаеўка Рэчыцкага р-на.
Могільнік-1. За 2 км ад вёскі. 12 насыпаў. 7 курганоў даследаваў у 1890 У. 3. Завітневіч. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах глыб. 0,7 м. Сцены адной ямы абмазаны глінай. У 3 курганах па 2 пахаванні.
М о г і л ь н і к 2. За 500 м на 3 ад могільніка-1, над воз. Вышняя Рэчка, ва ўрочышчы Дзівін Луг. Там
Гліняныя грузікі і «хлябцы» з гарадзішча 1 Кажан-Гарадок.
быў вялізны курган пад назвай Во латава магіла. He захаваўся.
М о г і л ь н і к-3. За 3 км ад вёскі, меў назву « Курганнё за Свірыдавым шляхам». 72 насыпы. Завітневіч даследаваў 15 курганоў. У 9 пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце, у некаторых перапаленыя косці знаходзіліся ў верхняй частцы насыпу.
Знойдзены рэшткі посуду, каменяая пацерка. У 2 курганах пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3 і У у ямах глыб. 0,9 м, у 4 курганах — трупапалажэнне галавой на 3 на гарызонце. Знойдзены пярсцёнкападобнае скроневае кольца, кольца з надзетай на
яго пацеркай, гаршчок, жаночае ўпрыгожанне з пацерак (каралі).
Літ.: 3^9. Г. В. Штыхаў.
КАЗІНОВА, археал. помнікі каля в. Казінова Гарадоцкага р-на.
Гарадзішча. За 1 км на 3 ад вёскі, на мысе, які абмываецца р. Усыса. Памер 40x33 м. Выш. 10—20 м над поймай ракі, з Пд на спадзістым схіле прасочваюцца рэшткі вала, 2 равы глыб. 0,4 м. Даследаваў 56 м2 у 1964 К. П. Шут. Культурны пласт 0,3—0,6 м. Знойдзены ўтулкавы наканечнік кап’я, двухшыпавы наканечнік стралы, нож з гарбатай спінкай, гліняныя біканічныя прасліцы, фрагменты посуду з рас чосамі, ляпны гладкасценны посуд. У 1975 Г. В. Штыхаў на ўчастку паміж равамі на глыб. 0,5 м выявіў 2 рады апаленых бярвён, перакрытых зверху праслойкай гліны, ніжэй знаходзіўся слой камянёў таўшч. 0,4 м. Шыр. збудавання 3—4 м, яно магло мець адносіны да ўмацавання гарадзішча, яго вала. У 1990 В. М. Ляўко даследавала 46 м2 на паўн. краі пляцоўкі. Культурны пласт 1,8 м. Выяўлена шмат камянёў, выкладзеных у 2 ярусы. Магчыма, яны ўмацоўвалі схілы гарадзішча. Знойдзена ляпная кераміка днепрадзвінскай культуры, пасудзіны, арнаментаваныя расчосамі, вырабы з косці.