Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі


Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Літ.: 903, 905.
Л. Д. Побаль, М. М. Яніцкая.
АБІДНЯ, комплекс археал. помнікаў эарубінецкай культуры. Гл. ў арт. Адаменка (Быхаўскі р-н).
АБЛІГ, аблікг, ліст абліг, залогавы або даўгавы запіс. У бел. дакументах найб. ранняе ўпамінанне
за 14.8.1585 (Вільня), апоіпняе — 29.12.1758 (Ушачы).
АБОЛ (грэч. abolos прут), 1) у Стараж. Грэцыі: а) тавар-грошы ў выглядзе чатырохграннага жал. прута, які складаў 1 /6 драхмы; 6) вагавая адзінка серабра (0,73 г); в) медная манета —*/6 драхмы. 2) У Зах. Еўропе 2-й пал. 8—10 ст.— вагавая адзінка серабра (0,85 г), сярэбраная манета — '/2 дэнарыя. 3) У Польшчы 13 ст. вагавая адзінка золата (0,44 г). 4) У Зах. Еўропе 12— 15 ст.— сярэбраная манета, у 16— 18 ст.— білонная або медная манета ў '/г дэнарыя; у Германіі, Нідэрландах і Скандынавіі часта называлася «шэрф» ці «хэльбелінг». 5) У Вял. кн. Літоўскім намінал у '/і дэнарыя (лотавая проба 13/4, лігатурная маса 0, 365 г), чаканены Віленскім манетным дваром у 1545— 47, 1554. 6) Сінонім паняцця «дробныя грошы». У бел. пісьмовых крыніцах 16 ст. А. называецца «пенязем меншым» або «паўпенязем».
Літ.: 1107, 1538, 1671, 1693.
I. Ф. Масько.
АБПАЛЬВАННЕ к е р а м і к і, адзін з найб. стараж. спосабаў апрацоўкі ганчарных вырабаў. На Беларусі вядома з часоў неаліту. 3-за недасканалага цеста і нізкай тэмпературы (А. на кастры) вырабы атрымлівалі з нераўнамерным абпалам (розныя колеры паверхні аднаго і таго ж вырабу), з нізкай спякальнасцю ча рапка, рыхлыя, порыстыя, няўстойлівыя да вільгаці. У часы ранняга сярэднявечча кераміку абпальвалі ў печах з тэмпературай да 700° С. Абпал таксама нераўнамерны, але з лепшай спякальнасцю чарапка, больш якаснае цеста. У 14—15 ст. удасканальваюцца печы, павышаецца тэмпература, і А. адбывалася больш раўнамерна. У 16—18 ст. з павелічэннем асартыменту керамічнай прадукцыі А. рабілі ў спец. горнах з тэмпературай да 900 °C. 3 17 ст. разам з акісляльным шырока выкарыстоўвалі аднаўленчае А. (сіненне, чарненне, сівенне, тамленне,.марэнне), у выніку чаго чарапок станавіўся больш вогнетрывалым.
Літ.: 671.	В. М. Ляўко.
АБРАДЫ ПАХАВАЛЬНЫЯ, гл. Пахавальныя абрады.
АБРАЗАННЕ МАНЁТ, механічнае памяншэнне (апілоўванне, абломліванне) законнай вагі манеты. Рабілася з мэтай прысваення часткі каштоўнага металу або для памяншэння манетнага кружка цяжкай манеты да вагавой нормы болып лёгкай новай манеты таго ж наміналу ў выніку стыхійнай рэакцыі рынку (гл. ў арт. Каперніка-Грэшэма закон). На Беларусі абарачаліся абрэзаныя арабскія дырхемы і грошы пражскія. У адрозненне ад псавання Ma­
tter А. м. рабілася без ведама ўладальніка манетнага права і было супрацьпраўным дзеяннем.
АБРАЗОК, іконка, выява аднаго або некалькіх святых у выглядзе партрэта. На Беларусі вядомы з часоў прыняцця хрысціянства. Выраблялі з каменю, металу, косці. Насілі падведіанымі на шыі, іншы раз у мяшэчках. Знойдзены ў час археал. раскопак у Ваўкавыску, Мінску, Навагрудку, Пінску, Полацку, Тураве і інш. На каменным А. з Полацка (сярэдзіна 12 ст., памер 62x41 мм) рэльефная выява цара Канстанціна і царыцы Алены, якія трымаюць перад сабой 8-кйнцовы
Востраканечнік і скрэблападобная прылада працы, знойдзеныя каля Абідавіч.
Да арт. Абідзенскія эмалі. Бронзавая падвеска-лунніца 3—4 ст. з чырвонай эмаллю з селішча-1 Адаменка.
Абол. Старажытная Грэцыя: сярэбраныя паўабол (1) Эгіны (каля 650—600 гг. да н. э.) і двайны абол (2) 520 г. да н. э. ВКЛ: сярэбраны абол 1546 Жы гімонта II Аўгуста (3). Ц е ш ы н (герцагства), білонны абол 1653 Лізаветы Лукрэцыі (4).
крыж. А. Спаса Эмануіла, знойдзе ны ў Пінску, мае прамавугольную форму ніжняй і паўцыркульную верхняй частак; фігурны выступ верхняй часткі (з адтулінай для падвешвання) упрыгожаны візантыйскім крыжам і 4 кропкамі; асобныя яго часткі пазалочаныя; выява святога пагрудная, выканана ў высокім рэльефе, характар якога нагадвае ўзоры візантыйскай пластыкі эпохі неакласіцызму. На каменным А. з замчышча ў Мінску (канец 12 ст.— 1-я пал. 13 ст.) св. Мікола і Стафан выкананы ў рост, над імі — паясная выява Спаса Эмануіла з распасцёртымі рукамі; Мікола ў епіскапскім адзенні з евангеллем у левай руцэ, Стэфан у дыяканскім адзенні з кадзілам у правай руцэ. На падвесным бронзавым А. з Копысі выявы ў рост Барыса і Глеба, кожны з іх у правай руцэ трымае перад грудзямі 4-канцовыя крыжы, у левай — мячы ў ножнах; князі апрануты ў кафтаны, на галовах — высокія шапкі, на нагах — боты без абцасаў. Пласцінка ад трыпціха з Ваўкавыска (12 ст., памер 107X46 мм) зроблена з косці, на ёй змешчаны 3 пагрудныя выявы: зверху архангел Гаўрыіл або Міхаіл, пасярэдзіне, магчыма, Пётр, унізе — Юрый ці Пракопій; на адваротным баку — рэльефны 4-канцовы крыж з медальёнам на перакрыжаванні. У Мінску на замчыіпчы зной дзены двухбаковы серпенцінны А. (мяжа 12—13 ст.) з адтулінай для падвешвання, на адным яго баку паясная выява Маці Боскай тыпу Агіясарытысы ці Халкапратыйскай (абедзве яе рукі на левым баку, левая павернута далонню, правая — знешнім бокам), на другім — выява апостала Пятра. Такая выява сустракаецца ўпершыню ва ўсх.-слав. дробнай каменнай пластыцы. Вядомы 4 авальныя А. 13 ст. з алавянасвінцовага сплаву, якія, магчыма, выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання буйных прадметаў рэлігійнага культу. На адным з іх — Маці Боская тыпу Агіясарытысы, на другім — святы з раздвоенай барадой, з кнігай у руках; мяркуюць, што гэта відарыс Кірылы Тураўскага.
Літ.: 232, 1131.
В. Г. Пуцко, Г. В. Штыхаў. АБРАМАВА, археал. помнікі каля в. Абрамава Верхнядзвінскага р-на.
Гарадзішча днепра-дзвінскай культуры. Мясц. назва Гарадзец. За 2 км на ПдЗ ад вёскі, у лесе. Пляцоўка памерам 40x35 м на ўзгорку выш. 5—6 м. Умацавана 3 калыіа вымі валамі выш. 2,3 м і равамі глыб. 2,4 м, разамкнёнымі ў паўн. ч. для ўваходу на гарадзішча. Выявіў і даследаваў у 1966 К. П. Шут, даследаваў у 1979 В. I. Шадыра. Раскапана 150 м2 плошчы, зроблена прарэзка валоў. Культурны пласт 0,8—1,2 м. Выяўлены рэшткі наземных пабудоў слупавой канструкцыі, абгарэлыя бярвёны абарончых збудаванняў. Знойдзены фрагменты домніц, каменныя зерняцёркі, жал. наканечнікі стрэл, шылы, некалькі касцяных рэчаў, слоікападобны посуд, фрагменты посуду з сеткападобным арнаментам. Датуецца канцом 1-га тыся чагоддзя да н. э.— 3—4 ст. н. э.
Курганны могільнік-1 крывічоў. За 500 м на Пн ад гарадзішча. 32 насыпы выш. 1 м, дыям. 5—7 м. Выявіў у 1966 Шут, даследа вала 4 курганы ў 1974—75 3. М. Сяргеева. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце галавой на Пн. Знойдзены ганчарны посуд. Датуецца 9—10 ст.
Курганны могільнік-2 крывічоў. За 600 м на 3 ад вёскі, побач з шашой Полацк — Асвея. Болып за 40 насыпаў выш. 0,5—1 м, дыям. 3—4 м. Выявіў у 1966 Шут, даследавала 9 курганоў у 1974—75 Сяргеева. Пахавальны абрад — тру папалажэнне ў падкурганных ямах галавой на 3; пахаванні адзіночныя і парныя. Пахавальны інвентар — ганчарны посуд з лінейным арнаментам і неарнаментаваны, бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завя занымі канцамі, вітыя і шырокасярэдзінныя пярсцёнкі, пасярэбраныя і залачоныя пацеркі, бронзавыя спіральныя пранізкі. Датуецца 11 — 12 ст.
Літ.: 1091, 1092, 1313, 1364.
В. I. Шадыра. АБРАМОВІЧ (Abramowicz) Анджэй (н. 14.1.1926, г. Люблін, Польшча), польскі археолаг і гісторык. Д р гуманітарных навук (1967), прафесар (1982). Скончыў Лодзінскі ун-т (1952). 3 1949 працаваў у Археал. музеі ў Лодзі, з 1955 у Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры Польскай АН, нам. кіраўніка Аддзела археа логіі сярэдневяковай Польшчы. Даследуе гісторыю археалогіі пераваж на 19 ст. У сваіх працах звяртаецца да польска-бел. сувязей, як частку польскай археалогіі разглядае дзейнасць А. Нарушэвіча, Т. Нарбута, 3. Даленгі Хадакоўскага, Я. і К. Тышкевічаў, А. Кіркора і інш., якія пісалі на польскай мове. Пра сочвае ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы археолагаў розных навук. цэнтраў. Паказаў значэнне дзейнасці Віленскай археалагічнай камісіі і Вілен скага музея сгаражытнасцей, пісаў пра даследаванне стараж. помнікаў
на Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд. Займаецца вывучэннем гісторыі стараж. мастацтва.
Г. А. Каханоўскі. АБРЭВІЯТЎРА (італьян. abbreviotura ад лац. brevis кароткі) у н у м і зм а т ы ц ы, скарачэнне асобных слоў у манетных легендах з мэтай эканоміі месца ў полі манеты і пашырэння інфармацыйнага зместу. Дзве і больш А. на полі размяжоўваліся значкамі (кропка, двукроп’е, зорачка і г. д.). Распаўсюджана была ініцыяльная А. (злучэнне пачатковых літар слоў), звязаная ў большасці з тытуламі эмітэнтаў: R (лац. гех кароль), С (лац. comes граф),
Абразок «Канстанцін і Алена». Полацк, 12 ст.
Прарэзка вала на гарадзішчы Абра мава.
Абутак: поршні просты (1) і ажурны (2) 13 ст., просты (3) 16 ст.; чаравікі (4— 7) 13 ст.
D (лац. dus герцаг, князь), IMP (лац. imperator імператар), ЕР S (лац. ері scopus біскуп). Ужываліся А. і ў форме ўстойлівых лексічных абаро таў: D G (лац. dei gratia з божай ласкай), MON NOV (лац. moneta nova манета новая) і інш. Сустракаецца А. таксама на кафлі, зброі, посудзе.
Літ.: 1674. 1727.
АБРЭЗ МАНЁТЫ, ніжняя (мен шая) доля поля манеты, адмежава ная ад асноўнай часткі рыскай або дэкаратыўнай паласой. У А. м. звы-
Скураны абутак 12—13 ст.: фрагменты поршня, чаравік, халява ад бота. Мінск.
чайна размешчаны другарадныя надпісы або знакі (дата, адзнакі манет, двара і інш.).
АБУТАК. Першым А. для чалавека была скура жывёлы, абкручаная вакол нагі. Паводле археал. знаходак вядомы А. скураны (поршні, чараві
кі, боты) і плецены (лапці). Ад сучас нага адрозніваўся адсутнасцю цвёрдых дэталей (падэшва, заднік, абцас), шыты без дапамогі шавецкіх калодак навыварат і выпраўлены (абабіты) на калодках-каюгах. Да 13 ст. найбольш пашыраны поршні (пасталы) простыя і ажурныя, зробленыя з аднаго кавалка скуры (Брэст, Віцебск, Гродна, Мінск, Полацк, Слонім, Слуцк). Выраблялі іх з 4-вугольнага кавалка скуры памерамі 16—20x9—11 см і таў шчынёй 2,5— 3 мм. У простых поріп нях па баках і ў наску праразалі дзіркі, у якія працягвалі скураны раменьчык або пяньковую вяровачку (абору) для мацавання на назе. Сустракаюцца ў знаходках двухслаёвыя поршні (Віцебск), зробленыя з 6-вугольнага кавалка скуры. Ажурныя поршні выраблялі са скуры таўшчынёй 2 мм, іх насок меў здвоеныя проразі для раменьчыка, a бакавыя выкананы болып дасканала, даўж. падэшвы 22—23 см, шыр. 10 см — жаночыя і дзіцячыя, Летні А. пад назвамі «пасталы», «хадакі», «поршні» быў вядомы ў вясковага насельніцтва да пач. 20 ст. Чаравікі (вядомы з 11 ст.) кроілі з 2—3 кавалкаў скуры, якія сшывалі патайным швом паміж сабой і прышывалі да падэшвы вываратным спосабам; халявы закрывалі шчыкалатку нагі, мацаваліся раменьчыкам, прасунутым у проразі па верхнім краі, даўж. падэшвы 22—26 см. У 10—13 ст. з пераходам ад мяккіх тыпаў А. да цвёрдых з’явілася неабходнасць умацоўваць абутковую падэшву, якая стала шматслойнай. Першапачаткова вонкавы сандальны шоў хаваўся ў прарэз тоўстай скуры на падэшве. Пазней для яго хавання ў падэшву пачалі забіваць невялікія цвікі па ўсім перыметры. Аднак і ў гэтым выпадку найбольш хутка зношваўся падэшвавы напятак. Каб умацаваць яго, у 14 ст. пад напятак пачалі падкладаць дадатковыя скураныя пласцінкі. Колькасць пласцінак павялічвалася, і з цягам часу яны ператварыліся ў скураны на борны абцас, які часта ўмацоўвалі падкоўкай абутковай. У 13 ст. халявы чаравікаў арнаментавалі дарожкамі з праколатых дзірачак, вышыўкай т. зв. крынамі (Віцебск, Полацк, Мінск), салярных знакаў (Віцебск, Полацк), геам. арнаменту (Мінск). На раскопках Віцебскага Верхняга замка знойдзена халява чаравіка з разным арнаментам, які нагадвае бел. нацыянальны. У 14 ст. на чаравіках, як правіла, арнамент адсутнічае. У 15—16 ст. у чаравіках паяўляюцца цвёрдая сцілка, шматслойная падэшва, абцас. У залежнасці ад якасці і фасону чаравікі 15-18 ст. называлі чорнымі (для простага на сельніцтва), гусарскімі (для вай-