Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
ракрываў усю тэр. Беларусі і быў пашыраны далёка за яе межы; лічаць, што ў гэты час сфарміраваўся рэльеф Пд Беларусі. У час 4-га (сожскага) 3. (220—110 тыс. г. таму назад) ледавік прасунуўся прыкладна да паўн. мяжы Бел. Палесся; у гэты час канчаткова сфарміраваны рэльеф Бел. грады. У час 5-га (паазерскага) 3. (95—10 тыс. г. таму на зад) ледавік дасягнуў паўд. мяжы Бел. Паазер’я. У выніку 3. у асноўным склаўся рэльеф тэр. Беларусі, раслінны і жывёльны свет. Напя рэдадні максімуму апошняга 3. (18 тыс. г. таму назад) на ПдУ тэр. Беларусі несумненна жылі людзі
Златнік: 1—2. Манеты 1-й разнавіднасці (2— з Пінскага манетнага скарбу). 3. Манета 2-й разнавіднасці.
Зліткі афінажныя: 1. 1840— 50-я г. 2—5. Канец 19—пач. 20 ст.
(гл. Бердыж, Юравічы), а ў час позналедавікоўя пачалося засяленне чалавекам усёй яе тэрыторыі.
А. Г. Калечыц.
ЗЛІТКІ АФІНАЖНЫЯ, манетападобныя вырабы з афінажнага (ачышчанага ад дамешкаў) серабра, якія вырабляў Пецярбургскі манет-
ны двор у 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Прызначаліся для вяртання серабром страт асобам, што здалі буйныя партыі залатой сыравіны для чакан кі манет. На аверсе — дзярж. герб, на рэверсе — адзнакі метрычнай пробы і масы.
ЗЛІТКІ ПЛАЦЁЖНЫЯ, адзін з відаў даманетных металічных грошай. На тэр. Беларусі абарачаліся сярэбраныя зліткі 3 відаў: кіеўскага тыпу (11—13 ст.) — ромб з усечанымі вострымі вугламі, памеры 9—10 X Х4—5 см (лігатурная маса 140— 165 г); наўгародскага тыпу (12— 15 ст.)—лодкападобны брусок, злёгку ўвагнуты пасярэдзіне, даўж.
14—20 см (маса 200 г); зах.-рус. (літоўскака) тыпу (12—15 ст.) — палачкападобны злітак (маса 100— 110 г), на «спінках» многіх экземпляраў адно ці некалькі глыбокіх уцісканняў. У пісьмовых крыніцах 3. п. называюцца грыўняй, рублём, срэбрам літым, ізроем (адносна
зах.-рус. тыпу), а палавінныя абрубкі зліткаў — палцінай. У стараж.рус. грашовым абарачэнні вядома нязначная колькасць залатых 3. п.
Літ.: 1599, 1615, 1640, 1647, 1686. ЗЛОТЫ (польск. zloty) манетны намінал і грашова-лікавы тэрмін. 1) Назва дуката ў 14—15 ст. і парытэтнай яму сумы ў 30 грошай польскіх (1490-я г.) у Польшчы і ВКЛ. 2) Грашова-лікавая адзінка Польшчы, ВКЛ, Рэчы Паспалітай у 16— 18 ст. У сувязі з патаненнем серабра з пач. 16 ст. рэальны і лікавы сэн сы 3. адасабляюцца: па-ранейшаму азначае 30-грашовую суму, а для абазначэння дуката ўжываецца тэрмін злоты чырвоны. Рэформа 1526— 28 увяла ў Польшчы грашовую сістэму, якая грунтавалася на лікавым 3.= 30 грошам = 60 паўгрошам = = 90 шэлегам = 540 дэнарыям. 3) Сярэбраная манета 16 — сярэдзіны 19 ст., парытэтная 30 грошам польскім.
Вял. кн. Літоўскае. Выпускаў Віленскі манетны деор: талер (паўкоп ка) 1564—65 з адзнакай наміналу— XXX (лотавая проба XI 3/«, лігатурная маса 27,80 г). Р э ч П a с п а л і т а я. Вы пускалі Быдгашчанскі і Львоўскі манетныя двары (адзнакі двароў гл. ў арт. Манетныя двары Рэчы Паспалітай): польскі 3. (тынф) 1663—66 з адзнакай наміналу — XXX gro ■ роі. (проба VIII, маса 3,36 г); Віленскі манетны deop: тымф літоўскі 1666 з адзнакай наміналу XXX роі. (проба VIII, маса 3,36 г); Быд гашчанскі манетны двор: ‘/з талера 1671 з адзнакай наміналу — ‘/з (проба каля XII, маса 9,30 г), манета пробная; Лейпцыгскі манетны двор (адзнакі двара гл. ў арт. Манетныя двары Саксоніі). 3 1762 з адзнакай наміналу — XXX gros : reg : polon; Гданьскі манетны двор: 3. 1763 з наміналам — 30:gr (проба XII '/в, маса 9,85 г). 3 1766 3.— лікавая адзінка, роўная 30 медным грошам = 4 сярэбраным гро шам. Выпускаў Варшаўскі манетны двор у 1766—69, 1771—95 у выглядзе 4-грашовікаў з адзнакай наміналу — 4.gr. Герцагства Варшаўскае. Выпускаў Варшаўскі манетны двор. 3., роўны '/б талера ў 1811—14 з адзнакай наміналу — '/6 talara. Царства Польскае (у складзе Расійскай імперыі). Выпускаў Варшаўскі манетны двор у 1818—19, 1822—25 з адзнакай наміналу — 1 zlotu; у 1827 — 34 з адзнакай наміналу — 1 zlo ■ роі; Польшча. Выпускаў Варшаўскі ма нетны двор у 1831 з адзнакай наміналу — 1 zlotu роі (гл. v арт. Манеты мяцежныя), манета пробная. 4) Папу лярная ў канцы 19 ст.— пач. 20 ст. на Беларусі, Украіне, у Польшчы назва манеты вартасцю пятнаццаць капеек. 5) Грашовая адзінка Польшчы= =100 грошам.
Лгт.: 1682, 1695, 1735. В. Н. Рабцэвіч. ЗЛОТЫ РЎСКІ, лікава-грашовае паняцце ўсх.-бел. рынку 2-й пал. 18 ст. У бел. пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1751, 1769, 1771 (Ор ша), 1761 (Магілёў), 1762 (Ушачы), 1766, 1771 (Крычаў). Да сярэдзіны 18 ст. ва ўсх. раёны Беларусі масава паступала капейка з курсам у 3 грошы польскіх. Неабходнасць
ліку грашовых сум у рус. манеце ўтварыла словаспалучэнне 3. р. для абазначэння 10 капеек, парытэтных 30 грошам, г. зн. злотаму польскаму.
Літ.: 1694.
ЗЛОТЫ ЧЫРВОНЫ, адна з назваў дуката. Гл; таксама Злоты.
ЗМЕЕВІКІ, металічныя амулеты ў выглядзе манетападобнай падвескі ці круглага складня ў Стараж. Русі 11—14 ст. На вонкавым баку 3. звычайна змяшчалася выява хрысціянскай сімволікі (Хрыстос, Маці Боская з дзіцем, архангелы, святыя), на адваротным — кругавы надпіс (заклінанне супраць хвароб) і «змяінае гняздо». Лічылася, што 3. засцерагаюць ад хвароб і нема-
Зліткі плацежныя: 1. Заходнерускі (літоўскі) тып; 2. Кіеўскі тып; 3. Наўгародскі тып; 4. Мініяцюра канца 13— пач. 14 ст. Святы Георгій (злева) раздае зліткі жаб ракам.
чы. Свінцовы 3. канца 13 — пач. 14 ст. знойдзены на Берасцейскім гарадзішчы (Брэст). На вонкавым баку — выява Багародзіцы Аранты з дзіцем, на адваротным — галава ча лавека, ад якой адыходзяць 12 змяіных галоў на доўгіх тулавах; вакол выявы акружнасць і абадок з 31 кропкі (магчыма, гэта сімволіка з’яўлялася календаром). Медны 3. (дыям. 52 мм) з вушкам для падвешвання знойдзены ў Заслаўі. На вонкавым яго баку выява галавы ча лавека, абкружаная змеямі, абапал галавы 4 літары «дьна» («нутро»), адваротны бок без выяў. У Ваўкавыску выяўлены бронзавы медальён-3. з надпісам (аналаг залатога 3. Уладзіміра Манамаха). На вонкавым яго баку выява архангела (магчыма, Міхаіла), на адваротным — змеі з галовамі барсаў (выраблены ліццём у гліняных двухбаковых формах).
На Дрысвяцкім гарадзішчы знойдзены бронзавы 3. з вушкам для падвешвання, на вонкавым яго баку выява конніка, які кап’ём забівае змяю, адваротны бок без выяў.
Літ.: 354, 702, 716. Г. В. Штыхаў.
ЗМЯШЧЭННЕ ШТЭМПЕЛЯ ў н у мізматыцы, дэфект у перадачы выяў аверса і рэверса з працоўнага інструмента (штэмпеляў, валоў вальцовачных машын) у працэсе чаканкі манеты. Вызначаецца 3. ш. па значным несупадзенні цэнтраў выяў аверса і рэверса (адносна адзін
аднаго ці манетнага кружка), па парушэнні прынятых суадносін восей выяў (характэрныя для машыннай штампоўкі). Часцей 3. ш. заўважаецца ў вальцаваных манетах, калі на асобных экземплярах на адным баку цэнтр нанесенай выявы супадае з цэнтрам манетнага кружка, а на другім адбіваюцца 2 часткі выявы, цэнтры якіх змеіпчаны адносна цэнтра манетнага кружка ў процілеглыя бакі. 3. ш. трэба адрозніваць ад двайнога ўдару штэмпеля.
ЗРУБ, пабудова са ствалоў дрэў. На тэр. Беларусі вядомы з 11 ст. да н. э. Найб. ранні від зрубных збудаванняў меў слупавую канструкцыю, гэта значыць бярвёны мацавалі да ўкапаных у зямлю слупоў. У жытлах трэцяй чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. спосаб мацавання сцен у кутах быў наступны: абодва канцы бярвён зачэсвалі з аднаго
боку пад вуглом і ўстаўлялі ў прамавугольны паз кутавага слупа, выруб якога быў павернуты ўнутр пабудовы. Пазней вынайдзены спосаб злучэння праз устаноўку тарцовых частак дошак або зачасаных канцоў бярвёнаў у чатырохвугольныя ці трохвугольныя пазы слупоў. Такі спосаб злучэння сцен выяўлены ў час археал. раскопак найб. ранніх пластоў у Мінску, Полацку, Брэсце. 3 цягам ,часу слупавую канструкцыю выцесніла вянковая. Драўляныя вянкі (гарызантальныя рады бярвён, брусоў, плах, дыляў) звязвалі ў вуглах урубкамі і ўкладвалі адзін на адзін, утвараючы 3. Найб. пашыраны быў спосаб злучэння вуглоў «у чашу». Выкарыстоўвалі таксама просты замок, «у замок», просты ву гал. Вугал «у каню», акрамя выруба чашкі, меў дадатковы шып у адным бервяне і гняздо для яго ў другім. « Ластаўчын хвост» вырубалі наўскасяк з чашкі бервяна. У гэтых тыпах вуглоў канцы бярвён выступалі за вонкавыя плоскасці сцен. Злучэнні «ў замок», «у каню» і «ластаўчын хвост» выкарыстоўвалі ў Мінску ў 17—18 ст. Вырубы ў вуглах і пазы ўцяплялі мохам. Сцены мацавалі і драўлянымі калкамі — тэблямі, забітымі ў зробленыя ў вянках адтуліны. У пласце 17 ст. ў раёне Мінскага ніжняга рынка выяўлены зрубы з колатых уздоўж бярвён. Колатую частку змяшчалі знутры па мяшкання. Найб. вянкоў 3. знойдзена ў культурным пласце стараж. Бярэсця.
Літ.: 385, 386, 425, 703, 785, 1346, 1347.	, П. А. Русаў.
ЗРЎБНАЯ КАНСТРЎКЦЫЯ, вянковая канструкцыя, сістэма прамавугольна пакладзеных і змацаваных паміж сабой бярвён, якая выкарыстоўвалася пры будаўніцтве жылых і гасп. пабудоў.
На тэр. Беларусі ўпершыню паявілася ў раннім жал. веку ў плямён палескага варыянта зарубінецкай культуры (Атвержычы, Велямічы, Ліпнякі, Рубель). Тут выяўлены паўзямлянкавыя жытлы прамавугольнай або блізкай да яе формы плошчай 8—35 м2. Адсутнасць слупавых ям унутры катлаванаў і за іх межамі дазваляе рэканструяваць гэтыя пабудовы як зрубныя. Прататыпам іх хутчэй за ўсё паслужылі паўзямлянкавыя жытлы паморскай культуры. У пач. новай эры 3. к. паявілася ў плямён штрыхаванай керамікі культуры. Найбольш раннія. пабудовы такога тыпу на тэр. Беларусі ўпершыню зафіксаваны на паўд. паграніччы культуры (Мыслі). Ад палескіх жытлаў зарубінецкай куль туры яны адрозніваліся толькі іншай канструкцыяй агнішчаў (замест глінабітных тут выкарыстоўваліся каменныя). Далей на Пн 3. к. стала выкарыстоўвацца пры будаўніцтве традыцыйных наземных шматкамерных дамоў культуры штрыхаванай керамікі (Вязынка). Ў 2-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. зрубныя паўзямлянкі вядомы
ў Магілёўскім Падняпроўі на селішчах кіеўскай культуры (Адаменка, Тайманава). Яны мелі прамавугольную або квадратную форму, плошча 8—24 м2. У 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н. э. 3. к. зафіксавана ў большасці археал. культур на тэр. Беларусі, прычым усе пабудовы былі паўзямлянкавыя і адрозніваліся пераважна ўстройствам агнішча. На Пд Беларусі адна зрубная паўзямлянка выяўлена на селішчы пражскай культуры ў Кажан Гарадку Лунінецкага р-на, пл. 15 м2, ацяплялася агнішчам, складзеным з камянёў і балотнай руды. Далей на Пн для ацяплення жытлаў замест агнішчаў выкарыстоўвалі печы-каменкі. Зрубная паўзямлянка з печчу-каменкай выяўлена на селішчы калочынскай культуры каля в. Шчагка-