Археалогія і нумізматыка Беларусі

Археалогія і нумізматыка Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 702с.
Мінск 1993
501.16 МБ
6—8, трусоў, гусей і галубоў — 3, курэй — 4—5, качак — 3—4 тыс. г. таму назад. Самыя стараж. звесткі пра ўзнікненне Ж. адносяцца да канца 8-га — 1-й пал. 7-га тысячагоддзя да н. э. і звязаны з Балканскім паўвостравам і в-вам Крыт. Вытвараючая гаспадарка распаўсюдзілася ў 6-м тысячагоддзі да н. э. носьбітамі культур каранова I (Балгарыя), старчава (Югаславія), крыш (Румынія), кёраш (Венгрыя), у 7-м — пач. 5-га тысячагоддзя да н. э. ў плямён культуры керамікі імпрэса, помнікі якой размяшчаліся ўздоўж паўн. ўзбярэжжа Адрыятычнага і Міжземнага мораў. У апошняй чвэрці 6-га — 1-й пал. 5-га тысячагоддзя да н. э. плямёнамі лінейна стужкавай керамікі культуры Ж. прасунулася ў Цэнтр. Еўропу. Ран нія этапы развіцця Ж. ў паўд. раёнах Усх. Еўропы вядомы па помніках буга-дняпроўскай культуры (2-я пал. 7-га—1-я пал. 5-га тысячагоддзя да н. э.), пад уплывам якой пачалося станаўленне вытвараючай гаспадаркі ў паўн. раёнах. Да пач. 5-га тысячагоддзя да н. э. першыя свойскія жывёлві паявіліся ў плямён днепра-данецкай культуры, дзе ў 2-й пал. 5-га — 1-й пал. 4-га тысячагоддзя да н. э. ўсталявалася развітая Ж. У паўн. лясной зоне паляванне і рыбалоўства дамініравалі да канца існавання культуры. На тэр. Беларусі найб. стараж. рэшткі свойскіх жывёл (бык, свіння, сабака) знойдзены пры раскопках неалітыч ных паселішчаў Камень Пінскага р-на (2 я пал. 5-га тысячагоддзя да н. э.). В. В. Шчаглова выказала меркаванне пра магчымасць мясц. даместыкацыі тут тура ў раннім неаліце. У неаліце Ж. хутка пашыралася ў плямён, што жылі на Пд тэр. Беларусі — у басейнах Прыпяці і Сажа. У бронзавым веку Ж. як форма гаспадаркі вядома на ўсёй тэр. Беларусі. У раннім жал. веку найб. пашыранымі былі буйная і дробная рагатая жывёла, свінні і коні, але іх значэнне было не ўсюды аднолькавае. У сярэднявеччы Ж. складала аснову гаспадаркі насельніцтва Беларусі. Гал. месца ў ёй займала развядзенне буйной рагатай жывёлы мясц. парод, конегадоўля найб. развівалася на ПнУ Беларусі. На ПдЗ і ў цэнтр. яе частцы асн. цяглавай сілай былі валы. Усюды гадавалі свіней і авечак, развядзенне коз было больш характэрна для гар. гаспадарак. На працягу ўсяго сярэднявечча структура і характар Ж. змяніліся мала, яна мела ў асноўным мясны і мяса-малочны кірункі.
Літ.: 460, 603, 1372, 1374, 1376.
Н.	П. Александровіч. жытло, жыллё, збудаванні, у якіх жыве чалавек, прызначаныя для засцярогі ад неспрыяльнага
ўздзеяння прыродных фактараў і ар ганізацыі побыту. На тэр. б. СССР вядомы з сярэдняга палеаліту. У асобных выпадках Ж. служыла першабытнаму чалавеку прыстанішчам , аховай ад драпежных жывёл і надакучлівых насякомых, абараняла агонь ад ветру і дажджу. Першапачаткова для Ж. чалавек выкарыстоўваў натуральныя пры родныя сховішчы — пячоры. Найб. раннімі штучнымі Ж. з’яўляліся ветравыя заслоны, павеці і выкапа ныя ў зямлі ямы. Ветравыя засло ны — часовыя ўкрыцці для чалавека і агню, будавалі з драўляных жэрдак і галінак, магчыма, з каменных пліт. У мясцовасцях з халодным кліматам сховішчам служылі ямы, якія накрывалі жэрдкамі, га лінкамі, скурамі жывёл, зямлёй. 3 гэтых прымітыўных форм развіваліся наступныя стадыі Ж.— на земнага і заглыбленага ў зямлю. Выразныя рэшткі стараж. Ж. адносяцца да мусцьерскага часу. Такое Ж. выяўлена на стаянцы Маладова-1 Чарнавіцкай вобл. Украіны і датуецца каля 44 тыс. г. таму назад. Гэта была авальная выкладка спе цыяльна падабраных буйных касцей маманта пл. да 40 м2 са слядамі 15 вогнішчаў. Дах рабілі з драўляных слупоў і жэрдак і накрывалі шкурамі жывёл. У верхнім (познім) палеаліце(40—12 тыс. г. таму назад) наземныя і паглыбленыя ў зямлю Ж. мелі закругленую і падоўжанаавальную форму. Іх узводзілі з драўляных слупоў, жэрдак, галінак, шкур і буйных касцей дзікіх жывёл (маманта, шарсцістага насарога і інш.). Вакол Ж. часта размяшчаліся ямы-кладоўкі, у цэнтры некаторых з іх выяўлены сляды ад вогнішчаў. На тэр. Беларусі рэшткі такіх 4 паўзямлянкавых Ж., складзеных з буйных, плоскіх і трубчастых касцей маманта, знойдзены на Бердыжскім паселішчы Чачэрскага р-на (гл. Бердыж). У эпоху мезаліту (9—5-е тысячагоддзі да н. э.) Ж. былі наземныя (Стасеўка Бабруйскага р на) або заглыбленыя ў зямлю (Новыя Грамыкі Веткаўскага, Берасценава Аршанскага, Берага вая Слабада Рэчыцкага, Лудчыцы Быхаўскага р-наў і інш.). Яны мелі закругленую, авальную або васьмёркападобную форму, пл. ад 4 да 16 м2. На падлозе некаторых Ж. выяўлены рэшткі вогнішчаў і ямкі дыям. 0,2 м ад драўляных слупоў, што падтрымлівалі дах. На стаянцы Берагавая Слабада вакол Ж. размяшчаліся гасп. ямы дыям. 0,5—2 м, у якіх знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, разцы, скрабкі, нуклеусы, пласціны і адшчэпы. У эпоху неаліту (5-е — канец 3-га тысячагоддзя да н. э.) на тэр. паўд.-ўсх. Беларусі плямёны верхнедняпроўскай куль-
туры будавалі паўзямлянкавыя Ж., заглыбленыя ў зямлю на 0,2—0,8 м, круглай формы (на раннім этапе дыям. 2,2—3 м, пл. 4 м , на познім — адпаведна 2,5—3,8 м, пл. 12 м2) і авальнай памерам 3,5x3 м. Падлогі ў Ж. былі няроўныя, у паглыбленнях размяшчаліся адкрытыя агнішчы. На познім этапе неаліту ва ўсіх Ж. у падлозе знаходзяць ямы (дыям. 0,5 м, глыбіня да 0,6 м), якія маглі застацца ад слупоў, што падтрымлівалі дах або мелі гасп. ці рытуальнае прызначэнне. На адлегласці да 10 м ад Ж. размяшчаліся гасп. ямы і агнішчы, а таксама месцы апрацоўкі крэменю ці вырабу
Жытлы прамавугольнай і круглаватай формы эпохі мезаліту. Рэканструкцыя.
керамічнага посуду. Плямёны днеп ра-данецкай культуры, што жылі ў басейнах Прыпяці, Случы, Гарыні і Бярэзіны, будавалі наземныя Ж. або крыху заглыбленыя ў мацярык пл. 10—50 м2. На пачатку яны мелі авальную форму, памеры 3—4X3 м, пазней прамавугольную, памеры ад 3x2 да 8X7 м. Пасярэдзіне Ж. размяшчаліся адкрытыя агнішчы. У Бел. Панямонні выразных слядоў неалітычных Ж. не выяўлена. Мяркуюць, што яны бьтлі наземныя, найчасцей чатырохвугольнай формы, зробленыя з жэрдак і невял. вертыкальна замацаваных у зямлі слупоў. Унутры Ж., звычайна ў невял. паглыбленнях, размяшчаліся адкрытыя агнішчы, якія пазней абкладалі па краях камянямі. Круглаватыя абй авальныя Ж., аснову
якіх складаў каркас з жэрдак, былі вядомы практычна на працягу ўсяго неаліту плямёнам нарвенскай культуры і тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі культуры, што жылі на тэр. паўн. Беларусі. На стаянцы Асавец Бешанковіцкага р-на выяўлены і даследаваны Ж. канца неаліту. Гэта былі доўгія падпрамавугольныя пабудовы, аснову іх складаў двухсхільны дах, які трымаўся на шэрагу слупоў з расохамі і кладдзю. Унутры іх на памостах з пяску і кары знаходзіліся вял. адкрытыя агнішчы. Такія ж агнішчы часам былі па-за межамі Ж. У перыяд ранняга бронзавага веку (канец 3-га — сярэдзіна 2-га тысячагоддзя да н. э.) на тэр. Беларусі вядомы Ж. паселішчаў сярэднедняпроўскай культуры. Сля ды іх наземных пабудоў выяўлены пры даследаванні паселішча Ксян дзова гара Быхаўскага р-на. У раскопе на глыб. 0,5—0,6 м прасочваюцца 14 слупавых ям дыям. 0,2— 0,3 м, глыб. 0,3—0,4 м, 3 ямы для агнішчаў і 3 агнішчы, складзеныя з камянёў, 2 ямы авальнай формы памерамі 1,1x0,78x0,4 м і 1,2x0 7Х Х0,4 м і слупавая яма дыям. 0,3 м, глыб. 0,3 м. На думку I. I. Арцё^ менкі, усе гэтыя ямы і агнішчы складалі адзіны жылы комплекс наземнай канструкцыі, але дакладна вызначыць планіроўку Ж. немагчыма. На паселішчы Азярное Любан скага р-на выяўлена наземная слупавая пабудова (магчыма, Ж.) прамавугольнай формы, даўж. каля 8 м. Тры паўзямлянкавыя Ж. выяўлены на паселішчы Струмень Кармянскага р-на: пабудовы пра мавугольнай формы, памеры 4,75х Х2; 5,4x5,2; 3,25x3,5 м, заглыблены ў зямлю на 0,5—0,7 м, унутры іх знаходзіліся агнішчы. Побач з Ж. бессістэмна размяшчаліся гасп. ямы і адкрытыя вогнішчы. Ж. сярэдняга і позняга бронзавага веку на тэр. Беларусі пакуль не знойдзе ны. У жал. веку (канец 7—6 ст. да н. э.— 8—9 ст. н. э.) у сувязі з распадам патрыярхальна-радавых адносін і ўсталяваннем манагамных сем’яў на тэр. паўд. Беларусі ў плямён мілаградскай культуры былі пашыраны аднакамерныя Ж. Спа чатку гэта былі паўзямлянкі слупавой канструкцыі круглаватай, авальнай або з закругленымі вугламі формы, заглыбленыя ў зямлю на 0,25—0,6 м, пл. да 50 м2 (Мілаград Рэчыцкага, Мохаў Лоеўскага, Ра мель Столінскага р-наў). Пазней асн. тыпам Ж. сталі наземныя або злёгку заглыбленыя ў зямлю пабудовы пл. 12—16 м2. Яны, як правіла, мелі прамавугольную форму, слупавую канструкцыю, у цэнтры іх размяшчаліся слупы, якія служылі апорамі перакрыцця. Характэрнай асаблівасцю такіх Ж. быў прамавугольны, круглы або авальны выступ у адной са сцен або вуглоў. Плямёны паморскай культуры жылі
ў паўзямлянках або ў наземных Ж. зрубнай канструкцыі з агнішчамі ўнутры (на селішчы Кусічы каля в. Агароднікі Камянецкага р-на выяўлены рэшткі наземнага Ж. слупавой канструкцыі памерам 4,5х Х4 м, сценкі якога каля асновы былі абкладзены камянямі, з 2 агнішчамі ўнутры). У сярэдзіне 2 ст. да н. э. на тэр. рассялення мілаградскіх і паморскіх плямён пашырылася зарубінецкая культура. На раннім этапе для яе характэрны паўзямлян кі няправільнай прамавугольнай формы, заглыбленыя ў зямлю на 0,4—1 м, са злёгку нахіленымі сценамі і роўнай пясчанай падлогай. Каля Ж. звычайна размяшчаліся круглыя ці авальныя ў плане ямыпаграбы, у якіх хавалі запасы ежы. На познім этапе будавалі квадратныя або прамавугольныя ў плане наземныя Ж. і паўзямлянкі, заглыбленыя ў зямлю на 0,4—1 м, пл. 10— 25 м2, з каменнымі агнішчамі (Чаплін Лоеўскага р-на). У плямён г)неп ра-дзвінскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры, што насялялі Верхняе Падняпроўе, Верхняе і Ся рэдняе Панямонне і Падзвінне, працэс распаду вял. патрыярхальных сямей адбываўся болып павольна, таму ў іх пераважалі шматкамерныя наземныя Ж. слупавой ці зрубнай канструкцыі, з глінянай абмазкай сцен. На раннім этапе (7 ст. да н. э.— 1 ст. н. э.) Ж. размяшчаліся па знешнім перыметры гарадзішча і ўяўлялі сабой доўгія шматкамерныя пабудовы слупавой канструкцыі пад агульным дахам, падзеленыя на некалькі (ад 3 да 6) жылых памяшканняў. У цэнтры такіх Ж. або каля процілеглай ад увахода сцяны размяшчаліся адкрытыя агнішчы з пласта пяску круглай, авальнай ці падковападобнай формы, абкладзеныя па краях камянямі або валікам гліны (Збаравічы, Лабеншчына Мінскага, Кублічы Ушацкага, Язна Міёрскага р-наў). 3 2 ст. н. э. паявіліся аднакамерныя Ж. памерам 3—4x4—5 м, якія знаходзіліся па ўсёй тэр. гарадзішча (Новы Болецк Гарадоцкага, Паддубнікі Міёрскага р-наў). Плямёны пражскай культуры (тыпу Карчак) свае Ж. размяшчалі найчасцей групамі або бессістэмна. Былі квад ратнай або прамавугольнай формы (даўж. сцен ад 2,5—3 да 4—5 м), слупавой канструкцыі, заглыблены ў зямлю ад 0,2—0,3 да 1—1,2 м. Падлога земляная, часам абмазаная глінай або вымашчаная дошкамі. Унутры Ж., у далёкім ад увахода куце, ставілася печка-каменка або глінабітная печ. У 8—9 ст. (культура тыпу Лукі-Райкавецкай) плошча Ж. павялічылася, паявіліся паўзямлянкі зрубнай канструкцыі (Хатомель Столінскага р на). Плямёны банцараўскай культуры, якія ў 6— 8 ст. н. э. насялялі тэр. паўн. і цэнтр. Беларусі, будавалі паўзямлянкі