• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі

    Археалогія і нумізматыка Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 702с.
    Мінск 1993
    501.16 МБ
    Змяшчэнне штэмпеля на рэверсе шылінга 1621 Густава II Адольфа Вазы. Шведская Прыбалтыка, г. Рыга.
    ва, яна была прамавугольнай формы, пл. 16 м2. Зрубныя паўзямлянкі вядомы на паселішчах банцараўскай культуры (Дзядзілавічы, ГараАзішча Мядзельска га р-на, Равячка), у якіх былі ў адным з куткоў печы каменкі. Нягледзячы на пашырэнне ў 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н. э. жытлаў 3. к., яны яшчэ не сталі дамінуючымі і ўсюды суседнічалі са слупавымі пабудовамі.
    На ўсёй тэр. Беларусі 3. к. пашырылася ў стараж.-рус. перыяд (9— 13 ст.) і стала асн. канструкцыяй драўляных будынкаў. У гарадах Беларусі ў 11—17 ст. 3. к. выкарыстоўвалася амаль паўсюдна. Для зруба бралі ў асноўным хваёвыя бярвёны таўшч. 16—22 см, часам елку і дуб, якія клалі ў ніжніх вянках у якасці падмурка. Бярозу і асіну выкарыстоўвалі рэдка — пры будаўніцтве хлявоў і дапаможных памяшканняў. Ва ўмовах шчыльнай гар. забудовы зрубы, як правіла, рубілі па-за межамі горада, сцены мецілі насечкамі, потым зруб разбіралі, перавозілі ў горад і зноў збіра лі. Зрубы з насечкамі-меткамі вядомы пры раскопках Бярэсця 13 ст,, паасобныя бярвёны з насечкамі-меткамі выяўлены ў пластах 13—14 ст. на Верхнім замку ў Віцебску. Амаль да 19 ст. ў гарадах Беларусі рабілі зрубы ў чашку, або «ў абло». HamKa высякалася ў верхнім вянку зруба на глыбіню, роўную палавіне таўшчыні наступнага вянка. У верхнім вянку ўздоўж бервяна высякалі і трохвугольны паз прыблізна на '/в таўшчыні бервяна для большай шчыльнасці мацавання. Для ўцяплення ў гэтыя пазы закладваўся ба-
    лотны мох—сфагнум. Астанцы зруба роўна абсякалі на даўжыню не меней палавіны таўшчыні сцен, што было неабходна, каб вуглы не прамярзалі ўзімку. Астанцы ніжняга вянка рабілі даўжэйшымі для большай устойлівасці на культурным пласце, які мае нераўнамерную ўсадку. У плане зрубы былі блізкія да квадрата, пл. 9—30 м2 у залежнасці ад функцыянальнага прызначэння (жытло, клець, хлеў і інш.). Каб павялічыць карысную плошчу, сцены зрубаў часам падчэсвалі (такі буд. прыём адзначаны ў зрубах 12—13 ст. у Гродне). У 14— 16 ст. назіраецца павелічэнне плошчы зрубаў за кошт павелічэння буд. модуля бервяна. Зрубы памерамі 6,2X6,2 м і 6,7 Хб,7 м вядомы па раскопках Верхняга замка Віцебска ў пластах 14 ст. У 13 ст. ў Мінску і Полацку вядомы зрубы, выкананыя тэхнікай у «чысты вугал», г. зн. без астатка, што патрабавала акантоўкі вуглоў. Тэхніка ў «чысты вугал» пашыралася ў бел. гарадах у 16 ст. 3 яе в ікарыстаннем збудаваны падклецці, вядомыя па раскопках Ніжняга замка Віцебска ў пластах 16—18 ст. Аднапавярховыя зрубы рубілі на выш. 2,4—3 м, двухпавярховыя былі ўдвая вышэй. Пры раскопках Бярэсця выяўлены цэлыя зрубы, што захаваліся на выш. да 12 вянкоў, у Віцебску на Верхнім замку ў пластах 13—14 ст.— на 5—6 вянкоў, на Ніжнім замку ў пласце 18 ст. выяўлена зрубнае падклецце на 8 вянкоў. Тэхніка ўзвядзення зрубаў, якая склалася да 13 ст., была настолькі дасканалай, што амаль без істотных змен захавалася да канца 18 ст.
    Літ.: 359, 484, 550, 634, 785, 847. A. А. Егарэйчанка, Л. У. Калядзінскі. ЗЭЛЬВА, гарадскі пасёлак, цэнтр Зэльвенскага р-на, на р. Зальвянка, чыг. станцыя на лініі Ваўкавыск— Слонім, на аўтадарозе Ваўкавыск — Слонім. За 128 км на ПдУ ад Гродна. У Іпацьеўскім летапісе пад 1258 згадваецца, што кн. Даніла Галіцкі пайшоў на Навагародскую зямлю, захапіў Ваўкавыск, «ловя нятн вора га своего Вышелка н Тевтнвнла... в воева по Зелевн шца его». Як горад ВКЛ называецца ў пісьмовых крыніцах з 15 ст. Магчыма, стараж. па селішча 3. існавала ў паўд.-ўсх. частцы сучаснага пасёлка, дзе ёсць гара, якая ўзвышаецца над наваколлем на 20—25 м і сваімі абрысамі вельмі нагадвае стараж. гарадзішча. Пазней на гэтай гары пабудаваны касцёл (захаваўся фундамент). Архіўныя крыніцы 1-й пал. 17 ст. паведамляюць пра існаванне тут вала і «акопа» (землянога абарончага збудавання). Гісторык 19 ст. Ф. В. Пакроўскі адзначаў, што з усх. боку гары ёсць вал, які замыкае пл. каля 1600 кв. сажняў (3520 м2), за ва лам — 3 невялічкія курганы. Каля вала і курганоў знойдзены шаблі і
    манеты, бронзавы пярсцёнак-пячатка з геральдычным знакам (у 1894 перададзены ў Віленскі музей).
    За 3,5 км на ПдЗ ад пасёлка захавалася гарадзішча. Мясц. назва «Гарадзішча». Яго пляцоўка авальная,' памер 65X30 м, з У умацавана ровам і валам, з 3 — 3 равамі і 2 валамі. 3 трох бакоў (Пн, 3, Пд) тэраса выш. 5—10 м. Выявіў і абследаваў у 1973 Я. Г. Звяруга, абследавалі В. У. Шаблюк і С. А. Піваварчык. Культурны пласт таўшч. 0,6— 0,8 м, выяўлена шмат камянёў.
    За 300 м па ПнЗ ад гарадзішча, на тэр. былога хутара размешчаны курганны могільнік з 12 насыпаў. Іх дыям. ад 4 да 11 м, выш. 0,5—1,8 м. Адзін курган даследаваў Звяруга. Пахавальны абрад — трупаспаленне на ўзроўні стараж. гарызонту. Знойдзены рэшткі вял. глінянай пасудзіны тыпу жароўні.
    Літ.'. 431, 910. С. А. Піваварчык. ЗЭХСГРОШЭР (ням. Sechsgroscher шэсць грошаў), назва манеты наміналам у шэсць грошаў у 17—18 ст. ЗЯНЬКЁВІЧ Рамуальд Сымонавіч (1.2.1811, Завілейскі пав. Віленскай губ., цяпер Швянчонскі р-н, Літва — 11.8.1868), беларускі ар хеолаг, фалькларыст, этнограф, краязнавец, педагог. Скончыў Віленскі ун-т (1830). Працаваў на стаўнікам на Свянцяншчыне, Пастаўшчыне, Ашмяншчыне, Піншчыне. Упершыню стварыў археал. карту Ашмянскага пав. Раскопак не вёў, аднак у 1843 зрабіў абмеры курганоў, гарадзішчаў, старых дарог, абарончых валоў, замчышчаў Ашмянскага пав. На Палессі даследаваў фальклор і этнаграфію краю, адначасова збіраў звесткі пра помнікі археалогіі. У час. «Athenaeum» (т. 5, 1848) апублікаваў працу «Пра курганы і гарадзішчы Ашмянскага павета». У працы «Пра ўрочышча і звычаі пінскага люду, а таксама пра характар яго песні» (Biblioteka War szawska. 1852. Т. 4; 1853. Т. 1) даў звесткі пра гарадзішча і стараж. вал каля Турава, указаў на месца даўняга пабоішча каля Сташанаў над Ясельдай, на легендарную Авідогушаву гару каля Кажан-Гарадка, на многія курганы, зрабіў вывад пра глыбока стараж. засяленне гэтай тэр. Беларусі. Яго матэрыялы пра Крэўскі замак выкарыстаў М. I. Балінскі ў працы «Старажытная Польшча». О. Кольберг уключыў у 52-і том «Беларусь — Палессе» 219 песень, якія запісаў 3.
    Літ.\ 1037, 1449. Г. А. Каханоўскі. ЗЯРНЁННЕ, адзін з відаў стараж. ювелірнай тэхнікі, які заключаецца ў напайванні на пласціну найдрабнейшых зярнят металу. Зернь зола та ці серабра пры дапамозе пінцэта наносілі на арнаментаваную пласці ну, пасыпалі прыпоем і ставілі на жароўню. Паводле меркавання сав. археолага Б. А. Рыбакова, у ёміс-
    тасць з вадою праз рэшата лілі расплаўленае золата або серабро, якое распырсквалася на найдрабнейшыя кроплі. Зерню ўпрыгожвалі разнастайныя ювелірныя вырабы — колты, расна, фібулы, падвескі і інш. Зярнёныя пацеркі т. зв. мінскага тыпу лічыліся ўпрыгожваннем дрыгавічоў. Яны знойдзены пры раскопках Брэста, Мінска, курганнага могільніка Каласы (Рагачоўскі р-н). Трохпацеркавае скроневае кольца з зерню знойдзена пры раскопках могільніка Юдзічы (Рагачоўскі р-н). Да выдатных узораў стараж. ювелірных вырабаў, выкананых у тэхніцы 3., належаць сярэбраныя падвескі і зорчаты колт з Вішчынскага грашова-рэчавага скарбу.
    Літ.\ 1010.	A. М. Ваганава.
    ІААХІМСТАЛЕР (лац. joachimicus, ням. loachimstaler), першы талер, эмісія якога адкрыта ў 1518 баронамі Шлік у г. Іаахімсталь (BareMia) з мясц. залежаў серабра (ло тавая проба XIV 4/5 да 1533 і XIV 3/ю з 1534, лігатурная маса 29,50 г). На аверсе манеты — выява т. зв. чэшскага (багемскага) льва, на рэверсе — фігура св. Іаахіма ў анфас.
    Літ.: 1712a.
    ІВАНЬ, гарадзішча мілаградскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры, каля в. Івань Слуцкага р-на. За 0,95 км на ПдЗ ад вёскі. На правым беразе ручая, што ўпадае ў р. Лакнею (правы прыток Случы), ва ўрочышчы Замак. Пляцоўка амаль квадратная (78X73 м), з трох бакоў умацавана валам выш. 4 м, шыр. у аснове 15,5 м (з боку ручая ўмацаванні адсутнічаюць). Гарадзішча вядома з даўніх часоў. Невял. раскопкі правялі ў 1929 A. М. Ляўданскі і С. А. Дубінскі, у 1979, 1981—83, 1989—90 A. А. Егарэйчанка даследаваў 760 м2 і зрабіў прарэзку вала. Культурны пласт ад 1,6 м каля ўнутранага схілу вала да 0,6 м каля цэнтра пляцоўкі. Прарэз ка вала паказала, што першапачатковае паселішча ўзнікла ў 6—4 ст. да н. э., было неўмацаванае і нале жала плямёнам мілаградскай культуры. Пазней насыпаны земляны вал выш. 2 м і шыр. 8 м. У канцы 1 ст. да н. э.— пач. 1 ст. н. э. на гарадзішчы паявіліся носьбіты культуры штрыхаванай керамікі, якія рэканструявалі земляныя ўмацаванні — стары вал падсыпалі за кошт культурнага пласта да выш. 2,3 м, яго схілы ўмацавалі глінай, на грэбені новага насыпу паставілі драўляную сцяну. Пазней жыхары гарадзішча падсыпалі вал на выш. 4 м, шыр.
    ў аснове да 15,5 м. Пры зачыстцы мацерыка прасочаны рэшткі некалькіх пабудоў і шматлікія слупавыя ямы.
    Адна пабудова прамавугольнай формы, памеры 5x2,8 м, арыентавана па лініі ПнЗ — ПдУ, яе межы акантоўваў равок. За 2,8 м ад першай размяшчала ся другая пабудова таксама прамавугольнай формы (5,3X3,7 м). Па цэнтры яе 2 кароткіх сцен прасочаны ямы дыяметрам 0,3—0,4 м, відаць, ад апорных слупоў, што падтрымлівалі дах. Цэнтр. частка пабудовы разбурана больш позняй ямай. Абедзве пабудовы былі адна-
    Іаахімсталер 1525 Людовіка I.
    Касцяное дзяржанне з цыркульным арнаментам з гарадзішча Івань.
    Упрыгожанні з гарадзішча Івань.
    камерныя, мелі зрубную канструкцыю сцен. За 12 м ад другой выяўлена трэцяя пабудова. Яна арыентавана па лініі ПнУ—ПдЗ (ускрыта часткова), пра-
    мавугольнай формы. У запаўненні выяўлены абломкі ляпной штрыхаванай керамікі і косці жывёл. Пабудова мела зрубную канструкцыю сцен. Уздоўж унутранага схілу вала зафіксава на чацвёртая шматкамерная пабудова, выяўленая па слупавых ямах, што размяшчаліся 3 паралельнымі лініямі, крайнія лініі ям былі рэшткамі сцен, цэнтр. лінія слупоў служыла апорай для двухсхільнага даху. Межы памяшканняў дакладна не прасочваюцца. У адным з памяшканняў выяўлены рэшткі агнішча ў выглядзе гартаванага пяс ку, попельна-вугальнай плямы і абпале ных камянёў. Унутры і вакол агнішча
    Гарадзішча Івань.
    Пацеркі з селішча Востраў.
    выяўлена шмат фрагментаў рабрыстых штрыхаваных гаршкоў. Сярод знаходак — фрагменты гаршкоў мілаград-