Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
шчалася каменнае агнішча на глінянай пляцоўцы, пазней — глінабітная печ. На селішчах, размешчаных на ўзвышшах, асн. тыпам жытла была паўзямлянка, заглыбленая у зямлю на 0,4—1 м, пл. 8—24 м . Побач з жытламі размяшчаліся гасп. і вытворчыя пабудовы, ямыпаграбы. Пахавальныя абрады — трупаспаленне, зрэдку трупапалажэнне. Могільнікі не маюць знешніх адзнак. У Верхнім Падняпроўі выяўлены ямныя трупаспаленні і кена тафы, у Прыпяцкім Палессі — ям ныя і урнавыя пахаванні са спальваннем і пахаваннем чарапоў. У ма гілах трапляюцца прылады працы,
Ляпны посуд (1,2,5—7, 10, 11, 22, 23), бронзавыя шпількі (3, 4) і фібулы (8 9 12 13, 14), жалезныя наканечнікі стрэл (15, 16), шпора (17), нож (18), сякера-кельт (19), наканечнік кап’я (20), каса (21) зарубінецкай культуры.
посуд, упрыгожанні. Насельніцтва вырабляла і выкарыстоўвала жал. наканечнікі коп’яў, клінападобныя сякеры (кельты), нажы, сярпы, ляпны посуд (пласкадонныя ці біканічныя глянцаваныя гаршкі, часам упрыгожаныя арнаментам, міскі), упрыгожанні (бранзалеты, скроневыя кольцы, шкляныя пацеркі, завушніцы, пярсцёнкі, розныя фібулы)
і інш. Падтрымлівалі сувязі са скіфскімі, сармацкімі, кельцкімі плямёнамі, гарадамі Паўн. Прычарнамор’я. Большасць даследчыкаў лічыць 3. к. стараславянскай. Найб. даследаваны археал. помнік Чаплін Лоеўскага р-на.
Некаторыя даследчыкі (Ю. У. Кухарэнка, К. В. Каспарава) лічаць, што 3. к. ўзнікла ў 2 ці на рубяжы 2 і 1 ст. да н. э., другія (В. М. Даніленка, Л. Д. Побаль) адносяць яе пачатак да 3 ст. да н. э. Адсутнічае адзіны погляд і на яе верхні храналагічны рубеж. На думку П. М. Траццякова, В. П.
Пятрова і Кухарэнкі, гэта 2 ст. н. э., Каспарава (на падставе бытавання фібул) лічыць, што верхняя дата 3. к. на Прыпяцкім Палессі не выходзіць за рамкі 1 ст. н. э. Праблема храналогіі 3. к. ўскладняецца тым, што некаторыя даследчыкі аб’ядноўваюць 3. к. ў яе класічных рысах з культурай насельніцтва, якое пакінула помнікі кіеўскага тыпу ці тыпу Абідні. Так, Побаль разглядае іх як позні этап 3. к. і датуе 2—
5 ст. н. э. Існуюць розныя погляды і на паходжанне 3. к. Калі яна была вядома толькі ў межах Сярэдняга Падняпроўя яе звязвалі са скіфамі. Даніленка, а потым і Побаль звязваюпь яе паходжанне з мілаградскай культурай (супадзенне тэр. рассялення, падабенства тыпаў жытлаў і гасп. збудаванняў, блізкасць пахавальнага абраду). Шмат прыхільнікаў і ў гіпотэзы пра сувязь 3. к. з паморскімі плямёнамі (гл. Паморская культура).
Літ.: 119, 895, 902, 903, 904.
Л. Д. Побаль.
ЗАРЭЧЧА, паселішчы неаліту і бронзавага веку каля в. Лубяное Бялыніцкага р-на, недалёка ад бы лой в. Зарэчча (адсюль назва).
Паселішча-1. За 1,5—2 км на 3 ад в. Лубяное, на надпоймавай тэрасе левага берага р. Друць. Адкрыў і даследаваў 36 м2 у 1982 Э. М. Зайкоўскі. Памер 400X100 м. Культурны пласт 0,24—0,4 м.
Знойдзены крамянёвыя прылады пра цы (разнастайныя скрабкі на пласцінах і пласціністых адшчэпах, скрэблы і скоблі на пласціністых адшчэпах і адшчэпах, адціскальнікі, рэтушоры, праколкі, сякера і інш.), наканечнікі стрэл разнастайнай формы з рэтушшу, нуклеусы. Кераміка прадстаўлена 5 ві дамі: гладкасценная (дыям. 28—32 см) з дамешкамі жарствы, з загнутым унутр венчыкам, арнаментаваная грабеньча тымі і тычковымі адбіткамі, пракрэсленымі рысамі; з дамешкамі буйной жарствы і арганічнымі дабаўкамі (дыя метр 36 см), прамым венчыкам, аздоб леная грабеньчатым, тычковым і ямачным арнаментам; порыстая гладкасценная з арганічнымі дамешкамі, аздобле ная насечкамі, грабеньчатым і тычко вым арнаментам, «вусеневымі» адбіткамі і інш.; гладкасценная кераміка ранняга этапу паўночна-беларускай культуры (дыям. 16—30 см) з шчыльнага цеста са слядамі арганічных да мешкаў і, магчыма, тоўчаных ракавін, прамым або крыху адагнутым венчы кам, аздобленая насечкамі ў выглядзе гарызантальнай ялінкі, тычковым і пра крэсленым арнаментам або іх спалу чэннем; кераміка позняга этапу паўн,бел. культуры з дамешкамі дробнай жарствы або пяску ў цесце, адагнутым венчыкам, аздобленая рознымі варыян тамі грабеньчатага («ялінка», сетка з ромбаў, паралельныя палосы і інш.) і тычковым арнаментам.
Паселішча-2. За 100—150 м ад паселішча-1, аддзелена ад яго забалочаным логам. Даўж. 200 м. Культурны пласт 0,4—0,5 м. Адкрыў у 1982 Зайкоўскі.
П а с е л і ш ч a 3. На Пд ад паселішчаД, ад якога адмежавана забалочаным логам. Адкрыў у канцы 1920-х г. А. Дз. Каваленя. Культурны пласт каля 0,4 м. У шурфе выяўлена неалітычная кераміка, арнаментаваная адбіткамі грабеньчатага штампа і ямкамі, фрагмент порыстай неарнаментаванай керамікі, кавалкі крэменю са слядамі апрацоўкі.
Літ.: 393. Э. М. Зайкоўскі.
ЗАСВІР, археал. помнікі каля в. Засвір Мядзельскага р-на.
Селішча. За 1,5 км на 3 ад цэнтра вёскі, 300 м ад усх. берага воз. Свір, на пакатым узвышшы (4—5 м над узроўнем вады ў возе ры), абапал безназоўнага ручая на працягу 300—400 м. У 1976—79 Я. Г. Звяруга даследаваў 1180 м2. Культурны пласт таўшч. 0,25— 1,2 м.
Выяўлены рэшткі жылых і гасп. па будоў. Жытлы (дамы) наземныя з печамі-каменкамі або агнішчамі 2 тыпаў: гліняныя круглыя пляцоўкі дыям. каля 1 м і выкладзеныя з камянёў-авалаў памерам ад 1,1X1,5 м да 1,4x2,4 м. Гасп. пабудовы наземныя і апушчаныя
Бронзавыя паясны кручок (злева) і булава канца 10—1 -й пал. 11 ст. з Заслаўя.
ў зямлю на 0,3—0,5 м. Знойдзены жал. нажы, шылы, рыбалоўныя кручкі, шпількі з S-падобнымі галоўкамі, крукападобны разец, бронзавыя пінцэты, спіралепадобны пярсцёнак, фрагмент кручанай грыўні, трапецападобныя падвескі, абломкі шліфаваных клінападобных і прасвідраваных сякер, тачыльныя камяні, фрагменты тыгляў, гліняныя прасліцы, ляпная (з расчосамі, гладкай і шурпатай паверхняй) і ганчарная кераміка. Многа жал. шлакаў, крыц і кавалкаў соплаў.
Селішча датуецца 2-й пал. 1-га — пач. 2-га тысячагоддзя н. э.
Курганны могільнік. За 1 км на Пд ад цэнтра вёскі, у лесе. Мясц. назва К а п ц ы. 96 круглых насыпаў дыям. ад 4 да 15 м, выш. ад 0,4 да 1,5 м (пераважаюць дыям. 7—10 м, выш. 0,6—1 м). Раўкі апоўзлыя, камянёў на схілах і каля асновы няма. У 1895 Ф. В. Пакроўскі даследаваў 20 курганоў (тады могільнік налічваў каля 200 насыпаў), у 1934 К. Салевіч — 21 курган, у 1976 Я. Г. Звяруга — 11. Пахаваль ны абрад — трупаспаленне на грун це (пераважна) і ў насыпе. Коль касць пахаванняў — ад 1 да 6.
Пахавальны інвентар — прадметы ўзбраення і рыштунку (сякеры, нака-
нечнікі коп’яў, кінжалы, меч з ножнамі, умбоны шчытоў, шпоры, страмёны, цуглі), прылады працы (сярпы, нажы, шылы, іголкі, гліняныя прасліцы), упрыгожанні (грыўні, бранзалеты, пяр сцёнкі, фібулы, спражкі, спіралькі, трапецападобныя падвескі, званочкі, пацеркі). Знойдзена ляпная ганчарная кераміка. Пакроўскі ўскрыў 1 пахаван не па абраду трупапалажэння, галавом на 3; пахавальны інвентар — жал. нож, бронзавы пярсцёнак, пасярэбраная шкляная пацерка, гліняны кругавы гаршчок, каменная сякера і прасліца.
Могільнік належаў балцкаму насельніцтву і толькі асобныя паха ванні, магчыма, славянам. Дату ецца 6—12 ст.
Літ.: 424, 426, 428, 429, 914, 1441. Я. Г. Звяруга. ЗАСЛАУЕ, горад у Мінскім р-не, на р. Свіслач, каля Заслаўскага вада сховішча. За 22 км на ПнЗ ад Мінска, чыг. ст. Беларусь на лініі Мінск — Маладзечна.
На падставе археал. даследаван няў высветлена, што ў 10 ст. на правым беразе Свіслачы (у межах сучасных вуліц Савецкай, Луначарскага і Паштовай) існавала неўмацаванае паселішча пл. каля 3—3,5 га, населенае пераважна крывічамі. У сярэдзіне 10 ст. на процілеглым (левым) беразе Свіслачы засн. па гост — неўмацаваны велікакняжац кі адм.-гасп. пункт. Каля 985 на правым беразе Свіслачы, за 1 км на ПдЗ ад паселішчаў узнікла ўмацаванае паселішча Заслаўскае гарадзішча «Замэчак». Да канца 11 ст. тэр. неўмацаванага паселішча павя лічылася да 8—9,5 га. Ізяслаў меў т. зв. разгрупаваную планіровачную структуру — ваенна адм. цэнтр быў адарваны ад пасада. Дарогі, што злучалі паселішча, гарадзішча «Замэчак» і курганныя могільнікі (гл. Заслаўскія курганныя могільнікі) сталі асновай стараж. вулічнай сеткі, якая з-за складанага рэльефу аказалася вельмі ўстойлівай. У кан цы 11 ст. на тэр. правабярэжнага паселішча ўзведзены дзядзінец, пасля чаго гарадзішча «Замэчак« было пакінута насельніцтвам. 3. набыло тыповую для тагачасных усх. слав. гарадоў планіровачную структуру: дзядзінец і пасад. У 12 — 1й пал. 13 ст. тэр. горада павялічылася да 12 га. На яго паўд. ускраіне знаходзіліся могілкі. У 2-й пал. 13 ст. горад быў спалены, пачаўся яго заняпад. Насельніцтва сканцэнтравалася на дзядзінцы, пасад быў заселены часткова, яго левабярэж ную частку насельніцтва пакінула. 3 канца 15 — пач. 16 ст. адбываецца новы росквіт горада. Больш шчыльнай стала забудова пасада, пашырылася яго тэрыторыя, што сведчыць аб павелічэнні колькасці насельніцтва. У 16 ст. ўмацаваная частка горада стала ўладальніцкім замкам (гл. Заслаўскі замак). Цэн трам планіровачнай структуры горада з 16 ст. была рыначная пло-
шча. Напач. 17 ст. непадалёку ад яе пабудаваны драўляныя Спаса-Праабражэнская царква (1619) і касцёл Дзевы Марыі (1625, у 1774—79 на яго месцы збудаваны мураваны). У горадзе жылі рамеснікі, гандляры, шляхта, духавенства. Частка тэрыторыі знаходзілася пад касцельнай юрысдыкцыяй. У 1678 у 3. засн. дамініканскі кляштар, да якога перайшоў касцёл Міхаіла Архангела (б. кальвінскі збор) і зах. частка замка. У 17 ст. пабудаваны маёнтак Заслаўе — загарадная рэзідэнцыя ўладальнікаў горада. Перабудаваны ў 18 ст., ён складаўся з палацава-паркавага (палац, флігелі. верхні і ніжні паркі са штучнымі ставамі) і гасп. комплексаў, аддзеленых адзін ад аднаго дарогай на Ракаў (цяпер вуліца Савецкая на ўчастку ад чыгункі да р. Княгінькі). У канцы 18 — пач. 19 ст. ў 3. пабудавана драўляная Спаса-Мікалаеўская царква.
Археал. даследаванні 3. і наваколля праводзілі ў 1878 Р. Г. Ігнацьеў, у 1880-я г. М. М. Турбін, у 1921 В. П. Сушчынскі, у 1926 A. М. Ляўданскі, у 1957, 1962, 1965 Э. М. Загарульскі, у 1960, 1967—70 Г. В. Штыхаў, у 1977—83, 1988—90 Ю. А. Заяц, у 1978 A. А. Трусаў. Даследавана 5295 м2, у т. л. 2444 м2 тэр. пасада.
У культурных пластах выяўлены рэшткі жылых і гасп. пабудоў, драўляныя насцілы і маставыя, частаколы 12—17 ст. Знойдзеныя пацеркі (са шкла, сердаліку, крышталю, буршты ну), шыферныя прасліцы, упрыгожанні з каляровых металаў, аморфная кераміка, сярэбраныя і залатыя манеты сведчаць пра шырокія гандл. сувязі 3. Выяўлены сляды разнастайных рамёст ваў і промыслаў: майстэрні, прылады працы, вырабы, адходы вытворчасці 3 моманту заснавання паселішча ў 3 развіваліся ювелірнае і металаапрацоўчыя рамёствы, ганчарства, вырабляліся тканіны, розныя рэчы з дрэва, косці і рога. Знойдзены сляды скураапрацоўчай вытворчасці. У 15 ст. пачалася вытворчасць кафлі. У горадзе выраблялася папера, была друкарня. У 2-й пал. 17—18 ст. горад, нягледзячы на спробы яго ўладальнікаў ажывіць эканоміку, прыйшоў у заняпад і ператварыўся ў невял. мястэчка. На ўскраіне 3.— Заслаўскі бескурганны могільнік.