• Часопісы
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    Касцяныя вырабы з гарадзішча Кашчэлічы.
    Жалезныя прылады працы і зброя з гарадзішча Кашчэлічы.
    КЕЛІХ, посуд для піцця. Складаецца з чашы (чары, кубачка) і стаяна (стапы і ножкі). Вырабляюць з металу, каштоўных і паўкаштоўных камянёў, шкла, маёлікі, фарфору, фаянсу, гліны, дрэва, рога, косці і інш. К. бываюць літургічныя і свецкія. Літургічныя ўжываюцца ў літургіі хрысціянскага культу: у каталіцкім і уніяцкім веравызнанні яа зываецца К. мшальны, у праваслаўным — п а ц і р. Вырабляюць іх пераважна з металаў, часцей каш тоўных.
    Пачынаючы з сярэднявечча металіч-
    ныя літургічныя К. багата аздаблялі каляровымі эмалямі, каштоўнымі камянямі, літымі і чаканнымі рэльефнымі і скулыітурнымі элементамі, гравіроўкамі выяў евангелістаў. Сустракаюцца чашы паўсферычныя, канічныя, цюльпанападобныя (з адагнутым вонкі венчыкам), звонападобныя і інш. Стопы бываюць круглыя, шматбаковыя, пялёсткавыя, плоскія, пукатыя, купалападобныя, ножкі шматгранныя, капліцападобныя (характэрныя для часоў готыкі), авальныя, аваідальныя, грушападобныя, балясінападобныя і інш. На Беларусі вядомы і літургічныя, і свецкія К., пра што сведчаць шматлікія археал. знаходкі цэлых К. або іх фрагментаў. Шкляныя літургічныя К. выраблялі ў 12—13 ст. у Гродне, Полацку, Навагрудку, у 17 ст.— у Мсціславе, Мінску, Гродне. Металічныя літургічныя К. ювеліры Беларусі выраблялі з часоў сярэднявечча. Захаваліся літургічныя К. 16 ст., вырабленыя ў Ружанах і Навагрудку, 17 ст.— Ружанах, Брэсце, Дзісне, Слуцку, 18 ст.— Ружа нах, Давыд-Гарадку і інш. К. свецкія з тэракоты і серабра пад назвамі кілік і кантарас (кожны меў пэўную форму) ужываліся ў Стараж. Грэцыі і Рыме. Пазней у Рымскай імперыі былі пашы раны пікляныя К. на нізенькіх паддонах. Шкляныя К., аздобленыя жывапісам на ўзор сірыйскіх 12—16 ст., пачалі вырабляць у Венецыі з 15 ст., дзе ў 16 ст. сфарміраваўся вядомы на ўвесь свет венецыянскі К. з высокай ножкай, багата аздобленай шкляной ажур най пластыкай. Так зв. «крылатыя» шкляныя К. выраблялі з 17 ст. ў Hi дэрландах. У Германіі і Галандыі ў 17 ст. сфарміраваўся тып прысадзістага К. для рэйнскага віна, т. зв. ромер. У канцы 17 ст. ў Чэхіі ўзнік барочны, манументальны па прапорцыях шкляны К., аздоблены шліфоўкай і нізка рэльефнай разьбой. Звычайна ён меў вечка, выразную пластыку ножкі, утворанай з некалькіх аб’ёмаў, круглую пукатую або пляскатую стапу. У канцы 18 ст. яго чаша набыла класіцыстыч ную аваідальную форму, накрыўкі ста лі шпілепадобныя, стопы — квадратныя.
    Шкляныя свецкія К. на Беларусі выраблялі з 16 ст. ў Гродне і яго ваколіцах, у Мінску, Мсціславе, Шыдлаўцы (цяпер в. Шылавічы Смаргонскага р-на). Вытворчасць барочных К., накшталт чэшскіх, дасягнула росквіту на шкляных мануфактурах кн. Радзівілаў з 1717 у в. Налібокі (цяпер Стаўбцоўскі р-н), з 1740-х г.— у мястэчку Урэчча (Любанскі р-н). 3 2-й пал. 18 ст. вытворчасць шкляных барочных К., у т. л. і ў форме ромераў, арганізаваў у Гродне А. Тызенгаўз.
    Літ.: 354, 520, 1396, 1397, 1398. М. М. Яніцкая.
    КЁЛЬМА, кельня (ням. Кеііе), прылада муляра ці тынкоўшчыка ў выглядзе трохвугольнай ці лістападобнай лапаткі для набірання і нанясення рошчыны на мур. Старажытныя К. мелі форму дзіды, яе выкоўвалі, як правіла, з аднаго кавалка металу. Найб. старажытная К. 11 ст. знойдзена ў час рэстаўрацыі Наўгародскай Сафіі. На Беларусі К. 12 ст. знойдзена A. А. Трусавым
    у час раскопак (1990) на тэр. Бельчыцкага манастыра ў Полацку. Памеры яе працоўнай пласціны: даўж. каля 30 см, шыр. каля 12 см. 2 К. 16—17 ст. знойдзены ў Мядзельскім замку М. А. Ткачовым і Гродзенскім старым замку (раскопкі Трусава і Ткачова).
    КЕЛЬТ (ад позналац. celtis долата), старажытная сякерападобная прылада працы, у якой утулка размяшчалася ў абушковай частцы перпендыкулярна да ляза; дзяржанне каленчатае. Вырабляўся з бронзы і жалеза. У Еўропе К. пашырыліся з 2-га тысячагоддзя да н. э.
    На тэр. Беларусі найб. раннія К. ад-
    Жалезны кельт 6—1 ст. да н. э. з гарадзішча Пятровічы Бабруйскага р-на.
    носяцца да т. зв. меларскага тыпу і датуюцца 1 й трэццю 1-га тысячагоддзя да н. э. Яны маюць круглаватае вушка не далёка ад краю ўтулкі, некаторыя з іх — гарызантальныя валікі на ўзроўні вушка і зігзагападобны арнамент на абушковай частцы. Выяўлены выпадкова каля вёсак Курган Мінскага, Смаль коўская Буда Касцюковіцкага, Прудзішча Смалявіцкага р-наў, пад Мінскам і інш. У раннелатэнскі час (5—3 ст. да н. э.) у Сярэдняй Еўропе ўпершыню паявіліся жалезныя К. з прамавугольнай утулкай. На тэр. Беларусі яны вядомы ў плямён мілаградскай культуры (гарадзішча Чаплін Лоеўскага р-на). У канцы 1-га тысячагоддзя да н. э.— пач. 1-га тысячагоддзя н. э. падобныя К., але з больш вузкім тулавам, былі пашыраны ў плямён зарубінецкай культуры (іх знаходкі вядомы ў закрытых комплексах могільніка Чаплін). Ад зарубінцаў К. трапілі ў паўд. раёны штрыхаванай керамікі культуры (гарадзішча Івань Слуцкага р-на і Слуцк). Самы паўн. пункт, дзе знойдзены падобныя К.,— гарадзішча каля в. Гарадзішча Мядзельскага р-на. Пасля 1 ст. н. э. К. выходзяць з ужытку.
    Літ.: 355.	A. А. Егарэйчанка.
    КЁЛЬТАЎ КУЛЬТЎРА, гл. Латэнская культура.
    КЕНАТАФ (ад грэч. kenotaphion пустая магіла), магіла без пахавання. К. рабілі многія народы свету (Стараж. Грэцыі, Рыма, Егіпта, Сярэдняй Азіі і інш.) у тым выпадку, калі нябожчыка, напр., памерлага на чужыне, нельга было пахаваць. Гэты звычай быў звязаны з разуменнем, што душы памерлых, якія не маюць магіл, не знаходзяць заспакаення. К. сустракаюцца пры раскопках стараж. могільнікаў на тэр. Беларусі.
    КЕРАМІКА (грэч. keramos гліна), вырабы з прыродных глін і іх сумесей з мінеральнымі і арганічнымі дамешкамі, абпаленыя да каменепадобнага стану. Паводле прызначэння К. падзяляецца на посуд (сталовы, кухонны, тарны і інш.), будаўнічыя вырабы (плітка, цэгла, дахоўка, кафля), рэчы мастацтва або культу (дэкаратыўныя вазы, статуэткі, фігуркі, барэльефы, па хавальныя урны) і інш. Па гатунках гліны К. падзяляюць на звычайную (з афарбаванай, ажалезненай гліны) і фарфора-фаянсавую (з белай глі ны — кааліну); па дамешках у глінянае цеста — на тэракотавую (з чыстай чырванаватай гліны), з арганічнай (расліннай) дамешкай, з тоўчанымі ракавінамі, пяском (кварцам), жарствой (тоўчаным каменем), крывавікам (балотнай рудой), шамотам (раздробненымі кавалкамі посуду); на фарфоравую (з дамешкай у каалін кварцу, мармуру, мелу), фаянсавую (з дамешкай гіпсу) і інш. Стараж. К. змяшчае ў сабе тэхна лагічную, храналагічную (стадыяльную), тэрытарыяльную, культурнаархеалагічную інфармацыю. Паводле складу фармовачнага цеста, рэ жыму абпальвання нярэдка можна вызначыць час стварэння керамічнай рэчы. Тыпы, формы і арнаментацыя гліняных вырабаў (найперш посуду) з’яўляюцца асноўнымі вызначальнымі прыкметамі пэўнай археалагічнай культуры, а часам і этнічнай прыналежнасці. Паводле спосабу вытворчасці К. падзяляюць на ляпную (вырабленую рукамі) і ганчарную (зробленую на ганчарным крузе). ГІа апрацоўцы паверхні керамічны посуд бывае гладкасценны, з адбіткамі шнура (вяроўкі), з расчосамі грабянцом, шурпаты, штрыхаваны, храпкаваты (абляпаны), тэкстыльны (з адбіткамі тканіны), глянцаваны, паліраваны, маёлікавы (пакрыты глазурай) і інш.
    Найболып старажытныя керамічныя вырабы выяўлены на верхне палеалітычнай стаянцы Дольне-Вестаніцы ў Маравіі (Чэхія). Вытворчасць глінянага посуду пачалася 8—6 тыс. г. да н. э. ў Пярэдняй
    Азіі (Месапатамія), на Блізкім Усходзе і ў Інданезіі. У Еўропе найбольш старажытны посуд (6— 5,8 тыс. г. да н. э.) знойдзены на Балканскім паўвостраве (Македо нія, Балгарыя). Дунайскія плямёны лінейна-стужкавай керамікі культу ры, апрача разнастайных гаршкоў, выраблялі фігуркі людзей і жывёл. У 5—4-м тысячагоддзях да н. э. вытворчасць К. стала вядома на сельніцтву Валыні, з канца 5-га тысячагоддзя да н. э.— плямёнам нёманскай культуры (ПдЗ Белару
    Да арт. Кераміка. Донцы неалітычных Калінкавіцкага р-на.
    сі), у 4 м тысячагоддзі да н. э. дасягнула Прыбалтыкі і Падзвіння. Па наяўнасці архаічнай К. ў лясной паласе Еўропы вызначаецца пачатак эпохі неаліту. Для стараж. посуду характэрна выкарыстанне раслін ных дамешкаў у цесце гліны, якія пры t 300—400 °C часткова выгаралі (цьмяны асяродак на зломе чарап ка сведчыць, што раслінныя дамешкі выгаралі не поўнасцю). Абпал по суду на адкрытым вогнішчы быў слабы, пры t 500—600 °C узнікаў ак сід жалеза, што афарбоўваў паверх ню ў чырванаваты колер. У К., вы яўленай на стаянках балтыйскага басейна, асн. дамешкамі ў цесце бы лі тоўчаныя ракавіны, якія пры аб пале таксама выгаралі. У познім неаліце (3-е тысячагоддзе да н. э.) абпал гліняных вырабаў сталі рабіць у спец. ямах або прымітыўных ад крытых горнах пры t 750—800 °C. Пачалося выкарыстанне мінеральных (пясок, жарства) дамешкаў у цесце гліны, дзякуючы чаму сценкі пасудзін сталі больш шчыльныя, трывалыя і вогнеўстойлівыя.
    На тэр. Беларусі самай пашыранай формай неалітычнага посуду былі шырока адкрытыя вастрадонныя гаршкі з тоўстымі сценкамі і слабаразвітым венчыкам. Фармавалі посуд са стужак кальцавым, у ся рэднім неаліце — тарцовым налепам ці бакавым прылепам. Верагодна, што фармавалі яго на дошцы (ці камені) у перавернутым выглядзе, пачынаючы ад верху да донца. Адбіткі пальцаў на посудзе сведчаць, што выраблялі яго пераважна жанчыны. Амаль уся тэр. Беларусі (Падняпроў’е, басейн Прыпяці, частка Паазер’я і інш.) уваходзіла ў велізарную этнакультурную воб-
    пасудзін з паселііпчаў каля в. Юравічы
    ласць грабеньчатай і накольчатай керамікі, якая названа так з-за перавагі ў арнаментацыі посуду ямачных наколаў і адбіткаў грэбеня (гл. Верх недняпроўская культура, Днепраданецкая культура, Нарвенская культура). Арнаментацыя К. была вельмі разнастайнай. Асн. яе элементы — адбіткі грэбеня, наколы і лініі. Круглыя ямкі ў 1 ці 2 рады наносіліся толькі пад венчыкам. Адбіткі грэбеня і наколы ўтваралі разнастайныя геаметрычныя ўзоры, яны зводзіліся да 3 асн. матываў: гарызантальна-лінейнага (стужкі апяразвалі пасудзіну), ёлачна дыяганальнага (тыя ж элементы ўтваралі косыя лініі, што часам знаходзіліся пад вуглом адна да адной), падпрамавугольных ці трох вугольных палёў (зон), пакрытых наколамі ці адбіткам грэбеня (складанагеаметрычны арнамент). Па добную К. выраблялі папярэднікі старажытных індаеўрапейцаў. У бро нзавым веку ў цеста сталі дадаваць неарганічныя дамешкі, з’явіліся кругладонныя гаршкі з прыплясканым