Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
лыя гаршкі, упрыгожаныя адбіткамі грэбеня і наколамі, і мікралітычныя прылады працы (Слабодка, Юравічы Калінкавіцкага, Красна селле Хойніцкага р наў і інш.)Басейн Дняпра на ПнУ ад вусцяў рэк Бярэзіна і Іпуць займалі плямёны верхнедняпроўскай культуры, для іх характэрны посуд, арнаментава ны ямкавымі і лапчастымі ўзорамі (Струмень Кармянскага, РудняШлягіна Веткаўскага, Сябровічы Чачэрскага, Вець Быхаўскага, Лучын, Ходасавічы Рагачоўскага, Глыбаўка, Новыя Грамыкі Веткаўскага, Гронаў Чэрыкаўскага р-наў). Панямонне і левабярэжжа верхняй Пры
Гліняны гаршчок канца 3 пач. 2 га тысячагоддзя да н. э. са стаянкі 2 Асавец Бешанковіцкага р на.
Касцяная фігурка змяі канца 3 — пач. 2-га тысячагоддзя да н. э. са стаянкі-2 Асавец Бешанковіцкага р-на.
пяці, суседнія раёны Літвы і Польшчы насялялі плямёны нёманскай культуры, насельніцтва якой кары сталася пераважна вастрадонным прафіляваным посудам, арнаментаваным наколамі, насечкамі і пракрэсленымі рыскамі, вырабляла лі стападобныя наканечнікі стрэл, разнастайныя скрабкі і прылады, якімі секлі (Добры Бор Баранавіцкага, Кругліца Стаўбцоўскага, Русакова Слонімскага, Моталь Іванаўскага, Камень Пінскага, Ярэмічы Карэліцкага р-наў). У З м тысячагоддзі да н. э. на ўсх. Пасожжы жылі таксама
плямёны дзяснінскай культуры, на тэр. паўд.-зах. Беларусі праніклі плямёны лейкападобных кубкаў культуры, жывёлагадоўчыя плямёны шарападобных амфар культуры. У сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н. э. на тэр. паўн. Беларусі пашырыліся плямёны тыповай грабеньчатаямкавай керамікі культуры, для іх быў характэрны гліняны посуд з круглаватым дном і лістападобныя наканечнікі стрэл і коп’яў. Тэрыторыю Бел. Паазер’я ў 4—3-м тысяча годдзях да н. э. насялялі плямёны нарвенскай культуры, якія значную частку прылад працы выраблялі з рога і косці. У 2-й пал. 3-га тысяча
Гаршчок мілаградскай культуры з гара дзішча Івань Слуцкага р-на.
Гліняны посуд сярэдзіны 2 га тысяча годдзя да н. э. з курганнага могільніка Ходасавічы Рагачоўскага р-на.
годдзя да н. э. на гэтай тэрыторыі жылі плямёны, што выраблялі гладкасценны посуд з дамешкамі ў гліне тоўчаных ракавін, арнаментаваны насечкамі, адбіткамі грэбеня і наколамі. У канцы 3-га тысячагоддзя да н. э. сюды перасялілася частка па-
дняпроўскага неалітычнага насель ніцтва і плямёны шнуравой керамікі культур. У выніку тут склалася паўночнабеларуская культура, насельніцтва якой вырабляла ўпрыгожанні з зубоў жывёл, касцяных пласцінак і бурштыну, скульптуры людзей, звяроў і птушак, выразаныя з дрэва, косці. На паўн.-ўсх. тэр. Беларусі пашырыліся бабінавіцкага тыпу помнікі.
Бронзавы век (на тэр. Беларусі па чаўся ў пач. 2-га тысячагоддзя да н. э.) характарызаваўся паяўленнем медных і бронзавых вырабаў. Аднак аддаленасць ад стараж. цэнтраў ме талургіі была прычынай захавання
керамікі Палесся культуры, якія карысталіся сякерамі-клінамі, свідраванымі матыкамі і серпападобны мі нажамі. Тэрыторыю сучасных Гомельскай і Магілёўскай абл. насялялі плямёны сярэднедняпроўскай культуры (Струмень, Лучын, Сябровічы), што карысталіся гаршкамі з круглаватымі бакамі і высокай яйцападобнай шыйкай, нябожчыкаў хавалі на курганных і бескурганных могільніках з пахавальным абрадам трупапалажэння і трупаспалення. У Панямонні паявіліся плямёны прыбалтыйскай культуры (знойдзе ны толькі рэшткі паселішчаў і адзінкавыя пахаванні). У сярэднім
скадонныя гаршкі) яны нярэдка арнаментавалі па ўсёй паверхні. Іх пахавальны абрад — трупаспаленне на бескурганных могільніках. Знач ны ўплыў на мясцовае насельніцтва аказалі плямёны катакомбнай культуры, шматвалікавай керамікі куль туры (на ПдУ Беларусі) і лужыцкай культуры (на ПдЗ Палесся). Большасць даследчыкаў звязваюць носьбітаў тшцінецкай, сосніцкай, лужыцкай і прыбалтыйскай культур з продкамі балтаў і славян. Позні бронзавы век на тэр. Беларусі вывучаны
Агульны выгляд гарадзішча Вішчын. тут на больш доўгі час каменных прылад працы, хоць апрацаваны яны былі значна лепш: шырока выкары стоўваліся шліфаванне, свідраванне, пілаванне. У бронзавым веку адбыўся першы вялікі падзел грамадскай працы на земляробства і жывё лагадоўлю.
Асноўную ролю ў гасп. і грамадскім жыцці роду і племя паступова пачалі адыгрываць мужчыны — складваўся патрыярхальна-радавы лад (патрыярхат). Пераход да пат рыярхату адбываўся ў працэсе значнага развіцця прадукцыйных сіл і павышэння прадукцыйнасці працы ва ўсіх формах гаспадаркі: земляробстве, жывёлагадоўлі, паляванні і рыбалоўстве. Развіццё вытвор часці абумовіла рост абмену і ўзнікненне прыватнай уласнасці. У сваім далейшым развіцці патрыяр хат прывёў да маёмаснай дыферэн цыяцыі, замены радавой абпічыны сельскай, узнікнення патрыярхальнага рабства і зараджэння падзелу грамадства на класы. У рэлігійных вераваннях пашырыліся касмага нічныя культы, культ продкаў. Бронзавы век падзяляюць на 3 перыяды: ранні (20001600 г. да н. э.), сярэдні (1500—1200 г. да н. э.) і позні (з 1100 г. да н. э.) У раннім бронзавым веку на тэр. Беларусі існавала некалькі варыянтаў культур шнуравой керамікі. На паўд. яе тэрыторыі жылі плямёны шнуравой
Бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі і фібулы 2—1 ст. да н. э. з бескурганнага могільніка Чаплін Лоеўскага р-на.
бронзавым веку на паўд. тэр. Беларусі пашыраліся плямёны тшцінецкай культуры, якія аздаблялі посуд наразным арнаментам, нябожчыкаў хавалі ў бескурганных і кур ганных могільніках. Усходнія помнікі гэтай культуры часта вылучаюць у самастойную сосніцкую культуру. Свой посуд (высокія пла-
недастаткова. Вядома, што на Пн мясцовыя плямёны выраблялі глад касценную, у цэнтр. Беларусі і Паня монні — штрыхаваную кераміку.
Жалезны век пачаўся ў 7—6 ст. да н. э., калі плямёны, што жылі на тэр. Беларусі, навучыліся здабываць жалеза і вырабляць з яго прылады працы. зброю, упрыгожанпі. Жалеза тут выплаўлялі з балотнай руды ў невял. паўшарападобных печахдомніцах. У працэсе археал. даследаванняў на гарадзішчах каля в. Лабеншчына Мінскага, Свідна Лагойскага, Канькі Віцебскага р-наў выяўлены амаль цэлыя печы домні цы, каля в. Урагава Верхнядзвін скага і Новы Болецк Гарадоцкага р-наў — майстэрні, у якіх апрацоў валі жалеза. 3 вынаходствам жалеза гал. заняткам стараж. плямён стана вілася ляднае (падсечнае) земляробства, а з яго развіццём павысілася гасп. значэнне жывёлагадоўлі. Па ляванне, рыбалоўства і збіраль ніцтва паступова ператвараліся ў дапаможны занятак. Развівалася рамяство — апрацоўка дрэва і косці, бронзаліцейная справа, прадзіва, ткацтва, пляценне, ганчарства. Лю дзі пачалі будаваць больш складаныя жылыя і гасп. пабудовы.
У 7—3 ст. да н. э. на тэр. сучасных Гомельскай, Магілёўскай, Пд Мін скай і У Брэсцкай абл. займалі пля мёны мілаградскай культуры. Яны выраблялі жал. прылады працы і зброю, бронзавыя ўпрыгожанні, карысталіся кругладонным гладка
сценным посудам, всрхнюю частку якога арнаментавалі ямкамі і насеч камі. Своеасаблівая рыса гэтай культуры — гліняныя фігУРкі жывёл, якія, відаць, мелі культавае прызначэнне. У 4—2 ст. да н. э. на 3 Брэсцкай вобл., дзе ў пачатку жал. веку жылі позналужыцкія плямёны, з тэр. Полыпчы пашырыліся плямёны паморскай культуры (усходнепаморскай культуры). Іх помнікі — неўмацаваныя паселішчы і бескур ганныя могільнікі з 4 відамі пахаванняў: абкладзеныя камянямі,
сарматамі, кельтамі, гарадамі Паўн. Прычарнамор’я і інш. На думку многіх даследчыкаў, гэта культура таксама належала славянам. У 2-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. ў Верхнім і Сярэднім Падняпроўі з’явіліся плямёны кіеўскай культуры (Адаменка, Новы Быхаў, Тайманава, Чырвоная Зорка Быхаўскага р-на). У яе генезісе некаторыя даследчыкі адзначаюць важнае значэнне зарубінецкіх старажытнасцей і нават вылучаюць яе ў позні этап зарубінецкай культуры або ў самастойную позназарубінецкую культуру. У 5—7 ст. на тэр. паўд. Беларусі жылі плямёны калочын-
познім — з жалеза і бронзы, а так сама гладкасценныя слабапрафіляваныя і слоікападобныя пасудзіны. У 2-й пал. 2 — канцы 4 ст. н. э. ў зах. раёны Бел. Палесся праніклі плямёны вельбарскай культуры (Брэсцкі бескурганны могільнік).
3 6 ст. на Пд Беларусі рассяліліся плямёны пражскай кўльтуры (культура тыпу Карчак), якія выраблялі высокія слабапрафіляваныя ляпныя гаршкі з максімальна расшыраным тулавам у верхняй частцы, звужа нымі горлам і дном, апушчаным плечуком, кароткай прамой або ледзь адагнутай шыйкай. У 8—9 ст. посуд набыў болып развітую прафі-
Жаночыя ўпрыгожанні з курганнага могільніка радзімічаў Ветачка.
урнавыя, падклёшавыя (урна накрыта вял. гаршком — «клёшам») і ям ныя. Болыпасць даследчыкаў лічыць паморскую культуру славянскай. У 3 ст. да н. э. на тэр. сучасных Гомельскай, Магілёўскай, б. ч. Брэсцкай і Пд Мінскай абл., дзе раней жылі плямёны мілаградскай і гіаморскай культур, склалася зарубінецкая культура. Яе насельніцтва карысталася сякерамі-кельтамі, сярпамі, лістападобнымі нака нечнікамі коп’яў, дроцікамі скіфскага і кельцкага тыпаў, вырабляла грубаляпны і глянцаваны посуд, падтрымлівала сувязі са скіфамі,
скай культуры (Калочын Рэчыцка га, Шчаткава Бабруйскага, Нісімка вічы Чачэрскага р-наў). У 7—6 ст. да н. э.— 4—5 ст. н. э. тэр. цэнтральнай Беларусі насялялі плямёны штрыхаванай керамікі культуры. Яны выраблялі жал. прылады працы і зброю, бронзавыя ўпрыгожанні, карысталіся слоікападобнымі пасудзінамі і вастрарэбрымі гаршкамі са штрыхаванай паверхняй. У 8 ст. да н. э.— 4 ст. н. э. на тэр. паўночнай Беларусі жылі плямёны днепрадзвінскай культуры, якія на раннім этапе выраблялі прылады працы і ўпрыгожанні з каменю і косці, на
Бронзавая трапецападобная падвеска з гарадзішча каля в. Гарадзішча Мя дзельскага р-на.
ляваную форму: адагнутую шыйку, прыўзнятыя плечукі, больш пукатае тулава, шмат пасудзін арнаментавана (культура тыпу Лукі Райкавецкай). У цэнтр. частцы і на Пн тэр. Беларусі, а таксама ў суседніх раёнах Верхняга Падняпроўя ў 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. пашырыліся помнікі банцараўскай куль туры, для якой характэрны слабапрафіляваныя ляпныя пласкадонныя гаршкі з крыху адагнутым венчыкам, слабавыражанай шыйкай, моцна апушчаным плечуком, злёгку пукатым тулавам, а таксама круглабокія цыліндраканічныя і міскападобныя пасудзіны.
У 6—9 ст. у славян, якія насялялі тэр. Беларусі, адбываўся пераход ад першабытнаабшчыннага ладу да феадальнага. Развівалася папарная сістэма земляробства (двухполле, трохполле). Хатнія промыслы паступова ўтварылі асобную галіну ра меснай вытворчасці (апрацоўка жалеза, каляровых металаў і інш.). Наладжваліся знешнія сувязі пля мён, пра што сведчаць знаходкі