Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
КАРПАЎСКІЯ КРЭМЕНЕЗДА БЫЎНЫЯ ШАХТЫ, археал. помнік неаліту (3-е тысячагоддзе да н. э.)
і бронзавага веку (2 — 1-я пал. 1 га тысячагоддзя да н. э.) каля в. Карпаўцы Ваўкавыскага р-на. За 1 км на ПдУ ад в. Карпаўцы, за 1,5 км на У ад в. Навасёлкі на крэйдавых адорвенях. Выявіла і даследавала ў 1967—70 Н. М. Гурына, даследавалі ў 1973 М. М. Чарняўскі, у 1979 В. П. Чамеза. Шахты, блізкія да Краснасельскіх крэменездабыўных шахт. Знойдзены адходы кра мянёвай вытворчасці, пашкоджаныя тыповыя гарняцкія інструменты. 3-за аддаленасці ад прыбярэжных стаянак і майстэрняў (каля 5 км ад р. Рось) апрацоўка здабытага крэ меню і выраб з яго сякер вяліся непасрэдна на тэр. шахтаў. Участкі з шахтамі разбураны крэйдавымі кар’ерамі.
Літ.: 284, 1289. М. М. Чарняўскі.
КАРТАГРАФАВАННЕ ў a р х е a логіі, методыка складання, вычэрчвання, у.знаўлення (выдання) і выкарыстання геаграфічных карт з мэтай паведамлення пра дакладнае месцазнаходжанне рухомых і нерухомых помнікаў або распаўсюджан не археал. культур. У вузкім значэнні К.— нанясенне на геаграфіч ныя карты месцазнаходжання стараж. помнікаў і рэчаў (гл. Археалагічныя карты). Звычайна складаюць карты размяшчэння стараж. помні каў у пэўных рэгіёнах па гіст. эпохах. На тапаграфічныя карты наносяцца ўсе помнікі, вядомыя на пэўным участку мясцовасці. Пры даследаванні помніка здымаюць і «прывязваюць» да мясцовасці яго план. Метад К. археал. знаходак, тыпаў рэчаў, культ. з’яў шырока выкарыстоўваецца для вызначэння арэалаў і лакальных варыянтаў культур, напрамкаў культ. уплываў (па імпарту рэчаў, запазычанняў, ідэй), наяўнасці і ступені кулы. гіст. агульнасці.
Літ.: 64, 1122, 1144. У. Ф. Ісаенка.
КАРТКА ЎЛІКУ АРХЕАЛАГІЧ
НАГА ПОМНІКА, аператыўны дакумент для арганізацыі ўліку і аховы помніка адпаведнымі ўстановамі. Складаецца ў адпаведнасці з «Адзінай уніфікаванай формай уліку помнікаў гісторыі і культуры», уведзенай у 1972. Асновай для скла дання дакумента з’яўляецца паш парт на помнік гісторыі і культуры. Картка павінна змяшчаць звесткі пра месцазнаходжанне помніка паводле сучаснага адм.-тэрытарыяльнага падзелу, а таксама назву помніка (па назве найбліжэйшага населенага пункта ці ўрочышча), тыпалагічную прыналежнасць (стаянка, га радзішча, могільнік, стараж. рэч і інш.), датаванне помніка, характар сучаснага выкарыстання (план ахоўнай зоны, землекарыстальнік), ха рактарыстыку тэхнічнага стану (ацэнка ступені захаванасці, пашкоджанняў), катэгорыю аховы (саюзная, рэспубліканская, мясцо-
вая, наяўнасць ахоўнай зоны, ахоў нага знака, ахоўнага абавязацельства), наяўнасць дакументацыі (пашпарта на помнік, плана, фотаздымкаў, месца захоўвання археал. матэрыялаў). Картка падпісваецца складальнікам і інспектарам па ахове помнікаў, захоўваецца ў Мін ве культуры і мясц. органах улады.
КАРЧАГА, вялікая гліняная пасу дзіна з вузкім горлам і валікападобным завяршэннем, звужанай каля доннай часткай і 2 авальнымі вуш камі, што мацаваліся да плечукоў, унрыгожаных рэльефным ар наментам.
Трапляюцца пры раскопках амаль усіх бел. гарадоў у пластах 12—13 ст. і лічацца прывезенымі з таварам з Кіе ва, дзе ў гэты час К. выраблялі ў вял. колькасці. Ha К. часам бываюць знакі, літары або цэлыя словы. У Стараж. Русі К. называліся і прывазныя амфа ры — пасудзіны з круглым дном, вузкім невысокім горлам і 2 масіўнымі ручкамі. К. часам выкарыстоўвалі ў якасці своеасаблівых склепаў. Напрык лад, К. з Мазыра была ўкапана па самае вусце ў мацярык побач з пабудовамі 13 ст. Найбольшы дыям. яе тулава 50 см, па баках зафіксаваны кроплі зялёнай палівы. Падобная К. знойдзе на пры раскопках у Кіеве.
Н. I. Здановіч, A. А. Трусаў. КАРЧАК, культура тыпу К а р ч а к, археал. культура плямён, якія ў 6—7 ст. н. э. жылі на тэр. паўн.-зах. Украіны і паўд. Беларусі (па паўд. прытоках Прыпяці і ад Дняпра да Буга і Днястра); лакаль ны варыянт пражскай культуры. Назва ад с. Карчак Жытомірскай вобл., дзе выяўлена 14 паселішчаў, курганны і грунтавыя могільнікі сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н. э. Адкрыў у 1920-я г. С. С. Гамчанка, даследавала ў 1960-я г. I. П. Русанава. У асобную культуру помнікі вылучыў Ю. У. Кухарэнка. Насельніцтва жыло на адкрытых паселі шчах у прамавугольных паўзямлянках з печамі-каменкамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне ў урнах і пад курганамі. Знойдзены фрагменты слабапрафіляванага ляпнога по суду (гаршкі, патэльні, міскі), некаторыя з іх арнаментаваны па краі венчыка косымі насечкамі ці а.здоб лены па плечуках ляпным валікам.
Літ.: 640, 881, 993, 998, 999.
В. С. Вяргей. КАРЫТНІЦА, археал. помнікі каля в. Карытніца Бялыніцкага р на.
Гарадзішча жал. веку і эпохі феадалізму. Пры ўпадзенні р. Карыткі ў р. Клёву. Вядома з 1838, даследаваў у 1964 Л. Д. Побаль. Памер 90x55 м, выш. над поймай 7—8 м, з боку поля — роў шыр. 4—6 м, глыб. да 0,5 м, па краі вал даўж. да 25 м, выш. да 0,5 м. Зной дзены фрагменты ганчарнага посуду.
С е л і пі ч а. На Пн ад гарадзішча.
Даўжыня некалькі соцень метраў. Даследаваў ГІобаль. Выяўлены матэрыялы жал. веку і эпохі феадалізму. Разворваецца.
Ку рга н ны могільнік. За 800 м на Пн ад гарадзішча, на правым беразе Клёвы. 26 насыпаў выш. 0,9—3,5 м, дыям. 6—22 м.
Недалёка ад К. вядома больш за 100 курганоў і інш. стараж. помні каў. Паводле меркавання даследчы ка, К. была радавым цэнтрам абшчын, размешчаных на пл. 250— 300 км2 у басейне верхняга цячэння Клёвы. Л. Д. Побаль.
КАРЭБЫ, група археал. помнікаў у ваколіцах в. Карэбы Дрыбінскага р-на.
Стаянка-1 каменнага веку. За 2 км на 3 ад вёскі, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Проня, ва ўрочышчы Царкавішча. Адкрыў і даследаваў у 1985 В. Ф. Капыцін, раскапана 9 м2. Культурны пласт залягае на глыб. 0,1—0,3 м ад паверхні. Знойдзены прадукты расшчаплення крэменю (нуклеусы, адшчэпы, пласціны), канцавыя скрабкі.
Ста янка 2 верхнедняпроўскай культуры. За 1 км на ПдЗ ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе лева га берага Проні. Адкрыў у 1985 A. А. Седзін, даследаваў у 1987 Капыцін, раскапана 24 м. Культурны пласт залягае на глыб. 0,2—0,5 м ад паверхні.
Знойдзены шматлікія прадукты рас шчаплення крэменю: нуклеусы, пласціны, адшчэпы, дробныя асколкі і лус кавінкі, а таксама прылады працы — свідэроідныя наканечнікі стрэл, кан цавыя скрабкі з пласцін і адшчэпаў, вуглавыя разцы, вырабы з выемкай, вастрыі. Паводле знойдзеных фраг ментаў керамікі можна меркаваць, што пасудзіны мелі слабаадагнуты венчык, арнаментаваны адбіткамі дробназубчастага штампа і падкрэслены радам гарызантальных ямкавых уцісканняў. У якасці дамешку выкарыстоўваўся буйназярністы кварцавы пясок. Матэ рыялы раскопак сведчаць пра тое, што фарміраванне верхнедняпроўскай куль туры адбывалася на мясц. мезалітыч най аснове.
Стаянка-3 верхнедняпроўскай культуры. За 1,5 км на ПдЗ ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе лева га берага Проні. Адкрыў і даследаваў у 1987—91 Капыцін, раскапана 169 м2. Культурны пласт залягае на глыб. 0,2—0,5 м ад паверхні.
Знойдзены аднаі двухпляцовачныя нуклеусы, пласціны, адшчэпы, сярэдзінна-вуглавыя разцы, канцавыя скрабкі, у т. л. нуклепадобныя, вастрыі. Фрагменты керамікі з раслінным да мешкам у гліне арнаментаваны ямкавы мі ўцісканнямі і адбіткамі дробназубчастага штампа. Матэрыялы раскопак, блізкія да знаходак са стаянкі 2, харак тарызуюць найболып стараж. этап развіцця неаліту ў Верхнім Падняпроўі.
Курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі. За 1,5 км на 3 ад
вёскі, на левым беразе Проні, ва ўрочышчы Царкавішча. 51 насып выш. 0,3—1,5 м, дыям. 5,5—12 м. Курганы здзірванелыя, параслі лесам, частка з іх разбурана траншэямі Вял. Айчыннай вайны. У 1930 I. А. Сербаў даследаваў 1 курган (на той час іх было 60). Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3. Пахаванне знаходзілася на 2 вогнішчах і было абкладзена дубовымі плахамі.
Пахавальны інвентар — бронзавыя падвескі, скроневыя кольцы, пярсцён кі, дробныя пацеркі і фрагменты ганчарнай пасудзіны з лінейным арнаментам.
Літ.: 1079. В. Ф. Капыцін.
Гарадзішча Кастрыца. Агульны выгляд.
КАСА, ручная прылада для скошвання травы і збожжавых культур. Складаецца з доўгага загнутага ляза, пасаджанага на кассё. Папярэд нікам К. лічыцца касар.
У 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н. э. на тэр. Беларусі з'явілася К.-гарбуша — ударна-рэжучая прылада, якой касілі траву, віку, гарох, грэчку. Яе злёгку загнутае лязо мацавалася да кароткай выгнутай драўлянай ручкі. У Стараж. Русі вядомы паўн. і паўд. тыпы кос. На Беларусі ў 11 —13 ст. быў пашыраны паўд. тып з больш кароткім (каля 45 см), але шырокім (4,5—5 см) лязом і кароткім дзяржаннем. К. гарбушы звычайна знаходзяць у гарадах (Ваўкавыск, Менск, Полацк, Гродна, Друцк, Нава грудак, Брэст, Пінск, Слуцк і інш.), значна радзей — у курганах (Курганне Жлобінскага, Церуха Гомельскага, Ра дамля Чавускага р-наў і інш.). 3 15 ст. стала пашырацца К. з доўгім палатном (лязом) і доўгім кассём, на сярэдзіне якога мацавалася драўляная ручка. У канцы 19 — пач. 20 ст. выкарыстоўвалася ў асноўным К. літоўка заводскай вытворчасці (часам яе называлі «вілейка», бо выраблялася яна на заво дзе ў г. Вілейка).
Літ.: 553, 582. У. У. Багамольнікаў. КАСАЛЯЦКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены каля пас. Касаляцкі Кармянскага р-на ў 1954. Памылкова ў літаратуры месцазнаходжаннем на звана в. Ліцвінавічы (месца жыхарства таго, хто знайшоў скарб).
Вядомы 43 або 45 куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата, чаканеных дынастыяй Абасідаў у 749—816. Ухаваны ў
канцы 820-х г. Зберагаецца ў Дзярж. гіст. музеі (Масква, 39—41 экз.), Бел. дзярж. музеі (Мінск, 4 экз.): ал Ман сур, манетны двор ал-Басра 760—761 і ар-Рашыд, манетны двор Мадынат ас-Салам 802 -803, 807808, 808 -809.
Літл 1555, 1640.
КАСАР, старажытная с.-г. прылада працы для расчысткі зямельных участкаў ад кустоў і зразання галінак на корм жывёле. Па прызначэнні набліжаўся да сярпа. Складаўся з загнутага жал. клінка даўж. да 15 см, шыр. да 5 см і доўгага драўлянага дзяржання. К. 13 ст. знойдзены ў Лукомлі і Лагойску.
Літ.: 582.
КАСПАРАВА Ксенія Васілеўна
(н. 8.12.1929, г. Ленінград), рускі археолаг. Канд. гіст. навук (1982). Скончыла Ленінградскі ун-т (1952). У 1959 -64 вучоны сакратар, з 1964 старшы навук. супрацоўнік аддзела археалогіі Усх. Еўропы і Сібіры Эрмітажа (С. Пецярбург). Вывучае старажытнасці жал. веку, у прыватнасці зарубінецкай культуры. Праводзіла археал. даследаванні на Беларусі (раскопкі паселішчаў і могільнікаў Велямічы, Атвержычы, Рубель і Рамель Столінскага, Востраў Пінскага р-наў), а таксама на тэр. Валынскай, Ровенскай, Хмяльніцкай абл. Украіны. На матэрыя лах могільнікаў Велямічы 2 і Атвержычы дэталёва распрацавала храналогію палескага варыянта зарубінецкай культуры, вызначыла, што зарубінецкія старажытнасці існавалі на Палессі да сярэдзіны 1 ст. н. э. Аналізуючы пахавальны абрад і рэчавы матэрыял гэтай культуры, выказала меркаванне, што ў яе фарміраванні прынялі ўдзел носьбіты ясторфскай культуры і па морскай культуры.