• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    віч, A. М. Дарашэвіч і інш. У Гомельскім палацы былі сабраны рэ ліквіі гісторыі і мастацтва, што пазней сталі асновай Румянцаўскага музея, які быў вывезены ў ІІецяр бург, а пазней вял. колькасць матэрыялаў трапіла ў Маскву і стала асновай Гіст. музея і Дзярж. бібліятэкі імя Леніна. У Румянцаўскім музеі былі калекцыі рукапісаў, шэдэўры жывапісу і скульптуры, творы антычнасці. Новы ўладальнік Гомеля I. Ф. Паскевіч прыбудаваў да палаца вежу і там размясціў музей з бібліятэкай, у якім былі творы мастацтва, рукапісы, антыкварыят з нефрыту, фарфору, хрусталю, маё
    лікі, бронзы, серабра і золата. У Сямяцічах (цяпер Польшча) існавала багатая калекцыя этнографа і краязнаўцы, дачкі генерала К. Сапегі, Г. К. Ябланоўскай (1728—1800). Яна ўключала медалі, этнаграфічныя матэрыялы, вырабы з косці, унікальную бібліятэку, а таксама «кабінет натуральнай гісторыі». У музеі пры Полацкай езуіцкай калегіі экспанаваўся пад’ёмны археал. матэрыял. У 1830 музейныя каштоўнасці з Полацка, у т. л. мазаічныя карціны, прадметы антыкварыяту, уні кальны сонечны гадзіннік (ён і цяпер экспануецца ў Ленінградзе), былі адпраўлены ў Маскву, Пецярбург, Вільню. Рэдкая археал. калекцыя з раскопак помнікаў Падзвіння захоўвалася ў палацы А. Плятэра ў Краслаўцы (цяпер Латвія). Пазней частка калекцыі ахвяравана Віленскаму музею старажытнасцей, астатняе згарэла ў час паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Літве. У гэты час хат няе К. становіцца модай. Зборы антыкварыяту існавалі ў вёсках Паланэчка (Баранавіцкі р-н), Дабраўляны (Смаргонскі р-н), Беніца і Га радзілава (Маладзечанскі р-н), Мсціжы (Лагойскі р-н), Вішнева (Валожынскі р-н), Смілавічы (Чэр
    веньскі р-н), Косіна (Ваўкавыскі р н), у Жлобіне, Магілёве, Мін ску і інш. Бататыя археал. калекцыі былі ў музеі Тышкевічаў у Лагойску (гл. Лагойскі музей старажытнасцей), у маёнтку Шо (Глыбоцкі р-н), што належаў мецэнату I. Жабе. У Мінску археал. знаходкі былі ў калекцыях Л. Неслухоўскага (баць ка паэта Я. Лучыны), Ю. Кабылінскага, М. Гаўсмана і інш., у маёнтку Замосце (Пухавіцкі р-н), уладальнікам якога быў А. Ельскі, у маёнтку Э. Гутэн-Чапскага ў Станькаве (Дзяржынскі р-н). Значнае месца археал. матэрыялы займалі ў царкоўных і царкоўна-археал. музеях у Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску, Вільні і інш. У савецкі час у выніку К. ў многіх гарадах узніклі музеі, якія сталі цэнтрамі навуковай і збіральніцкай дзейнасці. У ліку найб. значных калекцыянераў пасляваеннага часу В. Н. Рабцэвіч (манеты, калекцыя стала асновай Нумізма тычнага кабінета БДУ), А. Я. Проц кі (мемарыяльныя медалі), Я. М. Сахута, A. А. Марачкін (творы нар. дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), М. Ф. Раманюк (бел. народнае адзенне, ткацтва), М. I. Мінкевіч (экслібрысы), А. Я. Белы (мемарыяльныя медалі) і інш. Прыватнае К. часам прымае агідныя формы, калі помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры народа становяцца аб’ектам куплі-продажу.
    Літ.-. 513, 514а. Г. А. Каханоўскі. КАЛЕЧЫЦ Алена Генадзеўна (н. 12.3.1940, г. Нальчык), беларускі археолаг. Канд. геаграфічных навук (1972). Скончыла БДУ (1964). 3 1971 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, з 1974 старшы навуковы супрацоўнік. Даследуе пытанні палеагеаграфіі, экалогіі плямён каменнага веку. Асноўныя даследаванні праводзіла ў басейнах Сажа і Ясельды.
    Тв.: Первоначальное заселеняе террн торян Белоруссня. Мн., 1984; Памятннкн каменного н бронзового веков Восточной Белорусснн. Мн.. 1987; Белорусская археологня: Достнженяя археологов за годы Сов. властн. Мн.. 1987 (у сааўт.).
    КАЛІНАЎКА, група археал. помнікаў каля пас. Калінаўка Гомельскага р на.
    С е л і ш ч а калочынскай культуры і сярэднявечча. За 300 м на ПнУ ад пасёлка, на надпоймавай Ta­pace правага берага р. Уза. Пашкоджана кар’ерам. Выявіў у 1979 A. I. Драбушэўскі, абследаваў у 1981 A. А. Макушнікаў. Культурны пласт 0,1—0,3 м, утрымлівае матэрыялы жал. веку і 11 —13 ст. Выяўлены рэшткі жытла 5—7 ст., заглыбленага ў мацярык, абпаленыя камяні, кавалкі грубаляпнога неарнаментаванага посуду, гліняныя прасліцы.
    Курганны могільнік р адзімічаў 11—12 ст. За 500 м на У ад пасёлка, ва ўрочышчы Сіянск (Асіянск), побач з урочышчам Латышы. Вядомы з 1873. У канцы 19 ст. скарбашукальніцкія раскопкі праводзіў мясц. памешчык Грэшнер, які знайшоў каля касцякоў «пярсцёнкі і медныя прадметы». У пач. 20 ст. абследаваў Е. Р. Раманаў. Захавалася 25 курганоў выш. 0,5— 2,5 м, дыям. 4—16 м. У 1975 У. У. Багамольнікаў раскапаў 7 насыпаў. У 4 курганах пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3, у 1 — на У. 2 курганы кенатафы. Рэчы былі толькі ў 2 курганах: у адным знойдзена бронзавае паясное кольца, у другім — 2 бронзавыя пацеркі (цыліндрычная малінападобная і элінсоідная з імітацыяй зерні). У канцы 1970-х г. рэшткі могільніка знішчаны.
    Літ.: 143, 324, 732, 981.
    У. У. Багамольнікаў,А. А. Макушнікаў. КАЛІНІНА, паселішча верхнедняпроўскай культуры, сярэднедняпроўскай культуры, соснгцкай культуры і ранняга жал. веку каля пас. Калініна Гомельскага р-на. За 300 м на ПдУ ад пасёлка, на вял. пясча вым астанцы сярод поймы правага берага р. Сож, ва ўрочышчы Чуры лава. Выявіла і абследавала ў 1975 А. Г. Калечыц. Частка помніка раз бурана кар’ерам. Культурны пласт 0,1—0,2 м. Знойдзена больш за 100 скрабкоў, сякеры, цёслы, разцы, вастрыі, праколкі, свярдзёлкі, скоб лі, наканечнікі стрэл і коп’яў, рэту шоры, адшчэпы, пласціны, нуклеусы, запасы сыравіны, адходы крамянёвай вытворчасці і інш.
    А. Г. Калечыц. КАЛІНКАВІЦКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў г. Калінкавічы ў 1961. У тканіне загорнута каля 2,5 тыс. манет: пераважна медныя соліды Каралеўства Польскага і ВКЛ 1660—61, 1663—66, у т. л. паўтаракі Рэчы Паспалітай і герцагства ГІрусія 1620-х г., падробкі пераважна медных солідаў. Ухаваны ў 2-й пал. 17 — 1-й пал. 18 ст. Зберагаецца скарб у Мазырскім краязнаўчым музеі. КАЛОДЗЕЦКАЯ, курганны могільнік 11 ст. каля в. Калодзецкая Касцюковіцкага р-на. За 1,5 км на У ад вёскі, на левым беразе р. Дзяражня. ІІершапачаткова было 13 на сыпаў (8 разбурана) выш. 1—2 м, дыям. 5—12 м. Адкрыў і даследаваў 1 курган у 1973 Я. Р. Рыер. Паха вальны абрад — трупапалажэнне ў насыпе на попельным пласце, вышэй пахавання пласт вогнішча трызны, касцяк пашкоджаны.
    У разбураных курганах знойдзены шыфернае прасліца, шкляныя пацеркі, бронзавыя і білонныя сяміпрамянёвыя і
    бранзалетападобныя скроневыя кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі, шыйныя грыўні, падвескі ў выглядзе званочкаў і крыжыкаў і інш. Бронзавая літая фігурка з выявай прывязанага да каня ча лавека належыць да скандынаўскіх старажытнасцей. Знаходкі тыповыя для радзімічаў.
    Літ.: 967.	Я. Р. Рыер.
    КАЛОЧЫН, група археал. помнікаў каля в. Калочын Рэчыцкага р-на.
    Гарадзішча-1 калочынскай культуры. За 500 м на Пн ад вёскі,
    Шыйныя грыўні (1,2), скроневыя кольцы (3—4), званочкі (5—8), крыжыкі (9—10), падвескі (11—13), лунніца (14), шыферныя прасліцы (15—16), скроневае кольца (17), фібулы-спражкі (18—20), бранзалеты (21—25) з курганнага могільніка Калодзецкая.
    на мысе правага берага Дняпра. Пляцоўка памерам 42 X 36 м умацавана 2 падковападобнымі валамі: унутраны выш. 3,5 м і знешні выш. 1,1 м. Даследавалі ў 1951 Ю. У. Кухарэнка, у 1955 В. М. Мельнікоўская, у 1955—60 Э. А. Сымановіч. Раскапана 1332 м2.
    Выяўлены рэшткі масіўнай драўлянай агароджы, якая акаймоўвала пляцоўку па перыметры. Да яе прымыкалі драўляныя пабудовы. Знойдзены фрагменты біканічных гаршкоў з валікам, гліняных
    пасудзін з рэшткамі абгарэлага проса і сачавіцы, жал. сярпы, нажы, шылы, до лата, гліняныя прасліцы, каменная зерняцёрка, бронзавыя і касцяныя вырабы. Трапляюцца і больш раннія матэрыялы мілаградскай і зарубінецкай культур. З’яўлялася гарадзішчам-сховішчам на выпадак ваеннай небяспекі.
    Гарадзішч а-2 мілаградскай культуры. За 500 м на Пд ад вёскі, на мысе правага берага Дняпра, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка пра мавугольная, памерам 50x25 м, умацавана з боку поля 2 валамі: унутраны выш. каля 3 м, шыр. у аснове 12 м і знешні выш. каля 2 м і шыр. 10 м. Роў паміж імі шыр. 3— 3,5 м, глыб. 1 м. Агульная пл. гарадзішча каля 4 тыс. м2. Адкрылі ў 1951 Кухарэнка і Мельнікоўская, даследавала ў 1955 і 1961 Мельнікоўская, абследаваў у 1964 Л. Д. Побаль. Раскапана 72 м2. Культурны пласт 0,2—0,4 м.
    Выяўлены вял. колькасць камянёў, рэшткі ляпнога глінянага посуду, асобныя фрагменты якога пакрыты штрыхамі, глінянае прасліца біканічнай формы. бронзавы наканечнік стралы скіфскага тыпу, посахападобная шпілька і інш.
    С е л і ш ч а калочынскай культуры. Побач з гарадзішчам 1. ГІл. каля 1 га. Даследаваў у 1955—60 Сымановіч, абследавалі ў 1955 Мельнікоўская, у 1964 Побаль. Выяўлены 2 паўзямлянкавыя жытлы. Адно з іх прамавугольнай формы памерам 3,8 X 3,8 м, заглыбленае ў зямлю на 0,35 м. У цэнтры быў апорны слуп, які падтрымліваў перакрыцце. У сярэдняй частцы жытла размяшчалася адкрытае агнішча. Пабудова мела слупавую канструкцыю сцен. Знойдзены фрагменты керамікі 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э.
    Літ.: 772, 904, 1052, 1143.
    М. I. Лашанкоў, Г. В. Штыхаў. КАЛОЧЫНСКАЯ КУЛЬТЎРА, археал. культура плямён, якія ў 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. насялялі болыпую частку басейнаў Дзясны. Сейма, вярхоўяў Сулы і Псла, Гомельскае і Магілёўскае Падняпроўе (да наваколля Быхава), ніжняе цячэнне Бярэзіны, левабярэжжа Прыпяці ад вусця Пцічы да зліцця з Дняпром. Назва ад гарадзішча і селішча каля в. Калочын Рэчыцкага р-на. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлага доўляй, паляваннем, хатнімі промысламі. Асн. тыпам паселішчаў былі неўмацаваныя селішчы; нешматлікія гарадзішчы служылі сховішчамі на выпадак ваеннай небяспекі або, верагодна, з’яўляліся свяцілішчамі (Калочын). Жытлы — аднакамерныя чатырохвугольныя ў плане паўзямлянкі са зрубнай або слупавой канструкцыяй сцен, часта з цэнтр. апорным слупом. Характэрны адкрытыя агнішчы, трапляюцца пёчы-каменкі (Тайманава, Гомель, Шчаткава, Нісімкавічы). Пахаваль ны абрад — трупаспаленне за межамі пахаванняў на бескурганных
    (Тайманава, Новы Быхаў) і курганных (Вароніна) могільніках, пахаванні урнавыя і ямныя. Насельніцтва вырабляла гліняныя ляпныя гаршкі пераважна слоікакруглаватабокіх, цюльпанападобных, рабрыстых форм, а таксама карчагі, міскі, патэльні, дыскі, жал. нажы, шылы, сякеры, долаты, косы, сярпы, наканечнікі коп’яў і стрэл, гліняныя прасліцы, каменныя асялкі, зерняцёркі і інш., бронзавыя бранзалеты