Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Пецярбургу. 3 1872 у Кракаве. У працах «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі» (1839), «Аб этна графічнай мяжы літоўскай і славянскай народнасцей у Літве» (1857), «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857—59), «Этнаграфічныя нарысы Сувалкскай губерні» (1873), у публікацыях «Літоўскае Палессе» і «Беларускае Палессе» (Жывапісная Расія. Т. 3, ч. 1—2, 1882) даў этнічную і сацыяльна-бытавую характарыстыку тыпаў беларуса, падкрэсліў самастойнасць бел. мовы, яе багатыя пісьмовыя традыцыі. Падрабязна разгледзеў бел. вусна-паэтычную
A. М. Кірпічнікаў.
творчасць, апісаў абрады, звычаі, гульні, танцы, святы і інш. У кн. «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» (1874) найб. выразна праявіўся падыход да бел. культуры як да шматвяковай гіст. з’явы ў адзінстве пісьмовых і вусна-паэтычных, фальклорных відаў творчасці.
Літ.:, 44, 513. Г. А. Каханоўскі. КІРШЧНІКАЎ Анатоль Мікалаевіч (н. 25.6.1929, Ленінград), рускі археолаг і гісторык. Д-р гіст. навук (1975). Заслужаны дзеяч культуры РСФСР (1990). Скончыў Ленінградскі ун-т (1953). У 1953—54 навук. супрацоўнік Ваенна-гіст. музея артылерыі, ракетных войск і войск сувязі ў Ленінградзе. 3 1955 у Ленінградскім аддзяленні Ін-та археалогіі AH СССР — з 1974 заг. сектара, з 1986 заг. аддзела слав.-фінскай ар хеалогіі. Даследуе ўзбраенне, ваенную справу і фартыфікацыю Русі 9—15 ст., а таксама пытанні археалогіі, гісторыі і культуры Стараж. Русі. У вывучэнні ўзбраення, асаднай тэхнікі і ваеннага мастацтва шырока выкарыстоўвае археал. ма тэрыялы з усёй тэр. Усх. Еўропы, у т. л. з Беларусі (мячы, шаблі, коп’і, суліцы, баявыя сякеры, булавы, кісцяні, шпоры, страмёны і інш.). У 1950—60-я г. ў складзе архіт.-
археал. экспедыцыі М. К. Каргера прымаў удзел у раскопках помнікаў архітэктуры 12 ст. ў Полацку і Навагрудку. Удзельнічае ў падрыхтоўцы навук. кадраў археолагаў для Беларусі.
Тв.: Древнерусское оружяе. Вып. 1. Мечя й саблй IX—XIII вв. М.; Л., 1966; Древнерусское оружне. Вып. 2. Копья, сулнцы, боевые топоры, булавы, кнстенн IX—XIII вв. М.; Л., 1966; Древнерусское оружйе. Вып. 3. Доспех, комплекс боевых средств IX—XIII вв. Л., 1971; Снаряженйе всадняка й верхового коня на Русн IX—XIII вв. Л., 1973; Военное дело на Руся в XIII— XV вв. Л., 1976; Куляковская бйтва. Л., 1980. М. А. Ткачоў.
Захоўваецца ў Слуцкім краязнаўчым музеі.
Літ.: 385, 425, 527, 702.
Л. У. Калядзінскі.
КІСЦЯНІ, археал. по^нікі каля в. Кісцяні Рагачоўскага р-на.
Г арадзішча мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры. На правым беразе р. Дняпро, амаль у цэнтры вёскі. Займае мыс, утвораны 2 глыбокімі ярамі, з боку поля прасочваюцца рэшткі разаранага вала і амаль заплыўшага рова. Пляцоўка амаль прамавугольная, памеры 40x60 м. Вядома з 1873, абследавалі ў 1892 С. Ю. Чалоўскі і М. В. Фурсаў, у 1930 A. М. Ляў-
Пры падчыстцы мацерыка прасочаны рэшткі наземнай пабудовы слупавой канструкцыі, заглыбленай у зямлю на 0,2 м. Знойдзены фрагменты мілаградскіх ляпных пасудзін яйцападобнай формы з высокім прамым адагнутым вонкі венчыкам. Частка фрагментаў арнаментавана ямкавымі ўцісканнямі па шыйцы. Для зарубінецкай керамікі ха рактэрны высокі венчык, злёгку адагнуты вонкі, і круглаватае тулава, якое пераходзіць у плоскае дно. Некаторыя пасудзіны ўпрыгожаны пальцавымі ўцісканнямі па краі венчыка. Частка посуду мае штрыхоўку. Сярод знаходак жал. сярпы, шпілька, жал. і брон-
Агульны выгляд гарадзішча Кісцяніі
Свінцовыкісценьз Полацка, арнамента ваны салярнымі знакамі. 11 ст.
КІСЦЕНЬ, старажытная зброя ўдарнага дзеяння для бліжняга бою пешых і конных воінаў. Уяўляе сабой ігрушаці шарападобную гіру на скураным рэмені (вяроўцы, лан цугу), які накручваўся на кісць рукі (адсюль назва) або мацаваўся да кароткага кія. Ha Русі К. з’явіўся ў 10 ст. як запазычанне ад качэўнікаў. Найбольш распаўсюджаны быў у 12—13 ст. На тэр. Кіеўскай Русі вядома каля 130 знаходак гэтай зброі. Выраблялі К. з косці ці металу (з жалеза, бронзы). Касцяны К. найб. пашыраны ў 10— 11 ст.
На Беларусі К. знойдзены пры раскопках Мінска, Брэста, Ваўкавыска і Рагачова. Іх памеры 45 X 80, 50 X 84 мм, маюць скразныя адтуліны ці жалабкі пад скураны рэмень. На мінскім К. выява знака Рурыкавічаў (двухзубец з крыжам), на брэсцкім выява нагадвае літару «Д». У 12—13 ст. распаўсюджваліся металічныя К. Жалезны гірападобны К. 13 ст. знойдзены ў 1986 пры раскопках Слуцкага дзядзінца. Яго памеры 32x41 мм, вага 225 г. Гіра аздоблена глыбокімі дыяганальнымі канелюрамі, мае пятлю пад скураны рэмень.
Жалезныя вырабы з гарадзішча Кісялі.
данскі, у 1950 я г. Ю. У. Кухарэнка і В. М. Мельнікоўская, у 1967 Л. Д. Побаль. Даследаваў у 1975—76 Э. М. Загарульскі, раскапана 380 м2. Культурны пласт ад 0,3 м у цэнтры пляцоўкі да 1,7 м каля краю.
завыя кольцы, абломак бронзавага позналужыцкага бранзалета, арнаментаванага трыма спіралямі і кальцавымі насечкамі па ўсім полі, бронзавыя бранзалеты з патоўшчанымі канцамі, касцяныя праколкі, гліняныя грузікі, шкляныя і гліняныя пацеркі і інш. Гарадзішча функцыяніравала ў 2-й пал. 1-га тысячагоддзя да н. э.— пач. 1 ст. н. э. Магчыма, у 6—7 ст. яно выкарыстоўвалася як сховішча.
С е л і ш ч а мілаградскай і зурубінецкай культур. За ярамі, на ПдУ і ПнЗ ад гарадзішча. Пл. каля 1 га. Даследавалі ў 1950-я г. Кухарэнка і Побаль. Культурны пласт прасочаны на ўсёй тэр. помніка. Зной дзены фрагменты ляпной керамікі.
Літ.: 8*16, 904. A. А. Егарэйчанка. КІСЯЛІ, гарадзішча каля в. Кісялі Талачынскага р-на (у літаратуры вядома і пад назвай Кісялі — Дымакуры). За 800 м на 3 ад вёскі, на беразе р. Крывая (прыток р. Друць). Гарадзішча мысавага тыпу, выш. над узроўнем ракі 15 м. Ад суседняга ўзгорка аддзелена глыбокім ярам, з боку поля ўмацавана 3 валамі: па краі пляцоўкі падковападобным валам выш. ад 1—1,5 м (у паўн. і паўд. частках) да 8,2 м
(у цэнтр. частцы) і 2 дугападобнымі валамі выш. 1,2—1,5 м. Пляцоўка прамавугольная, памер 42x32 м. Зах. ўчастак пашкоджаны глыбокім ярам, які амаль дасягае яе цэнтра. Абследавалі ў 1950 Л. А. Міхайлоўскі, у 1981 В. М. Ляўко, раскопкі праводзілі ў 1956 Л. В. Аляксееў, у 1988—89 Ляўко. Ускрыта 168 м2, магутнасць культурнага пласта ад 0,4 м (у цэнтры) да 2 м (па краі пляцоўкі). Першы перыяд засялення гарадзішча адносіцца да культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай. Размяшчэнне слупавых ям і развалаў ачагоў сведчыць пра існаванне шматкамерных жылых канструкцый. У гэты перыяд вал адсутнічаў. 2 рады ям глыб. да 1 м і дыям. больш за 0,6 м па краі пляцоўкі сведчаць пра існаванне драўлянай агароджы. Кераміка — слоікападобныя слабапрафіляваныя пасудзіны рабрыстай формы, мілаградскага тыпу — штрыхаваная і гладкасценная, адзінкавыя фраг менты — з расчосамі. Другому перыяду засялення (6—7 ст.) адпавядае кальцавы вал з рэшткамі драўлянай агароджы па версе. Выяўлена кераміка банцараўскай культуры ляпныя гладкасценныя пасудзіны з выразнымі плечукамі, валікам і насечкамі пад венчыкам. У трэці перыяд існавання гарадзішча (эпоха Кіеўскай Русі) яго пляцоўка расшырана, замест кальцавога збудаваны падковападобны вал. Кераміка са шматрадным хвалістым арнаментам і прамым венчыкам (паўд. ўплыў).
Сярод найб. значных рэчавых зыаходак вырабы з бронзы — фібулы першых ст. н. э. (у т. л. латэнскага тыпу), посахападобныя шпількі, пярсцёнкі, бранзалеты 6—7 ст. з расшыранымі канцамі і арнаментам у елачку, пласціністы бранзалет, літы пярсцёнак, падвескі, падковападобныя фібулы 8—11 ст. і інш., з жалеза — косы-гарбушы, серпападобны нож, долата, гарпун, нажы, шпоры, з косці — клыкі амулеты, гарпуны, дзяржанне, гліня ныя, шыферныя і бурштынавыя прасліцы, шкляныя бранзалеты, каралі. Шматлікі і рознабаковы матэрыял сведчыць, што гарадзішча знаходзілася ў густа заселенай мясцовасці з высокім узроўнем эканам. развіцця. Выгаднае месцазна ходжанне на воднай магістралі, маг чыма, дазваляла паселішчу ажыццяўляць кантроль суднаходнага руху на адным з адгалінаванняў будучага шля ху «з варагаў у грэкі».
Літ.: 46, 793. В. М. Ляўко.
КЛАС р э ч а ў, 1) сукупнасць прадметаў, якія маюць агульныя адзнакі, напр., К. нажоў, скрабкоў і інш. 2) Ячэйка, таксон класіфікацыі, група прадметаў, аб’яднаных адной прыкметай, агульнай для ўсіх уваходзячых у яе членаў, з дакладнымі межамі, якія аддзяляюць іх ад прадметаў сузалежных або аднапарадкавых груп, напр., К. тронкавых нака-
нечнікаў стрэл, бястронкавых наканечнікаў стрэл і інш.
Літ.: 537. f В. Я. Кудрашоў. КЛАСІФІКАЦЫЯ (лац. classis раз рад + facio раблю) уархеалогіі, размеркаванне прылад працы, рэчаў, аб’ектаў, з’яў і інш. па разрадах, групах, катэгорыях, класах у адпаведнасці з іх тыпамі, узроўнем апрацоўкі, іерархіяй, а таксама па ступені іх марфалагічнага падабенства (гл. Марфалогія), функцыянальным прызначэнні, відах нарыхтовак, прыёмах апрацоўкі і г. д. Звычайна К. грунтуецца на тыпалогіі, улічвае ўласцівасці, паходжанне і сувязь паміж асобнымі тыпамі.
Бронзавыя ўпрыгожанні з гарадзішча Кісялі.
Рэчы з гарадзішча Кісялі.
Да арт. Клеймы ганчарныя. Кляймо на донцы гаршка 15 ст. Мсціслаў.
аб’ядноўвае іх у групы і зацвярджае парадак іх узаемаразмяшчэння. У. ф. Ісаенка.
КЛЕЙМЫ ганча р н ы я, рэльефныя адбіткі разнастайных знакаў на донцах ганчарных пасудзін. К. найчасцей выразалі ў цэнтры ганчарнага круга, на якім фармаваўся гаршчок. Круг пасыпалі попелам ці пяском, каб было лягчэй зняць гатовы выраб.
У 11 —15 ст. посуд з К. быў пашыраны на тэр. Усх. Еўропы. ГІершапачаткова К. мелі, відаць, сімвалічнае значэнне. Амаль заўсёды яны ёсць на гаршках з курганоў, сустракаюцца на посудзе з паселішчаў. Клеймавалі ня значную частку посуду разнастайнымі знакамі. Найб. распаўсюджаны К. ў форме акружнасцей. Часта сустрака юцца крыжы рознай формы, у т. л. свастыкі, а таксама прамавугольнікі, трохвугольнікі і інш. На тэрыторыях, заселеных славянамі, сімволіка К. да волі аднастайная, што сведчыць пра іх культурнае адзінства ў сярэднія вякі. Існуе шэраг поглядаў на ўзнікненне К. Адны даследчыкі (К. П. Тышкевіч і інш.) лічылі, што К. мелі магічны характар і павінны былі ратаваць гаспадара пасудзіны ад уздзеянняў звышнатуральных сіл. Другія (Б. А. Рыба коў і інш.) мяркуюць, што гэта знакі майстроў, якія ўскладняліся з пакалення ў пакаленне. На думку Р. Л. Розенфельда, К.— знакі заказчыкаў. A. А. Бобрынскі лічыць іх прыкметай рамес най вытворчасці ў пераходны перыяд ад працы па канкрэтным заказе да працы на рынак. Паводле А. Л. Мангайта, у язычніцкія часы на тэрыторыі рассялення славян К. мелі характар рэлігійных сімвалаў, агульных для слав. народаў, звязаных з салярным культам (гл. Салярныя знакі), якія са з’яўленнем ганчарнага круга перанесены на керамічныя вырабы і сталі знакамі майстроў. Значэнне К. як сімвалаў, якія страцілі періпапачатковае культавае прызначэнне і ператварыліся ў тамгі (знакі ўласнасці рамеснікаў), дазваляе растлумачыць іх падабенства і шырокі геаграфічны дыяпазон. На Беларусі традыцыя клеймавання посуду існавала ў гар. кераміцы да 15 ст. Пасудзіны гэтага часу з К. знойдзены ў большасці гарадоў 11 —13 ст., у т. л. Мсціславе, Мазыры, Гродне. Пераважная большасць К. уяўляе сабой круг ці фігуры на яго аснове (схематычную выяву сонца, канцэнтрычныя кругі, у т. л. з перапонкамі паміж імі, крыж, упі саны ў круг, кола са спіцамі), а так сама камбінацыі ламаных ліній, геам. фігур (напр., састаўленыя вяршынямі 2 трохвугольнікі). Кляймо 14—15 ст., знойдзенае ў Мазыры, уяўляе сабой люстраны адбітак літар. Матэрыял, выяўлены ў Мсціславе, дазваляе сцвяр джаць, што на падстаўцы з адным і тым жа К. рабілі посуд рознага дыяметра і прызначэння. У Гродне аднолькавыя К. выяўлены на гаршках, макотрах і накрыўках. Вядомы таксама ганчарныя К. на гаршковай кафлі 14 ст., выяўленай у Лідскім замку, а таксама клеймы на плінфе. У выніку аналізу эвалюцыі абрысаў К. можна меркаваць, што на працягу 12—15 ст. адбываецца іх спрашчэнне.