Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
А. У. Кір’янаў, Н. А. Кір’янава, Б. А. Колчын, Я. А. Цэпкін, Б. А. Чар ных і інш.
Літ.: 34, 35, 44, 46, 47, 48, 56, 57, 58, 79, 205, 206, 207, 208, 410, 634, 636, 638, 641, 772, 801, 828, 946, 993, 998, 999, 1016, 1052, 1052a, 1056, 1060,
1063, 1088, 1089,1090,1091,1112,1113, 1115, 1116, 1117, 1121, 1143, 1146, 1231, 1237. Л. В. Аляксееў.
ІНСТЫТЎТ БЕЛАРЎСКАЙ КУЛЬТЎРЫ, Інбелкульт (ІБК), першая на Беларусі цэнтр. шматгаліновая н.-д. ўстанова, папя рэднік Акадэміі навук БССР. Засн. 30.1.1922 у Мінску на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркам асветы БССР. Статут ІБК вызначаў асн. задачы: арганізацыю планамернага вывучэння бел. мовы, літаратуры, гісторыі, этнаграфіі, эканомікі, сацыяльна-эканам. і інш. праблем. У распрацоўцы першага статута ўдзельнічалі Я. Л. Дыла, 3. X. Жы луновіч (Ц. Гартны), Я. Ф. Карскі, У. I. Пічэта. Старшыні ІБК: С. М. Некрашэвіч (1922—24), У. М. Ігнатоўскі (1924—26, з 1927 прэзідэнт). Паводле структуры ІБК падзяляўся на секцыі, секцыі — на камісіі. Напачатку былі 2 секцыі — прыродазнаўчая і гуманітарная. У 1923—24 утворана гіст.-сацыялагічная секцыя, якая займалася падборам кадраў, укладаннем бібліяграфіі па гісторыі і археалогіі Беларусі, пад кіраўніцтвам A. М. Ляўданскага арганізавала раскопкі і разведкі археал. помнікаў у Мінскім і Барысаўскім паветах, пад кіраўніцтвам I. А. Сербава даследаванне курганных могільнікаў каля в. Рылаўшчына і Пятроўшчына пад Мінскам. 3 1924 пры Прэзідыуме ІБК дзейнічала Цэнтр. бюро краязнаўства. У 1925 утворана гіст.-археал. камісія (старшыня М. В. ДоўнарЗапольскі, вучоны сакратар Дз. I. Даўгяла, навук. супрацоўнікі Ляўданскі, К. М. Палікарповіч, С. А. Дубінскі, П. В. Харламповіч, Сербаў, А. Дз. Каваленя, А. Л. Аніхоў скі, С. С. Шутаў, М. М. Улашчык), якая займалася ўкладаннем археал. карты Беларусі, распрацоўкай перспектыўнага плана экспедыцый і бел. тэрміналогіі, вывучала вынікі архе ал. даследаванняў Беларусі ў дарэвалюцыйны час, узняла пытанне пра вяртанне ў рэспубліку матэрыялаў з археал. калекцый, сабраных на Беларусі, якія захоўваліся ў музеях Масквы, Ленінграда, Смаленска. У лістападзе 1925 у складзе гіст.археал. камісіі ўтворана падкамісія па вывучэнні старажытнасцей, распрацоўцы пытанняў палітычнай, сацыяльнай і эканам. гісторыі Мінска. У ёй працавалі Каваленя, С. 3. Кацэнбоген, A. М. Паноў, A. А. Сцепуржынскі, Улашчык, Шутаў і інш. У 1926 на сродкі Інбелкульта праведзены даследаванні ў Заслаўі (Ляўданскі, Каваленя), на р. Сож (Палікарповіч), каля Новага Быхава (Сербаў), на р. Астры і каля
в. Чаркасова Аршанскай акругі (Аніхоўскі). Гіст.-археал. камісія падрыхтавала і склікала Першы з'езд даследчыкаў беларускай архе алогіі і археаграфіі (17—18.1.1926). Удзельнікі з’езда прапанавалі камісіі падрыхтаваць і прадставіць за канадаўчым органам БССР закона праект аб ахове помнікаў гісторыі і мастацтва на Беларусі.
Паводле новага статута, прынятага ў 1927, структура Інбелкульта набліжана да Акадэміі навук. Ен меў 2 аддзелы (гуманітарных навук, прыроды і гаспадаркі), 17 кафедраў, 23 камісіі. Гіст.-археал. камісія і камісія па ахове старажытнасцей аб’яднаны ў Археал. камісію, якая зай малася ўкладаннем бібліяграфіі па археалогіі Беларусі і прылеглых да яе тэрыторый, стварэннем каталога археал. помнікаў, апрацоўвала са браны экспедыцыямі матэрыял, ры хтавала навук. даклады і публікацыі, працягвала ўкладанне археал. карты Беларусі і Смаленшчыны, да памагала краязнаўцам ствараць мясц. археал. карты. У 1928 камісія пераўтворана ў кафедру археалогіі. Некаторыя археал. праблемы распрацоўваліся на кафедры гісторыі Беларусі (стараж. полацкае дойлідства і фрэскавы жывапіс 11—12 ст.), камісіі па вывучэнні гісторыі гара доў і раёнаў Беларусі (ранняя гісторыя гар. населеных пунктаў). У выніку стварэння ў рамках Інбелкульта н.-д. установы, якая накіроўвала і каардынавала ўсе археал. даследаванні, на Беларусі былі разгорнуты планамерныя і сістэматычныя палявыя даследаванні, аб’ яднаныя агульнай навук. праграмай, адкрыта значная колькасць стараж. паселішчаў і могільнікаў, назапашаны дакладныя крыніцы, якія сталі базай для гіст. рэканструкцый. Навук. дасягненні бел. археолагаў 1920-х г. адлюстраваны ў выданнях Інбелкульта «Гістарычна-археалагічны зборнік» (1927), «Працы ка федры археалогіі». Ў 1929 Інбелкульт рэарганізаваны ў Беларускую АН. Кафедра археалогіі была пераўтворана ў Археал. камісію і ўвайшла ў склад Акадэміі.
Літ. 194, 2156. В. С. Вяргей.
ІНСТЫТЎТ ГІСТОРЫІ Акадэ міі навук Беларусі. Створаны ў снежні 1929 на базе кафедры гіст. профілю б. Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), рэарганізаванага ў студзені 1929 у Бел. акадэмію навук. Праблемы археалогіі Беларусі распрацоўвала археал. камісія, перайменаваная ў 1932 у секцыю археалогіі. У яе штат уваходзілі A. М. Ляўданскі (загадчык), К. М. Палікарповіч і С. А. Дубінскі, якога абвінавачвалі ў нацдэмаўшчыне і ён быў вымушаны пакінуць Беларусь. У снежні І932 на яго месца прыняты А. Дз. Каваленя. Супрацоўнікі секцыі археалогіі зрабілі значны ўклад у археал. вывучэнне
Беларусі, на тэр. якой у 1930-я г. ў выніку суцэльнага абследавання было зафіксавана каля 800 стаянак каменнага і бронзавага вякоў, 864 гарадзішчы і больш за 100 селішчаў жал. веку, каля 20 бескурганных і 3000 курганных могільнікаў, аформлена каля 8000 уліковых картак на помнікі археалогіі і асобныя рэчы, зроблена шмат фотанегатываў, планаў і чарцяжоў асобных аб’ектаў. Назапашаная крыніцазнаўчая база дазволіла стварыць першую навук. перыядызацыю дагісторыі Беларусі. Абгрунтаваны шэраг слушных высноў: выказаны меркаванні пра час і характар пер шапачатковага засялення Верхняга Падняпроўя, прапанавана першасная схема храналагічных змен у матэрыяльнай культуры насельніцтва ў перыяд мезаліту, неаліту, бронзавага веку (Палікарповіч), адзна чаны храналагічныя і рэгіянальныя асаблівасці помнікаў жал. веку, абгрунтаваны тэзіс аб пераважнай ролі вытворчых форм гаспадаркі і мяс цовым характары жалезаробчай вытворчасці ў гэты час, пачата распрацоўка пытанняў гіст. тапаграфіі і рамяства стараж. гарадоў, вызначаны асаблівасці і самабытнасць по лацка віцебскай манументальнай архітэктуры і жывапісу 12 ст., прасочаны пэўныя храналанічныя і этнічныя рысы пахавальнай абраднасці на тэр. Беларусі ў 8—12 ст. (Ляўданскі, Дубінскі, Каваленя, М. М. Шчакаціхін, I. А. Сербаў). У даваенны час закладваліся многія кірункі сучаснай археалогіі Беларусі, выпрацоўваліся новыя метады даследавання з выкарыстаннем даных прыродазнаўчых і тэхнічных навук, пачала фарміравацца бел. школа археалогіі. Вынікі палявых даследаванняў і матэрыялы навук. канфе рэнцый друкаваліся ў «Працах ар хеалагічнай каміссіі» (1930), «Пра цах секцыі археалогіг» (1932), «За пісках Ьеларускай акадэміі навук» і шэрага бел. і саюзных перыядычных і спец. выданняў. У 1933 выйшла падрыхтавання Дубінскім «Біблія графія па археалогіі Беларусі і сумежных краін». Вял. страты панесла бел. археалогія ў выніку рэпрэсій 1930-х г., калі былі арыштаваны і расстраляны Ляўданскі, Дубінскі і Каваленя. У секцыі археалогіі I. г. застаўся працаваць толькі адзін навук. супрацоўнік— Палікарповіч.
Пасля рэпрэсій і 2-й сусветнай вайны дзейнасць секцыі археалогіі, перайменаванай у сектар археалогіі I. г., аднавілася ў снежні 1944. Спачатку ў ім працавалі Палікарповіч, В. Р. Тарасенка, У. Галубовіч, Г. Цэгак Галубовіч (апошнія неўзабаве пераехалі ў Полыпчу), у 1949 супрацоўнікам сектара стаў A. Р. Мітрафанаў. Дзейнасць сектара абмяжоўвалася раскопкамі помнікаў палеаліту, гарадзішчаў цэнтр. і паўн. Беларусі і старажытных Мін
ска і Ваўкавыска. 3 2-й пал. 1950-х г. колькасць супрацоўнікаў сектара стала павялічвацца, рос іх прафесіяналізм, што спрыяла пашырэнню тэматыкі археал. даследаванняў (у 1955 у сектары працавалі 2 кандыдаты навук, у 1965 — 4, у 1975 — 8, у 1985 — 15 кандыдатаў і 2 дактары навук). Загадчыкамі сектара археалогіі I. г. працавалі Палікарповіч (1944—61), Тарасенка (1961 — 65), У. Дз. Будзько (1965—70), Л. Д. Побаль (1970—80). У пасля ваенныя гады значна ўзрос маштаб палявых работ, якія выконвалі супрацоўнікі I. г., раскопкамі была ахоплена ўся тэр. Беларусі. Удасканальвалася методыка раскопак, культ. пласт даследаваўся вял. плошчамі, што дазволіла выяўляць жылыя і гасп. комплексы, ускрыць значную колькасць грунтавых паха ванняў. Гэта ўзбагаціла бел. археа логію новымі адкрыццямі, што дало магчымасць вырашыць шэраг пытанняў стараж. гісторыі. Ажыццёўлена археал. культ. стратыфікацыя шматлікіх крыніц. Сістэматызацыя навук. даных адбывалася шляхам вылучэння і апісання археал. культур, якія разглядаліся як пэўныя этапы сацыяльна-эканам. і эт нічнай гісторыі першабытнага грамадства. У 1980 у I. г. створаны аддзел археалогіі (заг. Побаль).у складзе 2 сектараў — археалогіі першабытнага грамадства і сярэдневяковай археалогіі. У 1981 з іх вылучаны сектар археалогіі зон новабудоўляў, у 1986 усе сектары пераўтвораны ў аддзелы. У 1991 аддзел археалогіі першабытнага грамадства падзелены на 2 аддзелы: каменнага і бронзавага вякоў, жалезнага веку.
Аддзел археалогіі каменнага і бронзавага вякоў (заг. М. М. Чарняўскі). На падставе выяўленых у час раскопак стаянак, мо гільнікаў і іншых археал. аб’ектаў даследуе найболын стараж. эпохі перша бытнага грамадства — палеаліт, мезаліт, неаліт і бронзавы век. Значная ўвага аддаецца вывучэнню характару і этапаў першапачатковага засялен ня тэр. Беларусі ў познапалеалітычны час (А. Г. Калечыц), асаблівасцей археал. культур, іх генезісу, узаемаўп лываў, распаўсюджання земляробства і жывёлагадоўлі на нашых землях, часу з’яўлення першых металаў, этнакуль турных працэсаў, першабытных вераванняў (Э. М. Зайкоўскі, У. Ф. Ісаенка, Калечыц, М. М. Крывальцэвіч, У. П. Ксяндзоў, Н. В. Шаблюк, М. М. Чарняўскі, I. М. Язэпенка). Асаблівае значэнне мае вывучэнне Краснасельскіх крэменездабь ўных шахтаў і крэменеапрацоўчых м; істэрняў, тарфянікавых стаянак на Віцебшчыне (В. Я. Кудрашоў, В. Л. Ліпніцкая, Чарняўскі).
Аддзел археалогіі жалезнага веку (заг. В. I. Шадыра). Даследуе гісторыю стараж. насельніцтва на тэр. Беларусі і яго сувязей з балцкім, фіна-угорскім, скіфскім і слав. асяроддзем, археал. культуры славян і балтаў у 8 ст. да н. э.— 8 ст. н. э. Ахеал. даследаваане тэр. паўд. Беларусі праводзяць В. С. Вяргей,