Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
N — Мікалай, манетчык Кракаўскага манетнага двара пры Уладзіславу II Ягайлу [1386—1434];
NG — Мікалай Джылі, кіраўнік (1660—62) Пазнанскага манетнага двара;
NH — Мікалай Хенінг, кіраўнік (1652—65) Эльблёнгскага манетнага двара:
NH, W — Мікалай Хёвель дэ Кальпіна, мінцмайстар (1585—87) Олькушска га манетнага двара;
NP — манетчык Мікалай і мінцмайстары Пётр Борк Кракаўскага манетна га двара пры Уладзіславу II Ягайлу [1386—1434],
Р—Пётр Борк (1393), Пётр Глёч (1400), Пётр Галікус (1406), мінцмай стары Кракаўскага манетнага двара;
РА — гл. АР;
£ — Піліп Клювер, кіраўнік і медаль ер (1582—1612) Гданьскага манетнага двара;
PZ — Пётр Збароўскі, наглядчык (1580) Олькушскага манетнага двара;
RC — гл. CR;
REOE — Рудольф Эрнст Экерман, манетчык (1754—67) Гданьскага манетна га двара;
RL — Рафаіл Ляшчынскі, наглядчык каронных манетных двароў (1578—80); Олькушскі манетны двор (1580);
В — Рудольф Леман, медальер і мінц прабірэр (1599—1601) Усхоўскага і Пазнанскага манетных двароў;
S — Сіман дэ Таленціс, кіраўнік Кракаўскага манетнага двара пры Уладзіславу II Ягайлу [1386—1434];
S, гл. ST
SA — гл. AS;
SA — Самуіл Амон, рэзчык штэмпеляў і медальер (1613—21) Гданьскага манетнага двара;
SB — Санці дэ Урбаніс Бані, кіраўнік (1677—78) Быдгашчанскага манетнага
двара; Сіман Фрыдэрык Брукман, кіраўнік (1763—65) Тарунскага манетнага двара; Штэнцэль Берман, мюнцмайстар (1618—35) Гданьскага манетнага двара;
SC — Станіслаў Цыкоўскі, кіраўнік (1594—97) Быдгашчанскага манетнага двара;
SCH — Станіслаў Хжанстоўскі, кіраўнік (1655—58) Кракаўскага манетнага двара;
SP. SVP — Самуіл фон Пляхтэр, манетчык (1684—85) Быдгашчанскага манетнага двара;
S, ST — Спытэк Тарноўскі, падскарбі каронны (1532—49); Кракаўскі манетны двор (1546—48);
ST — гл. S;
SVP гл. SP.
ТА — Томас Альтэнбергер, трымальнік (1614—24) Кракаўскага манетнага двара;
TBL, TLB—Ціт Лівій Бараціні, трымальнік Быдгашчанскага (1667—82, ініцыялы TLB на манетах да 1687), Кра каўскага(1658—61,1667—68, 1678—82, ініцыялы TLB на манетах да 1683), Уяздаўскага (1659—65) манетных двароў;
ТМ — гл. МТ;
ТТ — Томас Тымф, трымальнік (1660—62) Быдгашчанскага і субтрымальнік (1661—67) Кракаўскага манетных двароў;
VG гл. G;
W — Венке, мінцмайстар (1406—12) Кракаўскага манетнага двара;
WR Вільгельм Рач, кіраўнік (1753—54) Гданьскага манетнага двара;
WVE — Вільгельм фон Эк, кіраўнік (1650—52) Эльблёнгскага манетнага двара.
Літ.: 1665, 1666, 1671, 1676, 1695, 1715. В. Н. Рабцэвіч.
ІНІЦЫЯЛЫ СЛУЖБОВЫХ АСОБ МАНЁТНЫХ ДВАРОЎ РАСІЙ СКАЙ ДЗЯРЖАВЫ (1707—1917), што набівалі на манетах пры іх вытворчасці (вардэйны, мінцмайстры, мінцпрабірэры, начальнікі манетных пераробак, кіраўнікі, дырэктары).
Маскоўскія манетныя д в ар ы:
A — Афанасьеў (?) (1751);
АШ — Аляксей Шнезе (1766, 1768);
ДМ — Даніла Мачалкін (1762, 1770); DL — Дзітрых Лефкен (1711 —13);
Е, EI, I — Ягор Іванаў (1752—70);
I, IL, ILL, LL, L, НЛ — Іаган Лювіс Ланг (1707—19);
ІП Iван Плавільшчыкаў (1753— 54);
ІШ — Ілья Шагін (1752—53);
МБ — Міхаіл Баброўшчыкаў (1754— 57);
СА—Сцяпан Афанасьеў (1774—75); Пецярбургскі манетны
Д в о р:
АБ — Аляксандр Белазёраў (1863);
АГ — Аўраам Гоцыус (1781);
АГ — Аляксандр Гертаў (1846—57); АГ — Апалон Грасгоф (1883—99);
АН, АІ — Аляксандр Іванаў (1801— 03);
АН — Аляксей Іванаў (1799—1800); АК — Андрэй Коцберг (1793—95);
АР — Аляксандр Радзько (1901—05); AC— Агей Свечын (1864—65);
АЧ — Аляксей Чадаў (1839—43); АШ — Аляксей Шнезе (1766—72); ВС— Віктар Смірноў (1912—17); ГЛ — Рыгор Львоў (1797);
ДС — Дзмітрый Сабанееў (1882—83);
ЕГ — Ягор Іванаў (1767—68);
ІМ— Іван Маркаў (1751—57);
ІС—Іван Сабельнікаў (1795—96);
ЙЗ — Іван Зайцаў (1780—83);
КБ — Канстанцін Буценеў (1844— 45);
МБ — Міхаіл Баброўшчыкаў (1798— 1800);
МІІ — Міхаіл Іванаў (1861—63);
МК — Міхаіл Клейнер (1808—11);
ММ — Міхаіл Міхайлаў (1783—84);
МФ Міхаіл Фёдараў (1812—22);
НГ — Мікалай Грачоў (1825—41);
HI — Мікалай Іоса (1848, 1852—55, 1866—78);
НК— Назар Кутузаў (1758—63);
НФ — Мікалай Фалендорф (1864— 66; 1877—82);
ОМ— Осіп Мейджэр (1798—1801);
ПА— Павел Аляксееў (1846—52);
ПД— Павел Данілаў (1820—38);
ПС, СП — Павел Ступіцын (1810— 25);
ПФ — Павел Фалендорф (1858—62);
СА—Сцяпан Афанасьеў (1764—70);
СШ — Сяргей Шастак (1865—66);
ФБ — Фёдар Блюм (1856—61);
ФГ — Фёдар Гельман (1803—17);
ФЗ — Фелікс Залеман (1899—1901);
ФЦ—Фёдар Цэтрэус (1797—1801); 0Л — Фёдар Леснікоў (1773—79);
ХЛ — Хрыстафор Леа (1803—05);
ЭБ—Элікум Бабаянц (1899, 1906— 13):
ЯА — Якаў Афанасьеў (1785—93);
ЯІ, ЯН — Якаў Іванаў (1752—61, 1763—66);
ЯЧ — Якаў Чарнышоў (1770—76).
Екацярынбургскі манетны
Д в о р:
НК — Іван Колабаў (1825—30);
НФ — Іван Фелькнер (1811);
ІІІП— Іван Шаўкуноў (1825);
КТ — Канстанцін Томсан (1837);
НА — Мікалай Аляксееў (1837—39);
НМ — Мікалай Мундт (1810—21);
ПГ — Пётр Граматчыкаў (1823—25);
ФГ — Франц Герман (1818—23);
ФХ — Фёдар Хвашчынскі (1830—37):
С у з у н с к і манетны двор (на манетах з адзнакай Калыванскага ма нетнага двара — KM):
АД—Аляксей Дзейхман (1818—21);
AM — Аляксей Малееў (1812—17);
AM — Аляксей Мевіус (1821—30);
ДВ — Дзмітрый Біхтаў (1817—18);
ПБ — Пётр Беразоўскі (1810—11).
Колпінскі манетны двор (на манетах з адзнакай двара — HM):
МК—Міхаіл Клейнер (1810—11, на манетах з адзнакай манетнага двара НМ і на адным з варыянтаў 2 капеек 1810 з адзнакай двара — КМ);
ПС, СП — Павел Ступіцын (1811 — 14);
ФГ — Фёдар Гельман (1810);
ЯВ — Якаў Вільсан (1820—21).
Тыфліскі манетны двор:
АК—Аляксей Карпінскі (1806—09, 1822—24);
AT — Аляксей Трыфанаў (1810—22, 1826—31);
ВК — Васіль Кляйменаў (1831—33);
ПЗ — Пётр Зайцаў (1804—06).
Варшаўскі манетны двор:
FH — Фрыдэрык Хунгер (1827—32);
IB — Якуб Бенік (1816—27);
IP — Ежы Пуш (1834—35);
KG — Караль Гранаў (1830—34).
Гельсінгфорскі манетны д в о р:
L — Конрад Лір (1889—1911);
S — Аўгуст Фрыдрых Сольдан (1864 82);
S — Ісаак Сундзель (1912—17).
Літ.: 1530, 1620. В. Н. Рабцэвіч. ІНКРУСТАЦЫЯ (лац. incrustatio ад incrusto пакрываю чым-небудзь), від аздаблення вырабаў узорамі ці сюжэтнымі кампазіцыямі з кавалкаў дрэва, косці, металу, шкла і інш., якія ўрэзваюцца ў паверхню прадмета і адрозніваюцца ад яго колерам ці матэрыялам. 3 археал. знаходак на Беларусі найбольш вядома I. металу па метале — насечка. У 11 — 13 ст. I. рабілі на дзяржаннях мячоў, нажоў, прылад працы, рыштунку конніка (асабліва на шпорах). На паверхні прадмета насякалі паглыбленні ў выглядзе арнаменту, выяў, імёнаў майстра, у якія запрасоўвалі палоскі бронзы або іншы каляровы метал. У 12—13 ст. пашырана I. залатымі і сярэбранымі пласцінамі па жалезе і медзі, косцю па дрэве (наканечнік кап’я, інкруставаны серабром, шпоры, дзяржанні нажоў з Віцебска, Заслаўя, Мінска, Пінска, Полацка і інш.).
Літ.: 277, 527. М. Ф. Гурын.
ІНСТЫТЎТ АРХЕАЛОГІІ Р a сійскай акадэміі навук. Пераемнік створанай 18.4.1919 Ра сійскай (з 1926 Дзяржаўнай) акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры, якая ў 1937 увайшла ў сістэму АН СССР пад назвай Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры ў Ленінградзе з аддзяленнем у Маскве. 3 1945 цэнтрам Ін-та стала маскоўская група, а Ленінградская — яго аддзяленнем. У 1959 Ін т матэрыяльнай культуры перайменаваны ў Ін т археалогіі AH СССР (з 1991 Расійскай АН), які прымаў актыўны ўдзел у вывучэнні бел. старажытнасцей.
У 1927 па запрашэнні Інбелькульта С. М. Замятнін узначаліў раскопкі палеалітычнай стаянкі Бердыж. Інтэнсіўныя археал. даследаванні тэр. Беларусі I. а. праводзіў у 1950—60-я г. У 1951 С. А. Тараканава выявіла ў Панямонні 14 помнікаў неаліту і бронзавага веку, 13 паселішчаў 11—12 ст., 4 курганныя групы, правяла невял. раскопкі гарадзішча Мсцібава. У 1960-я г. I. I. Арцёменка вывучаў помнікі бронзавага веку на ПдУ Беларусі, даў іх характарыстыку, вызначыў перыядызацыю, лакальныя варыянты і інш. У 1967 I. М. Цюрына вылучыла верхнедняпроўскія помнікі Беларусі і Смаленшчыны ў самастойную культуру і вызначыла 2 этапы яе развіцця. У 1950 на БССР і Смаленшчыне пачала функцыяніраваць Славянская экспедыцыя ін-та (кіраўнік П. М. Траццякоў), якая складалася з некалькіх атрадаў: Верхнедняпроўскі (Траццякоў), Пале скі (Ю. У. Кухарэнка), з 1951 Дняпроўскі (В. М. Мельнікоўская). Працуючы на Пд Беларусі, Мельнікоўская выявіла найб. старажытныя помнікі жалезнага веку і вылучыла іх у мілаградскую культуру (7—3 ст. да н. э.), Траццякоў і Кухарэнка даследавалі тут помнікі зарубінецкай культуры (3 ст. да н. э.— 2 ст. н. э.), Траццякоў звязваў гэтую
культуру са славянамі, якія прыйшлі на землі балцкіх абарыгенаў. Кухарэнка раскапаў шэраг паселішчаў і могільні каў, склаў зборы першабытных і сярэд невяковых помнікаў Палесся (1961, 1962) іпомнікаў зарубінецкай культуры (1964). Ён устанавіў, што ў 2—4 ст. н. э. на Зах. Палессі была пашырана вельбарская культура. У 1961—63 ён разам з В. Б. Нікіцінай (Караткевіч) даследаваў на 3 Беларусі помнікі паморскай культуры. Э. А. Сымановіч у 1961—63 вылучыў на ПдУ Беларусі помнікі калочынскай культуры (5— 8 ст.). Помнікі эпохі Кіеўскай Русі супрацоўнікі I. а. вывучалі з 1940 х г., але яшчэ ў 1932 на аснове археал. і гістар. крыніц Б. А. Рыбакоў апублікаваў буй ную працу «Радзімічы», у якой змясціў карту курганных могільнікаў, прасачыў эвалюцыю пахавальнага абраду і яго лакальныя асаблівасці, вызначыў межы рассялення радзімічаў, прааналізаваў стан іх эканам. і грамадскіх адносін. А. Л. Мангайт у 1946 даследаваў Сафійскі і Спаса-Ефрасіннеўскі саборы ў Полацку, М. Р. Рабіновіч у 1948 вывучаў крэпасці 16 ст. (Суша, Туроўля, Сітна, Красны, Касьянаў і інш.). М. М. Варонін у 1947—48 вывучаў ма тэрыялы раскопак польскіх вучоных у Гродне, у 1949 поўнасцю раскапаў Гродзенскую Ніжнюю царкву 12 ст., намеціў эвалюцыю полацкіх помнікаў архітэктуры і выказаў меркаванне, якія з іх належалі дойліду Іаану. Гісторыю паўн. Беларусі на падставе археал. даследаванняў і інш. крыніц вывучаў Л. В. Аляксееў. У 1950—51 ён праводзіў археал. разведкі на Віцебшчыне, у 1955—56 даследаваў стараж. Браслаў, у 1956—67 — Друцк, у 1959—89 — Мсціслаў. Яму належаць працы па гісторыі бел. археалогіі і краязнаўства, тапаграфіі стараж. Віцебска (выдаў 2 манаграфіі, прысвечаныя паўн. і ўсх. Беларусі эпохі Кіеўскай Русі). У пач. 1950-х г. сельскія паселішчы радзімі чаў 10—13 ст. даследавала A. В. Успенская, якая на значным фактычным матэрыяле ахарактарызавала узровень гасп. дзейнасці і нобыт сельскага насельніцтва. У 1955 і 1957 раскопкі стараж. Пінска праводзіла Т. В. Раўдзіна, а дзядзінца стараж. Турава ў 1961 М. Д. Палубаярынава. У 1957—69 на чале Драўлянскага атрада I. П. Русана ва даследавала археал. помнікі ў бас. Зах. Буга і Прыпяці, у шэрагу сваіх прац удзяліла значную ўвагу пытанням культурнай і этнічнай прыналежнасці раннесярэднявечных помнікаў на тэр. Беларусі. У 1961 В. В. Сядоў абслёдаваў гарадзішчы і курганныя могільнікі ў бас. р. Случ, Лань, Пціч, у ваколіцах Турава і Капыля, у паўд. частцы Брэсцкай вобл. Унёс значны ўклад у вывучэнне этнічнай гісторыі насельніцт ва на тэр. Беларусі 2-й пал. 1-га тысячагоддзя да н. э.—1-й пал. 1-га тысячагоддзя н. э., выказаў меркаванне аб ролі балцкага субстрату ў фарміраванні бел. народнасці. У 1962—70 203 курганы радзімічаў даследавала Г. Ф. Салаўёва, яна пацвердзіла адзначаныя Рыбаковым лакальныя асаблівасці пахавальнага абраду, што, на яе думку, адпавя дала племянному падзелу радзімічаў. 3 1971 раскопкі курганоў у паўн. Беларусі праводзіла 3. М. Сяргеева. Матэрыялы з археал. раскопак на Беларусі апрацоўвалі Г. А. Вазнясенская,