Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
(Т. I. Аляксеева, В. В. Бунак, I. I. Салівон, I. У. Чаквін).
Дасягненні сав. археолагаў у вывучэнні мінулага Беларусі абагульнены ў калектыўных працах «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 1—2, 1970—72), «Беларуская археалогія» (1987). Бібліяграфія па археа логіі сабрана ў кнігах «Бібліягра фія па археалогіі Беларусі і сумежных краін» С. А. Дубінскага (1933), «Археалогія Беларусі: Бібліягр. па каз. (1932—1975)» Т. М. Каробуш кінай (1988).
В. В. Гетаў, Г. В. Штыхаў.
НУМІЗМАТЫКА
Спецыяльны кірунак гіст. даследаванняў, які займае прамежкавае становішча паміж археалогіяй і гісторыяй, вывучае гісторыю грашовавагавых сістэм розных эпох і краін, характар іх узаемаадносін у працэ се эканамічных, палітычных і культурных кантактаў этнасаў і дзяржаў, грашовае абарачэнне і яго ўзаемасувязі з таварным рынкам, арганізацыю і тэхніку манетнай вытворчасці, станаўленне і эвалюцыю манетнай справы, грашовыя рэформы, працэсы тэзаўрацыі скарбаў і іх прычыны. Тэрмін «нумізматыка» (лац. numismatica збор, калекцыя манет ад nummus, numisma манета) узнік ў сярэдневяковай Еўропе. Блізкімі да нумізматыкі з’яўляюцца дысцыпліны, звязаныя з даследаваннем медалёў, жэтонаў і плакетак (медальернае мастацтва), ордэнаў і значкоў (фалерыстыка), папяровых грошай (баністыка) і прымітыўных даманетных сродкаў грашовага абарачэння (тавара-грошы). Асн. крыніцай вывучэння з’яўляюцца манеты і комплексныя ма нетныя скарбы, матэрыялы і інструменты манетнай вытворчасці, гіркі для ўзважвання манет. Матэрыяламі нумізматычных даследаванняў, без якіх немагчыма дасягнуць дак ладных вывадаў, з’яўляюцца звесткі летапісных і актавых дакументаў, даследаванняў і прац па археалогіі, генеалогіі, этнаграфіі, геральдыцы, сфрагістыцы, метралогіі, мовазнаўству, эпіграфіцы, палеаграфіі, ма стацтвазнаўству, гіст. геаграфіі, палітычнай эканоміцы і гісторыі. Me тодыка сучаснай нумізматыкі грунтуецца на прынцыпе кампаратыў насці для параўнання штэмпеляў і тэхнікі манетнай вытворчасці розных краін, супастаўлення эмісійнага манетнага датавання з стратыграфічнымі і дэндралагічнымі данымі археалогіі, з агульнагіст. храналогіяй, супастаўлення рэальных манет з упамінаннем сродкаў грашовага абарачэння, плацяжу і накаплення ў пісьмовых крыніцах і інш. Параўнальны аналіз штэмпеляў дазваляе вызначыць ступень інтэнсіўнасці і масавасці выпускаў манетных серый, іх храналаг. паслядоўнасць
нават тады, калі на манетах адсутні чае дата чаканкі. Картаграфаванне манетных знаходак ізатопным, гамаі нейтронна-актывацыйным аналізамі, з дапамогай камп’ютэрнай тэхнікі дазваляе вызначыць арэал і храналогію існавання манет, прасачыць шляхі не толькі ўнутраных, але і міжнародных гандлёвых, культурных і палітычных сувязей, датаваць іх узнікненне, росквіт і заняпад у розныя перыяды і часы, калі манеты функцыяніравалі як сусветныя грошы за межамі сваёй радзімы. Супастаўленне метралагічных характарыстык манет без вызначанай на іх вартасці з сучаснымі ім пісьмовымі крыніцамі дае магчымасць выявіць наміналы.
Станаўленню нумізматыкі як навукі папярэднічаў працяглы перыяд збіральніцтва манет, вядомага з антычных часоў. У Зах. Еўропе збіральніцтва пашырана з 14—15 ст. у Расіі на Беларусі — з 2 пал. 17 ст. Ад механічнага калекцыяніравання помнікаў грашовага абарачэння па чынаецца працэс шырокага гіст., эканамічнага, метралагічнага, ма стацтвазнаўчага аналізу з выкарыстаннем пісьмовых і археал. крыніц, развіваецца нумізматыка як навука. Заснавальнік навук. нумізматыкі I. Экель выдаў у Вене ў 1792—98 працу ў 8 тамах «Навука пра стара жытныя манеты». У Расіі першыя спробы аналітычнага асэнсавання нумізматычных звестак вядомы з канца 18 ст. У 1846 створана Археалагічна-нумізматычнае т ва, у 1859 заснавана Археалагічная ка місія (Пецярбург), якая сістэматычна рэгістравала нумізматычныя помнікі краіны, размяркоўвала іх па музеях, прадавала прыватным асобам або перадавала на пераплаўку ў ма нетныя двары (манеты 16—19 ст.). 3 1988 працуе Маскоўскае нумізма тычнае т-ва, у 1919—29 рэгістрацыю скарбаў праводзіла Камісія па ну мізматыцы і гліптыцы Дзярж. (да 1926 — Расійскай дзяржаўнай) акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры, пазней — рэспубліканскія АН і музеі. У наш час найб. нумізматычныя калекцыі маюць Дзярж. Эрмі таж (Ленінград) і Дзярж. гіст. музей
(Масква). Каардынуе нумізматыч ныя даследаванні і кіруе імі Нумізматычная камісія пры Нацыяналь ным камітэце гісторыкаў СССР.
На Беларусі ў 16 18 ст. вядомы нумізматычны збор Радзівілаў (Няс віж). У 1-й пал. 1820 х г. значная калекцыя манет належала графу М. П. Румянцаву. Сярод скарбаў былі гомельскія 1821 (польскія манеты 1620-х г.) і 1822 (манеты Араб скага халіфата 9—10 ст.), магілёўскі 1822 (арабскія манеты 8—9 ст.), віцебскі, тракайскі. У 1825 толькі ўсх. аддзяленне збору Румянцава налічвала 950 манет, у 1828 грэчаская частка антычнага аддзялення —
524 манеты. У 1831 уся гэтая калекцыя трапіла ў казённае ведамства (Пецярбург), у 1861 перавезена ў Маскву і склала аснову Румянцаўскага музея. У 1834 I. Ф. Паскевіч, які купіў у Румянцавых г. Гомель, таксама пачаў збіраць манеты. У 1840—60-я г. ў Віленскай і Мін скай губ. буйным збіральнікам быў граф Я. П. Тышкевіч, які перадаў 3072 манеты ў створаны па яго ініцыятыве Віленскі музей старажыт насцей, адзін з аддзелаў якога скла даўся з калекцый медалёў і манет кожнай дзяржавы паасобна. Знач ныя зборы ў 1880—90 я г. ў Вілен скай губ. належалі Марачэўскаму
ходзіць да музеяў, створаных у 1870—80 я г. пры статыстычных камітэтах Віленскай, Мінскай. Гродзенскай, Віцебскай і Магілеўскай губ. Багатыя нумізматычныя калекцыі зберагалі Віцебскі царкоўна археалагічны музей, Мінскі царкоўнаархеалагічны музей, Бел. дзяр жаўны музей у Мінску (створаны на аснове гэтых калекцый, меў 14 тыс. манет, з іх 11 тыс. са скар баў, знойдзеных на Беларусі), Ві цебскі абласны краязнаўчы музей, Гомельскі абласны краязнаўчы му-
М. П. Румянцаў (1754—1826).
Господвну Мввскову Губерватору.
Дакумент на перадачу манетнага скарбу з в. Таль (Любанскі р н) Мінскаму му зею. 1900.
Piviuntue /іхНм/о П«лйчлісіап Уярашкія
Дакумент на перадачу манетнага скарбу з в. Бывалькі (Лоеўскі р-н) мінскаму губернатару. 1903.
Дакумент на перадачу манетнага скарбу з в. Крыўск (Буда-Кашалёўскі р-н) Ма гілёўскаму статыстычнаму камітэту. 1901.
(Вільна), уладальніку маёнтка Хожава Вілейскага пав., у пач. 20 ст.— Брадоўскаму (Вільна). У 1870— 90-я г. на Міншчыне актыўнымі збіральнікамі нумізматычнага матэрыялу былі Г. Татур (частка калекцыі трапіла ў Віленскі бел. музей, створаны ў 1921) і Э. Чапскі, на Гродзеншчыне — М. Авенарыус, святар Міхайлоўскі, Флеры, К. В. Балсуноўскі, аптэкар Шпор, М. Федароўскі (манеты 12—17 ст. з могільнікаў вёсак Нача, Апонаўцы, Казляны і інш.), 3. Глогер і інш., на Віцебшчыне — М. Кусцінскі, П. Плятар, Бергнер, Валадковіч (на аснове іх калекцый быў створаны музей В. П. Федаровіча), на Магілёўшчыне і Гомельшчыне — Е. Р. Раманаў. У канцы 19 ст. рэгістрацыя і збор манетных скарбаў паступова пера-
зей, Магілёўскі абласны краязнаўчы музей, Гродзенскі гісторыка археа лагічны музей, зборы якіх загінулі ў гады Вял. Айч. вайны. У пасля ваенныя гады адноўлены музеі і папоўнены іх фонды. У іх сабрана і зберагаецца больш за 450 манетных скарбаў з больш як 100 тыс. манет розных эпох. Найб. буйныя нумізматычныя .зборы ў Бел. дзярж. му зеі і Нумізматычным кабінеце БДУ. Упершыню нумізматыку Беларусі вывучаюць студэнты гіст. факуль тэта БДУ, пішуць курсавыя і дыпломныя працы па гісторыі грашовага абарачэння. На Беларусі навук. нумізматыка адна з самых маладых гіст. дысцыплін. Пачынальнікамі яе былі II. Харламповгч, Ю. Ядкоўскі і М. М. Шчакаціхін. Актыўнае развіццё нумізматычных даследаванняў
пачалося ў 1960-я г. Паявіліся значныя працы і публікацыі бел. даследчыкаў, прысвечаныя вызначэнню канкрэтных сродкаў манетнага абарачэння рынкаў Беларусі ў розныя перыяды яе гісторыі, складанню вопісаў выяўленых скарбаў і асобных манет, перыядызацыі гіс торыі грашовага абарачэння на тэр. рэспублікі з 1 ст. н. э. да цяперашняга часу. Вызначаны асн. этапы развіцця грашовага абарачэння,
Перыяд рымскага д э н a рыя (канец 2 — пач. 3 ст. н. э.).
О. Жёгйллчttyt, ■ ItownrM -
Дакумент на перадачу манетнага скарбу з в. Капланцы (Бярэзінскі р н) Мінска му губернскаму статыстычнаму камітэ ту. 1904.
Манеты прадстаўлены пераважна сярэбраным дэнарыем і менш мед ным сестэрцыем імператарскага Рыма. Выяўлены адзінкавыя знаходкі манет Баспора, Фракіі. пталамееўскага Егіпта. Большасць дэнарыяў выяўлена на тэр. Брэсцкай і Гродзенскай абл., магчыма, таму, што тут праходзіў участак т. зв. «бурштынавага шляху», які злучыў Рым з берагамі Балтыкі, спрыяў распаўсюджанню часткі чаканнага серабра на сумежныя тэрыторыі. Эканамічны і палітычны крызіс Рымскай імперыі спыніў паступленне гэтых манет.
Перыяд куфіцкага д ы рхема (9—10 ст.). Пасля значнага перапынку ў манетным абарачэнні на тэр. Русі амаль у 6 ст. пачалося паступленне вял. сярэбранай манеты Арабскага халіфата — куфіцкага дырхема, які захапіў абсалютную манаполію ў старажытнарускім гра-
шовым абарачэнні. Яго фрагменты па стараж. пісьмовых крыніцах Русі вядомы пад назвамі яе першых гра шовых адзінак — куна, разана, нагата, вевярыца. Да пач. 10 ст. паявіліся першыя перайманні дырхема ўсх. і ўсх.-слав. паходжання. На Беларусі скарбы гэтых манет сустра каюцца пераважна ў Падняпроўі і Падзвінні на шляху «з варагаў у грэкі». Заняпад выкарыстання дырхема пачаўся ў выніку спустошанасці радовішчаў серабра ў краінах Усходу, паглыбіўся феад. раздрабленнем халіфата і выхаду яго з ліку сусветных гандлёвых дзяржаў.
Перыяд заходнееўрапейскага дэнарыя (канец 10 ст.— 1060-я г.). Дырхем у грашовым абарачэнні Зах. зямель Русі быў заменены сярэбраным дэнарыем. Спарадычнае паступленне яго ў канцы 10 ст. стала рэгулярным з пач. 11 ст. На тэр. паўн. Русі дырхем завозіўся да канца 1-й чвэрці 12 ст., паўд. Русі — да 2 га дзесяцігоддзя 11 ст., зах. землі —да сярэдзіны 1060-х г. (найб. у Падняпроўі і Падзвінні). Заняпад манетнага імпарту абумоўлены феад. драбленнем дзяржаў Зах. Еўропы і павелічэннем колькасці манетных двароў, што вы клікала памяншэнне ўтрымання серабра ў манеце. Парушаецца вагавая і якасная аднастайнасць дэнарыя. 3 дэнарыем актыўна працягваў абарачацца дырхем, спарадычна сустракаюцца залатыя солід, наміс ма, сярэбраны міліярысій і медны фоліс. Знойдзены і ўласна рускія манеты — златнік і срэбранік.