Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
КАМЕНЬ, група стаянак каля в. Камень Пінскага р-на.
Стаянка-1 эпохі мезаліту (8— 5-е тысячагоддзі да н. э.). На паўд. ускраіне вёскі, на пясчаных пагор ках. Даўж. да 100 м. Выявіў і даследаваў у 1966 У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт часткова пашкоджаны кар’ерам і эрозіяй. Сярод знаходак больш за 150 крамянёвых прылад працы.
С т а я н к а-2 эпохі неаліту і бронзавага веку (5—2-е тысячагоддзі да н. э.). За 2 км на ПдУ ад вёскі, на першай надпоплаўнай тэрасе левага берага р. Бобрык, ва ўрочышчы Ратне. Вышыня над узроўнем ракі
2,5 м. Памеры 200x60 м. Даследаваў у 1967—80 Ісаенка. Культурны пласт таўшч. 0,6 м падзяляецца на 2, месцамі на 3 гарызонты. Дзякуючы высокаму ўзроўню грунтавых вод і вапнаваму складу глебы захаваліся вырабы з рогу і косці. Ускрыта 8500 м2.
Выяўлены рэшткі наземных жытлаў, агнішчаў, абкладзеных камянямі, сабрана больш за 4 тыс. касцей, якія належалі, відаць, не менш як 200 жывёлінам (дзік — 30%, лось—10%, конь, тур, алень высакародны — да 7 %, мядзведзь, бабёр, казуля, бык свойскі — 20%, свіння — 7 %). У ніжнім гарызонце разам з ранненеалітычнымі знаходкамі трапляюцца косці быка, гэта
каля б. хутара Шаламіцкага. Даўжыня 200 м. Даследаваў у 1967—71 Ісаенка. Культурны пласт 0,2 м.
Знойдзены 1000 апрацаваных крамянёў, у т. л. 200 прылад працы (пласціністыя наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, нажы і інш.), абломкі 10 ляпных пасудзін.
С т а я н к а-6 нёманскай і шнуравой керамікі культур (5—2-е тысячагоддзі да н. э.). За 1 км на ПдУ ад вёскі, на першай надпоплаўнай тэрасе р. Бобрык, ва ўрочышчы Беляне. Выт. 2,5—4 м над узроўнем ракі. Выявіў у 1967 Ісаенка. У 1981—83 і 1986—87 ім праведзены раскопкі на пл. 1950 м2. Культурны
састаўных прылад, сякеры, цяслападобныя прылады для сячэння, адбойнікі, рэтушоры), каменныя шліфавальныя пліткі і цёрачнікі. Кераміка багата арнаментавана, прадстаўлена абломка мі некалькіх дзесяткаў вастрадонных пасудзін нёманскай культуры розных этапаў неаліту, пачынаючы з самага ранняга. Маюцца абломкі пасудзін і вырабы культур шнуравой керамікі. Зна ходкі канцэнтраваліся вакол некалькіх агнішчаў, абкладзеных камянямі. Часткова захаваліся косці жывёл і касцяныя вырабы. Пазней на месцы стаянкі было селішча 6—8 ст. У паўн. частцы
Сэрцападобны амулет з рога лася са стаянкі-8 Камень Пінскага р-на.
Археалагічныя раскопкі на дне старажытнай пратокі на стаянцы-8 Камень. 1978.
першыя звесткі пра свойскую жывёлу на т.эр. Беларусі. Па колькасці знаходак стаянка займае выключнае становішча на Палессі: каля 40 тыс. апрацаваных крамянёў (у т. л. 8 тыс. прылад працы), 20 тыс. фрагментаў, 250—300 гаршкоў, сярод якіх гаршкі нёманскай і тшцінецкай культур. 3 прылад працы ёсць грубаапрацаваныя сякеры і цёслы, долаты, скрэблы, скрабкі, скоблі, праколкі.трохвугольныя наканечнікі стрэл і коп’яў, нажы і інш. Прылады працы, зробленыя з рагоў і касцей жывёлы (70 экземпляраў — сякеры, цёслы, долаты, клінкі і інш.), да раскопак стаянкі былі вядомы на Палессі толькі па выпадковых знаходках.
С т а я н к а-3 эпохі неаліту і бронзавага веку (4—2-е тысячагоддзі да н, э.). За 2,5 км на ПдУ ад вёскі, паблізу б. хутара М. Шаламіцкага. Займае зах. схіл пясчанага ўзгорка выш. 5—7 м на левым беразе р. Бобрык. Даўж. 90 м. Даследаваў у 1967—80 Ісаенка.
Пры раскопках знойдзены 700 апрацаваных крамянёў, 192 прылады працы (трохвугольныя наканечнікі стрэл, кра мянёвыя серп, клін, абломак матыкі бел.-літ. тыпу, плітка для шліфавання і інш.), абломкі 15—20 ляпных гаршкоў.
С т а я н к а-4 макралітычнай і нёманскай культур (9—4-е тысячагоддзі да н. э.). За 2,5 км на ПдУ ад вёскі, на паўн.-зах. схіле ўзгорка
Фрагменты глінянага вастрадоннага гаршка са стаянкі 8 Камень.
пласт 1—1,2 м, у ім прасочваюцца 3 культурныя гарызонты.
Знойдзена болып за 1700 прылад працы з крэменю (наканечнікі стрэл розных тыпаў, скрабкі, скоблі, скрэблападобныя вырабы, вастрыі, праколкі, устаўкі
раскопу выяўлена прамавугольнае паўзямляначнае жытло (4,4 X 3,2 м) з агнішчам, выкладзеным камянямі, з за глыбленнем у мацярык да 0,6 м. У дру гім жытле (3x2,5 м) знойдзены рэшткі агнішча з паглыбленнем на 0,3 м. Па
між жытламі— гасп. яма (1,8 X 1,1 м) з заглыбленнем да 1,2 м з сярпом на дне. Сярод позніх знаходак — раз валы некалькіх ляпных пасудзін, жал. нажы, акоўкі, наканечнік стралы з шыпамі, крэсіва — прадметы, характэр ныя для культуры ранніх славян.
С т а я н к а-8 эпохі неаліту і брон завага веку (5—2 е тысячагоддзі да н. э.). На 3 ад вёскі і р. Бобрык, на дне пратокі Вісліцы, на глыбіні больш за 1 м. Даўж. да 150 м. У час раскопак, праведзеных у 1977—78 Ісаенкам, ускрыта 400 м2. Культурны пласт 0,3—0,5 м.
Знойдзены рэшткі агнішчаў, косці жывёл, вырабы з косці, рогу і крэменю, шліфаваныя пліткі і абломкі посуду, іглападобныя наканечнікі дроцікаў (6), рыбалоўныя кручкі чатырох тыпаў (20), сякеры, нажы з расшчэпленых іклаў дзіка, унікальны сэрцападобны амулет, праколкі, кінжалы і інш., некалькі вы рабаў з медзі і бронзы. На стаянцы сабрана найбольшая для Палесся калекцыя касцяных і рагавых вырабаў — 120 экземпляраў.
Літ.: 456, 459, 460, 462.
У. Ф. Ісаенка.
КАМОРНІЦКАЯ КУЛЬТЎРА, нарвенскі цыкл, археал. куль тура перыяду ранняга мезаліту на тэр. Полынчы і Зах. Беларусі (9—7-е тысячагоддзі да н. э.). Назва ад в. Каморніца (Польшча).
Для гэтай культуры характэрны прылады працы з пласцінкападобных ад шчэпаў, пры апрацоўцы якіх выкары стоўвалася мікралітычная тэхналогія (восі прылад звычайна не супадаюць з восямі нарыхтовак). На помніках К. к. найчасцей выяўляюцца вастрыі, апраца ванныя сустрэчнай рэтушшу, і паўваст рыі з дугападобным краем (тыпу Ка морніца), «тупаспіннікі» (мікраграветы) з прамым краем (тыпу Ставінога або Кудлаеўка), выгнутыя ланцэтападоб ныя вастрыі, сегменты і падобныя да іх прылады разнастайнай шырыні з тупым вуглом у аснове, трохвугольнікі, кароткія і акруглыя скрабкі, вуглавыя і папя рочныя разцы і інш. К. к. вылучана і да следавалася ў 1965—75 польскімі архе олагамі Р. ІІІыльдам, М. Марчакам, Г. Венцкоўскай, С. Казлоўскім.
Асооныя вырабы і комплексы рэчаў, якія нагадваюць каморніцкія, сустракаюцца ў Панямонні, на ПдУ Беларусі (Беласарока), у складзе рудавостраўскай культуры Паўн. Украіны. У. Ф. Ісаенка.
КАМШНІЙСКАЯ КУЛЬТЎРА, ар хеал. культура макралітычнага выгляду перыяду ранняга неаліту (6— 4-е тысячагоддзі да н. э.).
Вылучана на тэр. Паўн. Францыі ў 1886 Ф. Сальманам. Назва ад стаянкі Кампіньі ў дэпартаменце Прыморская Сена. Характарызуецца наяўнасцю вял. колькасці сякер і сякерападобных пры лад: сякеры-траншэ, авальныя, нуклеа і пікападобныя (трохгранныя) прылады, грубыя скрэблы, скоблі і скрабкі, разцы, адбойнікі. Прылады апрацоўваліся спосабам грубага аббіцця каменнымі ад бойнікамі, што нагадвае мусцьерскія прыёмы апрацоўкі. Насельніцтва К. к. палявала на аленя, дзікага каня, быка,
займалася рыбалоўствам. У 1920 я г. К. к. разглядалася як універсальная стадыя развіцця, якая змяніла стадыю Тардэнуаза (мікралітычнай вытворчасці, назва паходзіць ад стаянкі Фер ан Тардэнуа ў дэпартаменце Эна), і адносілася да данеалітычнага перыяду (протанеаліту).
Вобласці з падобным да К. к. макралітычным інвентаром выяў лены ў 1920-я г. ў верхнім і сярэднім Пасожжы (К. М. Палікарповіч), у 1950-я г. на Панямонні (Р. К. Рымантэне), у 1960-я г. ў вярхоўях Прыпяці (У. Ф. Ісаенка). Тут вылучаны макралітычныя нёманская культура, сожская культура.
Літ.: 798. У. Ф. Ісаенка.
Рагавыя сякеры са стаянкі 8 Камень Пінскага р-на.
КАМЯНЁЦКАЯ ВЁЖА, Камя нецкі стоўп, «Белая веж а», помнік абарончага дойлідства канца 13 ст. ў г. Камянец. Размешчана на высокім узгорку на левым беразе р. Лясная. Паводле Іпацьеўскага летапісу, пабудавана паміж 1271 і 1289 дойлідам Алексам. Гіст. лёс вежы цесна звязаны з Ка мянцом. У 1276 валынскі кн. Уладзімір Васількавіч вырашыў залажыць на р. Лясная «град», як фарпост на зах. межах. Быў пабудаваны «столп-камен высотою 17 са жен... подобен уднвленню всем зряшнм нь». Вежа знаходзілася ўнутры кальцавога вала і дамінавала над драўлянымі ўмацаваннямі. 3 боку р. Лясная да ўмацавання падступала балоцістая нізіна, з трох бакоў яго акружаў роў. Рэшткі землянога вала і драўлянага замка канчаткова зніклі ў 1903 у час правядзення рэстаўрацыйных і земляных работ. Паводле праекта арх. В. Суслава, вакол вежы быў зняты 3-метровы
пласт зямлі, у выніку чаго 1-ы ярус, які раней памылкова лічыўся склепам, зноў апынуўся на паверхні. Аднак пры земляных работах бяс следна зніклі стараж. вал і роў. Тады разабралі і скляпенні над 1-м і 2-м ярусамі, а замест іх паклалі драўляныя бэлькі. Цэгла для рэстаўрацыі зубцоў і сцяны (каля 10 тыс. шт.) была заказана селяніну Маты кальскай воласці С. Дранюку. Для правядзення земляных і цагляных работ запрасілі з Гродна вопытнага майстра А. Арцішэўскага. Вакол ве жы быў насыпаны і абкладзены камянямі кальцавы вал. У такім выглядзе помнік дайшоў да нашых
Камянецкая вежа.
дзён. У пач. 1950 х г. вежу ўпершыню пабялілі, а падлогу забрукавалі. Вышыня 5-яруснай вежы 30 м, таўшчыня сцен 2,5 м, вонкавы дыяметр 13,6 м. Яна стаіць на магутным падмурку з каменю. Вышыня падмурка каля 2,3 м, дыяметр 16 м. Вежа змуравана з брусковай цэглы цёмна-чырвонага і жаўтаватага колеру (26,5X13,5X8 см) з характэрнымі падоўжнымі палосамі ў ніжняй частцы. Муроўка «балтыйская»—2 «лажкі» паслядоўна чаргуюцца з адным «тычком». Звонку на сценах захавалася вял. колькасць прамавугольных гнёздаў ад «пальцаў» рыштаванняў. Апрача таго, унутры зберагліся гнёзды і ад драўляных бэлек — перакрыццяў 5 ярусаў. Перакрыцці 2-га і 3-га ярусаў былі падвойнымі. Да 1903 над 1-м і 2-м ярусамі знаходзіліся скляпенні, цэгла і раствор якіх прыкметна адрозніваліся ад цэглы і раствору ў муры сцен. Сцены вежы прарэзаны байніцамі, паміж якімі на
вонкавай паверхні сцяны размешчаны 4 плоскія нішы з паўцыркульным завяршэннем. Над 5-м ярусам захаваліся рэшткі цаглянага купальнага скляпення з патоўшчанымі рэбрамі, якія заканчваюцца ўнізе невял. кранштэйнамі з вузкім пая ском. Гэта скляпенне, мяркуючы па цэгле і растворы, пабудавана адначасова з вежай. 3 5-га яруса пачынаецца цагляная лесвіца-ход, што вядзе наверх да баявой пляцоўкі. Лесвіца праходзіць праз тоўшчу сцяны і асвятляецца 2 вузкімі акенцамі. Пляцоўка акружана 14 зубцамі, якія маюць скразную адтуліну, роўную па форме і велічыні лажку цагліны. У 2 зубцах зроблены вузкія акнападобныя праёмы. Завяршэнне вежы акружана зубчастай стужкай пярэбрыка. Помніку характэрны лаканічныя раманскія і ран негатычныя формы: стральчатыя вокны і праёмы, нервюрныя скляпенні на «гірках», паўцыркульныя плоскія нішы і байніцы. Велічны, манументальны аб’ём звужаецца ўверсе і не мае ні вертыкальных, ні гарызантальных чляненняў. К. в. адносіцца да тыпу т. зв. «валынскіх вежаў» і мае шмат агульнага з вежамі тыпу данжон, пашыранымі ў 12— 13 ст. у краінах Зах. Еўропы. 3 1960 у К. в. філіял Брэсцкага аблас нога краязнаўчага музея.