Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
рэжымаў захавання. Недахопам гэ тага спосабу з’яўляецца яго незваротнасць.
Для хімічнай апрацоўкі драўляных аб’ектаў з мэтай захавання іх ад вогнебіяразбурэння выкарыстоўваюць анты септычныя і антыпірэнныя сродкі: раст воры (у вадзе і арганічных растваральніках) бураксу, борнай кіслаты, пента хлорфеналяту, натрыю, хлорыстага цынку, фторыстага натрыю, біхрамату натрыю або калію, сульфату амонію, дыамонію фасфату. Некаторыя з іх фар буюць драўніну ў ненатуральны колер. Пры павярхоўвай апрацоўцы аб’ектаў растворы можна ўвесці пэндзлем ці апырскваннем і інш. Глыбіннае ўвядзенне прэпаратаў робіцца апрацоўкай у аўтаклавах і ваннах з выкарыстаннем ціску, вакууму і гарача-халодных ваннаў, якія інтэнсіфікуюць працэс. Апрацоўка сухога матэрыялу, які страціў сваю трываласць, праводзіцца непасрэдна ў культурным пласце па меры расчысткі аб’екта шляхам прамочвання яго сінтэтычнай смалой у арганічным растваральніку, які не выклікае набу хання (напр., раствор полібутылмета крылату ў ацэтоне) ці залівання рас плаўленым парафінам. Драўніну, што захавала дастатковую трываласць, можна апрацаваць воднымі або спірта вымі растворамі, мачавіна фармальдэгідных, меламінафармальдэгідных і інш. смол, якія не мяняюць колеру аб’екта, а потым абязводзіць, карыстаю чыся мяккімі рэжымамі сушэння. На Беларусі К. д. праводзілася ў Брэсце (з 1971, упершыню ў СССР у палявых умовах), пры апрацоўцы шматлікіх археал. знаходак у Мінску, Брэсце, Віцебску і інш.
Літ.: 228, 251, 264, 469, 832.
,	С. Ю. Казанская.
«КАНЬКІ» ў археа л о г і і, умоўная назва плюснявых касцей буйной рагатай жывёлы, адзін бок якіх счасаны і зашліфаваны, у выніку чаго ўтвараецца выгін ніжняй пляцоўкі. Знойдзены пры раскопках у пластах 9—16 ст. у Полацку, Бярэсці, Віцебску, Дрысвятах.
ГІолаз «К.», як правіла, меў адпаліра ваную паверхню. Мяркуючы па даўжы ні вырабаў (150—200 мм), імі карыста ліся дзеці. Зрэдку сустракаюцца «К.» даўж. полаза да 256 мм. Прызначэнне іх да канца не высветлена. Шэраг да следчыкаў лічыць, што яны выкарыс тоўваліся выключна для катання па лёдзе (пры гэтым стараж. «канькабеж цы» адштурхоўваліся пры дапамозе палак, якія трымалі ў руках). Маглі таксама выкарыстоўвацца поруч з лы жамі для перамяшчэння ў час зімовага палявання. Адсутнасць у часткі «К.» слядоў адтулін для прывязвання іх да нагі, а таксама якіх-небудзь прыкмет зношанасці ад трэння аб лёд дазваляе меркаваць пра магчымае выкарыстанне іх для глянцавання і прасавання пры апрацоўцы тканіны, скур, футра.
Літ.: 92, 702, 1069, 1347.
,	Т. С. Бубенька.
КАНЬКІ, гарадзішча днепра-дзвінскай культуры каля в. Канькі Віцебскага р на. За 500 м на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Цербахунь. Займае выспу правага берага р. Зах. Дзві ны. Пляцоўка памерам 40X60 м, паўд. частка размыта ракой. Умацавана 3 кальцавымі валамі і 2 равамі: адзін вал —вакол пляцоўкі, другі і
трэці — па схіле. Выш. валоў 3,5, 2 і 1,5м, глыб. равоў 1,5 і 2 м. Пляцоўка занята могілкамі. Даследавалі ў 1934 A. М. Ляўданскі, К. М. Палікарповіч, у 1951 Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1981 Л. У. Калядзінскі. Культурны пласт 0,6—0,8 м. Знойдзены амаль цэлая печ-домніца і фрагменты ляпной гладкасценнай керамікі. Датуецца 2 ст. да н. э.— 3 ст. н. э.
Літ.^ 34, 722. Л. У. Калядзінскі. КАПА, 1) грашовая адзінка на Беларусі ў 14—19 ст., роўная 60 грошам.
Утварылася эмісіяй гроша пражска га, чаканенага па стапе 60 манет з
Касцяныя канькі з Полацка. 12 ст.
пражскай вагавой маркі серабра, роўнай у той час « 222,00 г. 3 сярэдзіны 14 ст. да 1490 х г. бытавала ў Польшчы — выцесніла лікавую грыўню поль скую і саступіла потым злотаму. 3 2-й пал. 14 ст. да 1569 была асновай грашовага ліку грошаў пражскіх, у 16 ст.— грошаў літоўскіх, зрэдку гроіпаў поль скіх у ВКЛ. У 1569—1795 у Рэчы Пас палітай копны лік традыцыйна апіраўся на лікавы грош літоўскі. Пасля далу чэння Беларусі да Расійскай імперыі (1795) К. грошаў літоўскіх адпавядала 50 капейкам, з 1825 да адмены дзеяння Статута ВКЛ (1840) — 1 рублю 20 ка пейкам.
2)	Лікавая адзінка (60 аднародных прадметаў), вядомаЯ на тэр. Беларусі і Украіны ў 1300—1940 я г.
Літ.: 1585, 1693. В. С. Касмылёў. КАПАТКЁВІЧЫ, курганныя мо гільнікі дрыгавічоў каля г. п. Капат кевічы Петрыкаўскага р на.
Могільнік-1. За 2 км на 3 ад пасёлка, на беразе р. Пціч, ва ўрочы шчы Гальца. 15 курганоў. У 1889 У. 3. Завітневіч раскапаў 5 з іх. Па хавальны абрад —трупапалажэнне на гарызонце галавою на 3. У адным пахаванні знойдзена буйная брон завая пацерка, астатнія без інвентару.
Могільнік-2. За 3 км на ПнЗ ад пасёлка, ва ўрочышчы Балотца. 5 курганоў выш. 0,85 м, дыям. 8— 9 м. У 1889 Завітневіч даследаваў 2. Пахавальны абрад — трупапала жэнне на гарызонце галавою на 3. Знойдзены фрагменты ганчарнай керамікі.
Могільнік-3. За 1 км на Пд ад пасёлка. 20 курганоў (цяпер не існуе). У 1889 Завітневіч даследаваў 7 насыпаў. Пад адным выяўлены по пел і вугалі, у астатніх — трупапалажэнні на гарызонце галавою на 3.
Літ.: 380, 994.
Г. В. Штыхаў, Ю. А. Заяц. КАПЕЙКА, манета, роўная '/юо рубля. На першым выпуску манеты была змешчана выява конніка з шабляй, пазней з кап’ём (адсюль назва: дзенга капейная, потым ка пейка). 1) Сярэбраная гранювая адзінка ў Расіі без адзнакі наміналу. Эмісія пачалася ў часы грашовай рэформы 1533—35 накшталт дзенгі наўгародкі (маса 0,68 г).
Чаканілі ўсе дзенежныя двары на дроце, таму манета мела няправільнаавальную форму і адбіткі штэмпеляў атрымліваліся няпоўныя. У 1610 маса К. паменшылася да 0,56—0,54 г, у 1613 — 0,5—0,48, у 1626	0,47—0,46 г,
у 1645 — 0,46—0,45, у 1698 — 0,28 г. Метрычная проба 960 не мянялася. Апошняя драцяная К. выпушчана ў 1718. Залатыя драцяныя К. (часам зала чонае серабро) спарадычна чаканілі штэмпелямі сярэбранай К. ў 16—17 ст. для ўзнагарод за воінскія подзвігі; апошняя такая К. выпушчана пры цару Фёдару Аляксеевічу [1676—82]. У 1610 Васіль Шуйскі [1606—10] і польскія інтэрвенты, якія валодалі Масквой у 1610 —12, чаканілі залатую К. для абарачэння коштам у 10 разоў болыпым за сярэбраную. Медная драця ная К. эмітавалася з 1655 для абара чэння на афіцыйна прымусовым курсе парытэтным сярэбранай К. Наміналь
ная вартасць меднай (чырвонай) К. змяншалася,і да мая 1663 стала ў 15 разоў меншай за сярэбраную, таму была знята ўрадам з абарачэння.
2)	Манета, уведзеная ў Расіі ў вы ніку грашовай рэформы Пятра I.
Выпускалі манетныя двары Расій скай дзяржавы з медзі і серабра (1-я трэць 18 ст.). Адзнака наміналу копейка, медзь: Кадашаўскі м a нетны двор у 1704—05, 1707—08, 1710—12 (маса 8,35 і 8,19 г), 1713—18 (маса 8,19 г), 1727—29 (маса 4,1 г); Набярэжны манетны двор у 1707 12 (маса 8,35 і 8,19 г), 1713—18 (маса 8,19 г); нявыяўлены манетны двор
манетны двор у 1764, 1766—67 (маса 10,24 г), 1849 (маса 5,12 г); Т а ў рычанскі манетны двор у 1787 (маса 10,24 г); Варшаўскі манетны двор у 1850—53, 1855—56, 185864 (маса 5,12 г); без пазначэння двара ў 1757—59, 1760—61, 1788—89, 1795 (маса 10,12 г). Адзнака наміналу копейка і рэльефная кропка, серабро: без пазна чэння манетнага двара ў 1713—14 (залатніковая проба каля 38, лігатурная маса каля 0,6 г), 1718 (проба 38, маса 0,57 г). Адзнака наміналу 1 копейка, медзь: Красны манетны двор у 1755—57 (маса 20,48 г); Екацярын бург скі манетны двор у 1755— 56 (маса 20,48 г), 1797—1801, 1804—05 (маса 10,24 г), 1810—13, 1815, 1818—25, 1827—30 (маса 6,83 г), 1830—38 (маса 4,55 г), 1867—76 (маса 3,28 г);
ны двор у 1804—05, 1807 (маса 10,24 г), 1810—30 (маса 6,83 г), 1831
38 (маса 4,55 г); Кол пінскі м а н е т ны двор у 1811 —14 (маса 6,83 г); без пазначэння двара ў 1755—57 (маса 20,48 г), 1810 (маса 10,24 г). Адзнака на міналу 1 — одна копейка і рэльеф ная пяціпрамянёвая зорачка, медзь; без пазначэння манетнага двара ў 1762 (маса 5,12 г). Адзнака наміналу 1 ко пейка серебром, медзь: Сузун скі манетны двор у 1839 —47 (маса 10,24 г); Екацярынбургскі манетны двор у 1840—44 (маса 10,24 г);Пецярбургскі манетны двор у 1840—43 (маса 10,24 г). Адзнака наміналу монета снбнрская — копейка, на рэверсе — герб княст ва Сібірскага (два собалі, якія тры-
Капейка. Расія: 1. Іван IV Грозны [1547—84];2. Фёдар Іванавіч [1584—98]; 3. Барыс Гадуноў [1598—1605]; 4. Фёдар Барысавіч, 1605; 5. Ілжэдзмітрый 1 [1605—06]; 6—7. Васіль IV Шуйскі [1606—10], 7 — золата; 8. Шведская акупацыя Ноўгарада 1611—17 (з імем Васіля IV Шуйскага); 9. Уладзіслаў Жыгімонтавіч [1610—12]; 10. Яраслаўская чаканка з імем Фёдара Іванавіча, 1612; 11—12. Міхаіл Фёдаравіч [1613—45], 11— золата; 13—15. Аляксей Міхайлавіч [1645—76], 14 —медзь, 15 —золата; 16. Фёдар Аляксеевіч [1676—82]; 17 — 18, Іван V Аляксеевіч [1682—96] 18 —золата19— 23. Петр I, недатаваная (серабро), недатаваная (золата), 1713 і 1718 (серабро), 1724 (медзь); 24—27. Кацярына і’ 1790 1796 (25, 26), 1777 (сібірская); 28. Аляксандр I, 1811; 29—31. Мікалай I, 1828, 1839, 1850; 32—33. Аляксандр II 1857 186734. Аляксандр III, 1890; 35. Мікалай II, 1916. СССР: 36—39. 1925, 1934, 1939, 1961.
(Масква) у 1713, 1716—18 (маса 8,19 г); Екацярынбургскія казённыя горныя заводы ў 1726 (маса 16,38 г, кліпа); Екацярынбургскі манетны двор у 1763, 1789—91, 1794—96 (маса 10,24 г), 1796, 1849—67 (маса 5,12 г); Красны манетны двору 1759, 1763—64, 1766—67, 1788, 1795 (маса 10,24 г); Пецярбургскі
Пецярбургскі (з 1914 П е т раградскі) манетны двор у 1755—56 (маса 20,48 г), 1810—11, 1828 (маса 6,83 г), 1830 (маса 4,55 г), 1867—71, 1876—1916 (маса 3,28 г); Анінскі манетны двор у 1797 (маса 10,24 г); К а л ы в а нскі манетны двор у 1797—99 (маса 10,24 г); Сузунскі манет
маюць геральдычны шчыт, увянчаны княжацкай каронай); медзь; Калы ванскі манетны двор у 1764, 1766—79 (маса 6,55 г).
3)	Бона Вярхоўнага Галоўнака мандавання германскай арміі ў 1 ю сусветную вайну (для акупіраваных тэр. Расіі). Адзнака наміналу 1 ко-
пейка (гл. ў арт. Боны германскіх акупацыйных войск 1916). 4) Манета СССР. Адзнака наміналу 1 копейка: Ленінградскі манетны двор у 1924—25 (медзь, маса 3,27 г), 1926—41, 1945—46, 1948, 1958 (алюмініевая бронза, ма са 1 г), з 1961 (медна цынкавы сплаў, маса 1 г).
Літ.: 1537, 1558, 1605, 1606, 1617.
В. Н. Рабцэвіч.
КДПЁРНІКА-ГРЭШЭМА ЗА
КОН, прыватнае праяўленне закону вартасці ў галіне грашовага абарачэння, згодна з якім грошы прымусо вага курсу меншай вартасці выцяс няюць паўнавартасныя металічныя