Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
ці плоскім донцам. Іх, відаць, таксама фармавалі ў тэхніцы папярэдніх эпох. К. сярэднедняпроўскайкультуры (паўд.-ўсх. Беларусь і паўн. Ук раіна) з дамешкамі дробназярністага пяску і кварцу. Паверхня посуду добра загладжана або носіць сляды тонкай штрыхоўкі. Абпалены посуд не раўнамерна, пра што сведчаць цёмныя плямы на яго паверхні. Па прызначэнні падзяляецца на гарш кі, міскі, кубкі і келіхі. Для ранняга этапу найб. характэрны гаршкі з шарападобным тулавам, круглым ці плоскім дном і кароткай адагнутай вонкі шыйкай. Для позняга этапу характэрны гаршкі з акруглым ці плоскім дном, амаль шара падобным кароткім тулавам і вельмі высокай адагнутай вонкі шыйкай. Пашыранымі былі пасудзіны з вы цягнута-акруглым тулавам, акруг лым ці плоскім дном і кароткай шыйкай, з шарападобным прыплясканым тулавам і кароткай шыйкай (выяўлены ў пахаваннях позняга этапу), невысокія адкрытыя пласкадонныя з акруглымі плечукамі і кароткай шыйкай, высокія пласкадонныя з закругленымі плечукамі і адагнутай вонкі шыйкай (у пахаваннях ранняга і позняга этапаў), пласкадонныя таўстасценныя з пукатым тулавам і адагнутай вонкі шыйкай (на селішчах позняга этапу), звонападобныя з вуглаватымі нізкімі плечукамі і шырокімі краямі прамой ці адагнутай вонкі шыйкай (характэрны для позняга этапу). Плямёны сярэднедняпроўскай куль туры ўваходзілі ў склад этнакультурнай вобласці, насельніцтва якой вырабляла шнуравую кераміку (гл. Шнуравой керамікі культуры) і лічыцца старажытнаіндаеўрапейскім.
К. сосніцкай культуры (басейн Дзясны, Вярхняга Дняпра і Ніжняй ГІрыпяці) прадстаўлена высокімі пласкадоннымі гаршкамі з слаба выпуклым тулавам і адагнутым венчыкам, краі якога патоўшчаны і коса зрэзаны. Іх сценкі чырвонага і жоўтага колеру, у гліне дамешак пяску. Пасудзіны добра абпалены, звонку загладжаны, як правіла, арнаментаваны, іншы раз па ўсёй наверхні. Арнамент вельмі разнастайны: адбіткі тоўстага і тонкага шнура, у выглядзе пацерак (калючага дроту), кароткія насечкі, неглыбокія ямкі, наразныя лініі, зубчасты і лінейны штампы і інш. Элементы арна менту ўтвараюць гарызантальныя рады, хвалепадобныя кампазіцыі, заштрыхаваныя трохвугольнікі, што сведчыць пра паходжанне сосніцкай культуры ад сярэднедняпроўскай.
У жалезным веку ў фармовачную масу найчасцей дамешвалі жарству ці буйназярністы пясок, посуд фар мавалі стужкава-кальцавым спосабам на спецыяльнай цвёрдай падстаўцы, падкладаючы на яе траву, салому, грубую тканіну, найчасцей
падсыпалі жарству ці пясок. Спачатку выбівалі ці выціскалі донца, потым нарошчвалі сценкі. A. А. Бобрынскі лічыць, што ў плямён мілаградскай, юхнаўскай і днепрадзвінскай культур пераважаў спосаб «ласкутнага налепу», які часам спалучаўся з іншымі спосабамі фармавання. Абпальванне рабілі ў скляпеністых горнах, дзе тэмперату ра дасягала 1000 °C, калі мінеральныя дамешкі пачыналі плавіцца, a пазней і 1200—1400 °C, пры якой адбывалася іх крышталізацыя і чарапок набываў «звонкасць». Асартымент посуду з цягам часу ўзбагачаўся, вырабляліся разнастайныя па
тэр. сучасных Гомельскай, Магілёўскай, У Брэсцкай, Пд Мінскай абласцей, Пн Ўкраіны на У ад Гарыні) пераважалі яйцаабо шарападобныя гаршкі і глыбокія міскі, Частка пасудзін мае невысокую шыйку і прамы ці адагнуты вонкі венчык, частка — без венчыка, з прамым ці загнутым унутр краем. Для ранніх этапаў гэтай культуры характэрны падоўжаныя яйцападобныя пасудзіны і пасудзіны з плоскім днішчам. Паз ней яны набылі больш акруглыя формы.
Характэрная рыса посуду штры хаванай керамікі кул,ьтуры (цэнтр. Беларусь і ўсх. Літва) — яго свое-
прамым, увагнутым і злёгку адагнутым венчыкам, конусападобным і выпуклым тулавам і гладкасценныя або штрыхаваныя гаршкі з прамым або адагнутым венчыкам, кароткай шыйкай, апушчаным або прыўзня тым плечуком і выпуклым тулавам, плоскім ці акруглым дном. На поз нім этапе — штрыхаваныя і гладкасценныя рабрыстыя і слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікападобныя. Для плямён днепра-дзвін скай культуры (Верхняе Падняпроўе і Сярэдняе Падзвінне) характэрны
Кераміка культуры шнуравой керамікі Палесся з паселішча Загорыны Мазырскага р-на.
Да арт. Кераміка. Посуд сярэднедняпроўскай культуры з могільніка ва ўрочышчы Страліца каля в. Рудня Шлягіна Веткаўскага р-на. 2-е тысячагоддзе да н. э.
Да арт. Кераміка. Гліняны посуд мілаградскай культуры з гарадзішча Ліскі (Рэчыцкі р-н).
форме гаршкі, слоікападобныя гладкасценныя і штрыхаваныя пасудзіны. У К. мілаградскай культуры (Верхняе і Сярэдняе Падняпроўе:
асаблівая арнаментацыя, зробленая пучком саломы ці травы па ўсёй яшчэ не прасушанай паверхні. Пера важалі слоікападобныя пасудзіны з
гладкасценны посуд слоікападобных форм з грубай шышкаватай паверхняй, арнаментаваны скразнымі ад тулінамі і слабапрафіляваны з ямкавымі ўцісканнямі ў верхняй частцы. Плямёны паморскай культуры (паўд.-зах. Беларусь і паўн.-зах. Украіна, усх. Полыпча) выраблялі грубаляпныя гаршкі з шышкаватай, шурпатай паверхняй з дамешкамі ў цесце гліны пяску і жарствы, глянцаваныя збаны, міскі, вазападобныя пасудзіны, кубкі, накрыўкі карычневага і чорнага колеру і інш. К. зарубінецкай культуры (Верхняе і Сярэдняе Падняпроўе) прадстаўлена трыма ўстойлівымі формамі ляпнога посуду: высокімі гаршкамі ці жбанамі сярэдняга памеру, міскамі, невялікімі падобнымі да кубкаў пасудзінамі з ручкамі. Значная частка посуду з глянцаванай паверхняй. Гаршкі маюць адагнутыя вонкі венчыкі, яйцападобнае тулава і вузкае плоскае дно. На некаторых пасудзінах ёсць наляпны валік з зашчыпамі, які апяразвае найболып шыро-
кую іх частку, насечкі, зашчыпы або ямачкі па краі венчыка. Упрыгожанні часцей сустракаюцца на вялікіх пасудзінах, якія служылі для сховішча прыпасаў і складалі частку інтэр’ера жытлаў. Міскі, як правіла, дасканала глянцаваліся, але іх форма была амаль аднастайнай. Для рубяжа і пачатку нашай эры характэрны рабрыстыя міскі. У гэты час з гліны пачалі вырабляць рыбалоўныя грузікі, прасліцы, пацеркі, тыглі і льячкі (для плаўлення і разліву бронзы).
Кераміка 12—13 ст. Амфаркі з Копысі (на першым плане) і збан з Лукомля.
Славянская К. пражскага тыпу (Усх. Еўропа ад Эльбы і Одэра на 3, да Дняпра на У, ад Віслы і Прыпяці на Пн, да Дуная на Пд) на тэр. Беларусі прадстаўлена ляпнымі пасудзінамі карычневага колеру, з дамешкаю пяску і жарствы ў цесце, злёгку загладжанай паверхняй. К. аднастайнай формы: слаба выражаныя плечукі і невысокі, злёгку адагнуты венчык; невялікія круглыя патэльні з нізкім борцікам. На познім этапе сустракаюцца пасудзіны, арнаментаваныя па краі венчыка насечкамі ці ямкамі ад пальца. Назіраецца эвалюцыя ад посуду з амаль вертыкальным кароткім венчыкам да посуду з болып адагнутым венчыкам і падоўжанай шыйкай. Такая К. мае шмат агульнага з больш познім посудам роменскаборшаўскага тыпу (8—9 ст.). К. з гарадзішча і селішча Хатомель па-
кладзена ў аснову класіфікацыі керамічных помнікаў пражскай культуры на тэр. Беларусі.
Калочынская К. з дамешкаю ў цесце жарствы абпалена нераўнамерна. Посуд сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н. э. прадстаўлены двума тыпамі: амаль непрафіляваныя гаршкі падоўжанай слоікападобнай формы без арнаменту і падоўжанабіканічнай формы. Некаторыя пасудзіны ўпрыгожаны наляпным гарызантальным валікам з косымі насечкамі.
У К. банцараўскай культуры (цэнтр. Беларусь) вылучаюць 6 асн. тыпаў ляпнога посуду: слабапрафі-
ляваны, цюльпанападобны, слоіка падобны, рабрысты, цыліндрычны і акруглабокі. У К. доўгіх курганоў (Пн Беларусі) пераважаюць гаршкаі міскападобныя формы — вышыня пасудзіны меншая за яе найболыпы дыяметр. У цесце вялікая колькасць дрэнна размяшаных жарствы і пяску. Абпал недасканалы, а таму посуд не трывалы. У К. полацкіх крывічоў 8 — пач. 10 ст. вылучаюць 3 тыпы: гаршкі, патэльні, міскі. Гаршкі маюць прамы ці ледзь адагнуты верхні край, выразныя плечукі, што іх адрознівае ад слабапрафіляванага калочынскага посуду і цюльпанападобнага банцараўскай культуры. Зрэдку сустракаюцца пасудзіны, арнаментаваныя па краі зашчыпамі ці насечкамі. Як правіла, гэта нізкія прысадзістыя гаршкі, найбольшае расшырэнне іх тулава прыпадае на верхнюю частку. Такая
К. непасрэдна пераходзіла ў раннеганчарную.
Спосаб вырабу посуду на ганчарным крузе відаць узнік у Стараж. Грэцыі ў 6—5 ст. да н. э. У перыяд класічнага элінізму К. абпальвалі ў вялікіх двухкамерных печках. Аб паленую цэглу і дахоўку ў Грэцыі выкарыстоўвалі пры домабудаўніц тве. Праз 2 стагоддзі ганчарны спссаб вырабу посуду стаў вядомы кельтам (латэнская культура), у 2 ст. да н. э. ў іх працавалі ўжо даволі буйныя ганчарныя майстэрні. Германцам і зах. славянам ганчарны круг стаў вядомы ў 3 ст. н. э.
Ганчарны посуд усх. славяне пачалі вырабляць у сярэдзіне 10 ст. Ганчарнае рамяство тут зрабілася адметнай рысай гарадской цывіліза цыі, хаця ганчары працавалі і ў вёсках. Першапачаткова ўсх.-слав. ганчары выкарыстоўвалі ганчарны круг толькі для загладжвання ўжо гатовага начыння ці частковай яго фармоўкі. Неганчарная К. 2-й паловы 10—11 ст. мае ў цесце дамешак жарствы і буйназярністага пяску. Таўшчыня чарапка 5—8 мм, дна — 1—1,5 см. Асн. формай ганчарнага посуду былі гаршкі, зробленыя на павольным крузе. Іх тулавы той жа формы, што і ў ляпных, прыдонная частка ўсечана-канічная. На плечуках і тулаве часта бывае лінейны арнамент з глыбока пракрэсленых ліній, без інтэрвалаў паміж імі. На крузе фармаваўся і нізкі посуд накшталт місак і патэльняў. На 3 і ПнЗ Беларусі, дзе пераважаюць тлустыя гліны, пры вырабе посуду для гатавання ежы ганчары вымушаны былі дадаваць у гліну шмат жарствы ці буйнога пяску. Таму стужкава-кальцавы налеп захаваўся тут як асноўны прыём фармавання К. нават пасля з’яўлення нажнога ганчарнага круга. На донцы звонку, як і ў масе — падсыпка жарствы, пераважае начынне з S-падобным профілем. На Магілёўшчыне, дзе пераважаюць абястлушчаныя прыродныя гліны, фармовачную масу для кухоннага начыння рабілі з некалькіх гатункаў глін. У выніку яна станавілася больш пластычнай. На посудзе і тут заўважаюцца сляды спіральна-стужкавага налепу. Форма пасудзін тут больш складаная. Гэта ж характэрна і для ганчарнага посуду ўсх. Палесся. Са з’яўленнем нажнога ганчарнага круга на Беларусі, як і ва ўсёй Усх. Еўропе, стаў выкарыстоўвацца спо саб тачэння, або выцягвання пасудзіны з аднаго кавалка гліны.