Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.: 1200.	М. А. Ткачоў.
КАРАТКЁВІЧ Валянціна Браніславаўна (Нікіціна; дзявочае Ватковіч; 28.6.1934, с. Белаводскае Маскоўскага р-на, Кыргызстан — 28.2.1983), беларускі археолаг, гіс торык. Канд. гіст. навук (1965). Скончыла БДУ (1956). Працавала навук. супрацоўнікам у Ашмянскім краязнаўчым і Брэсцкім гісторыкакраязнаўчым музеях, выкладчыкам Брэсцкага педінстытута. У 1969— 83 старшы навук. супрацоўнік Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Даследавала старажытнасці паморскай культуры на тэр. Беларусі, займалася вы
вучэннем гісторыі гарадоў, края знаўствам. Член рэдкалегіі і адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88). Дзярж. прэмія БССР 1990.
Тв.: Памятннкн поморской культуры в Белорусснн н на Укранне // Сов. археологвя. 1965. № 1; Памятннкн нсторнн Внтебска. Мн., 1975; ІІамят някн нсторня н культуры. Мн., 1978; Пусть помнят все. Мн., 1979 (разам з Г. Б. Ватковічам); Помнікі Слоніма. Мн.. 1983 (разам з A. М. Кулагіным).
М. М. Казлоўская.
КАРАТНАЯ ПРОБА, проба, якая паказвае на колькаснае ўтрыманне
■агаарМ
Гуртавыя арнаменты карбоўкі расійскіх манет 18 — пач. 20 ст.
Карбоўка на паліваных гаршках і кубках золата ў лігатурным сплаве металу (гл. Лігатура).
У аснову пробы пакладзены падзел чыстага металу на 24 вагавыя часткі (адпавядае прынятаму падзелу маркі золата на 24 караты). Напр., К. п. 16 паказвае, што ў сплаве 16 частак чыстага золата і 8 нізкароднага металу. Да 1 й чвэрці 16 ст. існаваў падзел карата (фракцыя кёльнскай маркі) на 4 гра-
ны, што дазваляла вызначыць пробу з дакладнасцю ў '/м («10,42 праміле). Паводле закону Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі 1524, карат падзелены на 12 гранаў, што павялі чыла дакладнасць вызначэння пробы да '/zee («3,47 праміле). Каб перавесці ў метрычную пробу, неабходна К. п. перавесці ў граны ў залежнасці ад колькасці гранаў у караце (4 або 12), падзяліць адпаведна на 96 або 288 і па множыць на 1000 (21 карат 3 граны = = 21 Х4 + ЗХ 1 =87:96 X 1000 = 906,25 праміле або 21 X 12 + 3 X 1 = 255:288 X X 1000 = 850,69 праміле).


ШІШІІІШГ



канца 16— 1-й пал. 17 ст.
КАРБОЎКА, від арнаменту на керамічным посудзе і на манетах. На керамічны п о с у д наносілася спец. прыладай — карбам (цылінд рычным ролікам з дрэва, косці ці інш. матэрыялу). Мела выгляд сеткі прамавугольнікаў, ромбаў, іпматлікіх зігзагаў, камбінаваных арнамен таў з розных элементаў.
Вырабы посуду чырвонага і карыч невага колераў з К. былі найб. пашыра ны ў 17 ст. на 3 Беларусі і выяўлены пры раскопках у Гальшанскім, Крэўскім, Лідскім, Мірскім замках, Гродне і ў нязначнай колькасці на ўсёй тэр. Беларусі.
К. манеты рабілася на яе гурце ў выглядзе геам. або расліннага арнаменту (зоркі, кропкі, рыскі і інш.) для дэкаратыўнага аздаблен ня і прадухілення фальсіфікацыі манет. Наносілася гурцільным стан ком (гл. ў арт. Тэхніка манетнай справы). Упершыню з’яўляецца на зах.-еўрап. манетах у канцы 17 ст., Расійскай імперыі ў пач. 18 ст., Рэчы Паспалітай у 2 й пал. 18 ст.
Літ.: 1537, 1626.
Н. I. Здановіч, I. I. Сінчук.
КАРГЕР Міхаіл Канстанцінавіч [ 17(30).5.1903, Казань — 26.8.1976] археолаг і мастацтвазнавец. Д-р гіст. навук (1959), праф. (1949). Скончыў Петраградскі ун т (1923). 3 1949 заг. кафедры гісторыі мастацтва Ленін градскага ун-та, у 1964—72 заг. Ле нінградскага аддзялення Ін-та археалогіі AH СССР. Вывучаў славя на-рус. археалогію і гісторыю ста раж. рус. культуры і мастацтва. 3 сярэдзіны 1950-х г. пад яго кіраў ніцтвам нраведзены архіт. археал. экспедыцыі ў Полацку, Віцебску, Тураве, Навагрудку, Ваўкавыску. Даследаваў: у Полацку — рэшткі храма (1967), жытлы 12 ст. на Верхнім замку (1957), Сафійскі са бор 11 ст. (1964), храм-пахавальню полацкіх епіскапаў Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра 12 ст. (1957, 1961—64); помнікі 12 ст.— царкву Благавешчання ў Віцебску (1968), царкву Барыса і Глеба ў Навагрудку (1961—62, 1965), рэшткі храма ў Ваўкавыску (1966). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.: Новый памятннк зодчества XII века в Турове // Краткне сообшеняя Нн-та археологнн AH СССР. М., 1965. Вып. 100; Раскопкн храма Борнса н Глеба в Новогрудке // Археологяческне открытня 1965 года. М., 1966; К вопросу о памятннках зодчества XII в. в Вол ковыске // Славяне н Русь. М., 1968; К нсторнн полоцкого зодчества XII в.: (Рувны вновь открытого храма на Верх нем замке) // Новое в археологнн. М., 1972.
Літ.: 4916, 527а. Т. М. Каробушкіна.
КАРДОН, курганны могільнік дры гавічоў на левым беразе Дняпра, каля прыстані Кардон Буда-Каша лёўскага р-на. Каля 100 насыпаў. Даследаваў у 1904 Е. Р. Раманаў, раскапаў 16 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3 у падкурганных ямах, часам на грунце або ў насыпе, пахаванні адзіночныя, трапляюцца парныя. У жаночых пахаваннях знойдзены драцяныя і трохпацеркавыя скроневыя кольцы, металічныя філігранныя і шкляныя пацеркі, драцяныя бран-
залеты, пярсцёнкі, падвескі і інш. У мужчынскіх пахаваннях рэчаў не было. Могільнік размяшчаўся ў радзіміцка дрыгавіцкім паграніччы. Датуецца 12—13 ст.
Літ.: 980, 1115, 1340.
У. У. Багамольнікаў.
КАРОБУШКІНА Таццяна Мікалаеўна (н. 20.7.1934, в. Кубышка Нялідаўскага р на Цвярской вобл.), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1977). Скончыла БДУ (1958). Навук. супрацоўнік 1н та гісторыі АН Беларусі (з 1958). Даследуе стараж. Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Пінск. Для «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» абследава-
М. К. Каргер.
ла археал. помнікі Брэсцкага, Жа бінкаўскага, Камянецкага, Клімавіцкага, Кобрынскага, Маларыцка га, Пружанскага, Старадарожскага, Хойніцкага р-наў. Упершыню для тэр. Беларусі 10—13 ст. дала характарыстыку прылад працы для апра цоўкі зямлі, уборкі і перапрацоўкі ўраджаю, знойдзеных у ходзе раско пак археолагамі Беларусі, устанавіла час увядзення ў культуру збож жавых раслін і суадносіны іх паміж сабою на працягу стагоддзяў. Вырашыла гал. пытанне земляробства аб выкарыстанні сістэм зем ляробства. На падставе даследаванняў курганоў на тэр. Бел. Пабужжа вырашыла пытанне пра этнічны склад насельніцтва гэтага рэгіёна ў 9—13 ст. Аўтар анатаванай біб ліяграфіі па археалогіі Беларусі, чацвярцічнай геалогіі і палеагеаграфіі. Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1967), «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Беларускай археалогіі» (1987).
Тв.: Земледелне на террнторнн Белоруссян в X—XIII вв. Мн., 1979; Появ ленне упряжных пахотных оруднй н нх дальнейшее развнтне на терряторля Белорусслл (до XIV в.) // Тез. докл. сов. делегацлл на IV Междунар. кон грессе слав. археологлл. М., 1980; Ар хеологля Белорусслл: Блбллогр. указ. (1932—1975). Мн., 1988; Населенне Белорусского Побужья в X—XIII вв.
// Тр. V Междунар. конгресса археологов-славлстов. Кнев, 1988. Т. 2; Сельское населенле Среднего Побужья IX—XIII вв. (по матервалам курганных могвльнлков) (разам з I. I. Салівон) // Сов. археологля. 1990. № 3.
М. М. Ч арняўскі. КАРОМКА, стаянка ранняга этапу грэнскай культуры (12—10 тыс. г. таму назад) каля в. Кісцяні Рагачоу скага р на. За 4 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Каромка. Займае ўчастак 2-й надпоймавай тэрасы правага берага Дняпра пры ўпадзен ні ў яго безназоўнага ручая. Выш. над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ 16—17 м. Адкрыў у 1893 В. Я. Данілевіч, абследаванне пом
Т. М. Каробушкіна.
ніка і збор пад’ёмнага матэрыялу праводзілі К. М. Палікарповіч, У. Дз. Будзько, У. Ф. Ісаенка, I. М. Ціханенкаў, А. Г. Калечыц. У 1972—73, 1990 В. Ф. Капыцін раскапаў 330 м2. Культурны пласт 0,3 0,4 м, яго верхняя частка ра.з бурана працяглым разворваннем. Знаходкі трапляюцца ўздоўж броўкі тэрасы працягласцю да 1 км пры шыр. 100—150 м.
Знойдзены крамянёвыя канцавыя, падакруглыя і двайныя скрабкі, рэту шаваныя, двухгранныя, на зломе пласцінак разцы, тронкавыя і асімет рычныя (грэнскі тып) наканечнікі стрэл, сякеркі з перахватам, пласцінкі з пры тупленым краем і інш. Побач з імі трап ляюцца дробныя, старанна вырабленыя прылады для апрацоўкі косці, рога, дрэва і скуры. Гэта шматлікія вастрыі 3 тонкім рэжучым канцом, невял. пра колкі з кароткім лязом, сячэнні пласцін-укладышаў, вырабы з выемкамі, разнастайныя камбійаваныя прылады. Знаходкі шматлікіх прадуктаў рас шчаплення крэменю (дробныя асколкі, лускавінкі, адшчэпы, пласціны, нуклеу сы) сведчаць пра тое, што апрацоўка крэменю адбывалася на стаянцы.
Літ.: 170, 294, 464, 919.
В. ф. Капыцін.
КАРОНЧЫК, народная назва двузлатоўкі (8 грошаў). Намінал узнік у грашовай сістэме Рэчы Паспалітай пры Станіславе Аўгусце Панятоў скім ардынацыяй 10.2.1766 (лота
вая проба X, лігатурная маса 9,35 г). 4 К. адпавядалі талеру. Да сярэдзіны 19 ст. захоўваўся як разліковая адзінка ў Любчы і яе ваколіцах. Магчыма, адпавядаў 30 капейкам (2 злотым) у дробных наміналах.
«КАРОТКІЯ ПАВЕДАМЛЁННІ АБ ДАКЛАДАХ I ПАЛЯВЫХ ДА СЛЕДАВАННЯХ ІНСТЫТУТА АРХЕАЛОГІІ» («Краткне сообшення о докладах н полевых нсследованнях Рінстнтута археологнн», КСНА), зборнік артыкулаў па археалогіі СССР. Выдаецца з 1939 Інтам археалогіі AH СССР у Маскве (на рус. мове) выпускамі (зборнікамі). Да 1960 наз. «Кароткія паведамленні аб дакладах і палявых даследаваннях Ін-та гісторыі матэрыяль най культуры». 3 пач. 1960-х г. кожны выпуск прысвячаецца пэўнаму археал. перыяду: каменнаму ве ку, жал. веку, сярэднявеччу і інш. Задача выдання — даводзіць да ведама шырокай навук. грамадскасці апошнія дасягненні і адкрыцці сав. археал. навукі.
Вынікі даследаванняў археал. помні каў Беларусі змешчаны ў арт. Л. В. Аляксеева, I. I. Арцёменкі, Ф. Д. Гурэвіч, К. В. Паўлавай, 3. М. Сяргеевай і інш., у т. л. пра гара дзішча Барсукова Горка (1947. № 15), Мінскае замчышча (1952. № 54), Брас лаў (1960. № 81), Навагрудак, Мсцібава (1962. № 87), Мсціслаў (1963. № 94), Тураў, Пінск, Навагрудак, Ваўкавыск, курганныя могільнікі Свішчова, Хода савічы (1963. № 96); неаліт. паселішча Вець (1964. № 97); шахты па здабычы крэменю, могільнік каля Брэста (1965. № 100); Навагрудак (1964. № 99); пасе лішчы Кусічы, Трасцяніца (1964. № 102); Полацк, Навагрудак, курганны могільнік Глыбаў (1965. № 104); неа літ, паселішча Стрэліца (1966. N? 106); грунтавы могільнік у Пінску (1966. № 107); Навагрудак (1967. .№ 110);мо гільнік Адвержыцы (1967. № 112); ка менныя магілы ў Верхнім Панямонні (1968. № 113); курганны могільнік Багрынава, Навагрудак (1969. № 120); могільнікі Сябровічы (1970. № 123), Велямічы (1971. № 125), Сінчукі, Гара дзілаўка, Чаркасава, Арава (1973. № 135); Навагрудак, гарадзішчы Аст рэя, Ваверац, курганныя могільнікі Мольнічы, Суляцічы, Узноснае, Драз дова (1974. № 139), Навінка (1975. № 144); Мсціслаў, Навагрудак, Ваўкавыск (1976. № 146); полацкая кафля (1980. № 160); гарадзішчы Бел. Па лесся (1980. № 162); палац полацкіх князёў 12 ст., металічныя бранзалеты з Браслава, Віцебска, Ваўкавыска (1981. № 164); курганныя могільнікі Брацянка, Мольнічы, Суляцічы (1981. № 166), Бацвінава (1982. № 171); ка менныя могільнікі Клепачы, Мінеўшчы на і інш., Гродна, Слонім, Навагрудак, курганныя могільнікі Ігналіна, Сукалі (1989. № 195); курганны могільнік Вензаўіпчына (1989. № 198). Адзін з нума роў (201 за 1990) быў прысвечаны пра блемам тэорыі і методыкі ў сучаснай археал. навуцы.	Г. В. Штыхау.