Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
Гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі. За 600 м на 3 ад вёскі, на высокім беразе р. Прыпяць. Памер пляцоўкі 75x75 м. Паўднёвая яе частка на 2 м вышэй за паўночную. 3 ПнУ гарадзішча — абрыў вышы-
нёй 25—30 м да старыцы ракі, з боку поля — дугападобны роў глыбінёй 2 м, шырынёй 15 м і вал вышынёй 2—4 м, шырынёй 10 м. Абследаваў у 1976 Ісаенка. У агаленнях прасочаны культурны пласт да 1 м. Знойдзены рэшткі посуду 12—13 ст., касцей чалавека.
Літ.: 460.	У. Ф. Ісаенка.
ЗАДВОРЕ, стаянка позняга бронзавага веку каля в. Задвор’е Ляхавіцкага р-на. За 1 км на ПнУ ад вёскі, 150 м на У ад дарогі на Ляха вічы, на валападобным павышэнні выступу тэрасы, на месцы, дзе раней р. Ведзьма ўпадала ў Шчару. Даўж. стаянкі 170 м, шыр. да 20 м. Культурны пласт да 0,5 м (цяпер падтапляецца вадасховішчам).
Знойдзены крамянёвыя вырабы, у т. л. нажы і сякеры, фрагменты пласкадоннага ляпнога посуду з прафіляванымі сценкамі, паверхні якіх заштрыхаваны.
М. М. Чарняўскі. ЗАДВОР’Е, паселішча позняга сярэднявечча каля в. Задвор’е Стаўбцоўскага р-на. За 200 м на У ад вёскі, на левым беразе р. Адцэдка, ва ўрочышчы Кавалеўшчына.
Знойдзены фрагменты кухоннага і сталовага керамічнага посуду, кафля, шкляны посуд, падкова, падкоўка пад абутак, косці жывёл. Ускрыты падмурак пабудовы (3,6 X 2,4 м), рэшткі печы, 1400 фрагментаў кафлі 17—18 ст. (сцянная кафля памерам 17x19, 17 X X17, 19x20 см, карнізная 15x21,15X Х19,5 см, пераважаюць зялёныя паліваныя пласціны з расліннымі, гербавымі і зааморфнымі сюжэтамі).
Селішча можна атаясамліваць з вядомым па пісьмовых крыніцах 16—18 ст. маёнткам Кавалеўшчына, які пазначаны на картах 18 ст. (ЦДВГА СССР, ф. ВУА, спр. 25237, л. 14).,	В. У. Шаблюк.
ЗАДЗЕУСКАЕ, паселішча сярэдняга і позняга неаліту на паўд. ускраіне г. Паставы. На 1-й надпоймавай тэрасе паўн. берага воз. Задзеўскае. Памер 50—70x20 м. У 1980 даследаваў 112 м2 Э. М. Зайкоўскі. Культурны пласт каля 0,4 м.
Выяўлены крамянёвыя прылады працы: бакавыя, канцавыя і камбінаваныя скрабкі, скоблі, праколка на пласціністым адшчэпе, 2 нажы і 13 ножападобных пласцін, абломкі тронкавых наканечнікаў стрэл і лязо шліхтаванай сякеры, 13 нуклеусаў. Кераміка падзяляецца на 3 асн. групы: фрагменты посуду тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культуры, арнаментаванага шырокімі канічнымі ямкамі і адбіткамі накручанага на палачку шнура («вусеневы» арнамент), у цесце дамешкі буйназярністага пяску ці жарствы; фрагменты керамікі нарвенскай культуры, арнаментаванай дробнымі ямкамі, наколамі, адбіткамі грабеньчатага штампа, перакрыжаванымі лініямі і паскамі з насечак, у цесце дамешкі тоўчаных ракавін; фрагменты посуду шнуравой керамікі культуры, арнаментаванага гарызантальнымі адбіткамі шнура або без арнаменту, у цесце дамешкі тоўчаных ракавін. Выяўлена і т. зв. гібрыдная кераміка; цеста такое ж, як і ў нарвенскай, але з арнаментам культуры тыповай грабеньчата-ямачнай керамікі.
Характар керамікі ўсіх трох груп блізкі да адпаведнай керамікі з паселішча Скема ў Мядзельскім р-не. Выяўлены нешматлікія фрагменты раннесярэдневяковай ганчарнай керамікі, жал. нож і сякера.
Датуецца 2 й пал. 3 — пач 2-га тысячагоддзя да н. э.
Літ.: 392.	Э. М. Зайкоўскі.
ЗАДРЎЦКІ МАНЕТНЫ СКАРБ. Знойдзены на беразе Дняпра каля в. Задруцце Рагачоўскага р-на ў 1893. Ў гліняным гаршку знаходзілася 89 цэлых і 3 фрагментаваныя сярэбраныя грыўні-зліткі (гл. ў арт. Злітак плацёжны) агульнай масай 14,5 кг. Самы буйны скарб з грашовых знакаў безманетнага перыяду (гл. нарыс Нумізматыка), знойдзеных на Беларусі. Імператарская Археал. камісія(Пецярбург) размеркавала скарб паміж музеямі Пецярбурга, Масквы, Разані, Арла, Ноўгарада, Адэсы, Херсона, Берлінскага Каралеўскага Нумізматычнага к-та, Пенсільванскага ун-та (ЗША) і распрадала прыватным калекцыянерам. У 1929 Дзярж. Акадэмія гісторыі матэрыяльнай культуры перадала 13 зліткаў Эрмітажу. Ухаваны ў 13 ст.
Літ.: Д541, 1647. В. Н. Рабцэвіч. ЗАДРУЦЦЕ, археал. помнікі дрыгавічоў каля в. Задруцце Рагачоўскага р-на.
Гарадзішча. На паўд. ускраіне вёскі, на правым беразе Дняпра. Пляцоўка роўная, памер 83x45 м. Усх. схіл стромкі, выш. 17—18 м, з інш. бакоў умацавана валам (дрэнна захаваўся) выш. 1—3 м, шыр. ад 8 да 15 м. Абследавалі ў 1930— 31 A. М. Ляўданскі, у 1958 В. М. Мельнікоўская, у 1976 A. Р. Мітрафанаў.
Курганны могільнік. За 100 м на Пн ад гарадзішча. 40 насыпаў, захаваліся 3 дыям. 3,5—5 м, выш. 0,5—0,7 м. Даследаваў у 1931 6 курганоў Ляўданскі, абследаваў у 1976 Мітрафанаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, пераважна галавой на 3. Знойдзены рэшткі дамавін, жал. цвікі, ганчарны посуд, пацеркі (шкляныя, бронзавыя, філігранныя сердалікавыя), бронзавыя пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы.
Датуецца 10—11 ст.
Літ.: 718.	A. Р. Мітрафанаў.
ЗАЙКОЎ СКІ Эдвард Міхайлавіч (н. 18.11.1952, в. Дубашы Валожынскага р-на), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1985). Скончыў БДУ імя Леніна (1975). 3 1980 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АН Беларусі. Даследуе помнікі неаліту і бронзавага веку, язычніцкія вераванні і першабытнае мастацтва на тэр. Беларусі. Аўтар артыкулаў пра неаліт і эпоху бронзы Беларускага Падзвіння, паганскія свяцілішчы, па гісторыі мастацтва (вытокі арнаменту і музыкі), навук.-папулярных прац.
Тв.: Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі. Мн., 1990.
ЗАКОН БЕЛАРЎСКАЙ ССР «АБ
АХОВЕ I ВЫКАРЫСТАННІ ІЮ МНІКАЎ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТЎ РЫ». Прыняты Вярхоўным Саветам БССР 14.7.1978 на падставе ўсесаюзнага Закону ад 29.10.1976 і ў адпаведнасці з арт. 66 Канстытуцыі Беларускай ССР, які абавязвае грамадзян БССР клапаціцца пра захаванне гіст. помнікаў і інш. культ. каштоўнасцей. Закон юрыдычна замацоўвае арганізацыю і забеспячэнне захаванасці помнікаў гісторыі і культуры, аб’яўляе іх усеагульным
Э. М. Зайкоўскі.
нар. здабыткам, састаўной часткай сусветнай культуры. У ім пералічаны віды помнікаў, якія падлягаюць ахове,— археалагічныя, гістарычныя, архітэктурныя, помнікі мастацтва, пісьмовыя і інш. Адказнасць за ўлік і захаванне помнікаў Закон ускладае на Мін-ва культуры БССР і яго ўстановы на месцах, вызначае іх правы і абавязкі, а таксама функцыі грамадскіх і дзярж. арганізацый — Бел. добраахвотнага т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры і АН БССР. Прадугледжваюцца неабходныя меры і ўмовы правядзення работ у зоне размяшчэння помнікаў, якія забяспечваюць іх захаванасць. Асобы, вінаватыя ў парушэнні захаванасці, пашкоджанні або знішчэнні помнікаў, прыцягваюцца да крымінальнай або адм. адказнасці. Пастанова CM СССР ад 16.9.1982 зацвердзіла «Палажэнне аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры», якое ўдакладняе парадак выкарыстання закона СССР ад 1976. Распрацавана «Інструкцыя па арганізацыі зон аховы помнікаў нерухомых гісторыі і культуры СССР» (дадатак да загада Мін-ва культуры СССР ад 24.1.1986, № 33).
Літ.'. 402, 594, 1110. П. Ф. Лысенка.
ЗАКЎР’Е, курганны могільнік крывічоў каля в. Закур’е Чашніцкага р-на. За 1,5 км на Пд ад вёскі. Захавалася 19 курганоў выш. 1—3 м, дыям. 6—15 м. Даследавалі ў 1888 Е. Р. Раманаў (3 насыпы), у 1971 Г. В. Штыхаў (4 курганы), абследавала ў 1981 Т. С. Бубенька. Пахавальныя абрады — трупаспаленне (1) і трупапалажэнне (4) на гарызонце (у адным — на падсыпцы) галавой на Пн і 3. Знойдзены жал. сякера, нажы, цвікі, спражка, сярэбраны і бронзавыя пярсцёнкі, завушніцы, каменныя і шкляныя пацеркі, крэсіва і сланцавы брусок. 2 курганы — кенатафы. Некаторыя курганы насыпаны на месцы паселішча 6—8 ст. Датуецца 11 ст.
Літ.\ 34.
ЗАЛАТАМІНб, гарадзішча і селішча калочынскай культуры каля в. Залатаміно Кармянскага р-на. За 1 км па ПнЗ ад вёскі, на беразе р. Аўсянка (прыток Сажа).
Гарадзішча. Мясц. назва Гарадок. На высокім роўным участку берагавой тэрасы. Выш. над поймай 6—7 м. Пляцоўка авальная, выцягнута з ПнЗ на ПдУ, пл. 228 м2. Умацавана 2 валамі (выш. ўнутранага 0,5—1 м, знешняга — 2 м) і ровам. У 1981, 1983 даследаваў 196 м2 С. Я. Расадзін. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзены абпаленыя камяні, магчыма, ад разбураных агнішчаў. У цэнтры пляцоўкі яма звонападоб най формы (1 X 1,15X1X25 м), дзе выяўлены рэшткі 2 вял. грубаляпных гаршкоў з дамешкамі жарствы ў гліне. Невялікія памеры пляцоўкі, адсутнасць рэшткаў жылых і гасп. пабудоў даюць падставу меркаваць, што гарадзішча не было месцам пастаяннага жыхарства, а з’яўлялася гарадзішчам-сховішчам. Гл. таксама арт. Калочын, Чырвоная Зорка.
Селішча. За 100 м ад гарадзішча. Пл. каля 1 га. Культурны пласт 0,5 м. Знойдзены тыповыя для паселішчаў калочынскай культуры металургічныя шлакі, фрагменты ке рамікі, якая не адрознівалася ад знойдзенай на гарадзішчы. Датуюцца 6—8 ст.	С. Я. Расадзін.
ЗАЛАТНІКОВАЯ ПРОБА, прыня тая ў Расіі проба, па якой утрыманне чыстага золата або серабра ў адным фунце сплаву адпавядала падзелу на 96 вагавых частак — залатнікоў (1 фунт = 96 залатнікам).
Афіцыйна ўведзена ў 1711 для сярэбраных сплаваў, у 1733 — для залатых. Чысты метал адпавядаў 96-й пробе (напр., 84-я проба =84 залатнікоў чыстага металу + 12 залатнікоў лігатуры). У адпаведнасці з «Палажэннем аб манетным двары» 1845 для ўнутраных разлікаў на манетным двары выкарыстоўвалася «дзесяцічная разнавага». «Манетны статут» 1850 пры вызначэн-
ні пробы дробныя долі меней 1 /6 залатніка ў разлік не прымаў, што адбівалася на ступені дакладнасці вызначэння чысціні каштоўнага металу. Таму прыняццем «Правіл аб манетнай сістэме» 1885 3. п. была знята з ужытку. У канцы 19 — пач. 20 ст. законнымі (паводле пробнага статута 1898) былі 3. п. сярэбраных вырабаў 84-й, 88, 91, 95-й, залатых — 56-й, 72, 82, 92, 94-й. У СССР з 1927 адбыўся пераход на метрычную пробу вырабаў з залатых і сярэбраных сплаваў.
Літ.\ 1528, 1534.	1. 1. Сінчук.
ЗАЛЁСКАЯ СЯДЗІБА, драўляная сядзіба 17 ст. Размешчана за 1 км на 3 ад в. Залессе Смаргонскага р-на, недалёка ад іпашы Мінск — Вільнюс. Пасля 1725 набыта Агінскімі. У 1802—22 для кампазітара і дзярж. дзеяча Рэчы Паспалітай М. К. Агін скага пабудаваны новы драўляны палац, які стаў кампазіцыйным цэнтрам сядзібы. 3 аднаго боку палаца быў гасп. двор, па перыметры якога размяшчаліся стайня, карэтная, хлявы, ляднік, кухня. Двор быў абнесены агароджай з 2-павярховай уязной брамай. 3 другога боку палаца размяшчаўся шпалерны сад (рэгулярны парк) з домам садоўніка. Планіроўка палаца анфіладная. Праз вял. сені і залу можна было трапіць у сад. У пач. 19 ст. палац перабудаваны, але яго планіроўка не змянілася.