Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
скай культуры з прамым адагнутым вонкі венчыкам і выпуклым тулавам, частка якіх арнаментавана «жамчужынамі» і ямкавымі ўцісканнямі. Зарубінецкі посуд прадстаўлены фрагментамі грубаляпных і глянцаваных гаршкоў і місак, Рабрыстыя гаршкі культуры штрыхаванай керамікі нярэдка маюць арна ментацыю ў выглядзе гарызантальных і вертыкальных зашчыпаў, нарэзаў, пазногцевых і ямкавых уцісканняў на рабры або венчыку. Знойдзены таксама жал. кельт, нажы для жніва, сярпы, шылы, нажы, наканечнік кап’я, касцяныя праколка, амулет, 2 дзяржанні (адно багата ўпрыгожана цыркульным і ёлачным арнаментам), бронзавыя падвескі, ланцужкі, кольцы, бляшкі, пранізкі, акулярападобная фібула, пацер-
кі (шкляныя пазалочаныя, «у вочкі» і аднакаляровыя), гліняныя прасліцы (многія арнаментаваны наразнымі лі-
ніямі, кропкавымі наколамі, ямкавымі ўцісканнямі), жал. посахападобныя шпількі, абломкі тыгляў, льячак, ліцейная форма і інш.
Датуецца 6 ст. да н. э.— 1 ст. н. э.
Лгт.: 356.	A. А. Егарэйчанка.
ІГНАЛІНА, курганны могільнік крывічоў 8—10 ст. каля в. Ігналіна Верхнядзвінскага р-на. За 1,5 км на ПнЗ ад вёскі. 28 курганоў, з іх 2 доўгія, 2 падоўжаныя, астатнія круглыя. Дыям. круглых курганоў 6—12 м, выш. 0,7—1,5 м, шыр. доўгіх 4—4,6 м, даўж. 28—32 м, выш. 1,5 м, шыр. падоўжаных 5 м, даўж. 12—13 м, выш. 1,2 м. У 1974 З.М. Сяргеева раскапала 1 круглы курган. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены кальцыніраваныя косці і рэшткі памінальных вогнііпчаў.
Літ.\ 1092.	У. Дз. Будзько.
ІГНАЦЬЕЎ Руф Гаўрылавіч [7(19). 9.1819, Масква — 2(14).1.1886], гісторык, археолаг, этнограф, музыказнавец. Скончыў Лазараўскі ін-т усх. моў у Маскве, кансерваторыю ў Парыжы. Члент-ваў: Маскоўскага археалагічнага, аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Вольнага эканамічнага, гісторыі, этнаграфіі і археалогіі пры Казанскім ун-це і інш. У 1877—80 рэдактар неафіцыйнага аддзела газеты «Мннскне губернскне ведомостн», чл. Мінскага губернскага статыстыч. к-та. Даследаваў курганы на Міншчыне, склаў карту археал. помнікаў Мінскага пав., збіраў музычны фальклор. Матэрыялы раскопак, запісы нар. песень і інш. экспанаваў на Антрапалагічнай выстаўцы ў Маскве (1879), дзе выступіў з дакладамі «Пра помнікі народнай творчасці ў Мінскай губерні» і «Пра помнік старажытнасцей у Мінскай губерні». Аўтар артыкулаў па гісторыі і археалогіі Наўгародскай і Арэнбургскай губ.
Літ.: 35, 5146. Г. А. Каханоўскі.
ІГОЛКА, прылада для шыцця. Уяўляе сабой тонкі шпень з завостраным канцом і вушкам для ніткі. У каменным веку I. выраблялі з касцей і рагоў жывёл, у бронзавым — з каляровых металаў і іх сплаваў, у жалезным — з жалеза. Пры археал. раскопках найчасцей трапляюцца на паселішчах, радзей — на могільніках. У стараж. Ваўкавыску, Полацку і інш. гарадах сустракаюцца разнавіднасці I.— касцяныя праколкі значных памераў з вушкамі. У стараж. курганах I. з ніткамі знойдзены толькі на тэр. рассялення радзімічаў (Карма-Пайкі Краснапольскага і двойчы каля в. Нісімкавічы Чачэрскага р-наў). На думку В. В. Сядова, звычай класці ў жаночае пахаванне I. з ніткамі звязаны з балцкай абраднасцю і сведчыць пра адносна познюю славяні зацыю верхнедняпроўскіх балтаў.
Літ.: 988, 1063. У. У. Багамольнікаў.
ІГОЛКАВАЕ ПЛЯЦЁННЕ, ручны выраб палатна з грубых нітак з дапамогай касцяной або драўлянай ігол кі. Нітку згіналі ў петлі, якія счэплівалі і перапляталі паміж сабой іголкай з уцягнутай у яе ніткай. Палатно складалася з канцэнтрычных пецельных радкоў шыр. да 2 см. Розныя спосабы пляцення стваралі роз ныя ўзоры. Асаблівасць 1. п. ў не распускальнасці і немагчымасці выкарыстаць доўгую нітку. 3 такога палатна выраблялі вязёнкі, сцілкі для абутку, панчохі. Найб. стараж. касцяная іголка для пляцення з вял. вушкам выяўлена ў пахаванні ранняга бронзавага веку (пач. 2 га ты
Іголкавае пляценне. Фрагмент рукавіцы 13 ст. з Віцебска.
сячагоддзя да н. э.) каля Красна сельскіх крэменездабыўных шахт. Плеценыя вязёнкі 13 ст. знойдзены пры раскопках у Полацку, Віцебску, Брэсце. I. п. было пашырана да 16 ст. Паступова замянялася вязаннем пруткамі і кручком. На Беларусі да сярэдзіны 19 ст. з палатна I. п. выраблялі панчохі без пяткі ў выглядзе падоўжанага конуса.
Літ.'. 691.	Г. В. Штыхаў.
ІДАЛЫ, каменныя, драўляныя або металічныя скульптурныя выявы язычніцкіх багоў. Лакальныя наз вы — багі, балваны, каменныя бабы, куміры, стоды, ёлупы. У часы язычніцтва выявы I. устанаўлівалі на капішчах як аб’екты паклайення. Мяркуюць, што кожны I. быў увасабленнем пэўнага язычніцкага бога. Паводле летапісаў у 980 кн. Уладзімір паставіў у Кіеве побач са сваімі харомамі выявы Перуна, Хорса, Дажбога, Стрыбога, Сімаргла, Макошы. Пярун быў з дрэва, з сярэбранай галавой і залатымі вусамі. Пасля прыняцця хрысціянства царква
спрабавала прыстасаваць язычніцкія абрады да сваіх патрэб. У сувязі з гэтым вядомы выпадкі паўторнага выкарыстання I.: на іх выбівалі крыжы, альбо надавалі ім форму крыжа. Аднак значная частка I. пры хрышчэнні была знішчана, закапана ў зямлю ці ўтоплена ў вадаёмах і балотах. Найб. стараж. на Беларусі антрапаморфнымі выявамі, якія прынята лічыць I., з’яўляюц ца фігуркі, знойдзеныя на паселішчы Асавец Бешанковіцкага р-на (позні неаліт і ранні бронзавы век). Ёсць звесткі пра I. у іншых месцах Беларусі. Мяркуецца, што большасць з іх была зроблена з дрэва і таму не захавалася. Каменныя I. былі выш. 0,6—1,2 м (металічныя меншых памераў) з выявамі ад 1 да 4 твараў. На поплаве Дняпра паміж Рэчыцай і Бабруйскам стаяў I.— слуп, на якім было выбіта 4 твары (не захаваўся). Каля вёсак Млы ны Камянецкага і Багуслаўцы Пружанскага р-наў былі выяўлены каменныя I. з 3 тварамі (не захаваліся). Аднак болыпасць I. былі з адным тварам. 3 іх найб. вядомыя: Шклоўскі ідал («ёлуп», захоўваецца ў Дзярж. музеі БССР), Слонімскі ідал, I. з в. Астрамечава Брэсцкага р-на, з Лепеля, Ваўкавыска, з вёсак Грабаўцы і Залуззе Жабінкаўскага р на (2 апошнія захоўваюцца ў Брэсцкім абл. краязнаўчым музеі). Ha I. з в. Грабаўцы галаўны ўбор накшталт капюшона, I. з в. Залуззе мае вочы і нос, ніжэй падбародка выбіты лініі, якія аба значаюць рукі. Пазней на 2 апошніх хрысціяне высеклі крыжы. Каля в. Богіна Браслаўскага р-на на вост раве Богінскага воз. вядомы I. пад назвай «Стод». Яго вышыня адпавядае палавіне сярэдняга росту чалавека, рукі складзены на грудзях. Каля в. Слабодка Смалявіцкага р-на стаяў I., якога назвалі «Цар Давыд» (не захаваўся). Крыжападобныя I. выяўлены каля вёсак Стайкі Аршанскага і Даўгінава Ві лейскага р-наў. У 1887 паблізу в. Ульянавічы Сенненскага р на адкапаны I. у выглядзе чатырохграннага слупа. Каменны I. стаяў на кургане каля в. Сімахі Аршанскага р-на. У кургане каля в. Экімань Полацкага р-на адкапаны камен ны I. з рысамі чалавека ўсх. тыпу. Маюцца няпоўныя звесткі пра ка менных I. каля вёсак Чаплі Кобрынскага, Юхнавічы Слонімскага, Хоўхлава Маладзечанскага, Зубкі Клецкага, Войстам Смаргонскага р-наў і каля г. Слаўгарада. Па водле Г. X. Татура, у канцы 19 ст. каменныя слупы з выявамі чалаве чых твараў трапляліся ўздоўж Бя рэзіны, Случы і Прыпяці. Есць звесткі, што каменныя I. захоўваліся ў музеі Полацкага кадэцкага корпуса. У 19 — пач. 20 ст. з Пд Расіі і Украіны былі прывезены на Беларусь некаторыя каменныя бабы. Магчыма,
зааморфнымі I. былі выяўленыя ў Бабруйскім пав. камяні, якія нагадвалі ваўка і гуся. У 1850 каля На вагрудка знойдзена зробленая з гліны статуэтка жанчыны, якая сядзіць (некат. даследчыкі лічылі яе выявай блізкаўсходняй багіні Асторты). Пры раскопках гарадзішча Пруднікі Міёрскага р-на выяўлены гліняныя I. невял. памераў. ёсць звесткі і пра I. з металу. У 1684 у руінах стараж. будынка каля Віцебска знойдзены залаты I. Перуна, у 1860 у наваколлі Барысава ў дупле ду-
Фібулы і бранзалеты 11 ст. з курганнага могільніка Ізбішча.
ба — 2 статуэткі з серабра і бронзы. У 19 ст. былі вядомы невял. металічныя I. з Пінскага пав., в. Багда нава Вілейскага р-на, Камароўкі (цяпер у межах Мінска). Некалькі такіх I. захоўвалася ў музеі Полацкага кадэцкага корпуса.
Літ.: 813, 1052, 1160, 1348.
Л. У. Дучыц, Э. М. Зайкоўскі. ІЗБНПЧА, археал. помнікі каля в. Ізбішча Лагойскага р-на.
С е л і ш ч а 2-й чвэрці 1 -га тысячагоддзя н. э. За 2 км на ПдЗ ад вёс кі, ва ўрочышчы Калыскаўка, на 1-й надпоймавай тэрасе правага берага р. Дзвінаса. Памер 300x150 м. Адкрыў у 1985 М. М. Чарняўскі, даследавалі ў 1987—89 В. У. Казей, у 1990 Г. В. Штыхаў. Раскапана 824 м2. Культурны пласт 0,5 м.
Выяўлены рэшткі печаў, складзеных з камянёў, невял. адкрытыя ачагі, гасп. ямы. Знойдзены 2 позналатэнскія фібулы 2—3 ст., гліняныя прасліцы, ляпны посуд (з расчосамі, штрыхамі, шурпатай і глянцавай паверхняй). Вы яўлена кераміка банцараўскай культуры і доўгіх курганоў паўночнай Беларусі культуры. Найб. колькасць матэрыялаў 10—11 ст., калі пл. паселішча па
меншылася да 2 га. Знойдзена бронзавая лунніца, арнаментаваная накладка для рэменя, бранзалет са змяінымі галоўкамі, гліняная форма для адліўкі ўпрыгожанняў, крэсіва, спражка, бразготка, ганчарная кераміка з простым і патоўшчаным венчыкам, сярэбраны злітак даўж. 0,9 см, вагой 19,76 г, шкляная пацерка з «вочкамі». Памерлых хавалі на суседнім могільніку.
Належала полацкім крывічам.
Курганны могільнік. За 800 м на Пд ад вёскі, за 30—50 м ад селішча на беразе р. Дзвінаса, цягнецца паласой (400 X 80 м) паралель-
сярэбраных скроневых кольцаў, 2 арна ментаваныя пярсцёнкі, бронзавы грэбень з футаралам з 40 буйнымі золаташклянымі пацеркамі, маніста з сердалікавых пацерак і 9 сярэбраных падве сак (1 скандынаўская, выканана ў стылі «Барэ» з выявай драпежнага звера). У якасці падвесак выкарыстаны куфіцкія дырхемы, візантыйскія міліярысіі, заходнееўрапейскія дынарыі. У мужчынскіх пахаваннях звычайна каля ног знаходзіцца сякера, каля пояса — падковападобная спражка, нож, у асобных выпадках — наканечнікі дзідаў, двухшыпных стрэл, крэсівы, сярпы. У жаночых і мужчынскіх пахаваннях — гаршкі, большасць з якіх зроблена на ган чарным крузе. У курганах пахаваны сяляне, жыхары Полацкай зямлі, іх статус, відаць, быў блізкі да смердаў.
краі замкавага пагорка была пабу дова (20X18 м, таўшч. сцен 2 м), узведзеная з цэглы і валуноў у адной тэхніцы з мурам. У паўд. частцы пагорка на курганападобным насыпе стаяла драўляная вежа. На ўсх. рагу замка была ўзведзена 5ву гольная вежа-рандэль з валуннацаглянымі сценамі таўшч. 2 м. Схілы замкавага пагорка амаль да самай вады былі забрукаваны. Уезд у замак размяшчаўся па цэнтры зах. сцяны. Падыходы да замка і ўсю астатнюю тэр. вострава займаў падзамак. 3 Пд і ПдЗ ён быў абнесены земляным валам выш. каля 2 м з драўлянымі канструкцыямі на ім.