Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
скоўцаў), «влоскімі» (італьянскімі), саф’янавымі, «коркавымі» (падэшва з простага або коркавага дрэва, абцягнутага скурай, Мінскае замчы шча). Боты вядомы з 11 ст., мелі аднашвовыя (выш. 33—36 см) і двухшвовыя (выш. 13—15 і 18— 25 см) халявы, шырыня іх раструба 16—17 см, каля шчыкалаткі — 11 — 14 см. Часам халявы ўпрыгожвалі вышыўкай ці арнаментам з геам. фігур і палосак, ціснёных па вільготнай скуры. Наскі мелі закругленую форму. Лапці (паводле пісьмовых крыніц вядомы з 10 ст. пад назвай «лычніцы») плялі з лыка, пянькі, лазовай і вязавай кары пра-
Да арт. Абутак. Фрагменты скураных чаравікаў 13 ст. Полацк.
Чаравікі 12—13 ст. Гродна.
Абцугі 12—13 ст. Полацк.
мога і косага пляцення. Іх пераважна насілі вяскоўцы, у гарадах сустракаюцца рэдка.
Лгг.,-795, 1103, 1149, 1347, 1363, 1367.
Л. У. Калядзінскі, С. В. Тарасаў. АБЦУГІ, прылада працы рамесніка (каваля, слесара, сталяра і інш.), прызначаная для трымання сыравіны ці вырабаў пры іх апрацоўцы. Складаюцца з 2 металічных стрыжняў, злучаных у месцы перакрыжавання шарнірам. Кавальскія А. вядомы з жал. веку: вялікія двухруч-
ныя (даўж. 24—55 см) і малыя (даўж. 15—25 см). А. ранняга сярэднявечча знойдзены ў Полацку, Мінску, Навагрудку, позняга — у Друі, Крычаве, Мазыры і інш. гарадах. АВЕНАРЫУС Мікалай Пятровіч [31.8(12.9). 1834, г. Пушкін Ле нінградскай вобл.— 4(17).7.1903], археолаг, краязнавец, дзеяч нар. асветы, педагог. Скончыў Галоўны педагагічны ін-т у Пецярбургу. Адзін з заснавальнікаў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1864); у 1864—85 інспектар Александрынска-Марыінскага ін-та ў Варшаве, потым — Беластоцкага настаўніцка га ін-та. У 1885—90 раскопваў кур ганы ў Барысаўскім і Навагрудскім пав., каменныя магілы ў Бельскім і Беластоцкім пав. Сабраў 125 каменных сякер каля в. Эсьмоны на Магілёўшчыне, калекцыю свінцовых пломбаў са знакамі Рурыкавічаў у Драгічыне Надбужскім; апісаў яцвяжскія стараж. помнікі Віленскага музея. Аўтар артыкулаў па нумізматыцы, археалогіі, педагогіцы, пытаннях асветы. Пісаў творы для дзяцей.
Тв.: Дрогнчнн Надбужскнй н его древностн // Древностн Северо-Западного края. Спб., 1890. Т. 1, вып. 1.
Літ.: 6, 9, 10. У. Ф. Ісаенка. АВЕРС (франц. avers ад лац. adver sus павернуты тварам), правы (га лоўны) бок манеты, медаля, банкноты. Гэта звычайна бок, на якім змешчаны партрэт манарха ці яго манаграма або імя. Пры іх адсутнасці А. вызначаецца па боку, на якім знаходзіцца герб або ўказваецца намінал. У сав. нумізматычнай літаратуры для манет 18—20 ст. А. вызначаецца галоўным чынам па гербе дзяржавы-эмітэнта, але ў шэрагу краін свету А. прынята лічыць бок манеты з партрэтнымі выявамі, А. манет мемарыяльных вызначаец ца бокам з сюжэтнай выявай. У ме далях вызначаецца як А. бок, што паведамляе аб нагодзе выпуску. Для банкноты А.— бок, які нясе на сабе герб і подпіс асоб, што адказваюць за выпуск. У ілюстрацыях А. аб’ектаў падаюцца злева ці зверху ад рэверса.
Літ.: 1699. 1726. I. 1. Сінчук.
АВЁСЦКІ МАНЁТНЫ ДВОР. Размяшчаўся ў г. Авеста (Швецыя). Выпускаў у 1788 манеты-перайман ні медных пяці капеек з датаваннем 1764, 1778 і 1787 для забеспячэння плацежаздольнасці шведскай арміі на акупіраваных тэр. Расіі ў час руска-шведскай вайны 1788—90. У адрозненне ад сапраўдных рус. манет на іх аверсе і рэверсе былі каралеўскія (замест імператарскіх) кароны, іншыя абрысы дат; на аверсе манет 1787 — асаблівы малюнак двухгаловага арла, у полі манеты часцей за ўсё знак Екацярынбургскага манетнага двара — ЕМ, зрэдку адзнака двара адсутнічае.
Літ.: 1615, 1620.
АГАРОДНІКІ, Кусічы, паселішча паморскай культуры каля в. Агароднікі Камянецкага рна. На паўд. ускраіне вёскі, на левым беразе р. Пульва (прыток Зах. Буга). Выявіла і даследавала 50 м2 плошчы ў 1963 В. Б. Караткевіч. Культурны пласт 0,4 м. Выяўлены рэшткі жытла амаль прамавугольнай формы памерам 4,5x4 м. Па перыметры сцен захаваліся камяні-валуны, паглыбленыя ў культурны пласт на 0,4— 0,5 м. 3 паўд.-ўсх. і паўд. бакоў жытла знаходзіліся 2 агнішчы дыям. каля 0,5 м, глыб. 0,35 і 0,15 м. запоўненыя камянямі і попелам. Мяр куючы па размяшчэнні камянёў,
Пяць капеек 1787, выпушчаныя Авесцкім манетным дваром.
уваход у жыллё быў з У. Побач з пабудовай знаходзілася яма, запоў неная попелам. Знойдзены абломак каменнага таўкача, абломкі ляпнога посуду, сярод якіх фрагменты таўстасценных гаршкоў з храпавай паверхняй і прамымі венчыкамі, ар наментаванымі адбіткамі пальцаў. Датуецца 4—2 ст. да н. э. Трапляюцца глянцаваныя чарапкі, рэшткі ганчарнага посуду 10—12 ст.
Літ.: 827.
В. С. Вяргей, В. Б. Караткевіч. АГНІШЧА, прыстасаванне для развядзення і падтрымання агню, які служыў для абагрэву, прыгатавання ежы і абароны ад дзікіх жывёл. Рэшткі першых А. знойдзены на стаянках алдувайскага пітэкантрапа (усх. Афрыка, больш за мільён га доў таму назад) і сінантрапа Чжоўкоўдзянь (Кітай, каля 300 тыс. г. назад), на Беларусі вядомы з эпохі верхняга палеаліту (Бердыж, Юра вічы, 33—10 тыс. г. назад).
У гэты час А. паглыбляліся ў зямлю на 0,1—0,5 м, у разрэзе былі лінзападобныя, у плане акруглыя дыям. 1—2 м, рабіліся ў жытлах або па-за імі. Часам побач з А. ставілі каменныя пліты або абкладвалі сценку дробнымі камянямі, каб ахаваць агонь ад ветру. Пазней А. паглыбляліся ў зямлю на 1 м, мелі котлападобную форму ў разрэзе. Былі па шыраны на помніках эпохі неаліту,
бронзавага і жал. вякоў, на помніках банцараўскай культуры існавалі побач з печамі каменкамі, зніклі ў ранне феад. перыяд. У. П. Ксяндзоў.
АГНЯСТРЭЛЬНАЯ ЗБРОЯ руч н а я, лёгкая зброя, з якой страляюць кулямі. У Вял. кн. Літоўскім першая А. з. з’явілася на мяжы 14—15 ст., мела 8-гранную жал. рулю даўж. 25—50 см на доўгім і тоўстым драўляным ложы. У 15—16 ст. выкары стоўваліся гакаўніца і болып лёгкая і кароткая за яе ручніца. У пісьмовых крыніцах Маскоўскай дзяржавы гакаўніца называлася пішчаляй заціннай, ручніца — пішчаляй ручной. На мяжы 16—17 ст. сталі ўжывацца
Агнішча падковападобнай формы з га радзішча Васількоўка Лагойскага р на.
Жалезнае крэсіва з селішча Адаменка.
мушкеты і аркебузы (вырабляліся ў Вільні). 3 канца 17 ст. ў войску Вял. кн. Літоўскага вядома новая зброя з крамянёвымі замкамі (кароткія карабіны, флінты). Да 18 ст. галоўнай зброяй пяхоты сталі кнотавыя муш-
кеты, конніца мела пісталеты і арке бузы.
Літ.: 1159. Г. М. Сагановіч.
АДАМАЎКА, курганны могільнік дрыгавічоў каля в. Адамаўка Рэчыцкага р-на. За 1,5 км на У ад вёскі. Было 70 насыпаў (не захаваліся). Даследаваў 19 курганоў у 1890 У. 3. Завітневіч. Пахавальны аб рад — трупапалажэнне галавой на 3 на гарызонце, у трох насыпах паха ванні ў ямах глыб. 0,7 м. Знойдзены віты пярсцёнак, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, лунніцы, пацер кі, спражка, нажы, крэсіва, гліняныя гаршкі. Датуецца 11 — пач. 12 ст.
Літ.: 1340.
АДАМЕНКА, комплекс археал. помнікаў зарубінецкай культуры каля в. Адаменка Быхаўскага р-на.
С е л і ш ч a -1. За 0,5 км на У ад вёскі, на левым беразе р. Адаменка, ва ўрочышчы Абідня. Размешчана на мысе выш. 2—4 м, утвораным поймамі Дняпра і Адаменкі, пл. 5— 6 га. Л. Д. Побаль абследаваў у 1960—67 каля 20—25 % тэр. селішча. Выяўлена 29 паўзямлянак, рэшткі наземных слупавых жытлаў.
Паўзямлянкі прамавугольнай формы, пл. 7—16 м2, заглыбленыя ў зямлю на 0,2—0,9 м, зрубнай канструкцыі, арыен таваныя з ПнЗ на ПдУ. Сцены з бярвен ня дыям. больш за 0,18 м. Агнішчы зна ходзіліся ўнутры жытлаў або за іх межамі, часткова ў ямах глыб. 0.2 м, дыям. 0,75 м. Сярод знаходак грубаляпны і глянцаваны гліняны посуд, прасліцы, жал. сярпы, крыцы, нажы, крэсіва, шпількі, іголкі, тыглі, формы для адліўкі бронзавых упрыгожанняў, 6 падвесак з эмаллю (гл. Абідзенскія эмалі) і інш. Цікавыя знаходкі антычнага рымскага імпарту: манета Геты, выбітая ў 209— 212 у г. Аўгуста-Траяна (цяпер балгар скі г. Філінопаль), чырвоная лакавая кераміка, залачоныя шкляныя пацеркі, рэшткі бронзавага посуду, фібулы і інш.
Селішча-2. На правым беразе Дняпра, паміж урочышчамі Абідня і Радышава гара, за 0,5—0,8 км на Пд ад селішча 1. Даўж. каля 0,5 км. Абследаваў у 1965 Побаль.
Селішча З. За 0,5—0,7 км на Пд ад селішча-2. Памеры 200— 300x50 м. Абследаваў у 1965 По баль. На селішчах 2 і 3 знойдзена ляпная кераміка 1-га тысячагоддзя і кальцыніраваныя косці. Непадалёку выяўлены сляды бескурганных могільнікаў.
Бескурганны могільнік. Побач з селішчам-1, ва ўрочышчы Абідня. 12 пахаванняў з трупаспаленнем даследаваў у 1960—67 Побаль. Знойдзены гліняны посуд, падвескі, рымскія пацеркі, прасліца. Адносіцца да пачатковага перыяду існавання селішча.
Курганны могільнік. На правым беразе р. Адаменка, у лесе. Каля 10 курганоў. Раскапаў у 1964 адзін курган Побаль. Дыям.
5 м, выш. да 0,6 м. Сярод знаходак рэшткі ляпных пасудзін, апаленай гліны, камяні, попел. За 20—30 м ад кургана знойдзены спаленыя косці чалавека.
Літ.: 847, 895.
Л. Д. Побаль, A. I. Ільюцік.
АДАНТАЛОГІЯ [грэч. odus (odontos) зуб +logos навука], раздзел антрапалогіі, які вывучае зубную сістэму сучаснага і выкапнёвага чалавека ў эвалюцыйным, анатамічным і расава-генетычным планах. А. кары
зубоў прапанавана амерыканскім антраполагам А. Грдлічкай, сав. вучоны A. А. Зубаў удакладніў методыку і праграму даследаванняў. Метады А. дазваляюць выпрацаваць крытэрыі ра савых і ўзроставых адрозненняў, рэкан струяваць асноўныя заканамернасці расагенезу і стараж. міграцый чалавека.
Літ.: 444. Л. I. Цягака.
АДБОЙНІК, прылада для апрацоў кі каменю. Прыкметамі А. лічацца
сляды ад удараў у выглядзе шчарбін і ямак на яго пукатай рабочай паверхні. У палеаліце ў якасці А. выкарыстоўвалі рачную гальку, жаўлакі крэменю шара-, яйца і пальца падобнай формы. У неаліце паявіліся А. з дзяржаннем, зробленым абіў-
кай на канцы крамянёвага жаўлака (у Краснасельскіх крэменеапрацоўчых майстэрнях мелі трохвугольную сегментападобную, поліэдрычную форму, даўж. 5—13, шыр. 3,5—11, таўшч. 2,1—8,5 см, масай 0,1—0,9 кг). Выкарыстоўвалі для расколвання крэменю, счэсвання з яго жаўлачнай коркі, вырабу нуклеусаў, адбіўкі адшчэпаў — загато-
вак для прылад працы.
Літ.: 249, 1070, 1071, 1073, 1177.
В. Я. Кудрашоў.
АДЗЕННЕ, штучнае покрыва чала вечага цела; неад’емная частка матэрыяльнай культуры. якая, апрача утылітарных патрэб, выконвае