Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
сярпоў, гліняных фігурак валоў (часам нават з ралам), касцей свойскіх жывёл і інш. у суседніх плямён, а таксама на тэр. Пд Беларусі (стаянка Камень) сведчыць, што ў 3-м тысячагоддзі да н. э. тут адбылася т. зв. «неалітычная рэвалюцыя». Ускладненне арнаментацыі на кераміцы позняга неаліту адлюстроўвае ідэалагічныя ўяўленні земляроба. Земляробства пашыралася з ПдЗ на ПнУ і ўверх па Дняпры. Гэты працэс расцягнуўся на 2 тысячагоддзі. Канчаткова 3. на ўсёй тэр. Беларусі ўсталявалася ў бронзавым веку, у пач. 2-га тысячагоддзя да н. э., калі з 3, Пд, ПдУ на тэр. Беларусі пра нікалі плямёны шнуравой керамікі культуры, сярэднедняпроўскай культуры і інш., якія ўплывалі на мясц. насельніцтва нёманскай, нарвенскай і інш. культур. Спачатку для сяўбы рыхтавалі невял. ўчасткі зямлі пераважна ў поймах рэк. Іх апрацоўвалі каменнымі і рагавымі матыкамі, што трапляюцца ў вы глядзе пад’ёмнага матэрыялу або пры раскопках паселішчаў і могільнікаў бронзавага веку. Па меры развіцця 3. сталі паяўляцца вял. палі, якія ўтвараліся ў выніку падсечкі вял. участкаў лесу і яго спальвання. Так узнікла больш прагрэсіўнае на той час падсечна-агнявое, або ляднае, 3. Дрэвы высякаліся каменнымі шліфаванымі сякерамі, збожжа жалі крамянёвымі сярпамі, пераціралі на ручных каменных зерняцёрках. Бронзавыя сярпы пакуль невядомы. Ляднае 3. з яго прымітыўнай матыкай не магло даць шмат прадуктаў. 3 паяўленнем жалеза (з 7—6 ст. да н. э.) 3. ўзнялося на больш высокую ступень развіцця. Металічныя прылады працы значна пераўзыходзілі каменныя ў прадукцыйнасці і былі болып зручныя. Для жніва выкарыстоўвалі сярпы і нажы. Тагачасныя сярпы былі невялікія (даўж. ляза 8—18 см), мелі слаба выгнутую спінку, прамое лязо і дзяржанне. Такія сярпы знойдзены на гарадзішчах і селішчах Адаменка Быхаўскага, Буракова Гарадоцкага, Вязынка Маладзечанскага, Гарадзішча Мядзельскага, Дзядзілавічы Барысаўскага, Кастрыца Лепельскага, Лабеншчына (36 штук) Мінскага р-наў і інш. Скарб земляробчых прылад, сярод якіх было 3 сярпы, знойдзены на гарадзішчы Гарошкаў Рэчыцкага р-на. На працягу ўсяго жал. веку пануючай формай 3. была лядная сістэма, хоць у гэты час ва Усх. Еўропе, у т. л. на тэр. Беларусі, паявілася ворнае 3. Пра гэта сведчаць знаходкі драўляных ралаў (крывадышальнае дубовае рала з полазам знойдзена ў тарфяніку каля в. Капланавічы Клецкага р-на). Металічныя наральнікі пашырыліся ў 2-й пал. 1-га ты сячагоддзя н. э. У якасці цяглавай жывёлы пры апрацоўцы зямлі ралам выкарыстоўваліся валы або быкі.
Паводле даследаванняў на гарадзішчы і селішчы Банцараўшчына Мінскага р-на, у 4 ст. да н. э.— 3 ст. н. э. і ў 6—8 ст. н. э. тут вырошчвалі пшаніцу, проса, гарох, віку, конскія (палявыя) бабы. Апаленае зерне пшаніцы (канец 1-га тысячагоддзя да н. э.— пач. 1-га тысячагоддзя н. э.) знойдзена на гарадзішчы Збаравічы Мінскага р-на. Паводле палеабатанічных даных гэтая культура займала 1-е месца ва Усх. Еўропе ў жал. веку сярод інш. злакавых культур, 2-е месца — ячмень. Відаць, такое ж становішча з гэтымі культурамі было на той час і на ўсёй тэр. Беларусі. Збожжа на муку пераціралі пры дапамозе зерняцёрак, якія часта трапляюцца пры раскопках помнікаў жал. веку (Звязда Лепельскага, Малышкі Вілейскага, Кімія Барысаўскага р-наў, Вязынка, Збаравічы і інш.). Драўляныя ралы. для апрацоўкі зямлі выкарыстоўвалі на працягу многіх стагоддзяў. У 8—9 ст. пачалі ўжываць болып дасканалыя ралы з металічным наральнікам і чарэслам, якія падразалі верхні пласт зямлі (знойдзены на селішчах каля в. Хатомель Столінскага і Дворыцкая Слабада Мінскага р-наў). Дубовае прамадышальнае рала 13 ст. знойдзена ў Брэсце (адзіная знаходка ва Усх. Еўропе), металічныя наральнікі 11—13 ст.— у Брэсце, Клецку, Мазыры, Навагрудку, Гродне, гарадзішчы Збароў Рагачоўскага р-на і інш. 3 10—11 ст. асн. прыладай 3. стала двухзубая драўляная саха з металічнымі сашнікамі. Сашнікі знойдзены пры раскопках у Ваўкавыску, Гродне, Лагойску, Лукомлі, Мінску, Оршы, Пінску, Чачэрску і інш. Драўляныя часткі сахі захоўваюцца ў зямлі вельмі дрэнна, таму на тэр. Усх. Еўропы зафіксаваны толькі 2 выпадкі такіх знаходак, у т. л. ў Віцебску, дзе ў 1982 выяўлена частка сахі (расоха) канца 13 ст. Паводле канструкцыйных асаблівасцей яна павінна была мець перакладную паліцу, асіметрычныя сашнікі з развітай трубіцай, злёгку выгнутай завостранай рабочай часткай і бакавымі гранямі. Акрамя вупражных ворных прылад, выкарыстоўваліся ручныя прылады для рыхлення — жал. матыкі, драўляныя рыдлёўкі з жал. акоўкамі. Самай пашыранай і амаль адзінай прыладай уборкі ўраджаю быў серп. У 10—13 ст. ён меў доўгае, часта з насечкамі лязо (25—30 см) і мала адрозніваўся ад сярпоў, якімі на Беларусі карысталіся да сярэдзіны 20 ст. Часам трапляюцца сярпы з драўлянымі дзяржаннямі (Брэст, Давыд-Гарадок). Збожжа абмалочвалі цапамі, лён і каноплі — выбівачкамі; спачатку лён апрацоўвалі ў ільнамялках, потым даводзілі да неабходнай кандыцыі пры дапамозе драўляных трапал і часал. Дэталі льнамялкі 13 ст., а таксама трапалы і часалы зной-
дзены ў Брэсце. Збожжа малолі на каменных жорнах з 2 камянёў: ніжняга пукатага і верхняга ўвагнутага, які прыводзіўся ў рух чалавекам. Такія жорны знойдзены ў Брэсце (13 ст.), Мінску, Навагрудку (12 ст.), іх часткі — у Ваўкавыску, Мінску, Лукомлі, Навагрудку, Брэсце, Тураве і інш. Зерне на крупы абтаўкалі таўкачамі ў ручных і нажных ступах (знойдзены ў Брэсце, Мінску, Полацку і інш.). У 9— 13 ст. на тэр. Беларусі вырошчвалі амаль усе вядомыя ў наш час культуры. Найб. пашыраным было азімае жыта, якое спачатку паявілася як пустазелле пшаніцы, але дзякую-
Да арт. Земляробства. Рала (Брэст) і расоха двухзубай сахі (Віцебск). 13 ст.
Ніжнія камяні зерняцёрак з гарадзі шчаў Стара-Краснае (1, 3—4) і Лісікі (2) Рэчыцкага р-на.
чы сваёй марозаўстойлівасці за няло вядучае месца сярод інш. культур. У 1974 на гарадзішчы Свіла 1-я Глыбоцкага р-на ў гасп. яме з рэчамі 9 ст. знойдзена азімае жыта разам з пустазеллем, без дамешкаў інш. культур. Гэта самая ранняя знаходка жыта на тэр. Беларусі, з 11 ст. яго знаходзілі ў Мінску, Гарадзішчы Мінскага р-на, Лукомлі, Ваўкавыску, Тураве, Клецку і інш. Другое месца сярод земляробчых культур займала пшаніца, вядомая з 4—3 ст. да н. э. Самай ураджайнай і хуткаспелай культурай быў ячмень. Усюды вырошчвалі проса (вядома з 4—3 ст. да н. э.), палявыя бабы, гарох, лён, каноплі і інш. Вельмі рэдка сярод знаходак трапляецца авёс. Нязначная яго колькасць выяўлена ў пластах 10—11 ст. у Гарадзішчы Мінскага р-на, Гродне, Друцку, Мінску, Полацку. У 11—13 ст. авёс не атрымаў пашырэння, бо з’яўляўся на той час яшчэ новай культурай, Да 11 ст. належаць знаходкі грэчкі ў Браславе, да 12—13 ст.— у Гродне і Крычаве. Сярод агародных культур у 11—13 ст. былі пашыраны капуста, рэпа, буракі, агуркі, цыбуля. Пра развіццё садоўніцтва сведчаць знаходкі костачак слівы і вішні ў Гродне, Мінску, Полацку.
Хуткі рост гарадоў у 11—13 ст., развіццё разнастайных рамёстваў і гандлю спрыялі з’яўленню і развіццю болып прадукцыйнай папарнай сістэмы 3. ў форме двухі трохполля. Паралельна існавалі і інш. формы апрацоўкі зямлі: лядная, кароткачасовыя і доўгачасовыя, аднагадовыя папары. Пры кароткатэрміновым папары зямлю апрацоўвалі 3—5 гадоў, потым пакідалі на 5— 10 гадоў для аднаўлення ўрадлівасці. Пры паўторным выкарыстанні тэрмін яе эксплуатацыі скарачаўся. Пры асваенні новых участкаў зямлі выкарыстоўвалі лядную сістэму. Спалучэнне развітога ворнага 3. з ляднай сістэмай і папарам сведчыць аб рацыянальным вядзенні гаспадаркі.
Літ.: 463, 582, 590, 603, 785, 847, 848, 1072, 1278.
У. Ф. Ісаенка, Т. М. Каробушкіна. ЗЕРНЯЦЁРКА, прыстасаванне для расцірання зерня на муку або атрымання круп. Складалася з масіўнага ніжняга плоскага каменя-валуна круглай, авальнай або падоўжанай формы (даўж. да 0,5 м), на рабочай паверхні якога рабілася паглыбленне, куды засыпалі зерне для апрацоўкі, і верхняга каменя-цёрачніка, які меў меншыя памеры, але дастатковую масу і плоскую рабочую грань (шыр. ў папярочніку 5—12 см, трапляюцца цёрачнікі з некалькімі рабочымі гранямі). На тэр. Беларусі 3. паявіліся ў эпоху неаліту, калі
чалавек спачатку збіраў дзікае збожжа, а пазней вырошчваў злакавыя культуры. Асаблівае пашырэнне 3. атрымалі ў жал. веку (7—6 ст. да н. э.— 8 ст. н. э.).
Звычайна 3. знаходзяць у жытлах, недалёка ад агнішча або печы. Найчасцей трапляюцца верхнія камяні-цёрачнікі. Так, на помніках днепра-дзвінскай культуры на 10 ніжніх камянёў прыпадае некалькі дзесяткаў цёрачнікаў. На помніках мілаградскай культуры знойдзена болып за 20 3. На гарадзішчах каля в. Чаплін (Лоеўскі р-н) выяўлена 12, каля в. Кашчзлгчы (Валожын скі р-н) — 8, каля в. Гарадзішча (Мя дзельскі р н) — 6 ніжніх камянёў ад 3. Цалкам 3. (з цёрачнікам) знойдзены на гарадзішчах каля в. Замошша (Полацкі р-н), Кашчэлічы, Гарадзішча (дыям. ніжняга каменя 57 см, верхняга — 54 см). У эпоху ранняга сярэднявечча на змену 3. прыйшлі жорны.
Літ.: 772, 785, 847, 1313.
Т. М. Каробушкіна. ЗЛАТНІК (ад старажытнарус. злато), умоўная назва першай залатой манеты, якая чаканілася на Русі (адначасова са срэбранікам), тыпалагічна блізкая намісме (метрычная проба 916—958, лігатурная маса 4—4,4 г).
Першы выпуск, верагодна, быў прымеркаваны да хрышчэння Русі і жаніцьбы (989) вял. кн. Уладзіміра Святаславіча [980—1015] з Ганнай (сястрой візантыйскіх імператараў Васіля II і Канстанціна VIII). Вядомы 3. двух разнавіднасцей. У адной з іх на аверсе выява ў анфас князя, які сядзіць, на яго галаве шапка з крыжам і падвескамі, у правай руцэ крыж з доўгім дзяр жаннем, левая рука на грудзях, над левым плячом княжацкі знак трызубец. Кругавая легенда напісана кірыліцай — Владнмнр на столе. На рэверсе па грудная выява ў анфас Хрыста з крыжаватым вянцом-німбам, у левай руцэ Евангелле, правая — бласлаўляе; кругавая легенда — Нсус Хрнстос. Дру гая разнавіднасць 3. адрозніваецца толькі аверснай легендай — Владнмнра се его злато. Вядомы 11 3., чаканеных 6 парамі штэмпеляў, 6 з якіх уваходзілі ў склад Шнскага манетнага скарбу. Эмісія 3. абмежавана апошнім дзесяцігоддзем 10 ст.
Літ.: 1600,,1607.. В. Н. Рабцэвіч. ЗЛЕДЗЯНЁНШ, ледавікоўі, г л я ц ы я л ы, прамежкі часу, калі з пахаладаннем клімату поўнач Усх.-Еўрап. раўніны (у т. л. тэр. Беларусі) часткова ці поўнасцю пакрывалася ледавіком. На думку болыпасці даследчыкаў, у антрапагене з Скандынаўскага паўвострава на тэр. Беларусі не менш як 5 разоў насоўваліся ледавікі, якія поўнасцю або часткова перакрывалі яе. Пер шае 3. (беларускае) адбывалася 600—560 тыс. г. таму назад, дасягнула Пд Беларусі. У час 2-га (бярэзінскага) 3. (480—460 тыс. г. таму назад) ледавік укрываў усю тэр. рэспублікі, за выключэннем ПдУ. Ледавік 3-га (дняпроўскага) 3. (320—250 тыс. г. таму назад) пе-