Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
ЗАЯМНАЕ, стаянка каля в. Заям нае Стаўбцоўскага р-на. За 1,5 км на ПнЗ ад вёскі, на дзюне ўсх. правабярэжнай старыцы Нёмана. Даўж. дзюны з ПнЗ на ПдУ 350 м, паўд. яе частка моцна развеяна. Выявіў у 1977 A. М. Гутоўскі, абследаваў у 1981 М. М. Чарняўскі. Культурны пласт да 0,6 м.
У ім і на агаленні сабрана вял. коль-
касць крамянёвых вырабаў — лістападобныя і трохвугольныя наканечнікі стрэл, ланцэтападобныя вастрыі, геам. мікраліты, сякеры і інш. У невял. колькасці знойдзена кераміка з расліннымі дамешкамі, абломкі абпаленага посуду з адбіткамі шнура і лінейнага штампа.
Дзюна была заселена працяглы час — ад мезаліту і да бронзавага веку.
, М. М. Чарняўскі.
ЗАЯЦ Юрый Апанасавіч (н. 12.1. 1951, Ліда), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1989). Скончыў Мінскі педагагічны ін-т (1977). У 1977 супрацоўнік Дзяржаўнага музея Беларускай ССР, з 1978 — сектара стараж. бел. культуры Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. 3 1979 працуе ў Ін-це гісторыі АН Беларусі. Даследуе праблемы археалогіі Цэнтр. Беларусі перыяду феадалізму. Даследаваў археал. помнікі на тэр. Мінска і Заслаўя, Асіповіцкага, Барысаўскага, Дзяржынскага і Мін скага р-наў.
Тв.: Заславль X—XVIII веков: (Нст,археол. очерк). Мн., 1987; Мінская брама XII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даслед.: 36. арт. Мн. І989: Заслаўская кафля Мн., 1990,
ЗБАН, ганчарны выраб; высокая, пераважна паліваная гліняная nacvдзіна для вады, квасу, малака. Меў пукатыя бакі, цыліндрычнае горла, літок і ручку. На Беларусі пашыраны з 16 ст. Знойдзеныя пры раскопках Ьыхава, Крычава, Магілёва, Мсціслава 3. 16—17 ст. упрыгожаны адбіткамі пальцаў па перыметры ручак або налепамі ў выглядзе кветак па плечуках, з кручанымі ручкамі.
У зах. раёнах Беларусі плечукі 3. упрыгожвалі карбоўкай і адбіткамі грэ беня. 3 17 ст. разам з паліванымі існа валі 3., размаляваныя ангобам (раслінны і геам. арнамент) пад паліву.
Н. I. Здановіч. ЗБАРАВІЧЫ, гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры каля в. Збаравічы Мінскага р-на. За 500 м на ПнУ ад вёскі, на ўзгорку, на левым беразе р. Гуйка. Пляцоўка авальная, памеры 65x33 м, была ўмацавана драўлянай сцяной, пазней па краі пляцоўкі валам выш. 0,3—0,4 м. Адкрыў у 1912 A. К. Снітка, даследаваў 868 м2 у 1951, 1952, 1958 A. Р. Мітрафанаў. Куль турны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,3 м, уздоўж паўн.-зах. краю 0,8—0,9 м, каля паўд.-ўсх.— 0,6—0,7 м.
Выяўлены рэшткі 2 шматкамерных жытлаў слупавой канструкцыі, падзе леных на 5 памяшканняў па 20—25 мг кожнае. Пакрыццё, верагодна, было аднасхільнае; адзін канец крокваў апі раўся на слупы, другі ўмацоўваўся ў насыпе землянога вала. У 4 памяшканнях выяўлены авальныя (0,9 X 1,3 м) і круглыя (дыям. 0,7—0,8 м) агнішчы з пласта пяску, абкладзенага валікам глі ны з умазанымі камянямі. У паўд.ўсх. частцы пляцоўкі выяўлена гасп. пабудова з 4 памяшканняў па 14—17 м2 кожнае. На пляцоўцы і ўнутры жытлаў было больш як 20 ям-паграбоў авальнай (памеры 1,2—2,3X0,6—2 м, глыб. 0,3—
1,1 м) і круглай (дыям. 1—1,2) формы. Знойдзены абвугленае зерне пшаніцы, фрагменты рабрыстых гаршкоў і слоіка падобных пасудзін, упрыгожаных зашчыпамі па рабры і наразнымі лініямі паміж верхнім краем і рабром пасудзін, акулярападобная і трапецападобная падвескі, кіяпадобная шпілька, бронзавыя ўпрыгожанні, гліняныя прасліцы, грузікі дзякоўскага тыпу, жал. сярпы, шылы.
Датуецца 1—4 ст. н. э.
Літ.: 785, 847. A. Р. Мітрафанаў.
ЗБАРОУ, археал. помнікі каля в. Збароў Рагачоўскага р-на.
Гарадзішча. За 1 кмад вёскі, на левым карэнным беразе Дняпра.
Ю. А. Заяц.
Паліваныя збаны 17 — пач. 20 ст. з Мсці слава.
Пляцоўка ўзвышаецца над узроўнем вады на 17—18 м. 3 зах., паўд.-зах. і часткова з паўд. бакоў умацавана валам (выш. каля 4 м, шыр. каля 15 м) і ровам (глыб. 2,5—3 м, шыр. каля 15 м). Вядома з 1873. Абследавалі ў 1931 A. М. Ляўданскі, у 1976 A. Р. Мітрафанаў, даследавала 473 м2 у 1967—68 Г. Ф. Салаўёва. Культурны пласт каля вала 1,6 м, у цэнтры пляцоўкі 0,5—0,6 м. Выяўлены
рэшткі паўзямлянкавага жытла мілаградскай культуры (заглыблена ў зямлю на 0,5 м, памер 3,4X 1,3 м), якое мела ўваход у выглядзе карытападобнай западзіны (памеры 1,8 X X 1X0,4 м) і 3 гасп. ямы круглай формы (дыям. 0,6—1,7 м, глыб. 0,25 м).
Знойдзены фрагменты кругладонных пасудзін і гліняныя грузікі. У культурным гарызонце эпохі Кіеўскай Русі выяўлены рэшткі ніжняга вянка наземнага жытла (памер 3,25x2,68 м) з гліна бітнай печчу, сляды сцен двухкамернай пабудовы (даўж. 3,4 X 5,1 м) і 2 гасп. ямы (карытападобнай формы памерам 2,26 X 1,46 X 0,4 м і круглай дыям. 1,1 м, глыб. 1,4 м). Знойдзены фрагменты ганчарных пасудзін з лінейным і хвалістым арнаментам, ліцейная форма, кавалкі бронзавых і шкляных бранзалетаў, аб ломак бронзавай зах.-еўрап. чашы з вы гравіраванай выявай жанчыны і надпісам на лац. мове, шыферныя прасліцы, бронзавы энкалпіён, фрагменты шкляной пасудзіны. На думку Салаўёвай, у 12 ст. гарадзішча было рэзідэнцыяй рагачоўскіх князёў.
Курганны могільнік. За 2,5 км на У ад вёскі, у лесе, на левым беразе Дняпра. 5 курганоў выш. 1,1—2,5 м, дыям. 5—11 м. Адкрыў і абследаваў у 1976 Мітрафанаў.
Літ.: 718, 1111a, 1117.
A. Р. Мітрафанаў.
ЗБАРОЎСКІЯ КАРАЛІ Знойдзе ны ў 1968 у час земляных работ каля в. Збароў Рагачоўскага р-на. Зберагаліся ў мясц. школе, цяпер у музеі гісторыі БДУ.
Складаюцца з 14 пацерак (4 іпматгранныя пляскатыя з кварцу, 2 шарападобныя і 7 біпірамідальных сердалікавых, 1 сярэбраная зярнёная дрыгавіцкая), 6 сярэбраных брактэатных падвесак [2 з сямі-, 3 з васьміпялёсткавай разеткай у цэнтры і кропкавым ар наментам па краі, 1 са складаным рас лінным арнаментам (дыям. 4 см), вушкі для падвешвання зроблены з меднай палоскі, прымацаванай да падвесак меднымі цвікамі], саманідскага дырхема-падвескі Нух Ібн Насра [943—954], які захаваўся дрэнна (дату і месца ча канкі нельга вызначыць). Пацеркі і падвескі, падобныя да збароўскіх, трапляліся ў раскопках стараж.-рус. курганоў. Датуюцца 11 ст.
Літ.: 1571. A. М. Плавінскі.
ЗБІРАЛЬНІЦТВА, адна з форм гасп. дзейнасці чалавека на ранніх стадыях яго грамадскага развіцця, якая заключалася ў збіранні гатовых дароў прыроды — траў, караняплодаў, ягад, арэхаў, пладоў дзікарослых дрэў, грыбоў, мёду дзікіх пчол і інш. Сярод археал. знаходак, якія сведчаць пра існаванне 3. ў каменным веку,— прымітыўныя
прылады працы: рагавыя і касцяныя землекапалкі і матыкі, пліткі і мялы для расцірання зерня, а таксама адбіткі зярнят і сцёблаў дзікіх злакаў на сценках глінянага посуду. 3. суіснавала з паляваннем і рыбалоўствам, займала важнае месца ў спа-
жывецкай гаспадарцы і падрыхтавала ўмовы для вытворчай гаспадаркі. 3 пераходам да земляробства і жывёлагадоўлі набыло характар дапаможнага промыслу. У сувязі з падзелам працы паміж жанчынамі і мужчынамі 3. стала выключна жаночым заняткам. Сучасныя ўяўленні пра склад раслін, якія збіралі, пра тэхналогію гэтага віду гаспадаркі базіруюцца на назіраннях за жыццём плямён, што захавалі паляўнічазбіральніцкі ўклад (Аўстралія, Афрыка, Тасманія і інш.). 3. захоў-
Збароўскія каралі.
вае сваё значэнне на розных узроўнях развіцця культуры, у т. л. і ў эпохі цывілізацый, як промысел, з’яўляючыся істотнай дабаўкай да асн. с.-г. відаў расліннай і жывёльнай ежы.
Літ.; 3, 847, Н. П. Александровгч. ЗБЛЯНЫ, стаянка каля в. Збляны Лідскага р-на. Выявіў у 1962 Ф. Ф. Барташэвіч.
С т а я н к a-1. За 500 м на ПнУ ад вёскі, на краі васьміметровай правабярэжнай тэрасы Нёмана. Даўж. 800 м, шыр. 70—80 м. Культурны пласт 0,2—0,3 м захаваўся часткова. Знойдзены лістападобныя наканечнікі стрэл, разнастайныя скрабкі і разцы, рэжучыя і сякучыя прылады, нуклеусы, у т. л. двухпляцовачныя прызматычныя. Частка знаходак адносіцца да свідэрскай культуры, датуецца канцом палеаліту і мезаліту (10—7-е тысячагоддзі да н. э,).
Стаянка-2. За 600 м на ПнУ ад вёскі, за 100 м ад стаянкМ, на месцы б. хутара Хмялінскага. Даўж. 500 м, шыр. да 70 м. Знаходкі са стаянкі блізкія да матэрыялаў стаянкі-1. М. М. Чарняўскі.
«ЗБОР АРХЕАЛАГІЧНЫХ КРЫ НІЦ» («Свод археологнческнх нсточннков»), серыйнае выданне Ін-та археалогіі AH СССР, якое выпускаецца з 1961 у Маскве на рус. мове. Mae на мэце сістэматызацыю, класіфікацыю і характарыстыку асобных катэгорый рэчавага комплексу, помнікаў і археал. культур у цэлым ад палеаліту да позняга сярэднявечча. У шэрагу прац серыі ёсць
звесткі пра знаходкі ці помнікі, звязаныя з тэр. Беларусі.
Сярод іх даследаванні А. Я. Брусава, М. П. Зіміной («Каменныя свідраваныя баявыя сякеры на тэрыторыі Еўрапейскай часткі СССР», 1966), A. К. Амбро за («Фібулы поўдня Еўрапейскай часткі СССР II ст. да н. э.— IV ст. н. э.», 1966), A. М. Кірпічнікава («Стара жытнаруская зброя», 1966, 1971), В. В. Сядова («Доўгія курганы крывічоў», 1974), I. П. Русанавай («Славянскія старажытнасці VI—IX стст. паміж Дняпром і Заходнім Бугам», 1973), П. А. Рапапорта («Старажытнарускае жыллё», 1975) і інш. У манаграфіях Ю. У. Кухарэнкі, прысвечаных археал. помнікам Палесся («Помнікі жалезнага веку на тэрыторыі Палесся», 1961; «Сярэднявечныя помнікі Палесся», 1961; «Першабытныя помнікі Палесся», 1962; «Зарубінецкая культура», 1964), значная частка матэрыялаў мае беларускае паходжанне. A. А. Егарэйчанка. «ЗБОР ПОМНІКАЎ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТЎРЫ БЕЛАРЎСІ». Выда
дзены ў 1984—88 у Мінску на бел. мове ў 7 тамах (8 кнігах). Аб’ём выдання 457,5 ул.-выд. аркушаў. Уключае 14 325 артыкулы. Змешчана 6817 іл., з іх 1420 каляровых, 131 карта. Падрыхтаваны Сектарам збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Аддзелам археалогіі Ін-та гісторыі АН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі. Збор планаваўся як частка агульнасаюзнага выдання «Збор помнікаў гісторыі і культуры народаў СССР». Выданне ўключае нерухомыя існуючыя помнікі, што ўзяты ці павінны быць узяты пад ахову дзяржавы. Кожнай вобласці рэспублікі і г. Мінску прысвечаны асобны том (Мінская вобласць у 2 кнігах). Збор уключае помнікі гісторыі, археалогіі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва пэўнага рэгіёна. Кожнаму помніку прысвечаны артыкул, у якім дадзена характарыстыка яго гістарычных і мастацкіх каштоўнасцей. Сістэматызацыя помнікаў у кожным томе праведзена паводле тэрытарыяльнага прынцыпу — матэрыялы размешчаны па раёнах (у алфавітным парадку іх назваў). Унутры раёна першымі раз глядаюцца матэрыялы пра адміністрацыйны цэнтр, а потым пра помнікі іншых населеных пунктаў (у алфавітным парадку). Артыкулы пра помнікі аднаго населенага пункта падаюцца ў алфавітным парадку назваў помнікаў. Помнікі археалогіі — рэшткі стараж. пасяленняў — стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, се лішчы і гарады, стараж. помнікі працоўнай дзейнасці чалавека, могільнікі, надмагільныя і рытуальныя збудаванні. У артыкуле пра помнік археалогіі ўказана яго месцазнаходжанне, памеры, час выяўлення і раскопак, даследчыкі, пералічаны знаходкі, вызначаны, калі магчыма, этнічная прыналежнасць і датаванне помніка, даецца бібліяграфія. У канцы кожнага тома пададзены імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі. Выданне — найбольш поўны і сістэматызаваны даведнік культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.