Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Тв.: Могнльннк н поселенне у дер. Отвержйчн // Матерналы н нсслед. по археологнн СССР. М., 1969. № 160; Зарубвнецкнй могяльннк Велемнчв II // Археологнческнй сборнвк Гос. Эрмвта жа. Л., 1972. Вып. 14; О верхней хро нологнческой граннце зарубвнецкой культуры Прнпятского Полесья // Сов. археологня. 1976. №3; Новые матерналы могнльннка Отвержнчв н некоторые вопросы относвтельной хронологнн зарубянецкой культуры Полесья // Археологнческнй сборнвк Гос. Эрмнтажа.
Л., 1976. Вып. 17. В. С. Вяргей. КАСТРЫЦА, гарадзішча каля в. Кастрыца Лепельскага р-на. За 1,5 км на ПдЗ ад вёскі, на ўзгорку выш. да 20 м са стромкімі схіламі. Пляцоўка авальная, памер 44 X 24 м. Вядома пад назвай Царкавішча. Даследавалі ў 1965 Г. В. Штыхаў і К. П. Шут, абследаваў у 1972 A. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,2—0,4 м, па краях 1 м. Mae 3 гарызонты. У ніжнім выяўлены сляды жытлаў слупавой канструкцыі, агнішча з камянёў, рэшткі майстэрні, у якой зда бывалі і апрацоўвалі жалеза. Унутры майстэрні, ніжняя частка якой на 0,7—0,8 м паглыблена ў зямлю, выяўлены каменнае кавадла, шлакі і акаліна.
Знойдзены жал. нажы, сярпы, касцяныя праколкі, амулет з мядзведжага ікла, гліняныя прасліцы, тыглі для плаўкі бронзы, каменныя зерняцёркі, тачыльныя камяні, слабапрафіляваныя гаршкі і слоікападобныя пасудзіны днепра-дзвінскай кульгуры. У сярэднім гарызонце былі жал. сякеры, сярпы, рыбалоўныя кручкі, наканечнікі кап’я, бронзавыя падвескі, іголка, шмат фрагментаў пасудзін банцараўскай культуры. У верхнім гарызонце, які адносіцца да эпохі Кіеўскай Русі, знойдзены спружынныя нажніцы, зубіла, нажы, тачыльныя брускі, прасліца, каменныя таўкачы, ганчарная кераміка.
Літ.: 1340, 1368. A. Р. Мітрафанаў.
КАСТЫКІ, курганны могільнік каля в. Кастыкі Вілейскага р-на. На ўсх. ускраіне вёскі, на правым беразе р. Вілія. 15 цэлых і 5 часткова пашкоджаных курганоў дыям. 5—14 м, выш. 0,4—1,8 м (пераважаюць дыям. 8—10 м і выш. 1—1,5 м). Вакол большасці курганоў прасочваюцца неглыбокія кругавыя раўкі. У сярэ дзіне 19 ст. К. П. Тышкевіч раска паў 1 курган без пахавання. У 1973 Я. Г. Звяруга даследаваў 7 насыпаў.
Пахавальны абрад — трупапалажэн не на гарызонце галавой на 3 (з даволі значнымі адхіленнямі). У некаторых курганах пад касцякамі тонкія праслойкі попелу, у нагах стаялі гаршкі. Пахавальны інвентар: жал. нажы, сякера, шыла, іголка, шыйная грыўня, тачыльны камень, гліняныя прасліцы, шыйныя пацеркі, бронзавыя пярсцёнкі. Бронзавыя скроневыя кольцы прадстаўлены 2 тыпамі: пярсцёнкападобнымі (паўтараабаротнымі і самкнутымі), ты повымі для дрыгавічоў, і бранзалетападобнымі завязанымі, характэрнымі для крывічоў. Кераміка ганчарная. Могільнік належаў крывіцка-дрыгавіцкаму насельніцтву, датуецца 11—12 ст.
Літ.: 431.	Я. Г. Звяруга.
КАСТЭЛЬ (франц. castel невялікі замак), сярэдневяковы замак у выглядзе замкнёнага прамавугольнага комплексу з абарончымі сценамі і ве жамі, жылымі карпусамі, храмам і ўнутраным дваром. К. выконвалі ролю рэгіянальных цэнтраў абаро ны і місіянерства, былі месцам кірмашоў, збору даніны.
Найчасцей К. ўзводзілі каля буйных населеных пунктаў, на мяжы заваяванай тэрыторыі, на гандл. шляхах ці
скрыжаваннях стратэгічных дарог. З’яўляліся своеасаблівымі гаспадарчастратэгічнымі тыламі для крыжацкіх атрадаў, што размяшчаліся ў К. на часовы пастой і папаўненне правіянту. Прататыпы еўрапейскіх К.— стараж,рымскія ваенныя лагеры і абарончыя збудаванні Блізкага Усходу, якія вядомы з 12 ст. ў Германіі, Даніі, на Пд Скандынавіі, у Прыбалтыцы. На Беларусі ў 1 й пал. 14 ст. пабудаваны Лідскі замак і Крэўскі замак, блізкія па сваёй планавай кампазіцыі да К.
Літ.: 1200, 1500. М. А. Ткачоў.
КАСЦЮКОВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Адкрыты ў 1975 у г. Касцюковічы. Пл. экспазіцыйных залаў
Каралі з кауры, бронзавыя пярсцёнак і бранзалет 12 ст. з Полацкага гарадзішча.
222 м2, больш за 6,8 тыс. экспанатаў асн. фонду (1991), у т. л. каля 50 археал. знаходак: косці шарсцістага насарога, зуб маманта, прылады працы з крэменю, каменныя свідра ваныя і тронкавыя сякеры эпохі бронзы і інш. У нумізматычнай ка лекцыі каля 600 сярэбраных і мед ных манет 17—20 ст.
КАСЦЯНЁВА, гарадзішча каля в. Касцянёва Шчучынскага р-на. На паўд.-ўсх. ускраіне вёскі, на схіле ўзвышанага берага р. Касцянёўка. Пляцоўка круглая, дыям. каля 70 м, абкружана валам выш. 2,5—3 м, шыр. 14—16 м. 3 У вал перарываецца ўездам, з У і з Пн — сляды рова. Выявіў у 1968 В. В. Сядоў, зрабіў шурфоўку і даследаваў вал у 1975 М. А. Ткачоў, у 1989 даследаваў 100 м2 С. А. Піваварчык. Культурны пласт на ПнЗ пляцоўкі 1 м, У і Пд — 0,3—0,5 м.
Выяўлены абпаленыя камяні, частка згарэлай пабудовы, сляды паўзямлянкі прамавугольнай формы, рэшткі печыкаменкі з керамікай 12—13 ст. Знойдзена кераміка 11 —13 і 14—16 ст., металічныя вырабы (жал. спражка 11 — 12 ст., нажы, рэшткі замка), шлак, косці жывёл, манета 16 ст. Раскопкі М. А. Ткачова паказалі, што вал тройчы падсыпалі, ён меў дубовыя ўмацаванні, унутраны схіл у 12 ст. быў забрука ваны. Гарадзішча з’яўлялася адным з паўн. абарончых пунктаў Панямоння, які быў разбураны ў 13 ст. Жыццё на гарадзішчы працягвалася да 16 ст.
Літ.: 909, 1054. С. А. Піваварчык.
КАТЭГОРЫЯ р э ч а ў, 1) група прадметаў, аб’яднаных агульнасцю якіх-небудзь адзнак, напр., К. артэфактаў, эалітаў і інш. 2) Група прадметаў аднаго або мяркуема аднаго функцыянальнага прызначэння, напр., К. наканечнікаў стрэл, нажоў. 3) Адзінка класіфікацыі, асновай якой з’яўляюцца дыскрэтныя ўласцівасці прадметаў, іх матэрыял, напр., К. каменных вырабаў, кера мічных вырабаў і інш.
Літ.: 250, 537, 1133.
КАУРЫ (інд. kauri), невялікая ра кавіна марскога малюска (даўж. 1—2,5 см). У стараж. часы выка рыстоўваліся як упрыгожанні і грашовы сродак у народаў Азіі, Афрыкі, Акіяніі (да пач. 20 ст.), Еўропы.
Як грошы ў Афрыцы вядомы ў 11 —12 ст. У 17—18 ст. тэрыторыя іх выкарыстання пашырылася, у сярэдзіне 19 ст. ў Зах. Афрыцы зафіксаваны іх курс: 1 талер = 2500 ракавін, у народаў Індыйскага акіяна 1 рупія = 2500— 12 000 К. На Беларусі пры раскопках выяўлены К. ў адзінкавых экземплярах сярод знаходак 12 ст. (Гродзенскі Ста ры замак, ГІолацк і інш.), 15—16 ст. (Панямонне), звычайна з адтулінай для нанізвання на шнур. Магчыма, К. выкарыстоўвалі на тэр. Беларусі ў якасці грошай у безманетны перыяд (2-я пал. 11 — 13 ст.).
КАУПАКІ , курганны могільнік каля в. Каўпакі Гродзенскага р-на. За 1 км на Пд ад вёскі, справа ад дарогі на в. Кругляны. 19 круглых курганоў дыям. 4—8 м, выш. 0,6—1,1 м, адзін прадаўгаваты (9x6 м, выш. 0,8 м). У 1975 Я. М. Звяруга раскапаў 12 курганоў (прадаўгаваты і 11 круглых).
Ва ўсіх курганах адразу пад дзірваном былі вымасткі са шчыльна пакла дзеных камянёў розных памераў (найб. буйныя размяшчаліся звычайна па краях вымастак). Прамежкі паміж імі запоўнены гумусавым пяском. Часам паверх асн. вымастак у цэнтры насыпаў меліся невялікія (0,5—2 м дыяметрам) дадатковыя вымасткі з дробных камянёў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце. Пахавальны інвен тар бедны: 2 бронзавыя трохпацеркавыя скроневыя кольцы, каля 30 пярсцёнкападобных (паўтараабаротных і несамкнутых) вісочных кольцаў, 5 шкляных бітрапецападобных пацерак, аваль нае крэсіва, мініяцюрны нож, абломак сярпа. Керамікі мала, уся ганчарная. Могільнік належаў балцкім плямёнам і датуецца 11 —13 ст.
Літ.: 436.	Я. Г. Звяруга.
КАЎПЕНЬ, гарадзішча і курганны могільнік каля в. Каўпень Лоеўскага р-на.
Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур. За 3 км на 3 ад вёскі, на правым беразе р. Дняпро, ва ўрочышчы Рудавец. Памер 75x60 м. Умацавана 2 паўкруглымі валамі. Выш. ўнутранага вала 2 м, вонкавага — 1,8 м. Абследавалі ў 1953 Ю. У. Кухарэнка, у
1975 Л. Д. Побаль. Культурны пласт каля 0,3 м.
Курганны могільнік. За 2 км на ПдЗ ад вёскі. У 1890 У. 3. Завітневіч даследаваў 18 апошніх напаўразбураных курганоў. Па хавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавою на 3.
Знойдзены дробныя пацеркі, бранза леты, спражкі, паясныя кольцы, крэсіва, нажы, сякеры, наканечнік кап’я, гаршкі.
Літ.: 379, 772.
КАФЛЯ (ад ням. Kachel), керамічны выраб для абліцоўкі і дэкаратыўнага аздаблення печаў (гл. Кераміка). Адрозніваецца ад абліцовачных архітэктурных пакрыццяў сістэмай мацавання, якая забяспечвае трываласць К. ў муроўцы печы пры значным перападзе тэмператур і яе лінейных памераў у час нагрэву. На Беларусі К. вядома з пач. 14 ст. Трапіла з Зах. Еўропы, магчыма, з Германіі. Паводле тэхналогіі вытворчасці, канструкцыі, выкарыстання і дэкору яна мае трывалыя гіст. віды. Раннія К. «гаршковыя» (14 16 ст.), мелі функцыю галаснікоў каларыфераў, служылі для аб лягчэння і мацавання скляпенняў глінабітных печаў. Гаршковыя К. паводле тэхнікі фармоўкі былі ляп ныя ці ляпныя, падпраўленыя на ганчарным крузе або поўнасцю адфармаваныя на крузе. Паводле саставу фармовачнай масы — з гліны без дамешкаў, з гліны з дамешкамі жарствы, жвіру, пяску, бітага камення; паводле памеру вялікія, сярэднія і малыя; па форме — цыліндрычныя, усечанага конуса, высокія і нізкія; па канфігурацыі вусця — квадратныя, круглыя, трохабо чатырохпялёсткавыя; па тэхналогіі вытворчасці — тэракотавыя, задымленыя, паліваныя, з дэкорам і без яго.
3 15 ст. на змену гаршковай паступо ва прыйшла «каробчатая кафля». Яна мае вонкавую пласціну, адфармаваную з дапамогай глінянай, драўлянай, гіпса вай або металічнай формы, і прымаца ваную з тыльнага боку румпы з дзір камі для мацавання. Па агульных ха рактэрных рысах каробчатую К. можна класіфікаваць: паводле спосабу вытвор часці на ручнога вырабу, саматужна га або машыннага, фабрычнага; паводле фармовачнай масы — без дамешкаў, з дамешкамі жвіру, пяску, складаная маса з дамешкамі белай гліны і іншых рэчываў; па форме пласціны і памерах румпы; па канструкцыйным прызна чэнні і месцы ў печы — К. палявыя, цокальныя, паясныя, карнізныя, фран тонныя, перамычкі, каронкі, гарадкі, балясіны, рашотчатыя дэкаратыўныя картушы, медальёны, дахоўкі; па відах дэкору — плоскія, рэльефныя, гарэльефныя, скульптурныя, прасторавыя; па тэхналогіі вытворчасці тэракотавыя, ангабаваныя, паліваныя зялёнай («му раўленыя»), бясколернай ці каляровы мі празрыстымі палівамі, пакрытыя непразрыстымі каляровымі палівамі -