Археалогія і нумізматыка Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
Літ.: 1648a, 1651a, 1655a, 1731a.
I. I. Сінчук.
_3
ЗАБАР’Е, курганныя могільнікі каля в. Забар’е Вілейскага р-на.
Курганны могільнік-1. За 1,5 км на Пн ад вёскі, злева ад да рогі ў в. Карпавічы, у лесе, ва ўрочышчы Курганы. 97 насыпаў дыям. 4—10 м, выш. 0,5—1,3 м. Каля некаторых насыпаў прасочваюцца апоўзлыя раўкі ці авальныя ў плане ямы. Амаль чацвёртая частка курганоў пашкоджана. У 1892 Ф. В. Пакроўскі даследаваў 4 курганы. У адным была толькі праслойка вугалю на ўзроўні гарызонту, у двух — праслойкі вугалю (у адным з дробнымі перапаленымі касцямі) і на гарызонце, і ў насыпе. Пад насыпам кургана з перапаленымі касцямі — яма дыям. каля 0,4 м, глыб. каля 0,5 м, запоўненая раздробленымі касцямі каня, якія былі накрыты перавернутым гаршком, побач з ім — жал. спражка. Сярод касцей трапляліся маленькія бронзавыя
зліткі. У чацвёртым кургане пахаванне па абраду трупапалажэння на гарызонце галавой на ПнЗ. На лобнай косці ляжала маленькае бронзавае кольца, каля правага бядра — фрагмент керамікі.
Курганны могільнік-2. За 1,1 км на 3 ад могільніка-1, у лесе. 12 расплывістых насыпаў дыям. 6—10 м, выш. 0,5—0,9 м. Выявіў і абследаваў у 1985 Я. Г. Звяруга.
Літ.: 911. Я. Г. Звяруга.
ЗАБОР’Е, курганныя могільнікі крывічоў каля в. Забор’е Глыбоцкага р-на.
Курганны м о г і л ь н і к-1. За 800 м на ПнЗ ад вёскі. 40 курганоў добрай захаванасці выш. 0,8—3,2 м, дыям. 5—12 м. У 1974 Г. В. Штыхаў раскапаў 1 курган. Знойдзены шкілет, арыентаваны галавой на 3, жал. нож, віты бронзавы бранзалет з завязанымі канцамі, ганчарны гаршчок. У 1981 даследавала Л. У. Дучыц.
Курганны могільнік-2. За 1 км на ПнЗ ад вёскі, злева ад дарогі ў в. Юзухава, ва ўрочышчы Зялёнка. 28 курганоў выш. 0,8—3,2 м, дыям. 5—12 м. Абследаваў у 1972 М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся. Датуюцца 10 ст.
Літ.: 1355. М. А. Ткачоў.
ЗАВІТНЕВІЧ Уладзімір Зянонавіч [2(14).4.1853, в. Ліцвяны, цяпер Уздзенскі р-н — сакавік 1927], беларускі археолаг і гісторык. Пра фесар (1904). Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1878). Працаваў настаўнікам у Варшаве, з 1884 у Кіеўскай духоўнай акадэміі. Вывучаў стараж.-рус. гісторыю. У 1885—92 даследаваў каля 700 пахаванняў дрыгавічоў у 82 курганных могільніках басейнаў Прыпяці, Дняпра, Бярэзіны, вярхоўяў Нёмана. Характэрным для дрыгавічоў лічыў пахавальны абрад трупапалажэння на гарызонце, а выяўленыя ў падкурганных ямах пахаванні адносіў да драўлян і палян, што перасяляліся на землі дрыгавічоў. Вызначыў граніцы рассялення дрыгавічоў: на Пд па правым беразе Прыпяці, на ПдЗ па водападзеле Прыпяці і Буга, на ПнЗ — вярхоўе Нёмана, на ПнУ — па мяжы Полацкага і Тураўскага княстваў, на У — па Дняпры. Вывады 3. былі выкарыстаны ў працах A. С. Гру шэўскага, Я. Ф. Карскага, A. А. Спіцына і інш. археолагаў.
Тв.: Область Дреговнчей как пред мет археологнческого нсследовання // Труды Кневской духовной Академнн. 1886. Кн. 8; Нз археологнческой экскурсян в Прнпятское Полесье. Кнев, 1890; О курганах Мннской губерннн // Календарь Северо Западного края на 1890 г. М., 1890; Вторая археологнческая экскурсня в Пряпятское По. лесье. Кнев, 1891: Археологнческне разысканяя в бассейне рекн Березнны
// Отчёт Археологнческой комнсснн за 1892 г. Спб.. 1894. У. Дз. Будзько. ЗАВІША Ян (Іван Францавіч; 1852, б. маёнтак Кухцічы, цяпер Уздзенскі р-н — 1887), беларускі і польскі археолаг. Скончыў Мінскую гімназію. 3 1868 падарожнічаў з мэтай фіксацыі помнікаў археалогіі, праводзіў раскопкі. Даследаваў земля ны вал, гарадзішча і курганы каля в. Чурылава, гарадзііпчы каля в. Кухцічы (1868—69. Уздзенскі р-н), ва ўрочышчы Марачоўшчына каля в. Косава (1871—72, Івацэвіцкі р-н), гарадзішча і каменныя магілы каля воз. Свіцязь. У 1870-я г. выявіў і апісаў стаянкі каменнага
Завушніцы 11—12 ст. Гродна.
веку каля в. Валеўка (Навагрудскі р-н). На Міжнар. кангрэсах археолагаў у Венецыі (1871) і Будапешце (1876) выступаў з дакладамі па праблемах вывучэння каменнага веку. На пасяджэнні аддзела археалогіі ў Кракаўскай АН (1878) прапанаваў выданне навук. прац пра старажытнасці Польшчы, у т. л. і Беларусі.
Літл 35. Г. А. Каханоўскі.
ЗАВОЗЕРЦЫ, стаянка эпохі мезаліту каля в. Завозерцы Смаргонска га р-на. На пясчаным павышэнні паўн.ўсх. берага воз. Рыжае. Выявіў і абследаваў у 1984 М. М. Чарняўскі. Памер 40x80 м. Культурны пласт да 0,5 м. Знойдзены крамя нёвыя вырабы: мікраліты, скрабкі, рэтушаваныя адшчэпы і пласцінкі, нуклеусы, ганчарная кераміка позняга сярэднявечча. Датуецца 7—6-м тысячагоддзямі да н. э.
ЗАВУЖАЛЬ, археал. помнікі каля в. Завужаль Рэчыцкага р-на.
Гарадзішча мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і эпохі Кіеўскай Русі. На паўд. ускраіне вёскі, на беразе Дняпра, побач з могілкамі. Выш. пляцоўкі
над наваколлем каля 15 м. Мясц. назва Гарадок. Пляцоўка квадратная, памер 75x75 м. Умацавана з 3 і У ярамі, з боку поля валам выш. 1,5—3 м, даўж. каля 100 м. Вядома з канца 19 ст., абследавалі ў 1958 В. М. Мельнікоўская, у 1964 Л. Д. Побаль, у 1976 Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,3—0,4 м. Выяў лены фрагменты ляпнога посуду і ганчарная кераміка (у верхняй частцы пласта).
Курганны могільнік. За 1 км на ПдЗ ад гарадзішча. Было 70 насыпаў. У 1980 В. 3. Завітневіч даследаваў 16 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3. У 3 насыпах выяўлены агнішчы на мацерыку, 2 — кенатафы. Знойдзены шкляныя («лімонка», 6 цыліндрычных пасярэбраных), сердалікавыя (біпірамідальныя), хрусталёвыя (шарападобныя) пацеркі, 3 падвескі, з якіх адна — дырхем Наср ібн Ах мада [914—943] з Самарканда, другая — міліярысій Канстанціна VII і Рамана II [945—959], Датуецца 10—11 ст.
Літ.: 379„1572. Г. В. Штыхаў. ЗАВУШНІЦЫ, жаночае, радзей мужчынскае ўпрыгожанне, якое носяць у праколатых мочках вушэй. Вядомы з бронзавага веку. У пач. 2-га тысячагоддзя замест 3. часта насілі пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы (іншы раз з нанізанымі пацеркамі). Вядомы 3. з курганных могільнікаў Грошаўка, гарадзішча Чаплін і інш. У летапісах згадваюцца 3. кіеўскага кн. Святаслава, упрыгожаныя рубінам і жэмчугам. У Гродна знойдзены залатыя 3. 11—12 ст. 3 16 ст. былі распаўсюджаны 3. даўж. 3,5—6,5 см у форме пытальніка з каменнымі, бронзавымі, бурштынавымі і шклянымі пацеркамі зялёнага, жоўтага, чырвонага, сіняга колераў. Каб змацаваць пацеркі, стрыжань абвівалі дротам, кончык якога завязвалі пятлёй (Навагрудак, Гарадоцкі р н і інш.).
Літ.: 1067. Л. У. Дучыц.
ЗАГАВАЛІНА, гарадзішча днепрадзвінскай культуры і банцараўскай культуры каля в. Загаваліна Ушацкага р-на. За 1 км на 3 ад вёскі, на высокім ' узгорку. Пляцоўка авальная, памер 40x30 м, схілы стромкія. Вядома з 1873. Даследаваў у 1966 К. П. Шут (ускрыта 200 м2). Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,2—0,3 м, па краях 1 — 1,2 м. Mae 2 гарызонты.
У ніжнім гарызонце выяўлены сляды наземнага жытла слупавой канструкцыі з каменнымі агнішчамі, знойдзены абломкі печаў-домніц і шлакі, жал. сярпы, нажы, шылы, іголкі, дроцік, бронзавыя спіралькі, бляшкі, касцяныя праколкі, каменныя паліраваныя
сякеры, таўкачы, слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікападобнай формы, упрыгожаныя ямкавымі паглыбленнямі, скразнымі адтулінамі ніжэй краю венчыка, наразнымі лініямі і насечкамі па верхняй частцы пасудзін. У верхнім гарызонце знойдзены абломкі гладкасценных пасудзін.
Ніжні гарызонт адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, верхні — да банцараўскай.
Літ.: 399, 1046, 1365.
, A. Р. Мітрафанаў.
ЗАГАРТОУКА, від тэрмічнай апрацоўкі металу, які заключаецца ў награванні прадмета, потым хуткім яго ахаладжэнні. 3. сталі, напр., утварае ў яе структуры мартэнсіт, які надае металу высокую цвёрдасць. Выкарыстоўваецца са стараж. часоў, болын пашырана ў перыяд сярэднявечча. На тэр. Беларусі 3. практыкавалі майстры 3— 5 ст., шырока выкарыстоўвалі кавалі эпохі Кіеўскай Русі і ВКЛ для апрацоўкі стальных і камбінаваных жалезна-стальных прылад працы, зброі і гасп. вырабаў.
Літ.: 276, 277, 558.
ЗАГАРЎЛЬСКІ Эдуард Міхайлавіч (н. 18.12.1928, г. Тула), беларускі археолаг, гісторык. Д-р гіст. навук (1984). Скончыў Маскоўскі дзярж. ун-т (1953). 3 1953 у Ін-це гісторыі АН БССР, з 1962 у БДУ (з 1986 дэкан гіст. ф-та). Даследаваў стараж. Мінск, Рагачоў, Заслаўе, Кісцяні, Копысь, Свіслач, Стрэшын і інш., курганныя могільнікі і замкі перыяду ранняга сярэднявечча. У час раскопак Мінска (1958—61) вызначыў агульную планіроўку го рада 11—13 ст., даследаваў яго абарончыя ўмацаванні і забудову, зрабіў рэканструкцыю ўсх. часткі замчышча. Пры раскопках гарадзішча Вішчын даследаваў сістэму абарон чых збудаванняў замка і жылых пабудоў, выявіў унікальны скарб залатых і сярэбраных упрыгожанняў і сярэбраных грыўняў 2-й пал. 12—1-й пал. 13 ст. (гл. Вішчынскі грашова-рэчавы скарб). Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (1961), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Гісторыі БССР» (ч. 1, 1981), падручнікаў «Гістарычнае краязнаўства Беларусі» (1980) і «Гісторыя БССР» (1989).
Тв.: Древннй Мннск. Мн., 1963; Археологня Белорусснн. Мн., 1965; Древняя ясторня Белорусснн: Очеркн этннч. іісторнн н матернальной культуры (до IX в.). Мн., 1977; Возннкновенне Мннска. Мн., 1982.
ЗАГОРЕ, паселішча каменнага і бронзавага вякоў каля в. Загор’е Чачэрскага р на. За 3 км на ПнЗ ад вёскі, на надпоймавай тэрасе левага берага р. Сож, ва ўрочышчы Жавынец. Выявіў у 1927 К. М. ІІа лікарповіч, даследавала ў 1978 А. Г. Калечыц, раскапана 130 м2. Культурны пласт 0,2 м.
Знойдзены і сабраны з разбураных участкаў помніка крамянёвыя скрабкі, разцы, прылады, якімі секлі, праколкі, пласціністыя наканечнікі стрэл. трапецападобныя прылады, нуклеусы, адходы крамянёвай вытворчасці, фрагменты глінянага ляпнога посуду, упрыгожанага адбіткамі грэбеня, ямкавымі і лапчастымі адбіткамі, нарэзкамі і інш.
Літ.: 479, 863. А. Г. Калечыц. ЗАГОРЦЫ, гарадзішча днепра дзвінскай культуры. Гл. Сцяпанавічы.
ЗАГОРЫНЫ, група археал. помнікаў каля в. Загорыны Мазырскага р-на.
Паселішча.За 300 м на ПдУ ад вёскі, каля схілу карэннага берага,
Э. М. Загарульскі.
на паверхні 1-й надпоплаўнай тэрасы р. Прыпяць. Даўжыня ўздоўж берага 300 м, шырыня 120 м, вышыня над поплавам ракі 4 м. Выявіў і даследаваў у 1962 У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт складаецца з верхняга і ніжняга гарызонтаў. У ніжнім гарызонце (0,3 м), які залягаў пад гумусаваным пластом глебы, знойдзена 57 крамянёвых прылад працы і зброі (мікраліты, скрабкі, нажы, наканечнікі стрэл), 30 фрагментаў ляпнога вастрадоннага посуду. Адносіцца да позняга мезаліту і ранняга неаліту (7—4 тыс. да н. э.). У верхнім гарызонце (0,2 м), які залягаў у гумусаваным пласце, знойдзены крамянёвыя прылады працы і рэшткі ляпнога посуду (400 расшчэпленых крамянёў і абломкі ад 9—11 ляпных гаршкоў). Адносіцца да позняга неаліту і бронзавага веку (канец 3-га — 2-е тыс. да н. э.). Сустракаюцца рэшткі могільніка шнуравой керамікі Палесся культуры.