Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Могільнік-2 радзімічаў. За 200—300 м на Пд і ПдУ ад вёскі. 97 насыпаў дыям. 5—14 м, выш. 0,5—3,5 м. У паўд. частцы могільніка 12 насыпаў дыям. 16—24 м, выш. 3,5—6 м. Вядомы з 1873, даследаваў 3 курганы ў 1930 Ляўданскі, абследаваў у 1976 Мітрафанаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце ў дамавіне. Знойдзены пярсцёнкападобныя бронзавыя скроневыя кольцы, пяр сцёнкі, шкляныя пацеркі, фрагменты ганчарнай керамікі. Датуецца 11 — 12 ст.
Літ.: 718, 1046. A. Р. Мітрафанаў.
КАМЁННЫ BEK, самая стараж. эпоха ў развіоді чалавецтва, на працягу якой асн. прылады працы выраблялі з каменю (крэменю), існаваў першабытнаабшчынны лад.
Пачаўся 3—2,5 млн. гадоў таму назад у Афрыцы, калі чалавек вылучыўся з жывёльнага свету, і закончыўся ў Еў ропе 2,5—1,8 тыс. гадоў да н. э. Архаічныя людзі (архантрапы) распаўсюдзіліся па Паўд. Азіі, каля 1 млн. гадоў таму назад трапілі ў Паўд. Еўропу, Закаўказзе і Паўд. Украіну. Адрозніваюць старажытны К. в.— палеаліт, ся
рэдні — мезаліт, новы — неаліт. Палеаліт падзяляецца на ніжні (ранні), сярэдні, верхні (позні). У ніжнім палеаліце (больш за 150 тыс. гадоў назад) на пра цягу алдувайскай, дашэльскай, шэльскай, ашэльскай эпох архантрапы (пітэкантрап, сінантрап,атлантрап,гейдэль бергскі чалавек і інш.) карысталіся грубаабабітымі галечнымі прыладамі працы (масіўнымі рубіламі, разакамі, адшчэпамі), займаліся збіральніцтвам і паляваннем. Стаянкі людзей ашэльскай эпохі (300—150 тыс. гадоў таму назад) выяўлены на Пд Украіны. У гэты час уся
тэр. Беларусі была пакрыта дняпроўскім (рыскім) ледавіком. Толькі ў сярэднім палеаліце, у мусцьерскую эпоху (150—35 тыс. гадоў таму назад) паявіліся палеантрапы (неандэртальцы), якія выкарыстоўвалі грубаапрацаваныя прылады пэўнай формы (востраканечнікі, рубілы, скрэблы, нажы з масіўных адшчэпаў і інш.). Іх жыццядзейнасць пачалася ў цёплую міжледавіковую (мікулінскую, муравінскую) эпоху з харак-
Аўтар нарты У.Ф.Ісаенка
тэрнай для яе буйной расліннасцю, глыбокімі далінамі рэк і працягвалася ў пачатку апошняй ледавіковай (валдай скай, паазерскай, вюрмскай) эпохі. Мусцьерцы наьучыліся паляваць на маманта, здабываць агонь, будаваць прымітыўныя жытлы, карысталіся скурамі, каб абараніцца ад холаду. Адбываўся пераход ад першабытнастаткавай грамады да радавога ладу; чалавек навучыўся перадаваць вытворчы вопыт, ператварыўся ў сацыяльную істоту, узніклі прымітыўныя рэлігійныя ўяўленні, рытуал пахавання, мова стала членараздзельнай. Магчыма, з адной з галін неандэртальцаў у познім палеаліце (35—11 тыс. гадоў таму назад) развіўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу — неаантрап (Homo sapiens чалавекразумны). У гэты час узнікаюць і расавыя адрозненні: еўрапеоіднае (краманьён цы), мангалоіднае і негроіднае (грымальдзійцы). Людзі жылі ва ўмовах суровага клімату ў лесастэпах, што ўтварыліся ў перыгляцыяльнай (прыледавіковай) зоне. Будавалі жытлы з касцей, жэрдак, скур жывёлы, засялялі пячоры. Вял. дасягненнем крамянёвай вытвор часці было атрыманне пласцін (адколваліся ад прызматычных нуклеусаў), з якіх выраблялася больш за 100 тыпаў разнастайных прылад (нажы, разцы, скрабкі, скоблі, свердлы, праколкі, наканечнікі дзідаў і інш.). Высокі ўзровень мела апрацоўка косці, рога, іклаў маманта. 3 іх рабілі капалкі, лашчылы, дзяржанні для крамянёвага ляза, чурынгі, упрыгожанні. У апошнюю, мадленскую эпоху развівалася реалістычнае мастацтва (выявы тагачасных жывёл, паляўнічых эпізодаў). Паляванне вялося не толькі на статкавых жывёл (маманта, паўн. аленя), але і на першабытнага быка, шарсцістага насарога, дзікага каня, пясца і інш. Пераход да мезаліту супадае ў Еўропе з завяршэннем плейстацэну і пачаткам галацэну, узнаўленнем лясной зоны і багатага відамі жывёльнага свету. У мезаліце (9—5-е тысячагоддзі да н. э.) у адных рэгіёнах пашырылася вытворчасць макралітаў — масіўных грубаабабітых прылад працы, якія служылі сякерамі, цёсламі, кіркамі, у другіх — мікралі таў — дробных крамянёвых вырабаў, кавалкаў пласцін, з якіх складаліся лёзы прылад працы. Самі прылады ўяўлялі сабой касцяныя, рагавыя, драўляныя дзяржанні, стрыжні, муфты і мелі пазы для замацоўвання мікралітаў. Авалоданне мікралітычнай тэхналогіяй дазваляла сяліцца ў бедных крамянёвай сыравінай абласцях. Шырока выкарыстоўваўся лук са стрэламі, драўляныя чаўны, быў прыручаны сабака. Плямёны займаліся паляваннем на буйных (тур, зубр, лось, алень, дзік) і дробных (бабёр, заяц. ліса) жывёл, птушак, рыбалоўствам. Неаліт у Еўропе (6—3-е тысячагоддзі да н. э.) пачаўся на Балканскім паўвостраве і паступова пашыраўся на яе ПнУ. У гэты час адбываўся пераход да вытворчай гаспадаркі (гл. Неалітычная рэвалюцыя), пачалі вырабляць гліняны посуд, была ўдасканалена вытворчасць каменных прылад працы (плоскае рэтушаванне, шліхтаванне, свідраванне). Развітое рыбалоўства пастаянна забяспечвала чалавека ежай, што вызваляла час для авалодання новымі спосабамі гаспадарання. Займацца земляробствам людзі пачалі
ў 8—7-м тысячагоддзях да н. э. ў Двурэччы, Палесціне, з 6-га тысячагоддзя да н. э.— у Індакітаі, Пярэдняй Азіі. Неалітычныя плямёны выраблялі з каменю і рогу сякеры, цёслы, долаты, матыкі, з крэменю — наканечнікі стрэл і дзідаў, нажы, сярпы, скрабкі, разцы, праколкі, з косці — наканечнікі стрэл, дзідаў, гарпуны, рыбалоўныя кручкі, кінжалы, праколкі, фігуркі-амулеты, падвескі і інш. Гліняны посуд і, відаць, адзенне багата ўпрыгожвалі арнаментам. Вылучаны шэраг археалагічных культур, па якіх можна меркаваць пра этнічны падзел насельніцтва. Неаліт — эпоха росквіту мацярынска-радавога ладу, узаемадзеяння племянных груп, засялення рачных далін.
Аб пранікненні неандэртальцаў на
Арнаментаваная чурынга з ікла маманта каменнага веку з паселішча Юраві чы-1 Калінкавіцкага р-на.
тэр. Беларусі ў мусцьерскую эпоху сведчаць асобныя прылады працы, знойдзеныя каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Падлужжа. Рэшткі верхнепалеалітычных стаянак захаваліся паблізу вёсак Юравічы (26 тыс. гадоў таму назад) і Бердыж (23 тыс. гадоў таму назад). Моцнае пахала данне ў новавалдайскую стадыю абледзянення (неавюрм; 18-17 тыс. гадоў таму назад), верагодна, прымусіла чалавека адвандраваць на Пд. У басейне Дзясны захавалася група стаянак: Елісеевічы, Юдзінава і інш. Толькі ў канцы палеаліту (перыяд позналедавікоўя) пасля адступлення ледавіка ад лініі Гожа (Гродзенскі р н) — Нарач (Мядзельскі р н) — Лепель—Орша, утварэння Паазер'я, аднаўлення Балтыйскага мора зноў паяўляюцца паселішчы чалавека ў вярхоўях Прыпяці, Дняпра і Нёмана: Арэхава, Бабровічы, Грэнск, Нобель, Свіцязь і ініп. У эпоху мезаліту ў залежнасці ад існуючых познапалеалітычных традыцый і мясц. умоў склаліся вобласці з макралітычнай вытворчасцю прылад працы. У вярхоўях Прыпяці і Панямонні развіваліся свідэрская культура, мікра-макралітычная культура (Збляны, Моталь, Нобель, Опаль, Сеньчыцы, Омыт Ровенскай вобл.), а таксама мікралітычныя каморніцкая культура і яніславіцкая культура, у верхнім Падняпроўі — грэнская культура (Грэнск, Рудня Спонгцкая, Рэчыца-2), сожская культура (днепра-дзяснінская; Берагавая Слабада, Берасценава, Горкі, Глыбаўка, Журавель, Каромка, Печанеж, Янава). Некалькі пазней (праз 2—3 тыс. гадоў) ва Усх. Палессі і Цэнтр. Беларусі пасяліліся плямёны, якія авалодалі мікралітычнай
тэхналогіяй і карысталіся складанымі прыладамі з касцянымі аправамі, дзяржаннямі і крамянёвымі ўстаўкамі (Белая сарока, Дарашэвічы, Майсееўка, Краснаўка, Міра слаўка). Толькі ў сярэдзіне мезаліту на тэр. Беларусі былі заселены даліны буйных рэк. Вядома каля 120 помнікаў эпохі мезаліту. У эпоху неаліту тэр. Беларусі стала цэнтрам этнакультурнай вобласці, насельніцтва якой вырабляла грабеньчатую кераміку 4 відаў. Былі заселены ўсе рачныя басейны. На ПдУ жылі плямёны днепра-данецкай культуры (Слабодка Калінкавіцкага р-на, Юравічы, Юркавічы), у вярхоўях Прыпяці і Панямонні — нёманскай культуры (Добры Бор, Дубы, Камень, Панямонь, Русакова), на Дня пры і Сажы — верхнедняпроўскай культуры (Бабінавічы, Вець, Лучын, Дубовы Лог, Сябровічы, Струмень, Ходасавічы), у Паазер’і — нарвенскай культуры (Асавец, Зацэнне, Галоўск). У 2-й пал. 3-га тысячагоддзя да н. э. на Пн Беларусі пра ніклі прыбалтыйскія плямёны тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культуры (Берашча Лепельскага р-на, Немыкары Смаленскай вобл., Скема), на ПдЗ — лейкападобных кубкаў культуры. Пазней на 3 з’явіліся могільнікі шарападобных амфар культуры (Малыя Едкавічы). У канцы неаліту — пач. бронзавага веку пасяліліся плямёны шнуравой керамікі культур. Пра шырокае выкарыстанне крэменю сведчаць Краснасельскія шахты. На У ад р. Сож жылі прадстаўнікі дзяснінскай культуры, якія выраблялі ямачнаграбеньчаты посуд. Вядома каля 700 стаянак эпохі неаліту, пераважная большасць якіх невялікія, сезонныя, Касцяныя вырабы захаваліся толькі на 11 з іх (Асавец, Галоўск, Камень і інш.). Пахаванні гэтага часу невя домыя. Можна меркаваць, што пля мёны культур грабеньчатай керамікі, якія жылі скрозь на тэр. Беларусі, удзельнічалі ў этнагенезе бал таў, некаторыя элементы іх культур сталі спадчыннымі для продкаў славян. Плямёны, што праніклі з У і Пн і выкарыстоўвалі ямачна-грабеньчаты посуд, былі фіна-уграмі, а паселішчы з лейкападобным посудам належалі продкам германцаў. У пач. неаліту найбольшую ролю ў гаспадарцы адыгрывала рыбалоўства, потым (не пазней 4-га тысячагоддзя да н. э.) пад уплывам Валыні на ПдЗ Беларусі пачаў адбывацца пераход да вытворчай гаспадаркі, які на астатніх тэрыторыях расцягнуўся амаль на 2 тысячагоддзі. Была прыручана буйная рагатая жывёла, свінні, сеялі ячмень. Неаліт скончыўся ў пач. 2-га тысячагоддзя да н. э., калі пад уздзеяннем плямён культур шнуравой керамікі пачаўся бронзавы век. Асновай гаспадаркі сталі земляробства і жывёлагадоў-
ля, на змену мацярынска-радавому ладу прыйшоў патрыярхат.
Літ.: 119, 453, 460, 479, 480, 619, 847, 919, 1289, 1303. , У. Ф. Ісаенка.
КАМЁННЫЯ БАБЫ, выявы чалавечых фігур, звязаныя з культам продкаў.
Сустракаюцца ў стэпавай паласе Еўропы і Азіі ад Прыкарпацця да Манголіі. Выраблены ў тэхніцы рэльефу, барэльефу, скульптуры, выш. 1—4 м. Вядомы К. б. бронзавага веку (2-е тысячагоддзе да н. э.), скіфа-сармацкага часу ў Прычарнамор’і, К. б. 4—9 ст., пакінутыя цюркамоўнымі народамі Азіі (Алтай, Казахстан, Манголія, Тува, Хакасія), К. 6. ўсх. стэпаў ранняга сярэд нявечча.