Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Бразготка 11 ст. з курганнага могільніка Ізбішча.
на селішчу, 120 насыпаў, 5 падоўжаных, астатнія круглыя. Адкрыў у 1980 М. I. Лашанкоў, абследавалі ў 1982 Г. В. Штыхаў, у 1986 В. У. Ка зей. Ахоўныя раскопкі ў сувязі з будаўніцтвам вадасховішча праводзілі В. У. Казей (1987—89), В. Е. Собаль (1987), Г. В. Штыхаў (1990). Даследавана 108 курганоў выш. 0,5—2,5 м, дыям. 6—18 м. Вакол многіх раўкі глыб. 0,5—1 м, адкуль бралі пясок. Адзін курган выш. 3,5 м. У 8 курганах пахавальны абрад — трупаспаленне, у астатніх — трупапалажэнне. Пахаванні адзіночныя (зрэдку парныя) на гарызонце, дзе паліўся агонь, ці ў яме глыб. 0,4—0,6 м; жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя арыентаваны на 3 ці з адхіленнем на ПнЗ, некаторыя мужчынскія — на Пн. Рукі выцягнуты ўздоўж тулава (зрэдку рукі складзены на жываце). Есць прыкметы дамавін (рэшткі дрэва), страў і трызны (косці птушак, рыбы, жывёл).
На шкілетах і побач выяўлены разнастайны інвентар. У жаночых пахаваннях бронзавыя скроневыя кольцы, пераважна драцяныя бранзалетападобныя з завязанымі канцамі, розных тыпаў пяр сцёнкі, бранзалеты, шыйныя грыўні, бразготкі, круглыя падвескі, маністы са шкляных і каменных пацерак. У бага тым пахаванні (курган № 26) былі 6
Упрыгожанні 11 ст. з курганнага могільніка Ізбішча.
Датуецца 10—пач. 12 ст.
Літ.: 1351. Г. В. Штыхаў, В. У. Казей. ІЗРОЙ, назва злітка плацежнага заходнярус. тыпу (12—15 ст.). Упамінаецца ў пісьмовай «жалобе» віцебскаму кн. Міхаілу Канстанцінавічу (каля 1298).
ІКАЗНЕНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 16—17 ст. у в. Іказнь Браслаўскага р-на. Займаў паўд.-ўсх. край вострава «замак» на воз. Іказнь. Узвышаная частка пагорка (50x30 м) з Пн і У была абведзена мурам таўшч. 2 м, складзеным з валуноў і цэглы ў тэхніцы паласатай муроўкі. Зах. бок ахоўваўся гліняным валам, на якім стаялі драўляныя сцены. На паўд.
Пад замкам, з паўн.-зах. боку, зна ходзілася сажалка (47X17 м) для рыбы, злучаная спец. пратокай з возерам. Дно і берагі яе даўней былі абкладзены камянямі і тоўстымі дошкамі. Цераз сажалку да замка вай брамы вёў драўляны мост. 3 бе рагам замак быў злучаны драўляным мостам на чаўнах, які ў выпадку ваеннай небяспекі лёгка і хутка разбіраўся.
Замак і «места» Іказнь былі закладзены ў 1504 браслаўскім старостам Янам Сапегам на падставе прывілея вял. кн. ВКЛ і караля польскага Аляксандра. У 1515 войскі рус. ваявод аблажылі I. з. і спалілі мястэчка. Польскі гісто-
рык А. Гваньіні ў 2-й пал. 16 ст. адзначаў, што «Іказнь— замак мураваны і места драўлянае, ... ад Браслава ў 2 мілях ляжыць». У Лівонскую вайну 1558—83 Сапегі размясцілі ў 1561 у I. з. значны гарнізон наёмных войскаў. Пасля Яна Сапегі мястэчкам і замкам па частках валодалі кн. Пронскія, Страбоўскія, Сіняўскія і Езлавецкія. Апошнія ў 1589 прадалі замак разам «з арма тамі і стрэльбамі» Яну Сапегу за 15 тыс. злотых. У 1654 замак быў узяты рус. войскамі, разбураны і страціў ваеннае значэнне.
Археал. даследаванні I. з. і падзамка праводзіў у 1971 і 1989 М. А. Ткачоў. Культурны пласт на тэр. замкавага двара ў раёне палацавай пабудовы 0,2—1,2 м склада
ная каробчатая (тэракотавая і паліваная) кафля, двухзубы відэлец, нажы з драўлянымі накладнымі тронкамі, гліняны тыгель са слядамі свінцу і інш. У час падводных археал. даследаванняў пад сценамі I. з. знойдзены абломкі керамікі 16—17 ст., паліваная кафля 17 ст., баявая сякера 16 ст., драўляныя чаўны-даўбёнкі, затопленыя на дне праліва паміж берагам і замкам, верагодна, у 17 ст.
Літ.. 1200.	М. А. Ткачоў.
ІКАУ Канстанцін Мікалаевіч [11(23).2.1859, Масква 14(26),7. 1895], рускі антраполаг і археолаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1882). Чл.
Т-ва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ун-це (1882), Парыжскага і Італьянскага антрапалагічных т-ваў. Склаў першую ў Расіі Інструкцыю па антрапалагічных і антрапаметрычных даследаваннях. У час экспедыцыі ў Мінскую і Віцебскую губ. (1886) сабраў матэрыял для асн. працы па антрапаметрыі беларусаў, рускіх і ўкраінцаў (поўнасцю не выдадзена). Удзельнічаў у археал. раскопках у Разанскай губ.
Тв.: Отчёт по экспеднцнн в Белорус
Гаршковая кафля 16 ст. (1—2), кафля «гарадок» з завяршэння печы 1-й пал. 17 ст. (3—4), кафля 1-й пал. 17 ст. (5—6), карнізная кафля 17 ст. (7—8) з Іказненскага замка.
ецца ў асн. з буд. руін. Знойдзена кераміка 16—17 ст., гаршкападобная і каробчатая кафля, асобныя металічныя прадметы. Культурны пласт на тэр. падзамка 0,4—1,1 м. У ім прасочваюцца сляды не менш як 2 пажараў 16 і 17 ст. У раскопе пл. 32 м2 выяўлены паліваны і непаліваны посуд, размаляваныя талеркі, гаршкападобная і багата аздобле-
Іказненскі замак. Малюнак з карты па чатку 17 ст.
сню летом 1886 г. // йзвестня нмп. О ва любнтелей естествознання, антропологнн н этнографнн. 1887. Т. 51, вып. 1; Заметкн по кефалометрнн белорусов сравннтельно с велнкон малорусамн // Там жа. 1890. Т. 68, вып. 4.
Літ.-. 60а, 68, 1163. Л. В. Аляксееў. ІКОНКА, тое, што абразок.
ІЛЬІЧ, археал. помнікі каля пас. Ільіч Рагачоўскага р-на.
С е л і ш ч а жал. веку і ранняга
сярэднявечча. На паўд. беразе воз. Станавое. Даследавалі ў 1928 археолагі Ін-та гісторыі АН БССР. Знойдзена грубаляпная і гладкасценная кераміка, ганчарны посуд.
Бескурганны могільнікі позняга этапу зарубінецкай культуры. На паўн. ускраіне пасёлка. Абследавала ў 1979 В. Л. Ліпніцкая. Знойдзены рэшткі разбураных пахаванняў з трупаспаленнем, фрагменты посуду, бронзавыя фібула і фрагмент арнаментаванага бранзалета.
Бескурганны могільнік-2 эпохі бронзы і жал. веку. За 300 600 м на 3 ад пасёлка, уздоўж берага старога рэчышча Дняпра. Разворваецца. На пл. 1,5—2 га трапляюцца кальцыніраваныя косці і фрагменты ляпнога посуду. Некалькі дзесяткаў м2 даследаваў Л. Д. Побаль. Знойдзена каля 10 пахаванняў, у асноўным без інвентару. Л. Д. Побаль. ІМПЕРЫЯЛ (лац. imperialis імпер скі), залатая манета Расійскай імперыі 1755—1897 вартасцю ў 10 руб. (імперская Расійская манета).
Выпускалі з адзнакай наміналу — цена десят. рублей: П еця рбу р гскі манетны двор у 1755— 59, 1762—63 (залатніковая проба 88, лігатурная маса 16,57 г), 1764—83, 1785—86, 1795—96 (проба 88, маса 13,09 г) і Красны манетны двор у Маскве ў 1756, 1758, 1762—63 (проба 88, маса 16,57 г); з адзнакай наміналаў — десять рублей: П е ц я р бургскі манетны д в о р у 1802, 1804—05 (проба 94 2/3, маса 12,17 г), з адзнакай наміналу — 10 рублей у 1886—97 (проба 86 2Д, маса 12,9 г), з адзнакай наміналу — нмперналь, 10 рублей золотом у 1896 — 97 (проба 86 2/5, маса 12,9 г). У выніку грашовай рэформы Вітэ ў 1897 выпу шчаны I. той жа пробы і масы, што і выпускі 1886—97, але з адзнакай наміналу —15 рублей і паўімперыял; 10рублёвікі, якія працягваў адбіваць манетны двор у 1896—1904, 1906, 1909—11 (проба 86 2/s, маса 8,6 г) складалі 2/3 новага I. У 1910 15 рублёвыя I. выключаны з абарачэння. У 1755 Пецярбургскім манетным дваром адбіты залаты 20-рублёвік (проба 88, маса 33,14 г) з адзнакай наміналу — цена двадцать рублей, які з’яўляўся падвоеным I.
Літ.-. 1615, 1620. В. С. Касмылёў. ІНГУМАЦЫЯ (ад лац. in-humo, іпhumare пакрываць зямлёй), у археалогіі пахаванне па абраду трупапалажэння пад курганом на гарызонце або на падсыпцы ў курганным насыпе. Упершыню ў беларускамоўным археал. выданні тэрмін выкарыстаны A. М. Ляўданскім у 1928 пры апісанні пахавальнага абраду ў Заслаўскім курганным могільніку з тлумачэннем «звычайныя пахаванні ў гарызантальным палажэнні, на спіне».	Г. В. Штыхаў.
ІНДАЕУРАПЕЙЦЫ, народы, якія сфарміраваліся ў розныя перыяды камецнага і бронзавага вякоў на тэр.
ад сучаснай Індыі да зах. ч. Еўропы, размаўлялі на блізкіх мовах агульнага паходжання і мелі шмат агульных рыс у матэрыяльнай і духоўнай культурах. Аб прарадзіме I. існуе некалькі гіпотэз. Найбольш грунтоўна распрацавана канцэпцыя, паводле якой месцам першапачатковага рассялення I. была тэрыторыя ў межах Усх. Анатоліі, Паўд. Каўказа і Паўн. Месапатаміі. Адноснае адзінства поглядаў дасягнута і на храналагічныя межы агульнаіндаеўрап. перыяду — 5—4 тысячагоддзе да н. э. Пачаткам разыходжання асобных дыялектных груп I. было, відаць, 4-е тысячагоддзе да н. э. ці
К. М.Ікаў.
Імперыял: 1—2. Лізавета Пятроўна, 1755, 1757; 3. Кацярына II, 1781; 4. Аляксандр I, 1804; 5. Аляксандр III, 1886; 6—7, Мікалай II, 1896, 1899.
рубеж 4-га і 3-га тысячагоддзяў. Першыя з гэтых груп — анаталійская і грэка-армяна-арыйская. Археал. знаходкі даюць падставу меркаваць, што інда-іранскія (арыйскія) плямёны прасоўваліся на У у бок Афганістана праз Іранскае пласка-
гор’е, потым праз Сярэднюю Азію на 3. Сляды арыйцаў выяўлены і ў Паўн. Прычарнамор’і (раён Кубані), у Прыкаспіі. На У Еўропы адбывалася судакрананне інда-іранскіх плямён з мясц. фіна-угорскім насельніцтвам, аб чым сведчаць узаемныя моўныя запазычанні. Існуе гіпотэза, паводле якой «другаснай» прарадзімай — зыходным арэалам зах. I. з’яўляюцца Паўн. Прычарнамор’е і Прыволжскі стэп («кургановая» ці «старажытнаямная» этнакультурная вобласць). Адсюль плямёны I. маглі рухацца на 3., што пацвярджаецца тыпамі пахаванняў і наяўнасцю стараж.-еўрап. гідраніміі, найб. канцэнтрацыя якой у Цэнтр. Еўропе і асабліва ў басейне Нёмана. Яшчэ да гэтага з складу I. вылучылася інда-іранская еднасць (скіфы і іх папярэднікі). Адносная пярэстасць культур Цэнтр. Еўропы 2-га тысячагоддзя да н. э. змяняецца да пач. 1-га тысячагоддзя да н. э. пэўнай культурнай агульнасцю — фарміруецца ўнеціцкая культура, вобласць культур палёў паха вальных урнаў, да якой адносяць таксама лужыцкую, паморскую, пшэворскую, зарубінецкуіо, чарняхоўскую, кіеўскую культуры (гл. адпаведныя артыкулы). 3 культурамі палёў пахавальных урнаў суадносяцца арэалы распаўсюджання плямён — продкаў кельтаў (гл. ў арт. Латэнская культура), ілірыйцаў, германцаў, балтаў і славян.
Літ.: 218, 467.
ІНДЎРА, гарадзішча 11 —13 ст, тыпу феадальна-ўладальніцкіх замкаў каля в. Індура Гродзенскага р-на. На паўн.-зах. ускраіне вёскі, за 500 м ад р. Індурка. Mae 2 пляцоўкі: цэнтральную (унутраную) і знешнюю. Унутраная амаль круглая ў
плане, дыям. 16—18 м, умацавана валам выш. каля 2 м. 3 паўн. боку вала 2 уезды. Перад валам прасочваецца роў. Знешняя пляцоўка авальная, памерам 45x48 м, абнесена валам выш. да 3 м. Уезд з паўн,зах. боку вала, побач з ім круглая яма дыям. каля 12 м (відаць рэшткі студні). У паўд.-зах. частцы гарадзішча паміж унутраным і вонкавым валамі захаваліся рэшткі трэцяга вала выш. да 1 м. Даследавала ў 1955 К. Т. Кавальская. Культурны пласт на ўнутранай і знешняй пля цоўках 0,4—0,8 м.