Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Безманетны перыяд (2-я пал. 11—13 ст.) характэрны наяўнасцю ў абарачэнні зліткаў плацежных з серабра (зрэдку золата) пэўных форм і масы і адсутнасцю манет. На Беларусі вядомы зліткі заходнерускія, або літоўскія, кіеўскія (зніклі ў 13 ст.), наўгародскія (на тэр. Падняпроўя і Падзвіння). Выкарыстоўваліся, верагодна, у якасці буйных грапювых адзінак у гандлёвых аперацыях (маса 50—100 і 100— 200 г). Мяркуюць, што дробным разменным наміналам былі тавар — грошы — кауры, некаторыя стандартныя вырабы рамеснай вытворчасці (часцей абменьвалі тавар на тавар).
Перыяд пражскага гроша (14—15 ст.). 3 сярэдзіны 14 ст., калі Беларусь увайшла ў склад Вял. кн. Літоўскага, грашовая гаспадарка пачала развівацца іншым у адрозненне ад агульнарускага шляхам. Разам з заходнерускімі і наўгародскімі зліткамі, што бытавалі, у аба рачэнне ўваходзяць сярэбраныя літоўскія дэнарыі 14—15 ст. У Чэхіі каля 1300 пачалася эмісія гроша польскага, які хутка стаў міжнароднай манетай, аб чым сведчаць шматлікія манетныя скарбы (на Беларусі найб. у Падняпроўі), пісьмовыя крыніцы 1337, 1378—1419. Абара-
чаліся таксама медныя пулы, сярэб раныя дырхемы Залатой Арды, ся рэбраныя паўгрошы Полыпчы, шы лінгі Лівонскага ордэна, залатыя дукаты Венгрыі і ноблі Англіі. Заня пад пражскага гроша быў выкліканы гусіцкімі і міжусобнымі войнамі ў Чэхіі.
Перыяд канца 15 — сярэдзіны 17 ст. 3 канца 15 ст. Вял. кн. Літоўскае выпускае сярэбраныя дэнарый, паўгрош, пазней грош, два гроійы, тры грошы, шастак, паўта лер, талер і дукат. Зрэдку ў абара чэнні сустракаюцца манеты Польшчы канца 15 — 1-й чвэрці 16 ст., у 1520 — 40-я г.— паўгрошы і грошы
Нумізматычны кабінет. 3 французскай гравюры канца 18 ст.
Сілезіі і Прусіі. 3 утварэннем Рэчы Паспалітай (1569) з канца 1570-х г. упершыню пачалася грашовая эмісія з білону солідаў, што прыйшлі на змену паўгрошу. Да пач. 17 ст. ў аба рачэнні паявіліся білонны паўтарак і сярэбраны орт, сярэбраныя дэнарый Венгрыі і капейка Расіі, у 1620-я г.— маркі і васьмішылінговікі Даніі, з канца 1-й чвэрці 17 ст.— білонныя соліды і драйпёлькеры Шведскай Прыбалтыкі, Прусіі, Брандэнбурга, залатыя і сярэбраныя дукаты і талеры Нідэрландаў і інш. заходнееўрап. дзяржаў. У 1581—1621 асноўнымі манетамі ў грашовым абарачэнні Рэчы Паспа літай былі соліды і драйпёлькеры.
Перыяд 2-й пал. 17 — канца 18 ст. Гэты перыяд адзначаны эканам. і паліт. крызісам Рэчы Паспалітай. У 1659—66 першы на Бела-
русі Брэсцкі манетны двор выпускаў медныя соліды, крэдытныя 30-грашовікі (злотыя, тымфы). Пасля перапынку ў рабоце манетных двароў пачалася чаканка паўна цэнных манет. У канцы 17 ст.— пач. 1780-х г. грашовыя эмісіі вяліся ў вотчыне каралёў Рэчы Паспалітай — Саксоніі, у сярэдзіне 1760 — сярэдзіне 1790-х г.— у Варшаве. У 1706—07 Гродзенскі манетны двор выпусціў апошнія літоўскія манеты — траяк і шастак, у 1793, верагодна, польскі талер. У канцы 1660-х г. спынілася паступленне прыбалтыйскага білону, раней — білону Прусіі і Брандэнбурга. Зменшыўся ўвоз дуката і талера. 3 падзелам Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) паступова ўзмацняецца абара чэнне рускіх манет.
Перыяд канца 18ст.— 1917. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі (1795) падпарадкавала грашовы рынак агульнарасійскаму, хоць пэўны час ён захоўваў свае спецыфічныя рысы. У пач. 19 ст.
працягвалася абарачэнне польскалітоўскіх манет 17—18 ст. Прыток талераў і дукатаў Нідэрландаў спадае ў 1810-я г., прускага серабра — у 1830-я г. У 1812 на бел. рынку абарачаліся медныя і сярэбраныя наміналы герцагства Варшаўскага. 3 заснаваннем Каралеўства Поль скага (1815) у складзе Расіі Варшаўскі манетны двор пачаў выпуск традыцыйных польскіх наміналаў (грошы, злотыя) з медзі, білону, серабра і золата. У 1831 паявіліся манеты «мяцежныя». Пасля заду шэння польскай рэвалюцыі ў Варшаве і Пецярбургу пачалася эмісія манет двухмоўных з наміналамі ў капейках, рублях, грошах і злотых. У сярэдзіне 1850-х г. адбылося поўнае зліццё грашовага абарачэння Беларусі з агульнарускім. Першая сусветная вайна стала прычынай глыбокіх крызісных з’яў у фінан сах Расіі. У 1916 спынены выпуск медных і сярэбраных манет (у золаце апошняя чаканка праведзена ў 1911). Рэзка ўзраслі папяровыя
эмісіі, таму рэальная пакупная здольнасць папяровага рубля ў пач. лютага 1917 была роўная 25 капейкам. Часовы ўрад узмацніў фінансавы крызіс, павялічыўшы ў 8 разоў іх выпуск; вартасць рубля ў кастр. 1917 адпавядала 6 капей кам. На Беларусі ў манетным абарачэнні, акрамя расійскіх выпускаў, з 1916 былі жал. боны германскіх акупацыйных войск 1916.
Савецкі перыяд. У першыя гады Сав. улады ў абарачэнні заставаліся грашовыя выпускі царскай і буржуазнай Расіі, да якіх далучыліся папяровыя эмісіі РСФСР 1918, 1920. Пакупная здольнасць рубля ў 1921 адпавядала 0,0059 капейкі. На тэр. Зах. Беларусі (да 2.11.1939) абарачаліся польскія манетныя і папяровыя эмісіі. Пасля ўтварэння СССР (1922) грашовай рэформай 1922—24 утворана сав. грашовая сістэма.	в. Н. Рабцэвіч.
A
АБАКЎМЫ, курганны могільнік радзімічаў каля в. Абакумы Лоеўскага р-на. За 0,7 км на 3 ад вёскі, ва ўрочышчы Кардон. 26 курганоў выш. 0,5—1,3 м, дыям. 4—5 і 12— 13 м. У 1965 даследаваны экспедыцыяй Інстытута археалогіі АН СССР, раскапаны 2 курганы, у 1977 абследаваў М. I. Лашанкоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3 на гарызонце на попельнай праслойцы, вакол якой «вогненнае кальцо» — рэшткі спаленай агароджы. Знойдзены фрагменты керамікі 12 ст.
Літ.: 324, 699, 981. Г. Ф. Салаўёва.
АБАРОНЧЫЯ ЗБУДАВАННІ, штучныя перашкоды, прызначаныя для доўгатэрміновай абароны населенага пункта ці пэўнай тэрыторыі ад праціўніка. Уключаюць земляныя валы з навальнымі канструкцыямі (вастраколы, зрубы-гародні) і ўнутрывальнымі субструкцыямі з дрэва (зрубы, тарасы) або каменю, сухія і абводненыя равы, драўляныя, мураваныя і камбінаваныя (фахверк) сцены, вежы з абламамі, байніцамі і машыкулямі, бастэі, брамы з герсамі і пад’ёмнымі мастамі-ўзводамі, барбаканы, бастыёны, равеліны, замкі і інш. Першыя А. з. на тэр. Беларусі пачалі ўзводзіць у раннім жал. веку (7 ст. да н. э.— 4—5 ст. н. э.) пераважна на гарадзішчах. Паступова ўскладняліся ад простых драўляных агароджаў па краях гарадзішчаў да шматрадных драўляна-зямельных умацаванняў. У раннефеадальны перыяд (9—13 ст.) з развіццём гарадоў асн. відам А. з. сталі равы, валы, драўляныя сцены і вежы (Полацк, Тураў, Віцебск, Мінск і інш.). У 12 ст. паявіліся муравана-плінфавыя сцены і вежы з выкарыстаннем у муроўцы валуноў (Гродна). 3 пераходам да тактыкі прамога штурму і аблогі ў 13 ст. сфарміравалася новая сістэма абароны горада, аснову якой складала шмат’ярусная драўляная або мураваная вежа-данжон у драўляным ці мураваным замку (гл. Камянецкая вежа, Наваірудскі замак, Гродзенскі Стары замак, Тураўская вежа і інш.). У 14 ст. будавалі мураваныя замкі тыпу нямецкіх кастэляў (у Лі-
Да арт. Абарончыя збудаванні. Суп расльская царква-крэпасць пач. 16 ст.
Да арт. Абарончыя збудаванні. Байніцы Камайскага касцёла пач. 17 ст.
дзе, Крэве, Медніках, а ў канцы 14 — пач. 15 ст. ў Гродне, Нава грудку, Оршы). 3 сярэдзіны 16 ст. з узмацненнем агнястрэльнай зброі на Беларусі ўзнікла бастэйная (Геранёны, Мядзел), пазней бастыённая фартыфікацыя (Заслаўе, Нясвіж, Слуцк, Глуск, Быхаў, Каролін пад Пінскам і інш.), удасканальваліся традыцыйныя драўляна-земляныя і мураваныя А. з. У Віцебску, Полацку, Магілёве, Слуцку, Брэсце, Рэчыцы і інш. утворана некалькі ліній абароны, якія ахоплівалі цэнтр горада і пасады. У 16—18 ст. абарончыя прыстасаванні мелі многія грамадзянскія (ратушы, сядзібы, дамыкрэпасці) і культавыя (храмы-крэпасці) збудаванні. У 19 ст. ўзніклі фортавыя А. з. з вынесенымі на 1—2 км наперад ад цэнтр. ўмацавання фартамі. У 1-й пал. 20 ст. ствараліся ўмацаваныя раёны і палосы абароны.
Літ.: 949, 1200, 1201, 1280.
М. А. Ткачоў.
АБІДАВІЧЫ, група археал. помнікаў каля в. Абідавічы Быхаўскага р-на, на левым беразе Дняпра.
Гарадзішча ранняга этапу за рубінецкай і калочынскай культур (2 ст. да н. э.— 3 ст. н. э.). За 3 км на ПнЗ ад вёскі і 100 м на Пн ад урочышча Чырвоная горка. Пляцоўка падковападобная, памерам 40 X ХЗО м, прымыкае да старога рэчышча, парасла лесам. 3 вонкавага боку ўмацавана 3 валамі вышынёй каля 1,5 м і равамі глыбінёй 1 м, шырынёй 5—8 м. Выявіў у 1963 У. М. Сівагракаў, даследаваў у 1966 Л. Д. Побаль. Культурны пласт каля 0,6 м. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду (часткова штрыхаваныя), 2 венчыкі гаршка з дамешкамі жарствы ў гліне.
Селішча-1 1-га тыс. н. э. За 200—300 м на Пн ад гарадзішча на высокім беразе ракі. Даследавалі ў 1926 С. С. Шутаў, у 1960 Побаль і Я. I. Бібікаў. Знойдзена кераміка бронзавага веку і ляпная гладкасценная 6—9 ст.
Побач з селішчам каля 10 курга ноў. За 0,5 км на Пд ад селішча знойдзены кальцыніраваныя косці.
С т а я н к а каменнага веку, с елішча-2. За 1 км на Пд ад селішча-1, за ўрочышчам Чырвоная горка. Выяўлена ляпная кераміка 1 —10 ст.
Бескурганны могільнік. За 400—500 м на Пд ад селішча-2. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Датуецца 1-м тыс. н. э.
Ва ўрочышчы Чырвоная горка знойдзена скрэблападобная прылада працы эпохі мусцье.
Літ.: 895.	Л. Д. Побаль.
АБІДЗЕНСКІЯ ЭМАЛІ, бронзавыя лунніцы, аздобленыя выемчатымі эмалямі (2—5 ст.), якія вырабляліся, як мяркуюць, у ювелірнай май стэрні на паселішчы Абідня каля
в. Адаменка (Быхаўскі р-н). Для вырабу эмаляў выкарыстоўвалі рымскае шкло, перацёртае ў пара шок, які потым плавілі і залівалі формы. Лунніцы маюць форму раўнабедраных трохвугольнікаў, у якіх верхні вугал служыў вушкам. Ніжнія вуглы завершаны круглымі гнёздамі для чырвонай эмалі. Кож ны з вуглоў упрыгожваюць яшчэ 3 круглыя выступы дыскі, адлітыя разам з лунніцай (у адтуліны дыскаў устаўляліся кольцы з тонкага дроту) або 3 раўнабедраныя трох вугольнікі, якія падкрэсліваюць геам. будову лунніцы. Сярэдзіна лунніцы таксама дэкарыравалася
Да арт. Абарончыя збудаванні. Рэшткі ўнутрывальнай перакладной канструкцыі пач. 12 ст. на Мінскім замку. Раскопкі 1984.
Да арт. Абарончыя збудаванні. Навагрудскі замак з гравюры A. А. Ляшчынскага. Пач. 19 ст.
эмаллю, якой запаўнялі паглыбленне ў форме раўнабедранага трохвугольніка. Аналагічныя ўпрыгожанні знойдзены і на паселішчы Тайма нава (Быхаўскі р-н).