Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
скарбаў усх. манет 8—10 ст. Ворнае земляробства было найважнейшай перадумовай узнікнення адасобленай гаспадаркі малой сям’і, што пры развіцці прыватнай уласнасці прывяло да распаду абшчын, звязаных кроўным сваяцтвам. Сваяцкія сувязі сталі траціць сілу, на адкрытых паселішчах размяшчаліся і сем’і з чужых родаў. Радавая абшчына паступова саступала месца суседскай сельскай абшчыне, у аснове якой ляжалі тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі.
Усходнія славяне рассяліліся на вялізнай тэрыторыі ад Ладажскага возера на Пн да берагоў Чорнага мора на Пд. Яны падзяляліся на 13—14 саюзаў плямён на чале са старэйшынамі. На тэр. Беларусі племяннымі аб'яднаннямі былі крыві чы. дрыгавічы і радзімічы. ГІолацкія крывічы палачане — займалі тэр. сучаснай Віцебскай і Пн Мінскай абл. Яны мелі сваё дзяржаўнае ўтварэнне — «княжанне». Этнавызначальнай адзнакай палачан былі шкляныя залачоныя пацеркі і драцяныя скроневыя кольцы (дыям, 5— 11 см) з завязанымі канцамі, якія насілі жанчыны каля скроняў на скураной павязцы. Найбольш стараж. пахавальныя помнікі палачан — доўгія курганы з пахавальным абрадам трупаспалення, нярэдка з ахвярапрынашэннем жывёл. 3 10 ст. пашырыўся пахавальны абрад трупапалажэння паводле слав, звычаю галавою на захад. Яны мелі гарады Полацк, Віцебск, Лукомль, Друцк і інш. Дрыгавічы жылі ў басейнах Прыпяці і Дняпра, вярхоўях Случы і Арэсы. У сацыяльна-палітычных адносінах на лежалі да найб. развітых груп усх. славян. Іх этнавызначальная адзнака — зярнёныя пацеркі, пахавальныя помнікі — курганныя могільнікі з пахавальным абрадам трупаспалення, з канца 10 ст.— трупапалажэння, трапляюцца пахаванні ў трунах-церамках. Яны мелі гарады Тураў, Пінск, Бярэсце (Брэст) і інш. Радзімічы насялялі міжрэчча Дзясны і Дняпра, басейн Сажа. Іх племянная этнавызначальная адзнака — сярэбраныя або бронзавыя сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, a таксама пласціністыя шыйныя грыўні з разеткападобнымі і шматграннымі канцамі і нагрудныя пад вескі. Найбольш даследаваныя помнікі радзімічаў — курганныя могільнікі з пахавальным абрадам трупаспалення ці трупапалажэння. Яны мелі гарады Гомель, Прапошаск (Слаўгарад), Чачэрск і інш. У міжрэччы Нёмана і Зах. Буга і на 3 Верхняга Панямоння жылі ятвягг і ўсходнелітоўскія плямёны (гл. Усходнелітоўскія курганы). Іх пахавальныя помнікі — каменныя курганы і курганныя могільнікі з пахавальным абрадам трупаспалення (пераважна) і трупапалажэння.
У апошняй чвэрці 1-га тысячагоддзя ва ўсх. славян паскорылася развіццё прадукцыйных сіл. Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі спрыяла ўзнікненню і хуткаму росту гарадоў. Развіваліся ліцейнае, кавальскае, ювелірнае, касцярэзнае рамёствы, ганчарства, разьба па дрэве і інш. Расло маёмаснае рас слаенне, усталёўвалася феадальная ўласнасць на зямлю. Князі стваралі спец. вайсковыя арганізацыі — дружыны. У раннефеадальнае палітычнае аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель — Кіеўскую Русь — у 9— 10 ст. увайшлі і племянныя аб’яд нанні, што насялялі тэр. Беларусі.
Залаты віты пярсцёнак 11 ст. з Полацка.
Касцяная капавушка з навершам у вы глядзе галавы птушкі 11—13 ст. з Полацка.
У 10—12 ст. роднасныя ўсходнеславянскія плямёны складваліся ў старажытнарускую народнасць, якая характарызавалася наяўнасцю адносных эканамічных сувязей, этнічнай, тэрытарыяльнай, культурнай і моўнай супольнасцю, але гэты працэс не атрымаў свайго завяр-
шэння. Развіццё прадукцыйных сіл, пашырэнне феадальнага землеўладання, імкненне феадалаў стварыць на месцах моцную ўладу абумовілі феадальную раздробленасць Кіеўскай Русі.
Умацоўваючы сваю магутнасць, асобныя княствы рабілі спробы выйсці з-пад улады Кіева. Адным з першых стала адасабляцца Полацкае княства з цэнтрам у Полацку. Выгаднае размяшчэнне на водных шляхах (заходнядзвінскае адгалінаванне шляху *з варагаў у грэкі»)
Залатое скроневае кольца 12 ст. з Полацка.
спрыяла хуткаму эканамічнаму і куль.турнаму развіццю княства. На працягу 10 ст. Полацк стаў буйным цэнтрам усх. славян. У горадзе сканцэнтравалася мясцовая знаць, якой належала ўлада. Найбольшай магутнасці княства дасягнула пры Усяславу Брачыслававічу [ 1044— 1101]. Пасля яго смерці Полацкае княства распалася на Мінскае, Ізя слаўскае, Віцебскае, Друцкае, Ла гожскае і інш. ўдзельныя княствы. У 12 ст. ўлада князёў у Полацку значна аслабла. Іх назначэнне і выгнанне цалкам залежала ад веча, дзейнасць якога накіроўвалі буйныя феадалы, што абмяжоўвалі ўладу князя ў сваіх інтарэсах. Палітычнае жыццё Полацка 2-й пал. 12 ст. характарызавалася барацьбой баяр скіх груповак, зменай князёў, вы ступленнямі гараджан. Палачанам давялося весці цяжкую барацьбу са знешнімі ворагамі. Іх дружыны неаднойчы выступалі супраць крыжакоў.
Тураўскае княства з цэнтрам у Тураве склалася ў канцы 1-га тыся чагоддзя на землях дрыгавічоў. На працягу 10—11 ст. яно было пад уладай кіеўскіх князёў, у канцы 12 ст. распалася на ўдзелы, з яго вылучы ліся Пінскае, Клецкае і інш. кня ствы.
Паўночная частка Пасожжа з гарадамі Мсціслаў, Крычаў, Прапойск (Слаўгарад) у 12—13 ст. уваходзіла ў Смаленскае княства, тэрыторыя па ніжнім цячэнні Сажа з гарадамі Гомель, Чачэрск, а таксама г. Рэчыца — у Чарнігаўскае княства.
У Верхняе Панямонне (т. зв. Чорную Русь) слав. насельніцтва пранікла ў 3-й чвэрці 1 га тысячагоддзя. Першымі славянамі тут, відаць, былі крывічы, крыху пазней паявіліся дрыгавічы і выхадцы з Валыні. У пачатку 12 ст. ўзнікла Гарадзенскае княства, з сярэдзіны 13 ст. існавалі Наваградскае, Ваўкавыскае і Свіслацкае ўдзельныя княствы. Упамінанне ў летапісах г. Гародна (Гродна), Наваградка (Навагрудка), Ваўкавыска, Слоніма звязана з барацьбой галіцка-валын скіх князёў з літоўскімі за ўладанне Верхнім Панямоннем.
Эканамічныя сувязі зах. зямель стараж. Русі развіваліся ва ўмовах натуральнай гаспадаркі. Хоць патрэба ў набыцці тавараў была абмежаваная, паміж асобнымі землямі Русі існаваў гандаль. 3 Валыні трапляла шмат шыферных прасліц, з Кіева прывозілі шкляныя вырабы (бранзалеты, пацеркі, посуд), рэчы рэлігійнага культу. 3 Крыма паступалі амфары з віном і аліўкавым алеем, з Візантыі і краін Блізкага Усходу — прадметы раскошы (квяцістыя тканіны, шкляны посуд мастацкай вытворчасці, аздоблены золатам і эмаллю; серабро паступала ў выглядзе манет), з Прыбалтыкі — бурштын. Важным таварам у міжабласным гандлі была соль. 3 зах. зямель Русі вывозіліся мёд, воск, футра. У дакументах 13 ст. ёсць звесткі пра гандлёвыя сувязі Полацка і Віцебска з Рыгаю. Знешні ган даль вёўся паміж гарадамі, размешчанымі на буйных водных шляхах — Зах. Дзвіне, Дняпры, Нёмане.
Культура заходніх зямель Русі развівалася ў агульным рэчышчы старажытнарускай культуры. 3 10 ст. пашырылася пісьменнасць. Развівалася вусная народная творчасць. Значную ролю ў пашырэнні пісьменнасці і асветы адыгрывалі Полацк і Тураў, дзе, відаць, вялося летапісанне. Своеасаблівыя і непаўторныя полацкая манументаль ная архітэктура і фрэскавыя размалёўкі 11—12 ст. Выдатныя мураваныя культавыя пабудовы 12 ст. існавалі ў Віцебску, Навагрудку, Гродне, Тураве.
Феадальная раздробленасць зямель Русі, іх аслабленне ў выніку мангола-татарскага нашэсця, націск з боку крыжакоў, паходы літоўскіх феадалаў, класавыя супярэчнасці ва ўмовах развіцця феадальных адносін і зацікаўленасць бел. феадалаў у моцнай дзяржаўнай уладзе, здоль-
най абараняць іх класавыя інтарэсы,— усё гэта абумовіла ўваходжан не ў 13—14 ст. зямель Беларусі ў склад Вял. кн. Літоўскага.
Рост антыфеадальных выступленняў у Вял. кн. Літоўскім, абвастрэнне ўнутрыкласавых і нацыянальных супярэчнасцей, захопніцкія войны і ваенныя няўдачы вялі да аслаблення дзяржавы і садзейнічалі аб’яднанню ў 1569 Вял. кн. Літоўскага з Польскім Каралеўствам у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй у 1772, 1793 і
Пячная кафля 17—18 ст. з Віцебска.
Бронзавае ўпрыгожанне ў выглядзе птушкі 12 ст. з Полацка.
1795 тэр. Беларусі была далучана да Расійскай імперыі.
Археалогія (ад грэч. archaios старажытны+ logos навука) як спецыялізаваная галіна гіст. навукі даследуе побыт і культуру стараж. плямён і народаў паводле рэчавых крыніц, што захаваліся да нашых дзён. Тэрыторыя Беларусі адносіцца да рэгіёнаў параўнаўча добра вывучаных у археал. адносінах. Першыя пісьмовыя звесткі пра месцы рассялення ўсх. славян і іх стараж.
гарады Полацк, Тураў, Брэст, Друцк, Мінск, Оршу і інш. змешчаны ў «Аповесці мінулых гадоў». Многія археал. помнікі Беларусі (гарадзішчы, замчышчы фартэцыі) упамінаюцца ў «Хроніцы» М. Стрыйкоўскага 16 ст. Археалагічнае вывучэнне старажытнасцей Беларусі практычна пачалося ў 2-й пал. 18 ст. Раскопкамі курганоў у маёнтку Мосар на Віцебшчыне зацікавіўся кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст. У 1-й чвэрці 19 ст. Т. Нарбут даследаваў курга ны паміж Магілёвам і Рагачовам і ў маёнтку Шаўры Лідскага пав., вызначыў пахавальны абрад — інгу-
мацыю на грунце пад насыпам. 3. Я. Даленга Хадакоўскі склаў 4-томны «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў», дзе сярод некалькіх тысяч археал. помнікаў каля 200 зафіксавана на Беларусі (дарэчы, гарадзішчы ён лічыў свяці лішчамі). У сярэдзіне 19 ст. Я. П. Тышкевіч вывучаў курганы на Міншчыне. На аснове сабраных ма тэрыялаў ён стварыў у 1855 Віленскі музей старажытнасцей і пры ім Віленскую археалагічную камісію, якая збірала і вывучала старажытнасці, праводзіла раскопкі, выдавала на іх дазвол. Камісія надрукавала некалькі тамоў «Запісак» і шэраг краязнаўчых парад. Яго брат К. П. Тышкевіч даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчы і замчышчы Мінскай губ., склаў іх тапаграфічныя планы, першы сфармуляваў канкрэтныя задачы раскопак. А. Г. К. Кіркор раскопваў курганы ў Ашмянскім, Барысаўскім, Вілейскім, Навагрудскім, Мінскім пав., класіфікаваў археал. помнікі, выказаў думкі пра іх датаванне, паводле пахавальнага абраду вызначаў этнічную прыналежнасць нябожчы каў. У выніку раскопак у наваколлі Навагрудка прыйшоў да высновы,
што не існуе чыста славянскіх або чыста балцкіх курганоў, элементы культур гэтых плямён перамяшаны. На Полаччыне курганы раскопваў К. А. Гаворскі, на Лепельшчыне каля 100 курганоў даследаваў М. Ф. Кусцінскі. Асноўнымі прыё мамі вывучэння курганоў у сярэдзіне 19 ст. і пазней у Расіі і за мяжой былі раскопкі вузкай ямай «калодзе зем» ці траншэяй. У 1886—94 археал. раскопкі ў Віцебскай і Магілёўскай губ. праводзіў Е. Р. Рама наў. Ен сабраў звесткі пра 1000 помнікаў археалогіі, складаў археал. карты, выявіў стаянкі каменнага веку, выказаў меркаванне, што тэр. Беларусі заселена чалавекам з эпохі палеаліту. Курганы на Бела русі даследавалі М. М. Турбін (у Ашмянскім, Быхаўскім, Мсціслаўскім пав. і каля Заслаўя), Р. Г. Ігнацьеу, Г. X. Татур (у Мінскай губ.) і інш. У. 3. Завітневіч раскапаў каля 670 курганоў пераважна ў Бабруйскім, Мазырскім і Рэчыцкім пав., паводле этнавызначальных прадметаў (метадічныя зярнёныя пацеркі) вызначыў межы рассялення дрыгавічоў. Ф. В. Пакроўскі праводзіў археал. даследаванні на мяжы Літвы і Беларусі, склаў археал. карты Віленскай і Гродзенскай губ. В. А. Шукевіч выявіў болып за 130 помнікаў каменнага веку, раскапаў 16 курганоў і 376 каменных магіл 13—14 ст. на Гродзеншчыне. Археал. раскопкі праводзілі М. П. Авенарыус (курганы ў Браслаўскім і Навагрудскім пав. і на Магілёўшчыне), I. I. Далгоў (курганы на Полаччыне), Ф. Вярэнька (гарадзішчы і курганы на Ушаччыне), 3. Глогер (помнікі каменнага веку ў Панямонні і курганы каля Ваўкавыска), I. I. Стаброўскі (курганы ў бас. Нёмана), М. В. Фурсаў, С. Ю. Чалоўскі (курганы на Магі лёўшчыне) і інш. A. А. Спіцын зрабіў агляд археал. даследаванняў бел. губерняў, згрупаваў матэрыялы ў храналагічнай паслядоўнасці з каменнага веку да сярэднявечча. Істотны ўплыў на развіццё археал. даследаванняў на Беларусі аказаў 9-ы археалагічны з’езд, які адбыўся ў 1893 у Вільні. Нягледзячы на пэўныя поспехі, археал. даследаванні на Беларусі ў дарэвалюцыйны час мелі аднабаковы характар. Работы праводзіліся дзякуючы энтузіязму асобных вучоных. Шырока даследаваліся пераважна могільнікі, атрыманыя матэрыялы ацэньваліся з пункта гледжання рэчазнаўства, a курганы не разглядаліся ў якасці гіст. помнікаў. Найбольш паіпыраным спосабам вывучэння курганоў у пач. 20 ст, лічыліся раскопкі 2 транпіэямі (накрыж), што пры даследаваннях буйных насыпаў не дазваляла грунтоўна іх вывучаць. Характэрнай рысай дарэвалюцыйнай археалогіі на Беларусі быў яе краязнаўчы характар: адсутнічаў