Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Н. М. Дубіцкая, М. I. Лашанкоў, С. Я. Расадзін, паўн. Беларусі — А. У. Ільюцік, A. М. Мядзведзеў, Шадыра), par працоўваюцца палеатэхнагеаграфічны (Расадзін), палеаэкалагічны (Шадыра), палеатэхналагічны (Дубіцкая, Т. С. Скрыпчанка) кірункі даследаванняў, вывучаецца зброя і ваенная справа стараж. плямён на тэр. Беларусі (Г. В. Ласкавы).
Аддзел археалогіі сярэд невяковага перыяду (заг. П. Ф. Лысенка). Асноўная праблематыка да следаванняў — гісторыя насельніцтва тэр. Беларусі ў 9—13 ст. (рассяленне ўсх.-слав. плямён, іх сацыяльна-эка нам. развіццё, утварэнне гарадоў і сельскіх паселішчаў і інш.). Найбольш значныя дасягненні ў вывучэнні пахо джання і развіцця стараж. гарадоў як палітычна-адм. і ваенна-абарончых цэнтраў, асяродкаў эканам., гасп., рамеснага, гандл., культ. і рэлігійнага жыцця навакольных тэрыторый. Супрацоўнікі аддзела даследавалі стара жытныя Тураў, Пінск, Брэст, ДавыдГарадок, Клецк, Слуцк, Рагачоў (Лы сенка), Ваўкавыск, Слонім, Турыйск (Я. Г. Звяруга), Віцебск (Л. У. Каля дзінскі, Т. С. Бубенька, В. М. Ляўко), Слуцк (Калядзінскі), Навагрудак (Бу бенька), Клецк (В. С. Пазнякоў), Кры чаў, Слаўгарад (A. М. Мяцельскі). Па ініцыятыве і з удзелам супрацоўнікаў аддзела створаны унікальны археалагіч ны музей Бярэсце. Даследуюцца сельскія паселішчы Панямоння 14—18 ст. (В. У. Шаблюк) і паўд. Беларусі 9—13 ст. (A. В. Іоў), распрацоўваюцца праблемы развіцця земляробства ў 9—13 ст. (Т. М. Каробушкіна), жывёлагадоўлі і паля вання (Н. П. Александровіч), пытанні рассялення дрыгавічоў (Лысенка, Ка робушкіна, Звяруга).
Аддзел археалагічных д а следаванняў зон новабудоўл я ў (заг. Г. В. Штыхаў). Арганізуе і праводзіць на дагаворных асновах ар хеал. даследаванні ў зонах новабудоў ляў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам па ахове помнікаў археалогіі. Праводзіць палявыя археал. даследаван ні непасрэдна на новабудоўлях. стацыянарныя раскопкі помнікаў, якім пагра жаюць буд. работы. Зроблены буйныя ахоўныя раскопкі на помніках жал. веку і эпохі феадалізму на тэр. Полацкай зямлі. Раскопкі адбываліся ў зонах гар. забудовы Мінска, Полацка, Віцебска, Заслаўя, Оршы і інш., а так сама на гарадзішчах і могільніках Пруднікі, Маскавічы, Ізбішча і інш. Най больш шырокія даследаванні праведзены ў 1984—89 у зоне будаўніцтва 2-й чаргі Мінскага метрапалітэна на ўчастку вала Мінскага замчышча, што пры лягае да тэр. Ніжняга рынку, у Верхнім горадзе, у раёне кафедральнага сабора. Супрацоўнікі аддзела займаюцвывучэннем Полацкай зямлі 9—16 ст., пытанняў фарміравання яе тэрыторыі, сацыяльна-палітычнага і эканам. развіцця, адм.-тэр. структуры матэрыяльнай і духоўнай культуры, праводзяць раскопкі гарадоў, паселішчаў і паха вальных помнікаў (Штыхаў, ІЬ. А. За яц, Л. У. Дучыц, С. В. Тарасаў), помнікаў жал. веку (Ю. У. Каласоў скі), даследуюць гарады, мястэчкі, зам кі, сельскія паселішчы, архіт. ансамблі 14—18 ст. (Ляўко, 3. С. Пазняк, I. У. Ганецкая, Ю. М. Бохан), каменныя Mari-
лы (A. В. Квяткоўская), гісторыю ме талургіі (М. Ф. Гурын).
У розныя часы ў I. г. працавалі М. У. Бычкоў, Ю. I. Драгун, Г. М. За лашка, A. А. Егарэйчанка, Э. М. Зага рульскі, Н. I. Здановіч, Я. Г. Краскоўская, A. К. Краўцэвіч, У. М. Мілюцін, Л. Р. Панічава, П. А. Русаў, В. Е. Собаль, М. А. Ткачоў, I. М. Ціханенкаў, К. П. Шут, В. А. Шчаглова і інш.
Археолагі I. г. за пасляваенныя гады напісалі і апублікавалі дзесяткі манаграфій і брашур, сотні артыкулаў, у т. л. для БелСЭ і «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», выдалі калектыўныя манаграфіі «Нарысы па археалогіі Беларусі (ч. 1—2, 1970—72), «Беларуская археалогія. Дасягненні археолагаў за гады Савецкай улады» (1987), а таксама «Археалагічная карта Беларусі» (в. 1, 1968, в. 3 1976. Ісаенка; в. 2, 1971, Штыхаў) і «Археалогія Беларусі. Бібліяграфіч ны паказальнік (1932—1975)» Каробушкінай (1988) і інш. I. г. выдае даз волы (адкрытыя лісты) на правядзенне раскопак на тэр. Беларусі, каардынуе тэматыку навук. даследаванняў. У інстытуце наладжана падрыхтоўка спецыялістаў-археолагаў, дзейнічае спецыялізаваны Савет па абароне доктарскіх дысертацый, у т. л. і археалагічнага профілю, захоўваецца вял. калекцыя археал. матэрыялаў, сабраная за дзесяцігоддзі экспедыцыйных работ, ар хіў, дзе зберагаюцца справаздачы аб выніках палявых даследаванняў, і інш. дакументы.
В.	С. Вяргей, П. Ф. Лысенка, М. М. Чарняўскі, В. I. Шадыра, Г. В. Штыхаў. ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ МАТЭ РЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ Р a сійскай акадэміі навук. У 1945 створана Ленінградскае аддзяленне Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры AH СССР, перайменаванага ў 1959 у Інт археалогіі AH СССР. 3 1959 Ленінградскае аддзяленне Ін-та археалогіі АН СССР, з 1991 Ін-т гісторыі матэрыяльнай культуры Расійскай акадэміі навук. Яго супрацоўнікі актыўна ўдзельнічалі ў вывучэнні старажытнасцей на тэр. Беларусі. У 1957 Н. М. Гурына выявіла ў Панямонні 61 стаянку ад верхняга палеаліту да бронзавага веку, пры раскопках некаторых з іх у 1960— 61 устанавіла, што большасць з даследаваных помнікаў адносяцца да свідэрскай культуры. 3 1961 яна пачала сістэматычнаае даследаванне Краснасельскіх шахтаў па здабычы крэменю эпохі неаліту і бронзавага веку ў Ваўкавыскім р-не (выяўлена болып за 500, даследавана каля 150 шахтаў). Ёю выяўлены сляды мацаванняў у шахтах (у выглядзе ям ад драўляных слупоў), прылады працы шахцёраў (кайлы з рагоў аленяў, невял. кінжалападобныя пры-
лады і загатоўкі сякер). У 1955— 57 у складзе Славяна-літоўскага атрада Прыбалтыйскай экспедыцыі Ф. Д. Гурэвіч правяла разведвальныя работы ў левабярэжжы і правабярэжжы Нёмана з мэтай пошукаў помнікаў 1-га тысячагоддзя н. э., выяснення іх суадносін са стараж.-рус. помнікамі 11—13 ст., a таксама з мэтай вызначэння межаў слав. і балцкіх помнікаў і спецыфікі ўсх.-слав. культуры на гэтай тэрыторыі. Яна выявіла і абследавала некалькі дзесяткаў помнікаў і падзяліла іх на 3 храналагічныя групы: паселішчы са штрыхаванай і шурпатай керамікай (3—6 ст. н. э.); паселішчы з ляпной гладкасценнай керамікай (7—9 ст. н. э.) і доўгія і падоўжаныя курганы, што паявіліся ў 6 ст. і бытавалі да 10—11 ст.; паселішчы з ганчарнай керамікай і курганы з пахавальным абрадам трупаспалення і трупапалажэння (10—13 ст.). У 1957—85 Гурэвіч праводзіла планамерныя раскопкі стараж. Навагрудка (у 1957—67 на тэр. вакольнага горада — т. зв. Малым замку, раскапана 2000 м2, у 1968—85 на тэр. дзядзінца — Замкавай гары, раскапана 400 м2). Даследавана некалькі дзесяткаў жылых і гасп. пабудоў, у т. л. дамы багатых жыхароў Навагрудка, вызначаны асн. этапы яго развіцця, устаноўлены стараж.-рус. характар культуры горада, канстатавана наяўнасць высокаразвітага рамяства і гандл. сувязей з Прыбалтыкай, гарадамі Зах. Еўропы і краінамі Бліжняга Усходу. М. К. Каргер даследаваў помнікі стараж.-рус. дойлідства на тэр. Беларусі. У 1962— 63 ён вывучаў Тураўскую царкву 12 ст., высветліў архіт.-мастацкія і буд. тэхнічныя асаблівасці храма, што дазволіла даследчыку выказаць думку пра існаванне асобай тураў скай архіт. школы. У 1965 Каргер праводзіў раскопкі Навагрудскай Барысаглебскай царквы 12 ст., выявіў чатырохстоўпны трохапсідны стараж.-рус. храм з галерэяй сярэдзіны 2-й пал. 12 ст. У 1961 — 62, 1964, 1966—67 ён даследаваў храм-пахавальню і храм на дзядзінцы ў Полацку, Полацкі Сафійскі сабор, Ваўкавыскі храм. У 1968 праводзіў раскопкі рэшткаў узарванай у 1961 Віцебскай царквы Звеставання, даследаваў ніжнія часткі сцен, якія захаваліся, асн. канструкцыі падмуркаў, стараж. прытворы з паўн. і паўд. бакоў, выявіў фрагменты фрэскавага жывапісу. П. А. Рапопорт вывучаў стараж.-рус. дойлідства (у т. л. абарончае) і буд. тэхніку на тэр. Беларусі. У 1957—63 ён даследаваў абарончыя збудаванні на тэр. стараж. Тураўскай, Пінскай і Полацкай зямель, а таксама ў гарадах Верхняга Панямоння, абследаваў некалькі дзесяткаў гарадзішчаў, зрабіў іх класіфікацыю па тыпах і размяшчэнні на мясцовасці, правёў
архел. раскопкі абарончых збудаванняў, у т. л, стараж. Ваўкавыска, Навагрудка, гарадзішча Турэцкая гара каля Слоніма і інш. 1959 Рапапорт даследаваў храм у Ваўкавыску, у 1967—77 — княжацкі палац і цэрквы на Ніжнім замку і на рове ў Полацку, Вял. сабор Бельчыцкіх храмаў, царкву Звеставання ў Віцебску і інш. Вал. А. Булкін на чале Полацкага атрада Архіт.-археал. экспедыцыі ў 1975—80 працягваў пачатыя Каргерам даследаванні Полацкага Сафійскага сабора, разам з Рапапортам і Г. М. Штэндарам — цэрквы на Ніжнім замку, храма-пахавальні Полацкага Спаса-Ёфрасіннеўскага манастыра, а таксама падмуркі Пятніцкай царквы Бельчыцкіх храмаў. На Верхнім замку Булкін адкрыў рэшткі абарончага вала і рова, насцілы з тоўстых бярвён і брукаваныя маставыя, у в. Экімань — сляды плінфаробчай майстэрні, відаць, аднаго з полацкіх цэнтраў вытворчасці цэглы. М. У. Малеўская працяглы час была начальнікам вял. ўчастка работ у час археал. даследаванняў стараж. Навагрудка. У 1973—74 на чале Архіт. атрада Навагрудскай экспедыцыі працягвала вывучэнне выяўленых у 1968— 72 культавых пабудоў на дзядзінцы стараж. горада, у т. л. храма 14 ст. У 1977 даследавала манументальную грамадзянскую пабудову 2-й пал. 14 ст. (гл. Навагрудскі палац). Вял. ўвагу аддавала вывучэнню рамяства жыхароў стараж. Нава грудка. К. В. Наўлава некалькі гадоў удзельнічала ў раскопках Нава грудка. У 1963—72 на чале Курганнага атрада Навагрудскай экспедыцыі даследавала могільнікі каля в. Батароўка, Брацянка, Гарадзілаўка, Мольнічы, Суляцічы, Сялец і інш. (раскапана каля 80 насыпаў), выявіла 2 храналагічныя групы могільнікаў, што адпавядалі 2 розным патокам славян у раёны Верхняга Панямоння, вызначыла этнічны склад насельніцтва, якому належалі гэтыя могільнікі і якое прыняло непасрэдны ўдзел у фарміраванні бел. народнасці.
Публ.: 175, 177, 270, 271, 272, 287, 288, 292. 492, 493, 494, 495, 496, 497, 736, 737, 738, 739, 740, 852, 853, 854, 855, 857, 949, 951, 952, 956, 957, 960, 962.	К. В. Паўлава.
ІНФАРМАТЫКА ў археалогіі, навука і галіна дзейнасці па стварэнні, перапрацоўцы, назапашванні і выкарыстанні інфармацыі на аснове сучаснай аўтаматызаванай электроннай тэхнікі і спец. тэхналогіі. На Міжнар. кангрэсе (Японія, 1978) да I. аднесена стварэнне і выкарыстанне сістэм апрацоўкі інфармацыі, матэматычнае забеспячэнне, якое надае ёй прыдатную для закладкі ў ЭВМ форму, а таксама распаўсюджанне і распрацоўка інфармацыйных сістэм. Выкарыстанне I. ў археалогіі значна пашырае яе магчыма