Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Асваенне вытворчасці каляровых паліваў, эмаляў, ангобаў адкрыла магчымасць аздабляць посуд і плітку, што выкарыстоўвалася для ўпрыгожання падлогі і сцен храмаў.
Асабліва шмат ганчарнай К. ў культурных пластах гарадоў 12— 13 ст. 3 выгляду яна шэрая, для
абястлушчвання гліны ў цеста дабаўлялася многа пяску. Выкарыстоўвалася і дробная жарства. Частка К. добра абпалена ў горне. Паводле прызначэння гліняны посуд гэтага часу падзяляецца на кухонны (пячныя гаршкі розных тыпаў, накрыўкі, патэльні), сталовы (міскі, кубкі), тарны (карчагі, сярод іх і таўстасценныя амфары, якія пры возілі ў 11—13 ст. разам з віном у гарады Беларусі з Прычарнамор’я). Адметная рыса гаршкоў 11 ст.— складанапрафіляваны, адагнуты вонкі патоўшчаны венчык, што мае форму «карнізіка» ці «манжэты»; 12—13 ст.— ускладнены вен чык, закруглены край якога загнуты ўнутр і прыстасаваны да прылягання накрыўкі. Шыйкі іх высокія, злёгку прафіляваныя. На плечуках гаршкоў лінейны ці хвалісты арнамент, часам спалучэнне двух арнаментаў (зрэдку яго наносілі пазногцем). Некаторыя гаршкі маюць на донцах рэльефнае кляймо ў выглядзе канцэнтрычных акружнасцей, колаў са спіцамі, пяціканцовых зорак, свастыкі, трызубца і інш. Аб прызначэнні клеймаў ёсць некалькі меркаванняў, найбольш верагодна, што гэта знак ганчара, а не заказчыка. Гэтае меркаванне падцвярджаюць матэрыялы раскопак гарадзішча і селішча каля в. Гарадзішча Мінскага р-на. На найб. старажытных гаршках кляймо простае — кола (салярны знак); у больш позніх — 2—3 і болып канцэнтрычных колаў, унутры якіх перакрыжавана ад 2 да 4 ліній. Гэта сведчанне таго, что ганчарнае рамяство перадавалася па спадчыне, з’яўлялася патомным (гл. Клеймы). У 12 ст. ў Полацку існаваў цэнтр вытворчасці гліняных пацерак з каляровай палівай.
Пасля прыняцця хрысціянства (988) у гарадах Кіеўскай Русі разгарнулася будаўніцтва цэркваў, што адразу расшырыла асартымент К. 3 гліны пачалі вырабляць плінфу (танкасценную цэглу), архітэктурныя дэталі, у т. л. галаснікі, для аздаблення падлогі і сцен выраблялі пліткі, якія часам пакрываліся паліхромнымі палівамі (гл. Плітка дэкаратыўная). Найбольш ранняя (11—13 ст.) плітняковая тэракотавая цэгла — плінфа была добра абпалена, мела чырвоны колер. Яе памер 25—30 X 15—20 см, таўшчыня 3—5 см. Плінфа выкарыстоўвалася для будаўніцтва Полацкай Сафіі, цэркваў у Віцебску, у 12 ст. паліваныя пліткі і архітэктурныя дэкаратыўныя дэталі выраблялі ў Гародні для аздаблення фасадаў Барысаглебскай (Каложскай) царк вы, сцен і падлогі Ніжняй, падлогі Пакроўскай цэркваў; у Полацку — для аздаблення падлогі Вялікага сабора Бельчыцкай рэзідэнцыі (гл. Бельчыцкія храмы) і ўсыпальніцы полацкіх князёў. У 14 ст. з’явілася, а ў 16—17 ст. шырока распаўсюдзі-
лася брусковая цэгла-пальчатка з адбіткамі і баразёнкамі ад пальцаў. Яна буйнапамерная (прыблізна 30 X 15 X Ю см). Частка цэглы перапальвалася і ператваралася ў цэглужалязняк цёмна-шэрага колеру, што выкарыстоўвалася для дэкору. У гэты час ганчары навучыліся загартоўваць посуд у растворы хлебнага квасу, у выніку чаго з’явілася «абварная», «гартаваная», «рабая» К., дэкор якой меў выгляд плям на свет ла-ружовым ф°не. Пачаўся выраб дробнай пластыкі: абярэгаў у форме жывёл і птушак. У 14 ст. рамеснікі ВКЛ перанялі ў ням. майстроў уменне вырабляць кафлю, абліцоў-
Кераміка доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі культуры. Гаршкі з курганнага могільніка Глінішча Полацкага р-на. 10 ст.
Да арт. Кераміка. Рукамый «насатка». Віцебск, 17 ст.
ваць ёй печы. Спачатку печы абліцоўвалі гаршковай кафляй, з 15 ст.— міскавай, з пачатку 16 ст.— цыліндрычнай і кратападобнай, пазней — каробчатай, г. зн. з прамавугольнай румпай і вонкавай пласцінай, упрыгожанай нізкарэльефным дэкорам. Паводле тэхналогіі вытворчасці, якасці і мастацкага выканання кафлі 14—16 ст. адпавядалі еўрапейскаму ўзроўню. Іх выраблялі тэракотавымі, паліванымі паліхромнымі. Будаўнічую К. (цэглу,
плітку для падлогі, плоскую дахоўку) выраблялі ў драўляных формах (скрынях) з дном ці без яго (тады пад іх падсыпаўся пясок), сушылі на адкрытым паветры і абпальвалі ў спец. горнах. Гаршковую кафлю ў 14—16 ст. фармавалі як і посуд. Каробкавую кафлю выраблялі ў 2 этапы: саму пласціну рабілі ў спец. драўлянай ці глінянай форме (часам на тканіне), а румпу выцягвалі на ганчарным крузе, потым абедзве часткі злучалі.
Аб’яднанне рамеснікаў у цэхі ў сярэдзіне 16 ст. спрыяла павышэнню якасці К. Асабліва гэтаму садзейнічала асваенне нажнога ганчарнага круга. У 17 ст. таксама пашырылася тэхніка абточвання (начынне поўнасцю фармавалі спіральна-кальцавым ці спіральна-стужкавым спосабам і пасля гэтага загладжвалі на нажным крузе) і надточвання (донца і частку сценак фармавалі са стужак ці кольцаў, а потым абточвалі, на крузе выцягваўся толькі венчык). Посуд сталі вырабляць больш тонкі і сіметрычны. Пашырыўся яго асар тымент: кухонны — гаршкі, па тэльні, макотры, рынкі, латкі; стало вы — міскі, талеркі, сподачкі, кубкі, сальніцы; тарны — збаны, глякі, крынкі, біклагі, спарышы. Пачалі вырабляць курыльныя люлькі, скарбонкі, дробную пластыку, цацкісвістулькі і інш. рэчы. Прадукцыя ганчароў паступала на рынкі, набывала таварны характар. Белагліня ны посуд з зялёнай палівай зрэдку прывозілі з Кіева яшчэ ў 12 ст. Значна больш белаглінянага посуду — «каменнага тавару» — трапляла ў гарады Беларусі ў 16 ст. з Рэйнскай вобласці. Росквіт керамічнай вытворчасці на Беларусі назіраецца ў канцы 16—1-й палове 17 ст. 3 канца 15 — пач. 16 ст. посуд і кафлю сталі пакрываць пераважна зялёнай палівай, з сярэдзіны 16 ст.— вырабляць маёлікавы посуд і кафлю, аздобленыя паверх нізкарэльефнага малюнка жоўтай, белай ці зялёнай эмаллю не ражком, як гэта рабілі ў 12— 15 ст., а пэндзлем непасрэдна па непрасушаным чарапку. Для дэкарыравання посуду выкарыстоўвалі дымленне, глянцаванне, падглазурны роспіс ангобам і надглазурны эмалямі. Да гэтага часу асвоены выраб кафлі самага разнастайнага прызначэння: сцянной, каронкавай, вуглавой, медальённай, перамычкавай. Кафляныя печы выконвалі функцыю малых архітэктурных форм у інтэр’ерах замкаў, культавых будынкаў, убранстве жылля мяшчан у гарадах і фальварковай шляхты. Культавае і жыллёвае каменнае будаўніцтва выклікала павелічэнне вы творчасці цэглы, пліткі для падлогі і керамічнай дахоўкі (чарапіцы). Росквіт вытворчасці паліхромнай каф-
лі на Беларусі ў 16—17 ст. дазволіў экспартаваць яе ў Маскоўскую дзяр жаву. Туды ж вывозілі і палонных бел. майстроў керамічнай справы. Цаніннікі Сцяпан Палубес (Іваноў) з Мсціслава, П. Заборскі, I. Максімаў, С. Грыгор’еў, старац Іпаліт з Оршы і інш. ўпрыгожвалі кафлямі маскоўскія і падмаскоўныя храмы, харомы, церамы і манастыры, наладзілі выт ворчасць кафлі пры Іверскім манастыры на Валдаі. Бел. майстры ўнеслі значны ўклад у вытворчасць архітэктурна-дэкаратыўнай К. ў Расіі. У 17 ст. на Беларусі з’явіўся і маёлікавы посуд, падсвечнікі, аздоб леныя кобальтавым роспісам.
Літ.: 21а, 135, 218а, 671, 785, 847, 871а, 1226, 1313.
Н. I. Здановіч, У. Ф. Ісаенка, В. Е. Co баль, Г. В. Штыхаў, М. М. Яніцкая. КІЕУСКАЯ КУЛЬТЎРА, археал. культура плямён, якія ў 2—3 — сярэдзіне 5 ст. жылі на Пн Кіеўскай, у Чарнігаўскай і Сумскай абласцях Украіны, на У Гомельскай і Пд Магілёўскай абласцей Беларусі, Пд Бранскай і 3 Курскай абласцей Расіі. Вылучыў у 1953 украінскі археолаг В. М. Даніленка. Вы вучэнне помнікаў К. к. знаходзіцца ў пачатковай стадыі, арэал яе пашы рэння ўдакладняецца. На Беларусі помнікі К. к. даследаваў Л. Д. Поболь (Абідня, Тайманава, Новы Бы хаў Быхаўскага р на). Помнікі гэтай культуры ў Верхнім Падняпроўі называюць помнікамі тыпу Абідні. Храналогія іх вызначаецца рымскім і чарняхоўскім імпартам (гл. Чар няхоўская культура).
Насельніцтва жыло на селішчах па берагах рэк і азёр, на невысокіх узвьшішах сярод балоцістых паплавоў ці па краях надпоймавых тэрас. Найчасцей пл. селішчаў 0,5—2 га, зрэдку — да 6 — 8 га. Культурны пласт невялікі. У асобных выпадках селішчы ўзнікалі побач з раней збудаванымі гарадзішчамі. Выяўлены 2 тыпы жытлаў: паўзямлянкі і на земныя з адкрытымі агнішчамі. Паўзямлянкі прамавугольныя ў плане (пл. 8 — 24 м2), паглыблены ў зямлю на 0,4— 1,2 м. Канструкцыя сцен слупавая ці зрубная. У гасп. комплекс уваходзілі асобна збудаваныя агнішчы з масіўным подам, замошчаным чарапкамі ці камянямі, і гасп. ямы для захоўвання прадуктаў. У выніку даследавання грунтавых могільнікаў устаноўлена, што трупаспаленне адбывалася па-за межамі пахавання. Перапаленыя косці змяшчаліся ў круглыя ці авальныя ямкі глыб. 0,2—0,6 м. Вядомы таксама урнавыя пахаванні (замест урнаў выкарыстоўвалі ляпныя гарпікі). Некаторыя з іх накрывалі перавернутай уверх дном пасудзінай. Пахавальны інвентар: бы тавыя рэчы, прадметы ўбрання, рэшткі трызны. Насельніцтва К. к. зай малася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбалоўствам. Добра былі развіты ганчарства, чорная і каляровая металургія, ткацтва.
Кераміка (гаршкі, міскі, пасудзіны маленькіх памераў, дыскі-нак
рыўкі, масіўныя гаршкі выш. да 50 см) ляпная, зрэдку арнаментаваная насечкамі і пальцавымі ўціс каннямі па краях ці расчосамі грэбеня па тулаве. Сустракаецца глянцаваны посуд. Характэрна спалучэнне рабрыстых біканічных форм са слабапрафіляванымі і пукатымі. 3 жалеза і сталі выраблялі нажы з прамой ці злёгку пукатай спінкай, шылы, свердлы, кавальскія ін струменты, нажніцы, сярпы і інш., з косці — іголкі, тупікі, спіцы, качаДЫКІ, 3 гліны — тыглі, льячкі, грузілы, прасліцы (плоскабіканічныя з вял. адтулінай), з каменю — тачыльныя брускі, зерняцёркі, жорны. Выяўлены жал. наканечнікі стрэл, рыштунак конніка і каня (шпоры, дэталі конскай збруі). Тыповыя для плямён Верхняга Падняпроўя ў 2—5 ст. н. э. вырабы з выемчатай эмаллю (бронзавыя падвескі, фібулы і інш.), 3 рубяжоў крымскіх правінцый на тэр. плямён К. к. траплялі чырваналакавая кераміка, бронзавыя пасудзіны, пінцэты, шкляныя пацеркі, сярэбраныя дэнарыі. Генезіс помнікаў К. к. вывучаны недастаткова. Большасць даследчыкаў мяркуе, што яе фарміраванне адбывалася ў працэсе складанай перабудовы мясц. позназарубі нецкіх старажытнасцей (гл. Зарубі нецкая культура) з уключэннем некаторых традыцый, запазычаных у плямён пшэворскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры. Бясспрэчных сведчанняў этнічнай прыналежнасці носьбітаў К. к. таксама няма. Існуе меркаванне, што прадстаўнікі К. к. з’яўляюцца продкамі славян ранняга сярэднявечча, некаторыя лічаць іх усх. балтамі.