Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
У. Дз. Будзько, С. П. Самуэль. ЗБОРСК, археал. помнікі каля в. Зборск Асіповіцкага р-на.
Гара дзішч а-1. У вёсцы, на стрэлцы мыса, утворанага левым берагам р. Свіслач і безназоўным ручаём. Курганападобны вал выш. 2 м, дыям. каля 15 м дзеліць пляцоўку на 2 часткі. Вял. пляцоўка амаль круглая, дыям. 58—60 м, малая даўж. 27 м, шыр. 18—20 м. 3 усх. і паўд.-зах. бакоў захаваліся валы выш. 1,8—2 м, шыр. 16—18 м. Абследавалі ў 1925 А. Немцаў, у 1965 Л. Д. Побаль у 1978 A. Р. Мітрафа-
наў. Культурны пласт 0,4—0,5 м. Знойдзена ляпная кераміка мілаг радскай культуры, зарубінецкай культуры і штрыхаванай керамікі культуры. У верхнім гарызонце выяўлена ганчарная кераміка эпохі Кіеўскай Русі. У цэнтры вял. пляцоўкі выяўлены рэшткі фундамента драўлянай царквы.
Гарадзішч а-2. За 2 км на Пд ад вёскі, на левым беразе р. Свіслач, ва ўрочышчы Ранняя Рэчка. Пляцоўка авальная, памер 145— 150 X 120 м. Валы выш. да 1 м і равы захаваліся часткова. Абследавалі ў 1925 Немцаў, у 1955 Побаль, у 1978 Мітрафанаў. Культурны пласт 0,3—0,4 м, прасочаны на ўсёй пляцоўцы. Знойдзена ляпная кераміка ранняга жал. веку, аналагічная кераміцы гарадзішча-1, фрагменты ганчарнага посуду эпохі Кіеўскай Русі.
Курганны могільнік-1. За 900 м на ПнЗ ад вёскі, 6 насыпаў дыям. 6—11 м, выш. 0,5—2,5 м. Абследавалі ў 1925 Немцаў, у 1978 Мітрафанаў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік-2. За 200 м на ПдУ ад вёскі. 6 насыпаў дыям. 5—8 м, выш. 0,5—1,3 м. Абследавалі ў 1925 Немцаў, у 1926 С. С. Шутаў і М. М. Улашчык, у 1978 Мітрафанаў. Раскопкі не праводзіліся.
Літ.: 820, 1369. A. Р. Мітрафанаў. ЗБОЧНА, гарадзішча каля в. Збочна Слонімскага р-на. На беразе р. Окаўкі, ва ўрочышчы Гарадзішча. Амаль з усіх бакоў абкружана забалочанай поймай ракі. Пляцоўка мае круглаватую форму, умацавана 2 лініямі валоў. Вонкавы вал выш. 2,5— 3 м (з Пн частка вала адсутнічае). Унутраны вал на адлегласці 10—25 м ад знешняга, насыпаны на краі круглай пляцоўкі дыям. 60 м. У вонкавым і ўнутраным валах ёсць уезд з ПдЗ, ва ўнутраным — і з ПдУ. Адкрыў у 1893 Я. М. Міхайлоўскі. Шматразова даследавалася. Культурны пласт таўшч. 0,4—0,7 м. Знойдзены фрагменты ганчарнай керамікі 12—13 ст., металічныя вырабы, рэшткі цэглы, косці жывёл. П. А. Рапапорт знайшоў пячатку канца 16 ст. Пляцоўка гарадзішча разбураецца гасп. ямамі.
Ліу.: 111, 791. С. А. Піваварчык. ЗВАРКА, спосаб нераздымнага злучэння цвёрдых металічных цел. У старажытнасці і сярэднявеччы пры апрацоўцы жалеза 3. ажыццяўлялася шляхам награвання ў горне і пластычнай дэфармацыі загатовак пад молатам (кавальская або горнавая 3.). На тэр. Беларусі майстры мілаградскай, зарубінецкай і інш. культур выкарыстоўвалі 3. пры вырабе наканечнікаў коп’яў і сякеркельтаў, для злучэння кавалкаў жалеза ў розныя загатоўкі пры вырабе прылад працы і зброі. Кавалі 6— 8 ст. карысталіся 3. пры пакетаванні
сыравіны для атрымання якасных загатовак інструментаў. У эпоху Кіеўскай Русі 3. выкарыстоўвалі для злучэння жалеза і сталі (трохпалоснае пакетаванне, наварка стальной рабочай часткі на жал. аснову ляза), у вытворчасці нажоў, сякер, сярпоў і інш. прылад працы. Выкарыстанне спецыяльных флюсаў пры 3. дазва ляла атрымліваць зварныя швы, устойлівыя да карозіі.
Літ.: 277, 558. М. Ф. Гурын.
ЗВЯЗДА, археал. помнікі каля в. Звязда Лепельскага р-на.
Гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры. За 1,5 км на ПнУ ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Піўні-
Я. Г. Звяруга.
ца, на мысе выш. да 3 м, сярод забалочанай поймы азёр Тэкліц і Луконец. Вядома пад назвай Аўгустова. Пляцоўка амаль круглая, памер 35x30 м, зрытая акопамі. Вядома з канца 19 ст. Адносіцца да паселішчаў пераходнага перыяду — ад неўмацаваных паселішчаў да ўмацаваных гарадзішчаў. Абследаваў у 1931 A. М. Ляўданскі, у 1953 раскапаў 24 м2 A. Р. Мітрафанаў, абследаваў у 1981 Ю. А. Заяц. Культурны пласт да 1 м.
Знойдзены абломкі штрыхаванай ке рамікі (аналагічнай днепра-дзвінскай культуры), жал. сякера, дроцік з шыпамі (па форме аналагічны дроцікам познаскіфскага часу), серп, рыбалоўныя кручкі, шлак, гліняныя прасліцы, касцяная праколка, косці свойскіх і дзікіх жывёл.
Датуецца 4—1 ст. да н. э.
Курганны могільнік-1. На паўд.-зах. ускраіне вёскі, на беразе воз. Тэкліц. Паўд.-ўсх. частка могільніка занята гасп. пабудовамі, часткова або поўнасцю разбураны каля 10 насыпаў. Пл. астатняй часткі могільніка 0,5—0,6 га. Захавалася не менш як 100 курганоў дыям. 5—13 м, выш. 0,5—3 м, некаторыя падоўжаныя. Абследаваў у 1931 Ляўданскі, у 1972 Мітрафанаў, у
1982 Заяц. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік-2. За 700 м на Пн ад вёскі, каля дарогі, што вядзе да ўрочышча Піўніца і гарадзішча Аўгустова. 4 падоўжаныя насыпы памерам ад 10x6 да 12x6,5 м. Выявіў і абследаваў у 1981 Заяц. Раскопкі не праводзіліся.
К у р г а н. За 500 м на Пн ад вёскі, каля дарогі, што вядзе да ўрочышча Піўніца. Насып падоўжанай формы памерам 10,5x6,5 м, выш. 1,4 м. Захаванасць добрая. Выявіў і абследаваў у 1981 Заяц.
Літ.: 34, 718, 782, 1046. В. I. Шадыра.
ЗВЯРУГА Яраслаў Генрыхавіч (н. 4.9.1928, г. п. Мядзел Мядзельскага р-на), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1972). Скончыў БДУ (1953). 3 1966 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Даследаваў стараж. гарады Ваўкавыск, Гродна, Здзітаў (Бярозаўскі р-н), Ліду, Слонім, Турыйск (Шчучынскі р-н), гарадзішчы і паселішчы Галыпаны, Гарані, Гарадок, Засвір, Мікольцы, Свір, Хведзевічы, курганныя могільнікі Вайшкуны, Засвір, Калпакі, Камена, Кастыні, Косаўшчына. Пры раскопках Ваўкавыска (1965—71) даследаваў абарончыя збудаванні, наземныя і паўзямлянкавыя жытлы 11—13 ст., рэшткі храма 12 ст., даказаў існаванне горада на 250 гадоў раней за яго першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах. На раскопках у Слоніме і Гродне выявіў жылыя і гасп. пабудовы гараджан. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972).
Тв.: Археологнческне работы в Слоннме // Беларускія старажытнасці. Мн., 1972; Древннй Волковыск X—XIV вв. Мн., 1975; Славяно-балтскне связн в раннем средневековье (по матерналам Белорусснн) // Проблемы этногенеза н этннческой нсторнн балтов. Внльнюс, 1985; Памятннкн Верхнего Понеманья // Белорусская археологня. Мн.. 1987; Верхнее Понеманье в IX— XIII вв. Мн„ 1989.
ЗВЯРЫНЫ СТЫЛЬ, умоўная назва шырока распаўсюджаных у стараж. мастацтве стылізаваных выяў асобных жывёл, частак іх цела або кам пазіцый з некалькіх жывёл. Вядомы з бронзавага, пашыраны ў жал. вя~ ках. Найб. развіты ў скіфа-сармацкім мастацтве паўн. Прычарнамор’я. У мастацтве славян выявы звяроў адлюстроўвалі язычніцкія вераванні, магічныя ўяўленні. 3 пашырэннем хрысціянства на Захадзе і мусульманства на Усходзе 3. с. страчваў сваё значэнне, але працягваў існаваць у прыкладным мастацтве сярэдневякоўя. Вядомы вадалеі, змеевікі, ювелірныя вырабы (бран залеты, пярсцёнкі), застаўкі рукапісных кніг, касцяныя і каменныя вырабы з выявамі розных звяроў, птушак, фантастычных істот. На
археал. раскопках знойдзены касцяныя пласціны з выявамі дракона (Ваўкавыск, Полацк), вырабы з выявамі фантастычных істот і птушак (Лукомль, Мсціслаў, Тураў), колты з выявамі пар фантастычных птушак — сімвал сямейнага шчасця (Вішчын, Мінск).
Літ.-. 848. Г. В. Штыхаў.
ЗДЗІТАЎ, стараж. горад. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім ле тапісе пад 1252. Пытанне пра месца знаходжанне летапіснага горада і цяпер застаецца нявырашаным. Найбольш верагодным з’яўляецца меркаванне, што ён першапачаткова размяшчаўся за 4 км на Пд ад сучаснай в. Здзітава Бярозаўскага р-на, каля в. Старамлыны, дзе на правым беразе р. Ясельда, каля да рогі ў Хомск захаваліся рэшткі га радзішча 11—13 ст. Болыпая част ка помніка знішчана кар’ерам і пашкоджана сельскім могільнікам. Гарадзішча займала ізаляваны ўзгорак пл. больш за 1 га ў нізіннай, месцамі забалочанай пойме ракі. 3 усх. і зах. бакоў да яго прымыкае стараж. селішча пл. каля 3 га. У 1970 гарадзішча абследаваў М. А. Ткачоў, у 1971 правёў раскопкі Я. Г. Звяруга. Культурны пласт да 1,5 м, ускрыты на пл. 220 м2.
Знойдзены разнастайныя жал. наканечнікі стрэл, ключы, крэсівы, фібулы, спражкі, рыбалоўныя кручкі, фрагменты сярпоў і кос, гліняныя прасліцы, грузілы для сетак, каменныя пацеркі, тачыльныя брускі, інш. гасп. і бытавы інвентар. Кераміка ганчарная, нярэдка даволі багата арнаментаваная. Матэрыяльная культура гарадзішча блізкая да матэрыяльнай культуры гарадоў Тураўскай зямлі і Бел. Панямоння.
Літ.-. 1192. Я. Г. Звяруга.
ЗЕМЛЯРОБСТВА архаічнае. Упершыню земляробствам пачалі займацца плямёны, якія ў 7—6-м тысячагоддзях да н. э. жылі паблізу ад цэнтраў паходжання продкаў культурных раслін (дзікія продкі пшаніцы вядомы ў Малой Азіі і Закаўказзі, проса — у Сярэдняй Азіі). Першыя земляробчыя культуры ўзніклі ў 7-м тысячагоддзі да н. э. ў Малой Азіі і на Блізкім Усходзе, праз 1—2 тыс. г.— у Месапатаміі, Егіпце і даліне Інда. У 6—5-м тысячагоддзях да н. э. земляробства стала пашырацца на Балканскім паўвостраве (культура каранова-старчава-крыш-кёраш), басейне Дуная (буга-днястроўская культура, культура боян), пазней — на лёсавых глебах у вярхоўях Віслы і на Валы ні (лінейна-стужкавай керамікі культура). Акрамя пшаніцы, тут вырошчвалі ячмень, магчыма, проса, сачавіцу. У 4-м тысячагоддзі да н. э. 3. займаліся плямёны трыпольскай культуры, якія дасягнулі паўд, раёнаў Палесся і Сярэдняга Падняпроўя. У 3-м тясячагоддзі да н. э.
на тэр. зах. Беларусі ад паўд. Прыбалтыкі да вусцяў Прыпяці распаўсюдзіліся ўплывы плямён лейкападобных кубкаў культуры, а з ПдУ — трыпольскай і ямнай культур. На скрыжаванні гэтых уплываў адбыўся першы архаічны падзел плямён лясной і лесастэпавай паласы на першабытных земляробаў-жывёлаводаў і тых, што захоўвалі традыцыйную гаспадарку прысвойвання, г. зн. займаліся рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам. Мяжа паміж імі перасягнула паўд.-зах. рэгіён тэр. Беларусі, напэўна, у пачатку і сярэдзіне 4-га тысячагоддзя да н. э., а крыху пазней землі на ПдУ,
Да арт. Земляробства. Матыкі канца 3-га — 1-й пал. 2-га тысячагоддзя да н. э. з Глыбоцкага р-на, паселішчаў Гарочычы Калінкавіцкага р-на і Галоўск Бешанковіцкага р-на.
дзе жылі плямёны днепра-данецкай культуры, якія дзякуючы цесным кантактам з плямёнамі трыпольскай культуры Сярэдняга Падняпроўя авалодалі навыкамі 3.— сеялі пшаніцу, полбу, ячмень, проса і інш. Пераход да вытворчых форм гаспа даркі спрыяў павышэнню спосабаў атрымання ежы, яна стала болып разнастайнай. Менавіта з той пары ў насельніцтва паявіўся прыбавачны прадукт, што вяло да пашырэння абмену і сувязей, забяспечыла чалавеку неабходны вольны час для авалодання новым спосабам гаспадарання. Пра заняткі 3. сведчаць раслінныя дамешкі з зернем ячменю і пшаніцы ў гліну пры вырабе керамічнага посуду ў плямён днепраданецкай і трыпольскай культур, знаходкі ў пластах гэтых культур пылку культурных раслін і пустазелля, што суправаджае іх. Знаходкі матэрыялаў прывазных земляробчых культур, абпаленых зярнят, зерняцёрак, крамянёвых матык,